Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
43
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.2 Mб
Скачать

функцыянавання сукупнай бібліятэчнай сеткі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе”» (Нацыянальная бібліятэка Беларусі, навуковы кіраўнік — кандыдат культуралогіі Суша А. А.). На падставе распрацаваных раней мадэлей сукупнай бібліятэчнай сеткі, сукупнага бібліятэчнага фонду бібліятэк Рэспублікі Беларусь, дынамічнай мадэлі нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі створаны база даных «Бібліятэкі Беларусі», электронны інфармацыйны рэсурс для папаўнення Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, бібліяграфічны слоўнік.

Пытанні ўдасканалення падрыхтоўкі кадраў для бібліятэчнай сферы разглядаліся ў межах распачатай у 2013 г. навукова-даследчай работы «Распрацаваць праграму і інструментар навуковага даследавання дзейнасці спецыялістаў і кіруючых работнікаў публічных бібліятэк у кантэксце новых патрабаванняў да комплексу прафесійных кампетэнцый, стварыць навукова-практычныя рэкамендацыі па аптымізацыі сістэмы развіцця працоўных рэсурсаў» (Нацыянальная бібліятэка Беларусі, навуковы кіраўнік — кандыдат культуралогіі Суша А. А.). На першым этапе распрацаваны комплекс прафесійных кампетэнцый спецыялістаў і кіруючых работнікаў публічных бібліятэк, праграма даследавання іх прафесійнай дзейнасці.

Праблема ўдасканалення дзейнасці публічных бібліятэк даследавалася ў шэрагу кафедральных навуковых тэм. Ажыццяўлялася абагульненне вопыту даследаванняў і апрацоўка фактычных матэрыялаў аб захаванасці, бяспецы, выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў — «Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк Беларусі і іх бяспека ва ўмовах глабалізацыі» (кафедра інфармацыйных рэсурсаў БДУКМ, навуковы кіраўнік — доктар тэхнічных навук, прафесар Нешытой В. В.). На распрацоўку практычных рэкамендацый па ўдасканаленню псіхолагапедагагічнага, прававога і фінансава­эканамічнага забеспячэння дзейнасці бібліятэк у арганізацыі раўнапраўнага доступу да інфармацыі і культурных каштоўнасцей

была накіравана навукова-даследчая

работа ў межах тэмы «Бібліятэкі Беларусі

ў грамадстве ведаў: арганізацыя

раўнапраўнага доступу да інфармацыі

і культурных каштоўнасцей» (кафедра менеджменту інфармацыйна­дакументнай сферы БДУКМ, навуковы кіраўнік — кандыдат педагагічных навук, дацэнт Зыгмантовіч С. В.).

Працягвалася навукова-даследчая работа ў межах навуковага задання К-04 Дзяржаўнай праграмы «Распрацаваць навукова-метадычныя рэкамендацыі па ўкараненню сучасных музеязнаўчых тэхналогій у дзейнасць рэгіянальных музеяў Беларусі» (навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук, прафесар Бяспалая М. А.). У цэнтры ўвагі ў 2013 г. была навукова-экспазіцыйная дзейнасць рэгіянальных музеяў: падрыхтавана аналітычная запіска «Асноўныя прынцыпы мастацкага праектавання экспазіцый рэгіянальных музеяў Беларусі»; створана вучэбна­метадычнае забеспячэнне (праграма «Праектаванне музейных экспазіцый», метадычныя дапаможнікі «Навукова­экспазіцыйная дзейнасць рэгіянальных музеяў Беларусі», «Крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці экспазіцый, якія адлюстроўваюць рэгіянальную гісторыю і гісторыка­культурную спадчыну»).

91

Распачата ў 2013 г. навукова-даследчая работа «Вывучыць дынаміку развіцця музейнай сеткі Рэспублікі Беларусь, даследаваць яе змест, структуру і тэмпы развіцця музейнай сферы, прааналізаваць працэсы і праблемы музейнага развіцця з улікам інавацыйнага вопыту музеяў замежжа, распрацаваць мадэль развіцця музейнай сеткі Рэспублікі Беларусь і навукова-метадычныя рэкамендацыі» (Інстытут культуры Беларусі, навуковы кіраўнік — кандыдат філалагічных навук Лапцёнак І. Б.). На першым этапе прааналізаваны тэмпы росту і прыярытэты развіцця музейнай сферы, створана мадэль развіцця музейнай сеткі ў Рэспубліцы Беларусь.

