Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Прагр.-этнафонія (на савет).doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
202.75 Кб
Скачать

Змест дысцыпліны Уводзіны. Прадмет і задачы курса

Прадмет і задачы курса “Этнафонія спеўнай суполкі”. Дэфініцыя «этнафонія», прапанаваная украінскім этнамузыколагам К.В.Квіткам у дачыненні да этнічнай спецыфікі тэмбравых асаблівасцей гуку, манеры выканання і асаблівасцей фразіроўкі ў народных спевах. Традыцыйны гукаідэал як інтанацыйна-тэмбравая мадэль музычнай традыцыі рэгіёна (арэала) і яе этнафанічныя характэрыстыкі (тэмбр, гукавышыннасць, дынаміка, спосаб гукавымання і фразіроўкі, тып голасавядзення, сваеасаблівасць інтанацы).

Традыцыйныя і інавацыйныя формы і метады засваення этнафоніі ў спеўнай суполцы: спевы ў акустыцы замкнёнага памяшкання і аб’ектаў прыроднага асяроддзя; дыферынцыраваны і сінкрэтычны спосабы засваення структурных кампанентаў этнафанічнага матэрыялу (песеннага слова, музыкі, гульні, танца); вусны шлях пераймання этнафоніі метадам уключанага назірання (фальклорная экспедыцыя); праслухоўванне і этнафанічная транскрыпцыя аўтэнтычных песенных узораў (з дапамогай тэхнічных сродкаў) метадам безнаціраванага інтанацыйна-фанетычнага мадэлявання гукавых структур з фіксацыяй дынамічных, артыкуляцыйных і тэмбрава-фактурных параметраў выканання музычна-паэтычнага тэкста.

Раздзел і Этнафонія каляндарна-абрадавага песеннага цыкла

Тэма 1. Эстэтычныя асновы засваення каляндарана-абрадавай этнафоніі ў вучэбна-выхаваўчай і сацыякультурнай дзейнасці

Эстэтычная канцэпцыя рэканструявання народных традыцый метадамі мастацка-практычнай фалькларыстыкі культуролага У.М. Конана. Эстэтычная самадастатковасць і сугестыўнасць народна-песеннай традыцыі рэгіёна. Актуалізацыя каляндарна-абрадавай этнафоніі як развітай мастацкай сістэмы. Этнафанічная рэканструкцыя каляндарана-абрадавых спеваў на дакументальнай аснове.

Тэма 2. Функцыянальны змест каляндарна-абрадавай этнафоніі беларусаў

Клічнасць, пабуджальнасць, сугестыўнасць інтанавання каляндарна-абрадавых песень – як аснова магічнай практыкі калектыўных абрадавых дзей беларусаў. Музычна-выразныя сродкі этнафоніі каляндарна-абрадавага цыкла: дынаміка, стыль інтанавання, характар голасавядзення, тэмбрава-каларыстычныя асаблівасці. Тэхналагічны бок працэса этнафанацыі каляндарана-абрадавых песень: рэжымы работы гартані, пеўчая пазіцыя, апора гуку і разлік дыхальнага ціску, пеўчая атака, тэсітура выканання, міжрэгістравыя пераходы і рэзанансныя локусы. Калектыўнасць выканання каляндарна-абрадавых песень, традыцыйныя саставы спеўных гуртоў.

Тэма 3. Этнафонія калядавання на Гомельскім Палессі

Прымеркаванасць калядавання-шчадравання па часе (25 снежны/7 студзеня – “на Каляды”, 1/14 студзеня – “на Шчадрэц”). Традыцыйны склад каляднай спеўнай суполкі. Этнафанічная партытура каляднага абраду (агульныя абходныя калядкі, велічальныя песні гаспадару, гаспадыні, сыну, дачцэ, гульня “Каза”, ражстоўскія канты). Інструментальнае суправаджэнне каляднага абраду. Карнавальнасць светаадчування падчас калядных гульняў (з “Казой”, “Буслам”, “Мядзведзем”, інш).

Унісонна-гетэрафонны стыль інтанавання абрадавых калядак, гамафонна-гарманічны стыль інтанавання ражстоўскіх кантаў. Акустычнае асяродззе калядных абрадавых спеваў: на адкрытан прасторы (“на вуліцы”, “на дварэ гаспадара”), у закрытым памяшканні (“у хаце гаспадара”). Этнафанічныя асаблівасці калядных спеваў: рэчытатыўны характар голасавядення, гучнае, “шумнае” выканальніцтва. Агульныя рысы і адрозненні калядак і шчадровак.

