Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГОС_Библиографоведение 2009.doc
Скачиваний:
200
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
476.16 Кб
Скачать

10. Арганізацыя інфармацыйна-бібліяграфічнага забеспячэння сацыяльна-гуманітарнай сферы ў Рэспубліцы Беларусь

Сетка ўстаноў Рэспублікі Беларусь, якія спецыялізуюцца на бібліяграфічным забеспячэнні сацыяльна-гуманітарнай інфар­мацыяй розных галін сацыягуманітарнай сферы.

Бібліятэкі як вядучыя цэнтры інфармацыйна-бібліягра­фіч­нага забеспячэння сацыяльна-гуманітарнай сферы. Нацыя­наль­ная бібліятэка Беларусі і Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспуб­лі­кі Беларусь як цэнтры інфармацыйна-бібліяграфічнага за­бес­пячэння сацыяльна-гуманітарнай сферы. Асноўныя на­прам­кі іх дзейнасці.

Роля бібліятэк рэгіянальнага і нізавога ўзроўняў, бібліятэк арганізацый і ўстаноў у інфармацыйна-бібліяграфічным за­бес­пя­чэн­ні сацыяльна-гуманітарнай сферы, іх арганізацыйнае ўзаемадзеянне.

11. Бібліяграфічныя рэсурсы сацыяльна-гуманітарнай сферы Рэспублікі Беларусь

Стан развіцця бібліяграфічных рэсурсаў сацыяльна-гумані­тарнай сферы ў Рэспубліцы Беларусь. Бібліяграфічныя базы даных па сацыяльных і гуманітарных навуках. Бягучыя біб­лія­графічныя выданні сацыяльна-гуманітарнай тэматыкі. Рэт­ра­спектыўныя бібліяграфічныя выданні па сацыяльных і гу­ма­нітарных навуках: беларусазнаўчыя; галіновыя, тэматыч­ныя; персанальныя; паказальнікі навуковых работ супрацоў­ні­каў розных устаноў. Галіновыя, тэматычныя, спецыяліза­ва­ныя картатэкі па сацыяльных і гуманітарных навуках. Іншыя віды бібліяграфічнай прадукцыі ў складзе бібліяграфічных рэ­сурсаў сацыяльна-гуманітарнай сферы Рэспублікі Бела­русь.

Роля бібліяграфічнай прадукцыі сацыяльна-гуманітарнага зместу інфармацыйных цэнтраў і бібліятэк Расійскай Федэра­цыі, краін СНД і іншых замежных краін у забеспячэнні патрэбнасцей карыстальнікаў сацыяльна-гуманітарнай інфар­ма­цыі Рэспублікі Беларусь; розныя віды доступу да іх.

12. Методыка стварэння асобных відаў бібліяграфічных дапаможнікаў сацыяльна-гуманітарнай тэматыкі

Асаблівасці рэалізацыі падрыхтоўчага, аналітычнага, сін­тэ­тыч­нага і заключнага этапаў падрыхтоўкі бібліяграфічных паказальнікаў нарматыўна-прававых актаў, сацыяльна-гума­ні­тарных перыядычных выданняў і паказальнікаў іх зместу, паказальнікаў даведачных сацыяльна-гуманітарных выдан­няў.

Асаблівасці падрыхтоўкі паказальнікаў бібліяграфічнай прадукцыі сацыяльна-гуманітарнай тэматыкі.

13. Методыка даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў сацыяльна-гуманітарнай інфармацыі

Віды даведак аб прававых актах. Методыка выканання асобных відаў бібліяграфічных даведак аб прававых актах: тэматычных; якія ўдакладняюць звесткі аб публікацыях пра­вавых актаў, іх выданнях і вытрымках з тэкстаў; адрасна-бібліяграфічных. Методыка выканання фактаграфічных даве­дак аб нормах права.

Асаблівасці выканання тэматычных бібліяграфічных даве­дак па розных галінах сацыяльнай сферы і сацыяльна-гумані­тарных навук, у тым ліку беларусазнаўчай тэматыкі.

Методыка выканання даведак, якія ўдакладняюць біблія­гра­фічныя звесткі аб сацыяльна-гуманітарных дакументах.

Віды фактаграфічных даведак сацыяльна-гуманітарнай тэ­ма­тыкі, крыніцы іх выканання.