Асаблівай актуальнасцю вызначаецца распачатая ў 2013 г. навукова-даследчая работа «Распрацаваць праграмнае забеспячэнне для развіцця культурнага турызму ў Рэспубліцы Беларусь і стварыць тэхналогію арганізацыі і правядзення культурна­дасугавых праграм для суправаджэння экскурсійных маршрутаў» (БДУКМ, навуковы кіраўнік — доктар мастацтвазнаўства, прафесар Пракапцова В. П.). На першым этапе прааналізаваны сучасны стан арганізацыі культурнага турызму ў Рэспубліцы Беларусь, распрацаваны навуковыя рэкамендацыі па яго ўдасканаленню, падрыхтавана серыя навукова-метадычных матэрыялаў «Гісторыка­культурныя і экалагічныя падарожжы па Беларусі» («Палацава­паркавыя комплексы Беларусі», «Беларусь старажытная…», «Зялёныя маршруты Беларусі»).

Комплекснае даследаванне праблем мастацтва, этнічных працэсаў і народнай творчасці

Тэматыка даследаванняў, якія ажыццяўляліся ў 2013 г., адлюстроўвае комплексны характар навуковага разгляду праблем этнічных працэсаў і народнай творчасці.

Даследаваны працэс вывучэння, захавання і трансляцыі гісторыка­культурнай

спадчыны

беларускага

народа, дадзена

характарыстыка яго

гістарыяграфічнага

і крыніцазнаўчага аспектаў — навуковая

тэма «Гісторыка­культурная

спадчына

Беларусі:

вывучэннне,

захаванне, трансляцыя» (кафедра

гісторыі

Беларусі

і музеязнаўства БДУКМ, навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук, прафесар Бяспалая М. А.).

Працягваліся работы па канцэптуальнаму асэнсаванню нацыянальнай літаратуры і моўнай спадчыны ў кантэксце праблем глабалізацыі (кафедра беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры БДУКМ, навуковы кіраўнік — кандыдат філалагічных навук, дацэнт Пісарэнка А. М.). У 2013 г. навуковадаследчыя работы былі накіраваны на выяўленне творчых задум мастакоў слова, прыёмаў і сродкаў іх рэалізацыі.

92

Лагічным працягам работы па распрацоўцы прынцыпаў выяўлення феноменаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, метадалогіі яе апісання і рэпрэзентацыі, прынцыпаў перакладання з’яў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў фіксаваную форму пісьмовай традыцыі стала стварэнне кантэнтаў серыі мультымедыйных дапаможнікаў «Традыцыйная культурная спадчына Беларусі» (каляндарна-

абрадавыя

і сямейна­абрадавыя традыцыі, народная

проза

і малыя

жанры

фальклору)

для

ўстаноў

культуры і адукацыі —

навуковае

заданне

К-02

Дзяржаўнай

праграмы

«Распрацаваць

метадалогію

і механізмы

фіксацыі

і рэпрэзентацыі

з’яў нематэрыяльнай

культурнай

спадчыны

(на

матэрыяле

асноўных відаў і жанраў традыцыйнай культуры). Стварыць інфармацыйны рэсурс «Традыцыйная культурная спадчына Беларусі» для ўстаноў культуры і адукацыі, карыстальнікаў у краінах СНД, блізкага і далёкага замежжа» (навуковы кіраўнік — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Варфаламеева Т. Б.).

Ажыццяўлялася даследаванне сацыяльнай базы практычнай фалькларыстыкі ў грамадстве ХХІ ст. — навуковая тэма «Спадчына вуснай традыцыі беларусаў: захаванне і рэвіталізацыя ў ХХІ стагоддзі» (кафедра этналогіі і фальклору БДУКМ, навуковы кіраўнік — кандыдат культуралогіі, дацэнт Калацэй В. В.).

Сукупнасць навуковых заданняў забяспечыла комплексны разгляд праблемы народнага выканальніцкага мастацтва.

У межах НДР «Даследаваць працэс захавання і засваення традыцыйнага беларускага музычнага інструментара і народна­інструментальнай выканальніцкай школы, прааналізаваць іх навукова-метадычныя асновы і практычнае выкарыстанне ў сучаснай беларускай культуры» (БДУКМ, навуковы кіраўнік — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Бабіч Т. М.) распрацаваны:

— шэраг аналітычных запісак («Ментальныя асновы засваення і захавання

традыцыйнага

музычнага

інструментара і этнічнай музыкі

беларусаў»,

«Тэарэтычныя

і практычныя

аспекты засваення

традыцыйнага інструментара

ў этнічных

і прэзентацыйных

формах», «Захаванне

і засваенне

беларускага

музычнага

інструментара і народна­інструментальнай

выканальніцкай школы»,

«Навуковаметадычныя падставы і практычнае

выкарыстанне

ў сучаснай

беларускай культуры традыцыйных музычных інструментаў»);

 

вучэбна­метадычнае забеспячэнне (дапаможнік ігры на беларускіх народных інструментах для дзяцей, метадычны дапаможнік «Традыцыйныя музычныя інструменты беларусаў у сучаснай мастацкай культуры», вучэбна­метадычны дапаможнік па гісторыі, тэорыі і методыцы выканальніцтва на беларускіх народных інструментах);

інфармацыйныя рэсурсы («Беларускія традыцыйныя музычныя інструменты», «Майстры музычных інструментаў Беларусі», «Народныя музыканты Беларусі»).