Тэма 4. Этнафонія калядавання на Брэсцкім Палессі

Агульнасць абрадавых падзей калядавання (шчадравання) на Палессі, карнавалізацыя насnрою спеўнай суполкі. этнафанічныя асаблівасці калядак і шчадровак мікрарэгіёнаў Брэсцкага Палесся: прыўзняты, велічальны характар этнафанацыі пры варыятыўнасці выкарыстання рэчытатыўнага і рэчытатыўна-вакальнага тыпаў інтанавання, у сярэднім і верхнім рэгістрах пеўчага голасу; напружання тэмбрава-дынамічная палітра гучання. Этнафанічны аналіз песень з улікам дыялектных норм вымаўлення.

Тэма 5. Этнафонія калядных цырымоній на Віцебскім Падзвінні

Агульныя рысы і адрозненні драматургіі каляднага абходу на Поўначы і Поўдні Беларусі: дыферынцыраваная традыцыя выканання калядных песень (агульныя калядкі, песенныя велічанні членам сям’і, заключныя пажаданні і просьбы аб узнагароджанні), святочная, урачыста прыўзнятая вобразна-інтанацыйная сфера спеваў (інтанацыі заклікання, танцавальна-гульнёвыя рытмы); адсутнасць маскіраваных персанажаў і разгорнутай абрадавай гульні з “Казой”.

Карнавальны модус мыслення ў тэтралізаванай абрадавай гульні “Жаніцьба Цярэшкі”. Драматургія абрадава-гульнявой дзеі, персанажы, дыферынцырваныя песні-“цярэшкі” (агульныя, “матцы”, “бабульцы”, “дзядульцы”). Гарэзлівы настрой жартоўных спеўных выказванняў на “вяселлі для ўсіх”; рэчытатыўны, вакальна-танцавальны тыпы інтанавання.

Тэма 6. Этнафонія веснавога і летняга цыклаў.

Сугестыўна-інспірацыйны матывацыйны ключ этнафанічнай экспрэсіі абрадавых спеваў веснавога і летняга цыклаў. Арганізуючая, эмацыйна-рэгулюючая функцыі каляндарна-абрадавых спеваў у летні перыяд сельска-гаспадарчых работ традыцыйнай суполкі. Пабуджальны, заклінальны, велічальны характар спеўных выказванняў: масленічныя песні, гуканне вясны, юраўскія песні, велікодныя песні, траецкія песні, веснавыя карагоды, купальскія, жніўныя і дыжынкавыя песні, умоўна прымеркаваныя па часе і абставінах выканання песні (“лугавыя”, “лесавыя”, “за таварам” на пасьбішчы, інш.) і гульні. Этнафанічныя нормы абрадавых спеваў вяснова-летняга перыядаў: “галосныя” спевы ў акустыцы адкрытай прасторы прыроднага асяроддзя; тэмбрава-дынамічная напружанасць песенных выказванняў; традыцыя жаночых гуртавых спеваў (акрамя валачобных і прымеркаваных па часе і абставінах выканання твораў).

Тэма 7. Этнафонія масленічных святкаванняў на Віцебскім Падзвінні і Магілёўскім Падняпроўі

Прымеркаванасць і працягласць абрадавага свята па часе (апошні тыдзень перад Вялікім постам). Шматмерансць і поліфункцыянальнасць абрадавых дзей масленічнага тыдня: рытуалы земляробчага прызначэння, (провады зімы; паскарэнне надыходу вясны і забеспячэнне багатага ўраджаю; дзеі, звязаныя з сямейна-родавымі культамі (звычаі “вадзіць маладую”, наведваць павівальную бабку “вешаць калодку”).

Шматсастаўнасць цыкла масленічных песень: уласна абрадавыя (“як на качэлях калышуцца”, “як калодку чапляюць”, “як вясну гукаюць”) і прымеркаваныя да святкавання Масленіцы (карагодна-скочныя, прыпеўкі-дражнілкі, жартоўныя песні і лірычныя, балады).

Веснавая дапасаванасць этнафоніі беларускіх масленічных песень: клічная, загукальная інтанацыя (сігнальнасць поклічаў-рэфрэнаў, адкрытая падача гуку (“вулачныя”, “галосныя” спевы).

