Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История.docx
Скачиваний:
184
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
215.36 Кб
Скачать

7. Прысвойваючая і вытворчая гаспадаркі

Прысвойваючая (спажывецкая) гаспадарка – гаспадарка, пры якой людзі пераважна спажываюць і карыстаюцца тым, што існуе ў прыродзе. Людзі займаліся збіральніцтвам каранёў, клубняў, загонным паляваннем на мамантаў, паўночных аленяў і іншых жывёл з дапамогай каменных востраканечнікаў, нажоў, сякер, дзідаў (коп’яў), а таксама рыбалоўствам (выкарыстоўвалі вуду, касцяныя гарпуны, сеткі, кручкі). Старажытны чалавек навучыўся здабываць мёд у пчаліным гняздзе ў дупле дрэва, а пазней даглядаць дзікіх пчол і збіраць мёд. Гэты занятак называецца бортніцтвам. Пасля адыхода апошняга ледавіка адбылося пацяпленне. Колішняя ледзяная пустыня пакрылася рэкамі і азёрамі, лесам, была заселена больш больш дробнымі ляснымі звярамі. Першабытныя людзі паступова сталі займацца індывідуальным паляваннем, пераходзілі да аселага жыцця, вынайшлі лук і драўляныя стрэлы з каменнымі наканечнікамі, свідраваныя і шліфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцёрку, выкарыстоўвалі пры рыбнай лоўлі выдзеўбаныя з дрэва чаўны (лодкі).

Людзі пачалі прыручаць усё больш жывёл, а потым перайшлі да іх развядзення. Верагодна, свіння стала першай свойскай (хатняй) жывёлай. Такім чынам, на мяжы каменнага і бронзавага вякоў (2,5 – 1,8 тыс. гадоў да н.э.) адбываецца пераходад палявання да жывёлагадоўлі, ад збіральніцтва да земляробства. Спачатку земляробства было матычным, а потым – лядна-агнявым, або лясным (ляда – неапрацаваная і парослая лесам зямля, а таксама выкарчаванае месца). Старажытныя людзі высякалі сякерамі лес, карчавалі і палілі пні, попел выкапыстоўвалі ў якасці ўгнаення, зямлю апрацоўвалі бараной-сукаваткай. Для збору ўраджая выкарыстоўвалі сярпы, муку атрымлівалі на зерняцёрках Для захавання зерня і малака ад разведзеных жывёл рабілі пласкадонны гліняны посуд. Паступова пашыраюцца такія хатнія промыслы, як прадзенне і ткацтва. Замацоўваецца пераход ад прысваення чалавечым грамадствам прадуктаў, што знаходзяцца ў гатовым выглядзе ў прыродзе, да вытворчасці. Пераход ад палявання і збіральніцтва да жывёлагадоўлі і земляробства азначаў пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Пры вытворчым тыпе гаспадаркі старажытныя людзі ўласнай працай здабывалі неабходныя для жыцця прадукты, якіх не існавала ў гатовым выглядзе ў прыродзе.

8. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў

Славяне шырока рассяляліся на тэрыторыі нашага края ў раннім сярэднявеччы ў 6 – 7 ст. н.э. Асноўным тыпам славянскіх пасяленняў былі селішчы (неўмацаваныя пасяленні). Звычайна яны размяшчаліся групамі ( па 3 – 4 у адной групе). Характэрны тып жытла славян – паўзямлянка.

З 6 -7 стст. н.э. славяне пачынаюць пранікаць на поўнач - у балцкі арэал. Аб гэтым сведчаць славянскія культурныя элементы-паўзямлянкі з печамі-каменкамі выяўлены ў археалагічных помніках Шчаткава ў ніжнім цячэнні р. Бярэзіна, Тайманава ў магілёўскім Падняпроўі, Дзядзілавічы, Гарадзішча, Рэвячкі на Міншчыне. У балтаў ачаг знаходзіўся ў цэнтры жытла.

Масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі адбываецца ў 8 – 9 стст. н.э. (на поўначы ад р. Прыпяць,у 8 – 11 стст. н.э.- ў Пасожжы). Датуюцца помнікі – круглыя курганы з пахаваннямі па абраду трупаспалення. У 9 ст. н.э. славяне рассяліліся і ў Падзвінні. К 9 -10 стст. н.э. - ў Верхнім Панямонні.

