Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Прагр.-этнафонія (на савет).doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
202.75 Кб
Скачать

Раздзел іv Танцавальна-гульнявая этнафонія.

Тэма 24. Карагоды і карагодна-гульнявыя песні

Час выканання карагодаў: на працягу ўсяго года; найбольшая насычанасць – у веснавы і летні сезоны. Функцыянальная класіфікацыя карагодаў: абрадавыя каляндарныя (веснавыя - “ад Масленкі да Тройцы”; летнія – на Купалле (шэсце-абход двароў аднавяскоўцаў, абход жыта, карагоды вакол вогнішча і каля яго), у час зажынак і дажынак (ходзяць з песнямі вакол першай і апошняй капы зжатага хлеба); восеньскія (карагод вакол запаленай лучыны ў абрадзе “Жаніцьба Коміна”), зімовыя (Палескі калядны абход двароў аднавяскоўцаў, карагоды вакол членаў сям’і, якім прызначана велічальная калядка; хатнія цырымоніі “Жаніцьба Цярэшкі”, “Яшчар”, “Бахар” на Падзвінні); сямейна-абрадавыя (вясельныя цырымоніі: выпечка каравая (абход дзяжы і стала з караваем) і провады маладых да вянца (абход стала, ці ўсяго памяшкання); прымеркаваныя да абрадаў, пэўнага часу і абставін; пазаабрадавыя.

Формы рытуальных паводзін у абрадавых карагодах (шэсце, абход двароў, скокі праз вогнішча, качанне па зямлі ў жыце).

Пластычна-кампазіцыйнае ўвасабленне карагодна-гульнявой этнафоніі рэгіёнаў Беларусі (“шэсце”, “кругам”, “змейкай”, “крывы танок”, “сценка на сценку”, “ручаёк”, “зорачка”, інш.).

Жанравая класіфікацыя: песенныя (узоры абрадавай ці пазаабрадавай функцыі); гульнявыя (ілюстрацыйна-выяўленчыя, сюжэтныя карагоды); танцавальныя карагоды.

Музычна-стылістычныя асаблівасці: парныя (сіметрычныя) спалучэнні меладычных фраз, рэчытатыўны і вакальна-танцавальны тыпы галасавядзення. Сінкрэтычнасць карагода як дзеі (харэаграфія/гульня/песня/слова).

Тэма 25. Прыпеўкі да традыцыйных танцаў

Змест і функцыянальнасць прыпевак да традыцыйных беларускіх танцаў: абрадавых, гульнявых, ілюстрацыйна-выяўленчых, побытавых. Музычна-харэаграфічная аснова танцавальна-прыпевачнай этнафоніі. Характэрныя стылістычныя рысы, музычна-выразныя сродкі і канцэртна-спаборніцкі стыль выканання прыпевак. (сіметрычнасць будовы музычнай фразы; дакладнасць рыфмы і рытма; вакальна-танцавальны характар голасавядзення; святочнасць, клічнасць інтанацый). Сольная і гуртавая традыцыі выканання прыпевак.

Тэма 26. Абрадавыя і прымеркаваныя па часе і абставінах гульні

Абрадавыя і прымеркаваныя па часе і абставінах гульні зімовага перыяду (“Каза”, “Яшчар”, “Бахар”, “Жаніцьба Цярэшкі”, “Халімон”, “Зязюля”, “Гусары”, “Падушачка”, “Заінька”, “Мак”, “Грушка”).

Абрадавыя і прымеркаваныя па часе і абставінах гульні веснавога і летняга сезонаў (“Проса”, “Мак”, “Явар”, “Старац”, “Удавец”, “Цар”, “Перапёлачка”, “Цяцерка”, “Баяры”).

Наяўнасць рэчытатыўна-сігнальнага і вакальна-танцавальнага тыпаў інтанавання.

Інфармацыйная частка літаратура Асноўная

  1. Беларускі народны каляндар / аўт. - уклад. А.Ю. Лозка ; маст. А.І. Дашкевіч. – Мінск : Полымя, 1992. – 205 с. : іл.

  2. Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. – Мінск : БелЭн, 2005. – 2006.

  3. Варфаламеева, Т.Б. Песні Беларускага Панямоння / Т.Б. Варфаламеева ; НАН Беларусi, Iн-т мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору. – Мiнск : Беларус. навука, 1998. – 287 с.

  4. Восточно - славянский фольклор : слов. науч. и нар. терминологии / АН Беларуси, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы ; редкол. : К.П. Кабашников (отв.ред.) [и др.]. – Минск : Навука і тэхніка, 1993. – 478 с.

  5. Мажэйка, З.Я. Песні Беларускага Паазер’я / З.Я. Мажэйка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1981. – 494 с.

  6. Мажэйка, З.Я. Песні Беларускага Падняпроўя / З.Я. Мажэйка, Т.Б. Варфаламеева ; НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. – Мінск : Беларус. навука, 1999. – 392 с.

  7. Можейко, З.Я. Календарно - песенная культура Белоруссии : опыт системно – типологического исследования / З.Я. Можейко. – Минск : Наука и техника, 1985. – 247 с.

  8. Можейко, З.Я. Песни Белорусского Полесья / З.Я. Можейко. – Москва : Совет. композитор, 1983. Вып. 1.-183 с.: нот.; 1984. Вып. 2.-151 с.: нот.

  9. Мухарынская, Л.С. Беларуская народная музычная творчасць : вучэб. дапам. для муз. ВНУ / Л.С. Мухарынская, Т.С. Якіменка. – Мінск : Выш. шк., 1993. – 343 с.

  10. Мухаринская, Л.С. Белорусская народная песня : историческое развитие : очерки / Л.С. Мухаринская ; ред. З.Я. Можейко. – Минск : Наука и техника, 1977. – 216 с.