Этнафанічныя асаблівасці масленічных спеваў: манодыя, пластычнасць, узорыстасць меладычнай лініі, мяккасць інтанацыйных паваротаў пры устойлівасці складовай і музычна-рытмічнай формы ў выкананні масленак на Падзвінні; тэмбрава-фактурная насычанасць масленічнага меласу на Падняпроўі (дыяфонія “з пералівамі” ў традыцыі паўднёвага усходу і гетэрафонна-бурдонная арганізацыя галасоў у спеўнай суполцы поўдня).

Тэма 8. Этнафонія гукання вясны на Гомельскім Палессі і Магілёўскім Падняпроўі

Прымеркаванасць абрадавых загуканняў па часе (1 сакавіка – “на Аўдакею”, 9 сакавіка – “на Саракі”, 25 сакавіка – “на Благавешчанне”). Функцыянальнасць этнафоніі гукання вясны: сугестыя заклінання, патрабавання, велічання ў выкананні вяснянак. Жаночы (дзявочы) склад спеўнай суполкі загукальнага абраду. Стыль інтанавання вяснянак: полірытмічны тып манодыі на Гомельскім Палессі; “спевы з пералівамі” на Магілёўскім Падняпроўі. Акустычнае асяроддзе абрадавых загуканняў: “на вуліцы”, “на ўзгорках”, “за вёскай”, “на беразе рэчкі”. Пластычнае ўвасабленне загукальнай этнафоніі (статыка, карагод, шэсце). Этнафанічныя асаблівасці веснавых загуканняў: тэмбравая, дынамічная напружанасць фанацыі ў высокай тэсітуры (спевы на мяжы крыку на Гомельскім Палессі), непарыўнае інтанаванне рэчытатыўна-сігнальнага тыпу з доўгімі заключнымі фермата з глісандзіруючымі воклічамі ўгору (“Агу”, “Гый”, “Гу”) у фальцэтным рэжыме фанацыі.

Тэма 9. Этнафонія валачобнага абраду на Беларусі

Прымеркаванасць валачобнага абраду да хрысціянскага свята Пасхі (пэўная нядзеля ў перыяд з 4 красавіка па 8 мая, у католікаў з 22 сакавіка па 25 красавіка).

Распаўсюджанасць валачобнага абраду на ўсёй тэрыторыі Беларусі, рэгіянальныя этнафанічныя ўзоры. Традыцыйны склад валачобнікаў (мужчынскі, пазней змяшаны). Агульныя рысы валачобніцтва і калядавання: абрадавы абход двароў групай спевакоў і музыкаў; змест тэкстаў, звязаных з пажаданнем ураджаю, дабрабыту і просьбай аб узнагароджанні; строгае прызначэнне песень пэўным групам слухачоў (песні-услаўленні гаспадароў і іх дзяцей, іх хаты і падвор’я); абходныя песні героіка-эпічнага плана; блізкасць напеваў па меладычных і структурных прыкметах.

Этнафанічныя асаблівасці валачобных спеваў: чаргаванне сольнага запеву “пачынальніка” і харавога прыпеву “падхватнічкаў”; рухавасць, пругкасць напеваў рэчытатыўнага характару голасавядзення (рухальная дынаміка шэсця, марша); адсутнасць унутрыскладовых распеваў (прынцып “нота супраць складу”); канцэнтраванае (ва ўнісон, тэрцыю) гучанне мужчынскіх галасоў у сярэднім рэгістры; урачыстая прыўзнятая падача гуку “святочнага велічання”.

Стылістычныя прыкметы гераічнага канта, псальмы асобнай групы валачобных песень.

Познетрадыцыйны ўплыў прфесійнай музыкі на стылістыку валачобных песень (акордава-гарманічны від шматгалосся, кадансавыя нормы, замяшчэнне музычнага суправаджэння (дуды/скрыпкі гармонікам/акардэонам).

Тэма 10. Этнафонія свята Юр’я на Гродзенскім Панямонні і Віцебскім Падзвінні

Прымеркаванасць абрадавага свята па часе (23 красавіка / 6 мая). Асноўныя тэматычныя цыклы юраўскіх песень: заклінанні Юр’я на ахову і прыплод жывёлы, на спрыянне росту жыта, траў, песні ва ўшанаванне веснавой прыроды.

Паўночныя этнафанічныя ўзоры: заклінальна-клічныя, велічальныя, віншавальныя, жартоўна пераасэнсаваныя песні.

