Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГОС_Библиографоведение 2009.doc
Скачиваний:
200
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
476.16 Кб
Скачать

12. Арганізацыя бібліятэчнага абслуговання састарэлых людзей

Пажылыя і састарэлыя людзі як асобая катэгорыя кары­сталь­нікаў бібліятэк. Фізіялагічная і псіхалагічная характа­рыс­тыка людзей пажылога ўзросту. Тыпы чытачоў. Чытанне пажылых і састарэлых людзей як аб’ект навуковых даследа­ван­няў.

Роля публічных бібліятэк у арганізацыі абслугоўвання па­жы­лых і састарэлых асоб. Арганізацыя пазастацыянарных формаў абслугоўвання, дастаўка кніг на дом. Камфортнасць абслугоўвання. Удзел бібліятэк у рэспубліканскіх і рэгіяналь­ных мэтавых праграмах па падтрымцы пажылых і састарэлых людзей.

13. Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання хворых людзей у лячэбных установах. Бібліятэрапія

Бібліятэкі пры лячэбных установах, іх функцыі. Выяўленне асоб, якія маюць патрэбу ў бібліятэчным абслугоўванні. Арга­­нізацыя бібліятэчнага абслугоўвання шпіталізаваных хво­­рых. Абслугоўванне медыцынскага персаналу.

Бібліятэрапія як спецыфічны метад уздзеяння на чытанне. Выбар неабходнай літаратуры і тактыкі ажыццяўлення біб­лія­тэрапеўтычнага ўздзеяння. Патрабаванні да спецыяліста-бібліятэрапеўта.

14. Бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне зняволеных

З’яўленне турэмных бібліятэк у канцы XVIII ст. (ЗША). “Адзіночныя” турмы. Гуманныя адносіны да зняволеных у Расіі. Пасведчанні аб стварэнні турэмных бібліятэк у афіцый­ных інструкцыях і палажэннях першай паловы XIX ст. Абме­жа­ванне круга чытання зняволеных. Умовы ўтрымання зня­во­леных, якія дазваляюць ім выкарыстоўваць кнігі і біблія­тэ­кі для самаадукацыі. Пагаршэнне ўмоў утрымання асуджаных пасля падзей Кастрычніка 1917 г. Работа турэмных бібліятэк у савецкі час. Забеспячэнне літаратурай заняткаў са зняволе­ны­мі, семінараў сацыяльна-прававых ведаў. Выкарыстанне біб­ліятэк зняволенымі ў самаадукацыйных і рэкрэацыйных мэ­тах. Асаблівасці дзейнасці турэмных бібліятэк у постсавец­кі перыяд.

Фарміраванне культуры чытання зняволеных. Прыцягнен­не зняволеных да работы бібліятэк.

Навукова-метадычная дзейнасць бібліятэк

1. Сiстэма кнiгазнаўчых ведаў

Тэарэтычныя праблемы кнiгазнаўства. Аб’ект, прадмет, склад, структура кнiгазнаўства. Структура кнiгазнаўчых ве­даў: узроўнi i змест. Фундаментальныя і прыкладныя аспекты кнiгазнаўчых ведаў.

Развiццё метадалагiчных уяўленняў у кнiгазнаўстве: уклад В.Г.Анастасевiча, М.Н.Куфаева, Н.М.Лiсоўскага, А.М.Лавягi­на, А.І.Барсука, І.Е.Баранбаўма i сучасных прадстаўнiкоў кнi­га­знаўчай думкi ў развiццё тэорыi i метадалогii кнiгазнаўства. Парадыгмы кнiгазнаўства: iнфaрмацыйная, культуралагiчная, кагнiтaлaгiчная, аксiялагiчная, фенаменалагiчная, мастацтва­знаў­чая і iнш.

Кнiгазнаўства ў сiстэме навук.

2. Метaдaлогiя I метaды кнiгазнаўства

Агульныя фiлaсофскiя пaдыходы да вызначэння кнiгазнаў­ча­га метаду. Сутнасць метадаў кнiгазнаўства. Суадносiны тэо­рыi i метaду. Усеагульныя, агульныя і спецыяльныя мета­ды ў кнiгазнаўстве. Структурна-тыпалагiчны метад у кнiга­знаў­стве i яго спецыфiка. Выкарыстанне тыпалагiчнага мета­ду для пазнання кнiгi, яго адрознене ад метаду класiфiкацыi. Крытэрыi тыпалогii кнiгi. Бiблiятыпалогiя як навуковы кi­рунак сучаснага кнiгазнаўства.

Метады пазнання кнiгi i iх выкарыстанне ў метадычнай дзей­насці бібліятэк.