Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Краеведение Лекцыі03.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
61.95 Кб
Скачать

2. Структура, асаблівасці, уласцівасці краязнаўчага фонда бібліятэкі.

Краязнаўчыя дакументы захоўваюцца ў розных установах дакументных камунікацый краязнаўства: бібліятэках, архівах, музеях, органах НТІ, кніжных магазінах і г.д. Асаблівасці КФ бібліятэк у тым, што:

— у іх збіраюцца краязнаўчыя дакументы рознай тэматыкі, тыпаў, відаў, храналагічнай глыбіні, якія карыстаюцца шырокім грамадскім попытам;

— фарміраванне складу КФ бібліятэк ажжыццяўляецца з улікам гістарычных, эканамічных, прыродных, культурных і сацыяльных асаблівасцей края, тыпа, віда і задач бібліятэкі па задавальненню краязнаўчых патрэб абанентаў;

— састаў і структура КФ бібліятэк розных тыпаў і відаў адрозніваюцца. Гэта ўмова каардыніраванага фарміравання сукупнага КФ бібліятэк края і яго ўзаемакарыстання.

Улік гэтых агульнафондавых палажэнняў дазваляе кожнай бібліятэкі рэгіянальнага ўзроўня сфарміраваць у структуры свайго фонда профільную, або мясцовую частку фонда.

Спецыфічныя адрознення ў саставе і структуры краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў ствараюць умовы для задавальнення разнастайных краязнаўчых патрэб абанентаў, забяспечваюць умовы для каардзініраванага фарміравання сукупнага КФ бібліятэк края і яго ўзаемавыкарыстання. КФ асобнай бібліятэкі прадстаўляе сабой самастойную сістэму, у тый жа час КФ з’яўляецца падсістэмай агульнага бібліятэчнага фонда бібліятэкі, кампанентам КФ бібліятэк района, вобласці, рэспублікі.

У краязнаўчым фонде, як цэласным утварэнні, умоўна выдзяляюцца 4 асноўныя групы дакументаў, якія абумоўліваюць яго спецыфіку:

1. Падфонд краязнаўчых дакументаў, якія па зместу звязаны з краем.

2. Падфонд мясцовых дакументаў, якія звязаны з краем сваім паходжаннем.

3. Падфонд дакументаў, прысвечаных вядомым дзеячам края і ўраджэнцам.

4. Падфонд дакументаў, якія прысвечаны тэорыі, методыке і арганізацыі краязнаўства, як вобласці навуковай і практычнай дзейнасці.

Спецыфікай краязнаўчага фонда (або яго ўласцівасцямі) з’яўляецца тое, што:

— Тэматычны, тыпалагічны, відавы, храналагічны і моўны састаў КФ супадае з гэтымі параметрамі бібліятэчнага фонда наогул;

— Краязнаўчыя дакументы маюць пастаянную высокую каштоўнасць — інтарэс да іх стабільны;

— Абнаўленне КФ адбываецца больш паволе, чым усяго фонда, бо краязнаўчых дакументаў не вельмі многа выдаецца, захоўваюцца яны пастаянна (іх не спісваюць як устарэлыя па зместу!);

— Для КФ характэрна стабільнасць саставу;

— Галоўнай характарыстыкай КФ з’яўляецца яго паўната, а не велічыня;

— Велічыня КФ залежыць ад аб’ема выходзячых дакументаў, ад абанентаў залежыць экземплярнасць набываемых выданняў;

— У самастойны КФ не ўваходзяць матэрыялы аб крае, якія змешчаны у відзе асобных глаў, абзацаў і г.д., акрамя тых выпадкаў, калі гэтыя выпіскі (у відзе тэматычных папак, копій артыкулаў) афармляюцца ў самастоўныя адзінкі захавання.

Пералічаныя уласцівасці сведчаць аб тым, што краязнаўчы фонд мае ўсе прыкметы ядзернай часткі бібліятэчнага фонда, адначасова ў ім можна выдзеліць ядро — гэта найбольш каштоўныя краязнаўчыя дакументы.

Па складу КФ дзеляцца на:

а) універсальныя КФ (універсальныя абласныя бібліятэкі; публічныя масавыя бібліятэкі для дарослых і дзяцей; бібліятэкі краязнаўчых музеяў);

б) шматгаліновыя (бібліятэкі ўніверсітэтаў; сістэмы Нацыянальнай акадэміі навук РБ);

в) галіновыя (НТБ прадпрыямстваў; бібліятэкі медыцынскія; сельскагаспадарчыя бібліятэкі і г.д.).

Па тэматыцы ў КФ збіраюцца дакументы, якія комплексна характэрызуюць край або асвятляюць асобныя праблемы яго развіцця. Шырок відавы, тыпалагічны, моўны, храналагічны склад КФ бібліятэк.