Найбольш архаічны характар этнафоніі свята Юр’я паўночна-заходняй часткі Падзвіння (патрабавальная інтанацыйнасць заклінання-слова, суровае магічнае гучанне, напружана змрочны каларыт, дэкламацыйны характар голасавядзення пры каротка цэзураванай мелодыцы верша).

Велічальны, урачыста-прыўзняты зварот-гуканне Юр’я на Гродзенскім Панямонні. Напеўнае, стрымана раздольнае маўленне (Дзятлаўскі раён).

Формы адпраўлення абраду: абход і выган на пашу свойскай жывёлы; абход жытнёвага поля; звычай абрадавага абходу двароў з песнямі грамадою дзяўчат (Лідскі, Шчучынскі раёны).

Тэма 11. Этнафонія траецкіх цырымоній у рэгіёнах Беларусі

Прымеркаванасць і працягласць траецкіх цырымоній па часе (кульмінацыйны перыяд росквіту веснавой прыроды (Зялёныя святкі) прыпадае на сёмы тыдзень пасля першай веснавой поўні (Сёмуха), адзначаецца хрысціянскай царковой у гонар трыадзінства Бога Айца-Сына-Духа Святога (Тройца).

Шматмернасць і поліфункцыянальнасць абрадавых цырымоній траецкага тыдня: рысы земляробчага культу (услаўленне, ушанаванне квітнеючай прыроды і дзявочых раслінных татэмаў, абходы палеткаў, карагоды на вуліцы, у полі); сямейна-родавыя культы (пакланенне памерлым продкам (траецкія дзяды, частаванне “Куста”), рэшткі абрадаў-ініцыяцый у дзявочых кумленнях), варажба на вянках аб будучым замужжы).

Разнастайнасць абрадавага і песеннага афармлення траецкіх цырымоній ў розных этнаграфічных рэгіёнах: “Русальны тыдзень” на Гомельскім Палессі (карагоды і песні да “провадаў русалкі” у жыта); абрады “завівання-развівання бярозы” і кумлення ва ўсходніх раёнах Падняпроўя і Падзвіння ( “духаўскія” песні); абрадавае “зялёнае шэсце” - абход двароў на Брэсцкім Палессі (“куставыя” песні Пінскай, Столінскай, Іванаўскай этнафанічных традыцый).

Тэма 12. Этнафонія Купалля на Віцебскім Падзвінні

Прымеркаванасць купальскага абраду па часе (23-24 чэрвеня/6-7 ліпеня). Разгорнутасць і маштабнасць купальскага песеннага цыкла на Віцебскім Падзвінні. Дэталёвае музычна-драматургічнае развіццё абрадавага дзейства ў прасторы і часе: песні да збору зёлак у лузе і завівання вянкоў; абход двароў з заклікальнымі песнямі; абыход жытнёвага поля з песнямі аграрнага зместу; карагоды вакол вогнішча, жартоўныя песні-“высмейванні” хлопцаў і дзяўчат, купалкі любоўнай і сямейнай тэматыкі, купальскія балады, гульні, скокі; пусканне вянкоў па вадзе, сустрэча сонца. Этнафанічныя асаблівасці купальскай абраднасці ў раёнах Падзвіння: кацэнтраваная рэфрэннасць меладычнай лексікі песень і безрэфрэнныя напевы; песні рэзкага, воклічнага характару інтанавання і круг купальскага меласу лірычнага напеўнага складу; песні суровага, змрочна-прыкрытага тэмбру, уладарнага характару з напружаным рэчытатыўна-сігнальным тыпам голасавядзення і лірызаваныя напевы няспешна-дэкламацыйнага разгортвання меладычнай думкі; унісонна-гетэрафонны стыль інтанавання і кантрастная поліфанія (абрадавыя антыфоны, каноны з элементамі бурдону, кантрастна-лінеарная “барана” Полацкага, Докшыцкага, Лагойскага, Барысаўскага раёнаў).

Тэма 13. Этнафонія Купалля на Брэсцкім Палессі

Этнафанічныя асаблівасці купальскай абраднасці ў раёнах Брэсцкага Палесся. Драматургічнае разгортванне купальскага абраду ў прасторы і часе. Травестыйныя карнавальныя персанажы; абрадавае пахаванне-патапленне ведзьмы ў паўднёва-заходніх раёнах; як “ведзьмамі прыпяваюць” жанчын, якія не прыйшлі да купальскага вогнішча. Тэмбравая напружанасць і дынамічная моц выканання, сугестыўная падача песеннага слова, сваеасаблівая гартанная “гудлівасць” этнафанічнай традыцыі Брэсцкага Палесся. Разнастайнасць дыялектна-стылявых выканальніцкіх практык.