На падставе праведзенага раней комплекснага даследавання ансамблевага выканальніцтва на беларускіх народных інструментах распрацаваны камплект вучэбна­метадычных матэрыялаў для сістэмы прафесійнай музычнай адукацыі па

93

вучэбных курсах «Беларуская народная інструментальная музычная творчасць», «Фальклорны інструмент», «Методыка работы з ансамблем беларускіх народных інструментаў» — навуковае заданне К-15 Дзяржаўнай праграмы «Распрацаваць методыкі і навукова-практычныя рэкамендацыі па захаванню, развіццю

ірэпрэзентацыі нацыянальных традыцый ансамблевага выканальніцтва на беларускіх народных музычных інструментах» (навуковы кіраўнік — доктар мастацтвазнаўства, прафесар Яканюк Н. П.).

Завершаны ў 2013 г. навукова-даследчыя работы ў межах навуковага задання К- 08 Дзяржаўнай праграмы «Распрацаваць на аснове народных традыцый прынцыпы

ітэхналагічныя асновы арганізацыі беларускай капэлы смыковай і дударскай музыкі. Стварыць інфармацыйны рэсурс «Капэла беларускай смыковай і дударскай музыкі» (навуковы кіраўнік — кандыдат культуралогіі, дацэнт Калацэй В. В.). Пералік вынікаў, атрыманых у 2013 г., уключае: вучэбна­метадычны дапаможнік «Смыковая і дударская музыка» з мультымедыйным дадаткам; комплексную праграму мерапрыемстваў па засваенню моладдзю смыковай і дударскай музыкі; інфармацыйны рэсурс «Капэла беларускай смыковай і дударскай музыкі»; камплект тэхналагічнай і канструктарскай дакументацыі для прамысловай вытворчасці вырабаў «Дудамацянка», «Альтэрня», «Традыцыйная скрыпка», «Басэтля», «Традыцыйны барабан».

Шырокі навуковы разгляд на працягу года атрымалі розныя аспекты традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Асобныя складнікі распрацаванай раней навукова-тэарэтычнай мадэлі «Нацыянальная школа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: генезіс, атрыбуты, персаналіі» знайшлі практычнае ўвасабленне ў электроннай базе даных

«Беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: мастацкія і мастацкапедагагічныя школы» (гісторыя, тэорыя, педагогіка, практыка, персаналіі, творчыя дасягненні) — навуковае заданне К-16 Дзяржаўнай праграмы «Распрацаваць метадалогію і методыкі вывучэння, захавання і рэпрэзентацыі нацыянальных мастацкіх школ традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, стварыць інфармацыйны рэсурс «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі» (навуковы кіраўнік — доктар мастацтвазнаўства, прафесар Шаура Р. Ф.).

Даследавана роля традыцыйнага мастацтва ў сучасным адукацыйным працэсе, распрацаваны макетныя ўзоры вучэбных дапаможнікаў па народнаму мастацкаму тэкстылю і народнай мастацкай кераміцы — навукова-даследчая работа «Распрацаваць комплекс методык даследавання народнага дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва як неад’емнага кампанента нацыянальнай мастацкай культуры Беларусі. Распрацаваць гістарычна абумоўленую тыпалогію і выявіць мастацка-вобразныя асаблівасці развіцця народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на сучасным этапе. Стварыць базу даных «Аднаўленне, засваенне, захаванне і рэпрэзентацыя народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва» (БДУКМ, навуковы кіраўнік — доктар мастацтвазнаўства, прафесар Шаура Р. Ф.).

94

У шэрагу навуковых заданняў акцэнтавалася

роля

традыцыйнага

мастацтва

ў станаўленні нацыянальнай мастацкай школы.

