Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГОС_Библиографоведение 2009.doc
Скачиваний:
200
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
476.16 Кб
Скачать

4. Ключавыя элементы тэхналагічнага бібліятэчнага менеджменту

Бібліятэчна-бібліяграфічная тэхналогія: значэнне, сут­насць, патрабаванні да яе. Унутраныя і знешнія фактары, якія ўплываюць на выбар тэхналогіі.

Структура тэхналагічнага працэсу. Асноўныя цыклы біб­лія­тэчнай, бібліяграфічнай тэхналогіі: фарміраванне біблія­тэч­ных цыклаў, фарміраванне бібліяграфічных БД, абслугоў­ван­не карыстальнікаў.

Працэсы і аперацыі як састаўная частка бібліятэчна-біб­лія­гра­фічнай тэхналогіі.

Віды тэхналагічных сістэм бібліятэкі: паслядоўныя, пара­лель­ныя, камбінаваныя. Методыка састаўлення тэхналагічнай структуры бібліятэкі. Прынцыпы арганізацыйных тэхналагіч­ных працэсаў. Спосабы ўпраўлення тэхналагічнымі працэса­мі стварэння бібліятэчна-бібліяграфічнай прадукцыі і паслуг.

5. Дакументы, якія рэгламентуюць бібліятэчна- бібліяграфічную тэхналогію

Сістэма профільных міжнародных і дзяржаўных стандар­таў.

Тэхналагічная дакументацыя (блок-схемы, тэхналагічныя карты і інш.), загады і распараджэнні менеджэра-тэхнолага: юрыдычны статус, патрабаванні да афармлення; навукова-метадычная дакументацыя: тэхналагічныя інст­рукцыі, мето­ды­­кі па ўкараненні новых бібліятэчна-бібліяграфічных тэхна­ла­гічных працэсаў. Навукова-тэхнічныя праграмы як від навукова-тэхнічнай дакументацыі.

Набор і спалучэнне тыпаў дакументаў, што рэгламентуюць бібліятэчныя працэсы. Унутраная база дакументаў, якія рэ­гламен­туюць бібліятэчна-бібліяграфічную тэхналогію: фор­мы і віды дакументаў, аптымальны комплекс, прыярытэты. Тэрміны існавання тэхналагічнай дакументацыі.

6. Нарміраванне бібліятэчна-бібліяграфічных працэсаў

Нарміраванне бібліятэчна-бібліяграфічнай працы: значэн­не, сутнасць і асаблівасці. Віды нормаў. Нормы часу і нормы выпрацоўкі. Тыпавыя нормы часу на бібліятэчна-бібліягра­фіч­ныя працэсы. Нарміраванне біблія­тэчна-бібліяграфічных працэсаў як фактар кіравання працоўнымі рэсурсамі. Метады нарміравання: фатаграфія (самафатаграфія) працоўнага дня, хронаметраж.

Класіфікацыя затрат рабочага часу. Састаўленне, апраба­цыя і зацвярджэнне нормаў часу. Асаблівасці і асноўныя этапы нарміравання бібліятэчна-бібліяграфічных тэхналагіч­ных працэсаў у аўтаматызаваным рэжыме.

7. Інавацыі ў некамерцыйнай сферы

Дзяржаўная падтрымка інавацыйнай дзейнасці ў Рэспублі­цы Беларусь.

Місія бібліятэкі ў кантэксце інавацыйнай палітыкі развіцця краіны.

Інаватыка як тэорыя інавацыйнай дзейнасці. Асноўныя азна­чэнні: інаватыка; інавацыя; інавацыйны працэс, яго ста­дыі і асаблівасці; інавацыйная дзейнасць; навізна, новаўвя­дзен­не і інш.

Сутнасць і змест інавацыйнага бібліятэчнага менеджменту. Этапы (падыходы) станаўлення і развіцця інавацыйнага біб­лія­тэчнага менеджменту.

Відавая класіфікацыя бібліятэчна-бібліяграфічных інава­цый.

8. Інавацыйная дзейнасць бібліятэк

Інавацыйная дзейнасць бібліятэк у кантэксце новай гра­мад­скай рэаліі. Аналіз практыкі інавацыйнай дзейнасці біб­лія­тэк. Роля універсальнай навуковай бібліятэкі ў фарміра­ван­ні інавацыйнай палітыкі. Арганізацыйныя структуры і формы кіравання інавацыйнай дзейнасцю ў бібліятэцы.

Аддзел інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзей­нас­ці НББ.

Дзейнасць навукова-метадычных службаў бібліятэк як іна­ва­цыйных арганізацый, адукацыйных (вучэбных) і кансал­тын­гавых цэнтраў.

Кадравы рэсурс як фактар інтэнсіфікацыі інавацыйнай дзей­насці бібліятэкі.