Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Прагр.-этнафонія (на савет).doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
202.75 Кб
Скачать

Раздзел іі Этнафонія сямейна-абрадавага песеннага цыкла

Тэма 17. Cямейна-абрадавы песенны цыкл

Адлюстраванне трох асноўных падзей жыцця чалавека – нараджэння, уступлення ў шлюб, смерці – у трох песенных цыклах сямейна-родавага круга: Радзінах, Вяселлі, Пахаванні. Радзінныя, вясельныя песні і пахавальныя галашэнні – як сацыяльна значныя практыкі ўсталявання і рэгулявання рытму быцця сямейна-родавай абшчыны.

Жанравая дыферынцыяцыя песень кожнага з цыклаў.

Тэма 18. Радзінныя і хрэсьбінныя песні рэгіёнаў Беларусі

Адлюстраванне ў музычна-паэтычным змесце радзінных песень асноўнага сэнсу сямейна-абрадавай цырымоніі – далучэння дзіцяці да родавай і сямейнай абшчыны.

Асноўныя групы песень: велічальныя, лірыка-эпічныя, жартоўныя, застольныя. Узвышаны, велічальна-віншавальны характар выканання песень нованароджанаму, яго бацькам і родным. Жартоўныя інтанацыі песень да бабкі-павітухі, кума і кумы. Дынамічна стрыманы, плаўна-апавядальны, дэкламацыйны стыль інтанавання радзінных песень. Рэгіянальныя адметнасці радзінна-хрэсьбіннага меласу: мелодыі пераважна бяседна-застольнага плана на Поўдні Беларусі, больш самастойныя па сваіх тыпах і музычным стылі напевы Віцебшчыны, Гродзеншчыны, Магілёўшчыны).

Тэма 19. Этнафонія вяселля на Беларусі

Развітасць комплекса вясельных абрадавых цырымоній, музычная разнастайнасць і насычанасць этнафанічнай партытуры вяселля. Драматургія вяселля, разгорнутага ў часе (на працягу некалькіх тыдняў) і ў прасторы (у хаце маладога, у хаце маладой).

Рэгіянальны каларыт этнафоніі вяселля. Асноўныя вобразна-эмацыянальныя сферы гучання вясельных мелодый: святочна-прыўзнятая, лірычна-журботная, апавядальная, драматычная, гарэзліва-жартоўная.

Рытмічныя тыпы вясельных песень і тэмбрава-дынамічны характар іх інтанавання (прыглушаны, унутрана напружаны каларыт палескага вяселля; гучная, рытмічна дынамічная, т. зв. “святочная” манера выканання на усходзе Беларусі; драматызаваная палітра вясельнага меласу на поўначы; лірычна-элегічны этнафанічны вобраз панямонскага вяселля).

Раздзел ііі Этнафонія пазаабрадавага песеннага пласта

Тэма 20. Пазаабрадавая песенная лірыка

Песні з умоўным прымеркаваннем да пэўнага часу ці абставін выканання. Сфера функцыянавання лірыка-эпічных жанраў: у рамках каляндарнай сістэмы (вяснова-летне-асенні працоўны перыяд: “як полюць”, “сенакосныя”, “лугавыя”, “лесавыя”, “пастухоўскія”, “ягадныя”; перыяды піліпаўскага і вялікага пастоў: балады павучальнага зместу, гераічныя і гістарычныя сюжэты) і па-за ёю (любоўныя, спавядальныя лірычныя песні “за кудзеляй”, “на супрадках”; бяседныя, кірмашовыя, жартоўныя, пірушачныя песні; казацка-сялянская сацыяльная лірыка, ваенныя песні). Тэматыка і характар выканання кожнага з тэматычных песенных цыклаў.

Тэма 21. Паставыя песні і духоўныя вершы рэгіёнаў Беларусі

Прымеркаванасць выканання па часе: да перыяду зімняга посту (“піліпаўскія”, “за кудзеляй”, “на супрадках”); да перыяду веснавога посту (“запусныя”, “велікапосныя”, “вялічкі”). Павучальныя духоўныя вершы; народныя паданні гераічнага і гістарычнага характару; фалькларызаваныя сюжэты апакрыфічнай літаратуры. Перакліканне духоўных вершаў з баладнымі народна-песеннымі ўзорамі. Акустычнае асяроддзе і характар выканання паставых песень і балад (негучныя спевы ў закрытым памяшканні).

Тэма 22. Этнафонія традыцыйнай бяседы на Беларусі

Тэматычныя групы песень, выконваемых у бяседзе: сямейна-бытавыя, любоўныя, лірычныя балады, сацыяльна-бытавыя, жартоўныя, гульнёвыя і танцавальна-прыпевачныя. Музычна-выразныя сродкі, характэрныя для выканання кожнай з груп у этнафанічнай традыцыі розных рэгіёнаў. Функцыянальная палярнасць выканання бяседных песень (ад псіхалагічна-тэрапеўтычнай матывацыі да забаўляльнай, разгульна-гарэзлівай). Канцэртна-спаборніцкі стыль выканання масавых бяседных песень (“спевы на гледача”).

Лірызаванасць і “далявая” шырыня “працяжных” паўночна-беларускіх песень, суладдзе галасоў ва ўнісонна-гетэрафонным стылі альбо ў шматгалоссі тыпу “ўторы”.

Палеская шматгалосная пазаабрадавая традыцыя: гетэрафоннае мысленне спеўнай суполкі ў раннетрадыцыйных бяседных песнях і дыферынцыраванае шматгалоссе ў “спевах з падводкай” познетрадыцыйнага песеннага пласта. Ллакальныя стылі “прамой падводкі” і падводкі “з закруткамі”. Спецыфічныя палескія выканальніцкія прыёмы распева: моцная (“галосная”), адкрытая падача гуку, акцэнтная арнаментацыя, устаўка складоў і агласоўка зычных, тэмбравае расшчапленне распяваемавых галосных гукаў, невыпяванне апошніх неакцэнтуемых складоў, глісандзіраванне і “закідванні” гуку. Варыятыўнасць спалучэння рэчытатыўна-вакальнага і сігнальнага тыпаў інтанавання.

Тэма 23. Казацка-сялянская сацыяльная лірыка

Чумацкія, рэкруцкія, салдатскія песні. Характэрныя этнафанічныя рысы песень сялянскай вольніцы (драматызаваная манера выканання, тэмбрава-дынамічная палітра). Стыль мужчынскай харавой песні. Двух-трохгалоснае харавое выкладанне, прынцып аргнізацыі галасоў у палескай традыцыі “спеваў з падводкай”. Драматызаваныя рэгістравыя зрухі, акцэнтныя агласоўкі і воклічы. Эмацыйны змест і драматургія песеннага выказвання: абвостранае трагедыйнае ўспрыняцце чалавекам навакольнага свету; карціны развітання рэкрута з роднымі; абагульненыя вобразы чалавечай безвыходнасці.