Тэма 14. Этнафонія жніва на Беларусі

Асноўныя этапы жніва і адпаведныя ім цыклы песень: зажынкі (песні-ўшанаванні першага снапа); жніво (працоўныя песні, лірыка-драматычныя маналогі жняі ў полі); дажынкі (урачыстыя песні заканчэння жатвы, заклікальныя магічныя звароты да духаў нівы). Жаночая выканальніцкая традыцыя. Інтанацыі галашэння, абідлівай скаргі ў песеннных выказваннях жняі на ніве; паходны, прыўзняты характар выканання дажынкавых велічальных песень гаспадару; рэгіянальная адметнасць дажынкавых цырымоній (“завіванне барады”, райковыя і спарышовыя песні, песні дажынкаваму вянку, снапу).

Этнафанічныя асаблівасці жніўных песень на поўдні Беларусі: рэчытатыўна-сігнальны тып інтанавання жніўных песень-галашэнняў, рытмічная імправізацыйнасць, доўгія фермата ў канцы і сярэдзіне страфы; гетэрафоннасць гучання “жніва” пры сумесным выкананні, тэмбрава-дынамічная напружанасць сольнага інтанавання з арнаментальнай-акцэнтнай экспрэсіяй выканання (уздрыгванні, глісандзіруючыя скідванні, абрывы гуку ўніз і ўгору).

Этнафанічныя асаблівасці жніўных песень на поўначы: манадыйнасць выканання, няспешнае раздумлівае інтанаванне жніўнай песні; антыфонны прынцып арганізацыі галасоў; працяглая пявучасць меладычнай лініі ў светлых тэмбрах.

Рэчытатыўна-вакальны характар голасавядзення дажынкавых песень, застольных.

Тэма 15. Этнафонія восеньскага цыкла

Перыяд гучання: ад заканчэння дажынкавых святкаванняў да Піліпаўскага посту.

Функцыянальнасць песень: суправаджэнне працоўных форм земляробчай восені (“яравыя”, “авясец”, “ільнавыя”, “ягады беручы”, “як мнуць проса”); жаночыя і дзявочыя спавяданні (песні лірычнай традыцыі: тэмы кахання, чакання сватоў, роздум дзяўчыны пра развітанне з родным домам і будучае жыццё на чужыне, скарга на цяжкі лёс у нялюбай сям’і мужа); кірмашовыя спеўныя спаборніцтвы (жартоўныя песні, лірычныя); пазаабрадавыя песні, якія выконваюцца “за кудзеляй”, “абы калі” (песенны рэрпертуар Гомельшчыны, паўднёвай Магілёўшчыны). Характэрны “восеньскі” змест песень Падзвіння. Шматсастаўнасць меладычнага стылю восеньскіх песень, індывідуалізацыя песеннага выказвання.

Тэма 16. Дыпломнае праектаванне “Мастацкая рэканструкцыя этнафоніі абрадавага свята”

Работа над падрыхтоўкай дыпломнага праекта да дзяржаўнага экзамена:

1) Падрыхтоўчы даследчы этап: збор этнафанічнага матэрыялу; планаванне месца і тэрміну абрадавай дзеі (на адкрытай прасторы, у абмежаванай прасторы ці ў закрытым памяшканні; пэўная дата, працягласць у часе); апісанне складу ўдзельнікаў; сцэнаграфія і драматургічнае вырашэнне абрадавага свята. Сцэнарнае праектаванне: вылучэнне ў пэўныя вербальна-песенныя блокі і музычна-пластычныя часткі асноўных абрадавых падзей, якія акумуліруюць галоўную ідэю свята; кампазіцыйнае рашэнне кожнага з блокаў; вызначэнне абрадавых прылад і атрыбутыкі. Арганізацыйна-вытворчыя пытанні рэалізацыі дыпломнага праекта;

2) Творчы этап: мастацкая рэканструкцыя абрадавай і прымеркаванай да яе рэкрэацыйнай (танцавальна-гульнявой) этнафанічных практык у форме арганізаванага свята;

3) Аналітычны этап: напісанне дыпломнага праекта (1 частка – тэорыя этнафоніі абрадавага цыкла, 2 частка – шляхі і перспектывы ўкаранення беларускай этнафанічнай традыцыі ў кантэкст сучаснай мастацкай культуры).