Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГОС_Библиографоведение 2009.doc
Скачиваний:
200
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
476.16 Кб
Скачать

4. Тэхналогіі індустрыі дзейнасці ў сферы вольнага часу

Тэхналогіі як сродкі абмену чалавечымі здольнасцямі і па­трэб­насцямі культуры. Структура і функцыі сацыяльна-куль­тур­ных тэхналогій.

Метады і методыка агульнай сацыяльна-культурнай тэхна­логіі, іх праяўленне ў дзейнасці па арганізацыі вольнага часу.

Педагагічная прырода сацыяльна-культурных тэхналогій. Іх сутнасць і класіфікацыя.

Культуратворчыя і мастацка-развіццёвыя тэхналогіі. Рэк­рэ­а­тыўныя тэхналогіі. Рэкрэатыўныя функцыі вольнага часу.

Педагагічныя гульнявыя тэхналогіі. Адукацыйныя тэхна­ло­гіі. Сутнасць і класіфікацыя сацыяльна-абаронных і рэабі­лі­тацыйных тэхналогій.

5. Тэхналогія дзейнасці бібліятэк у сферы вольнага часу: агульныя пытанні

Тэарэтычнае і прыкладное значэнне паняцця “тэхналогія дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу”. Гісторыя развіцця тэхналогіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі воль­нага часу. Характарыстыка сучасных канцэпцый тэхналогіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Дзейнасць бібліятэк па арганізацыі вольнага часу як сацыяльна-педа­га­гіч­ная сістэма. Аб’екты і суб’екты тэхналогіі дзейнасці біб­лія­тэк па арганізацыі вольнага часу, прынцыпы і структура. Віды, тыпы і формы тэхналогій дзейнасці публічных і дзіцячых бібліятэк у сферы вольнага часу. Этапы тэхналогіі. Тэхналагічны працэс – аснова дзейнасці бібліятэк па аргані­зацыі вольнага часу. Арганізацыйная спецыфіка і метадычнае забеспячэнне тэхналогій дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Вопыт і праблемы выкарыстання вынікаў на­ву­ковых даследаванняў у распрацоўцы тэхналогій дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу.

6. Сацыяльна-педагагічныя асновы тэхналогіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу

Сацыяльна-педагагічныя ўмовы тэхналогіі дзейнасці біб­лія­тэк па арганізацыі вольнага часу. Уплыў знешніх (аб’ек­тыў­ных) і ўнутраных (суб’ектыўных) фактараў на паводзіны карыстальнікаў ва ўмовах культурнага ўздзеяння. Характа­рыс­тыка аб’ектыўных сацыяльных умоў ажыццяўлення тэх­на­логіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Роля сацыяльнага асяроддзя ў распрацоўцы бібліятэчна-бібліягра­фіч­ных мерапрыемстваў па арганізацыі вольнага часу. Педа­гагічны патэнцыял публічнай работы бібліятэк.

Камунікатыўная спецыфіка тэхналогіі дзейнасці па аргані­за­цыі вольнага часу бібліятэчных устаноў. Бібліятэчныя зно­сі­ны як аснова развіцця відаў і формаў дзейнасці па арга­ні­за­цыі вольнага часу (зносіны ў структуры масавай, групавой і індывідуальнай работы з карыстальнікамі бібліятэк). Апа­срод­каваныя і неапасродкаваныя зносіны ў межах культурна-адпачынкавых бібліятэчна-бібліяграфічных праграм.

Сацыяльна-псіхалагічныя і тэрапеўтычныя асаблівасці зно­сін у кантэксце бібліятэчнай работы па арганізацыі вольнага часу. Метады рэгулявання камунікатыўнага працэсу дзей­нас­ці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу.

7. Кампаненты тэхналогіі дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу

Структурныя варыянты тэхналогіі дзейнасці бібліятэк па аргані­зацыі вольнага часу. Сродкі, формы і метады сацыяль­на-культурнай дзейнасці як асноўныя складаючыя тэхнала­гіч­нага працэсу дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу.

Характарыстыка масавых формаў дзейнасці бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Асаблівасці тэхналагічнага працэ­су іх падрыхтоўкі.

Формы, структура і жанравыя асаблівасці групавых пра­грам бібліятэк па арганізацыі вольнага часу. Напрамкі рэалі­за­цыі групавых формаў дзейнасці па арганізацыі вольнага часу ў публічных і дзіцячых бібліятэках.

Змест і ўмовы распрацоўкі індывідуальных формаў дзей­насці па арганізацыі вольнага часу у бібліятэках.