Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Краеведение Лекцыі03.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
61.95 Кб
Скачать

3. Спецыфіка краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў.

Спецыфіка краязнаўчых фондаў бібліятэк розных відаў:

Наібольш шырокія па саставу і глыбокія па паўнаце краязнаўчыя фонды збіраюць універсальныя навуковыя абласныя бібліятэкі (УНОБ) Беларусі, якія з’яўляюцца цэнтрамі бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства ў рэгіёнах рэспублікі. Аб’ём КФ абласных бібліятэк РБ 15-20 тысяч экземпляраў, пры гэтым краязнаўчыя дакументы ў іх аб’ёме складаюць да 20%, астатнія 80% — мясцовыя дакументы. УНОБ атрымліваюць мясцовы абавясковы экземпляр твораў друку, што дазваляе ім выконваць функцыю дэпазітарыяў краязнаўчых і мясцовых дакументаў. КФ абласных бібліятэк фарміруюцца з улікам сукупнага профіля вобласці і разлічаны на задавальненне запытаў абанентаў на краязнаўчыя дакументы навуковага, міжгаліновага і комплекснага характара.

Універсальныя абласныя бібліятэкі прыкладаюць шмат намаганняў па збору краязнаўчых дакументаў у максімальна поўным аб’ёме, арганізуюць іх гарантаванае захаванне і агульнадаступнае выкарыстанне.

Універсальнымі па саставу краязнаўчымі фондамі валодаюць публічныя (масавыя) бібліятэкі рэспублікі – цэнтры бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства нізавога рэгіянальнага ўзроўня. Яны вырашаюць задачу якаснага адбора краязнаўчых дакументаў і прадстаўленне іх для актыўнага выкарыстання абанентамі. КФ публічных бібліятэк не носяць дэпазітарнага характара, але выключэнне краязнаўчых дакументаў з фонда абмежавана. Састаў КФ арыентаваны на профіль абслугоўваемай тэрыторыі і на задавальненне агульнакультурных краязнаўчых патрэбнасцей абанентаў.

У абласных цэнтрах рэспублікі вузка-прафесійныя краязнаўчыя патрэбы абанентаў задавальняюцца фондамі ўніверсальных абласных бібліятэк, а ЦБС гэтых гарадоў, як правіла, спецыялістаў і вучоных не абслугоўваюць, бо фонды бібліятэк ЦБС арыентаваны на набыцце масавых краязнаўчых выданняў.

Спецыфіка камплектавання КФ ЦБС сярэдніх і малых гарадоў іншая: публічныя бібліятэкі набываюць у фонд і масавыя і спецыяльныя краязнаўчыя выданні. Мэтазгодна наступная каардынацыя: у фонде ЦБ ЦБС канцэнтруюцца спецыяльныя краязнаўчыя выданні, а масавыя краязнаўчыя выданні як у філіялах, так і ў ЦБ ЦБС. Улічвая спецыфіку мясцовых умоў, краязнаўчыя фонды ЦБС арыентаваны на задавальненне не толькі агульнакультурных, пазнавальных, але і навуковых, вучэбных, вузкапрофільных патрэб абанентаў у галіне краязнаўства.

Дзіцячыя і школьныя бібліятэкі арыентуюцца на далучэнне юных грамадзян да пазнання роднага края, на фарміраванне патрэб абанентаў у краязнаўчых дакументах. Краязнаўчыя фонды гэтых бібліятэк, універсальныя па зместу, фарміруюцца з улікам узроста абанентаў і разлічаны на задавальненне агульнакультурных і вучэбных краязнаўчых патрэб карыстальнікаў. У КФ значную частку займае мастацкая літаратура, творы мясцовых пісьменнікаў, паэтаў, даведнікі.

Спецыфіка КФ універсітэцкіх бібліятэк і бібліятэк ВНУ у тым, што яны разлічаны на задавальненне навукова-даследчых, вучэбных і выкладчыцкіх краязнаўчых патрэб. Па свайму саставу КФ гэтых бібліятэк з’яўляюцца шматгаліновымі або галіновымі. Састаў фонда вызначаецца профілем ВНУ. Акрамя уласна краязнаўчых дакументаў (апублікаваных і неапублікаваных) збіраюцца ўсе выданні, надрукаваныя ў тыпаграфіі або выдавецтве ВНУ, работы студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў, а таксама дакументы, якія маюць звесткі аб гэтым ВНУ, жыцці і творчасці яго супрацоўнікаў.

Спецыфічнай рысай КФ спецыяльныхбібліятэк з’яўляецца ўзровень яго паўнаты па профілю бібліятэкі, абслугоўваемай галіны, прадпрыемства, установы, накіраванасць на задавальненне навукова-даследчых, вытворчых, прафесійных краязнаўчых патрэб абанентаў. Спецыяльныя бібліятэкі павінны збіраць дакументы, прысвечаныя ўстанове, прадпрыемству, яго супрацоўнікам, а таксама іх труды. Асаблівасцю КФ спецыяльных бібліятэк з’яўляецца наяўнасць у іх саставе спецвідаў краязнаўчых дакументаў: прамысловых каталогаў на мясцовую прадукцыю, апісанне вынаходстваў мясцовых рацыяналізатараў, справаздачы аб НДР і г.д.