Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГОС_Библиографоведение 2009.doc
Скачиваний:
200
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
476.16 Кб
Скачать

6. Кампаноўка сеткі. Базавыя і камбінаваныя тапалогіі

Азначэнне паняцця “тапалогія сеткі”. Базавыя тапалогіі сет­кі: шына, кальцо, зорка. Пасіўныя і актыўныя тапалогіі. Азначэнне паняццяў “адлюстраванне сігнала”, “ тэрмінатар”, “рэпітар”, “перадача маркера”, “канцэнтратар”. Актыўныя, пасіўныя і гібрыдныя канцэнтратары.

7. Правадныя сеткі

Асноўныя групы кабеляў. Тыпы і характарыстыкі кааксі­яль­нага кабелю, вітай пары і оптавалакністага кабелю. Азна­чэн­не паняццяў “затуханне”, “трансівер”, “пленум”. Тыпы ка­нек­­тараў. Вузкапалосная і шырокапалосная перадача сігна­лаў.

8. Мова фармаціравання тэксту HTML

Вызначэнне паняцця HTML. Паняцце гіпертэксту. Асноў­ныя прынцыпы стварэння HTML-старонак, вызначэнне тэга, парныя і няпарныя тэгі, складаныя і састаўныя тэгі, простыя тэгі, атрыбуты тэгаў. Метаінфармацыя ў HTML. Паняцце Dublin Core. Асновы фармаціравання тэкстаў у HTML. Кіра­ван­не колерам у HTML. Унутраныя і знешнія сувязі ў HTML. Выкарыстанне графікі і мультымедыя ў HTML. Пашырэнне магчымасцей HTML пры дапамозе дадатковых сродкаў праграмавання: дынамічны HTML, GGI, стылі, Java Script.

9 Выкарыстанне УДК

у якасці інфармацыйна-пошукавай мовы

Вартасці УДК: універсальнасць, гібкасць, міжнароднасць, расцягнутасць, глыбокая дэталізацыя.

Мадэрнізацыя УДК з мэтай магчымасці выкарыстання ў АБІС.

Выкарыстанне УДК у краінах свету. Прымяненне УДК у якасці інфармацыйна-пошукавай мовы (ІПМ) у навуковых, тэхнічных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых бібліятэках, органах НТІ.

10. Устройства ЭВМ

Сямейства мікрапрацэсараў Pentium. Структура МП Pentium 4. Сістэмная плата. Шынная архітэктура і яе эва­люцыя. Тэндэнцыі развіцця элементнай базы лічбавых ЭВМ.

11. Перыферыйнае ўстройства ЭВМ

Знешнія запамінальныя ўстройствы. Клавіятуры. Маніпу­ля­тары. Маніторы. Прынтэры. Сканеры. Мадэмы. Сродкі мультымедыя.

12. Законы размеркавання дакументальных інфармацыйных патокаў

(рангавыя размеркаванні часопісаў)

Прывесці абагульненыя размеркаванні. Закон рассеяння пуб­лікацый як вынік уласцівасцей абагульненых размерка­ван­няў. Прывесці матэматычна дакладную фармуліроўку за­ко­на рассеяння ў тэорыі Брэдфорда. Універсальныя законы рассеяння публікацый.

13. Размеркаванне частаты цытавання літаратуры

ў залежнасці ад года выдання (закон старэння публікацый)

Прывесці абагульненыя размеркаванні. Пабудова эмпірыч­най крывой размеркавання. Растлумачыць сутнасць закона старэння публікацый. Універсальныя законы старэння публі­кацый.

14. Рангавыя размеркаванні ў інфарматыцы

Форма падачы рангавых размеркаванняў. Пабудова эмпі­рыч­най крывой рангавага размеркавання. Крытэрый аднарод­насці рангавых размеркаванняў. Вылучэнне неаднароднай часткі. Закон Цыпфа ў сямействе рангавых размеркаванняў.

Кнігазнаўства і менеджмент кніжнага гандлю

1. Маркетынг і палітыка збыту ў выдавецкай дзейнасці

Маркетынгавыя стратэгіі выдавецтваў. Тыпалогія выдавец­тваў у залежнасці ад патрабаванняў і інтарэсаў чытачоў. Віды маркетынгу. Віды выдавецкіх рынкаў. Шляхі збыту і гандлю. Віды і формы гандлёвых прадпрыемстваў. Выдавецкія рэ­клам­ныя формы і прамы маркетынг прадукцыі. Работа з грамадскасцю і друкам. Цэнаўтварэнне на вытворчасць выда­вецтваў. Прынцыпы цаны і тыражу.

2. Арганізацыя выдавецкай галіны

Прынцыпы і ўмовы функцыянавання кніжнага рынку. Арга­нізацыя шляхоў збыту прадукцыі. Схема выдавецкай дастаўкі. Структура і арганізацыя кніжнага гандлю. Узаема­дзеян­не выдавецтва з рознымі відамі гандлю. Рыначная арыентацыя выдавецтваў і арганізацыя кнігараспаў­сюджання ў Рэспубліцы Беларусь. Тэндэнцыі ў сучаснай выдавецкай справе.

3. Асартымент мастацкай кнігі для дзяцей

Спецыфічныя адметнасці фарміравання асартыменту мас­тац­кай дзіцячай кнігі. Структура кнігагандлёвага асартымен­ту кніг для дзяцей. Фактары, якія ўплываюць на фарміра­ванне асартыменту мастацкай дзіцячай кнігі. Неабходнасць пашырэння асартыменту серыйных выданняў мастацкай літаратуры для дзяцей, іх тыпалагічныя прыметы.

Павышэнне патрабаванняў да якаснага адбору асарты­мен­ту дзіцячай мастацкай кнігі з боку кнігагандлёвых аргані­зацый.

4. Асартымент навукова-пазнавальных

і даведачных кніг для дзяцей

Спецыфіка фарміравання асартыменту навукова-пазна­валь­ных кніг у кнігагандлёвых арганізацыях. Неабходнасць змен у прапорцыях асартыменту навукова-пазнавальных кніг. Серыйны асартымент навукова-пазнавальных кніг, яго функ­цыі.

Мэтазгоднасць уключэння ў дзіцячы асартымент кнігарняў новых формаў навукова-пазнавальных кніг для дзяцей роз­нага ўзросту.

Даведачныя выданні для дзяцей у фарміраванні асарты­мен­ту кнігарняў, іх тыпалогія.

5. Асартымент філасофскай, палітыка-прававой,

ваенна-гістарычнай і эканамічнай кнігі

Асаблівасці фарміравання зместавага складу асартыменту філасофскай, палітыка-прававой, ваенна-гістарычнай і экана­мічнай кнігі айчыннымі і расійскімі выдавецтвамі. Відавы склад асартыменту. Выданні класічных філасофскіх твораў, рэлігійных тэкстаў, нарматыўна-прававых актаў, гістарычных дакументаў, мемуарнай літаратуры і твораў класікаў экана­міч­най думкі ў складзе асартыменту. Серыйныя выданні фі­ла­софскай, палітыка-прававой, ваенна-гістарычнай і экана­міч­най кнігі. Арыгінальныя айчынныя і перакладныя выданні ў складзе асартыменту.