Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Краеведение Лекцыі03.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
61.95 Кб
Скачать

4. Сукупны краязнаўчы фонд краю. Умовы фарміравання.

Сёння перспектыўным і рацыянальным у сучасных умовах з’яўляецца варыянт фарміравання сукупнага краязнаўчага фонда края.

Для дасягнення гэтай мэты бібліятэкам края неабходна наладзіць:

  • каардзініраваннае камплектаванне;

  • сістэму дэпазітарнага захавання;

  • узаемную інфармацыю аб саставе, месцазнаходжанні і новых паступленнях краязнаўчых дакументаў;

  • іх узаемавыкарыстенне на тэрыторыі края;

  • сістэму мясцовага абавязковага экземпляра твораў друку;

  • стварыць зводны краязнаўчы каталог (друкаваны або электронны);

  • распрацаваць зводны профіль фарміравання сукупнага КФ, што садзейнічае рацыянальнаму размеркаванню паміж бібліятэкамі ўсіх ведамстваў краязнаўчых дакументаў.

Камплектаванне сукупнага КФ прадугледжвае размеркаванне ўсіх наяўных і паступаючых краязнаўчых дакументаў на 3 групы:

  • краязнаўчыя дакументы, якія патрэбны ўсім без выключення бібліятэкам;

  • краязнаўчыя дакументы, неабходныя асобным катэгорыям бібліятэк;

  • краязнаўчыя дакументы, неабходныя некаторым або асобным, канкрэтным бібліятэкам.

Такім чынам, існуе пэўная спецыфіка фарміравання краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў, што з’яўляецца ўмовай стварэння сукупнага краязнаўчага фонду дакладнага рэгіёна.

Вывады:

1. Паняцці "краязнаўчы дакумент", "мясцовы дакумент" выкарыстоўваюцца ў бібліятэчным краязнаўстве ў якасці зборнага і раздзяляльнага тэрміна.

2. Тэрміны, якія ўжываюцца пры азначэнні фонда літаратуры аб крае дзеляцца на збіральныя, абагульняючыя і раздзяляльныя.

3. Краязнаўчы фонд бібліятэкі мае сваю структуру, асаблівасці і ўласцівасці.

4. Ёсць пэўная спецыфіка фарміравання краязнаўчых фондаў універсальных абласных бібліятэк, публічных (масавых), дзіцячых, школьных бібліятэк, бібліятэк ВНУ і спецыяльных бібліятэк.

5. Адным з шляхоў удасканалення фарміравання і выкарыстання краязнаўчых рэсурсаў з’яўляецца стварэнне сукупнага краязнаўчага фонда края.

Ключавыя паняцці:"краязнаўчы дакумент", "мясцовы дакумент", "краязнаўчы фонд", "падфонды краязнаўчых, мясцовых дакументаў", "сукупны краязнаўчы фонд края".

Заданне для СПС:пазнаёміцца з прапанаванымі крыніцамі і зрабіць параўнальны аналіз меркаванняў розных спецыялістаў аб сутнасці паняццяў: "краязнаўчы дакумент" і "краязнаўчы фонд".

1. Акулич С.Н. О существовании понятия "краеведческий документ" / С.Н. Акулич // Сов. библиотековедение. – 1990. - №4. – С. 53 – 59.

2. Криворотенко С.Н. Краеведческий фонд библиотек: учебн. пособие / С.Н. Криворотенко. – М.: Либерия-Бибинформ, 2002. – С. 5 – 16.

3. Кушнаренко Н.Н. Краеведение — конспект эпохи / Н.Н. Кушнаренко // Библиотекарь. – 1991. - №12. – С. 23 – 25.

4. Лукашов И.В. Определение краеведческого качества документа / И.В. Лукашов // Библиотековедение. – 1996. - №3. – С. 67 – 75.

5. Библиотечное краеведение: терминолог. словарь / сост. В.С. Крейденко, А.В. Мамонтов. – СПб., 1998. – С. 35.

Літаратура:

Асноўная

1. Криворотенко, С.Н. Краеведческийфонд библиотек: учеб. пособие / С.Н. Криворотенко. – М.: Либерия-Бибинформ, 2002. – С. 5 – 16.

2. Мамонтов, А.В. Библиотечное краеведение: учеб. пособие. Вып. 2. Краеведческий библиотечный фонд / А.В. Мамонтов. – СПб.: Акад. культуры, 1998. – 38 с.

Дадатковая

1. Библиотечное краеведение:терминолог. словарь / сост. В.С. Крейденко, А.В. Мамонтов. – СПб., 1998. – 85 с.

2. Кушнаренко, Н.Н. Региональные центры по обеспечению краеведения / Н.Н. Кушнаренко // Сов. библиотековедение. – 1990. - №4. – С. 46-53.

3. Лукашов, И.Б. Определение краеведческого качества документа / И.Б. Лукашов // Библиотековедение. – 1993. - №3. – С. 67-75.

4. Шаталова, Н. Информационные ресурсы краеведения: определение понятия / Н. Шаталова // Библиотечно-библиографическая деятельность: межвуз. сб. науч. тр. / Тамбов. гос. ун-т им. Г.Р. Державина; отв. ред. Соболева А.А. – 2003. – Вып. 2. – С. 85-90.

8