Пачаліся цесныя кантакты славян з мясцовым балцкім насельніцьвам. Узаемадзеянне славян і балтаў істотна змяніла іх культуру. Балцкае насельніцьва было асімілявана. Ранейшая культура тыпу Калочын – Банцараўшчына ў 8 ст. знікла. У выніку славяна- балцкага сінтэзу к 9 – 10 стст. сфарміраваліся новыя славянскія этнічныя супольнасці- дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Яны займалі ў гэты час асноўную частку тэрыторыі Беларусі.

Дрыгавічы першапачаткова займалі значную частку Папрыпяцця. Ад суседніх драўлян дрыгавічоў аддзялялі балоцістыя мясцовасці. Потым дрыгавічы прасунуліся на поўнач, апынуліся ў вярхоўях Нёмана.

Такога ж славяна-балцкага паходжання былі і радзімічы, якія сфарміраваліся ў Пасожжыі займалі гэтую тэрыторыю і ў пазнейшы час. Мова радзімічаў была славянскай.

Змешанага славяна-балцкага паходжання была і самая вялікая ўсходнеславянская супольнасць таго часу – крывічы, што сфарміраваліся на тэрыторыі, размешчанай на поўначы ад дрыгавічоў і радзімічаў. Крывічы рассяляліся вельмі шырока. Паўночная мяжа крывічоў дасягнула вярхоў Волгі. Арэал іх рассялення, апрача Падзвіння, уключаў таксама і верхняе Падняпроў’е. Мова крывічоў была славянскай

Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі сабой не плямёны ці саюзы плямён, а протанароднасці (народнасці, якія пачыналі фарміравацца).

8вопр

Першымі рэлігіямі на Беларусі лічыліся фетышызм, татэмізм і анімізм.

Былі такжа і язычніцкія вераванні. Галоўным Богам Паўднёвая і цэнтпальнай часткі Беларусі быў Бог Неба – Род.

Першы намеснік Рода быў Бог Сварог. Бог зімняга сонцастаяння – Каляда, Бог летняга сонцастаяння – Купала, Бог ураджайнасці – Ярыла, Бог матэрыяльнага дабрабыту – Дажбог, Бог грому і маланкі – пярун, Бог вайны – Святавіт, Бог падземнага царства – Зніч, Бог вятру – Стрыбог, Бог холаду – Зюзя.

У перыяд матрыярхату прысутнічалі такія багіні як Цёця – апякунка сямейнага счасця, Лада – багіня лета, Вясна – багіня цяпла, Ляля – багіня любві і прыгажосці.

У перыяд патрыярхату – Вялес – бог жывёлагадоўлі і гандлю, Жыжаль – бог кавальскага агню, Пераплут – бог вінадзелля.

9вопр

У 9-13ст. ва Усх.Славян зараджауся феадальны гаспадарчы уклад – эканамичны спосаб вядзення гас-ки. Ён быу звязаны з узникненнем маёмаснай няроунасци. Зямля, якая была раней ва уладанни сельскай абшчыны паступова пераходзила у прыватную уласнасць абшчынникау. Адбывауся насильны захоп зямли знаццю и ператварэнне свабодных абшчынникау у залежных славян. Кали сяляне-абшчынники были свабодными их наз. людзи. Ужо у 11-12ст. их становишча паступова змяни-лася, и яны становяцца залежными ад свайго гаспадара. Залежных людзей наз. чэлядзь. Сярод залежных сялян, яких наз. смердами, вылучаюцца тыя, якия поунасцю згубили сваю асабис-тую вольнасць и были рабами. Их наз халопами. У залежнасць свабодныя абшчынники магли трапиць у сувязи з невыплатай ими пазыки. Таких людзей наз. закупами. Буйныя земле-уладальники усё больш актыуна захо-пливали абшчынныя земли и перат-варали их у сваю уласнасць. Пераход ад радавой да суседскай абшчыны быу звязаны з пераходам ад пацечна-агневога да ворыунага земляробства, што абумовила распад вяли-кай патрыярхальнай сам'и. Людзи атрымали магчымасць пражыць асоб-ными сем'ями, апрац-чы землю. У пошуках зручнай для земляробства и урадливай глебы, радзичы адной зямли пачали пакидаць умацаваныя гарадзишча и пачали будаваць на новых землях паселишча. Насель-ництва у паселишчах было у сельския абшчыны. Выхадцы з пэунай сям'и, разсяляючыся на новых землях, усту-пали ва узаемаадносины з инш. сем'я-ми и паступова перамешвалися. Па-миж ими усталёувалися адносины, падобна тым, якия иснуюць памиж суседзями. Сям'я карысталася асоб-ным участкам зямли – удзелам. У славян сельская абшчына звалася верв.