На

вырашэнне

актуальнай

праблемы фарміравання ідэнтычнасці сродкамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва накіравана распачатая ў 2013 г. НДР «Даследаваць самабытныя з’явы ў традыцыйным дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Беларусі. Распрацаваць рэкамендацыі па папулярызацыі каштоўнасцей народнай мастацкай творчасці» (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, навуковы кіраўнік — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Бохан А. С.). На першым этапе даследавання падрыхтавана аналітычная запіска «Самабытныя з’явы традыцыйнага дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва як фактар фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці ў прафесійнай мастацкай творчасці», у якой аналізуецца патэнцыял традыцыйнага дэкаратыўнага мастацтва ў станаўленні самасвядомасці прафесійных творцаў, вызначаецца ўзровень яго рэалізацыі.

Ажыццяўляліся спробы комплекснага разгляду праблем прафесійнага мастацтва. Лагічным працягам работы па распрацоўцы мер, накіраваных на забеспячэнне ўстойлівага развіцця прафесійнай мастацкай творчасці і нацыянальнай мастацкай школы ва ўмовах глабалізацыі, стала стварэнне кантэнту навуковага выдання «Сучасная нацыянальная мастацкая школа Беларусі: праблемы ўстойлівага развіцця» — навуковае заданне К-09 Дзяржаўнай праграмы «Распрацаваць навукова-метадычныя рэкамендацыі ўстойлівага развіцця сучаснага беларускага прафесійнага мастацтва і нацыянальнай мастацкай школы (у галіне тэатральнага,

кіна- і тэлемастацтва,

выяўленчага

і дэкаратыўна-прыкладнога

мастацтва

і дызайну)» (навуковы

кіраўнік —

доктар мастацтвазнаўства,

прафесар

Смольскі Р. Б.).

 

 

 

Даследаваліся механізмы ўзаемнага

ўздзеяння мастацкіх твораў і з’яў

мастацтва — навуковая тэма «Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя: кампаратыўны аналіз» (кафедра беларускай і сусветнай мастацкай культуры БДУКМ, навуковы кіраўнік — доктар мастацтвазнаўства, прафесар Пракапцова В. П.). Створаны вучэбна­метадычны дапаможнік «Узаемадзеянне мастацтваў апошняй чвэрці XX стагоддзя», у якім разглядаюцца пытанні тэорыі, дыялектыкі ўзаемадзеяння відаў

мастацтва, праяўлення

інтэграцыйных

працэсаў

у сучасным

актуальным

мастацтве — навуковае

заданне К-10

Дзяржаўнай

праграмы

«Распрацаваць

навуковае абгрунтаванне канцэпцыі ўзаемадзеяння мастацтваў. Стварыць інфармацыйны рэсурс «Мастацкі сінтэз і міжвідавая інтэграцыя мастацтваў у канцы ХХ — пачатку ХХІ ст.: тыпы, формы, структуры» для ўстаноў галіны культуры і мастацтва» (навуковы кіраўнік — доктар мастацтвазнаўства, прафесар Пракапцова В. П.).

Даследаваны характэрныя асаблівасці развіцця джазавай і эстраднай музыкі Беларусі першай паловы ХХ ст. — навуковая тэма «Жанрава-стылявыя напрамкі джазавай і эстраднай музыкі Беларусі ХХ стагоддзя» (кафедра мастацтва эстрады БДУКМ, навуковы кіраўнік — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Смірнова І. А.). У межах навуковага задання К-14 Дзяржаўнай праграмы «Распрацаваць

95

метадалогію вызначэння і гістарычнай рэпрэзентацыі беларускага музычнага эстраднага мастацтва ў мастацкай культуры. Стварыць мультымедыйны фонд інфармацыйных рэсурсаў па тэме “Музычнае мастацтва эстрады Беларусі. XX

стагоддзе”» (навуковы кіраўнік — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт

Смірнова І. А.)

падрыхтаваны навукова-метадычны дапаможнік «Прынцыпы

гістарычнай

рэпрэзентацыі беларускага музычнага эстраднага мастацтва

ў мастацкай культуры Беларусі», тэрміналагічны слоўнік, музычная энцыклапедыя і мультымедыйны фонд інфармацыйных рэсурсаў. У Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных рэсурсаў уключана электроннае выданне «Кароткі тэрміналагічны слоўнік “Музычнае мастацтва эстрады Беларусі. ХХ стагоддзе”».

Вынікамі завершанага ў 2013 г. навуковага задання К-11 Дзяржаўнай праграмы «Распрацаваць тэарэтыка-метадалагічныя прынцыпы фарміравання экраннага тэматычнага інфармацыйнага рэсурсу. Стварыць мультымедыйныя цыклы “Творчыя кінапартрэты дзеячаў культуры і мастацтва”, “Хроніка культурнага жыцця Беларусі (на матэрыяле айчыннай кінадакументалістыкі, кінаперыёдыкі 1925—2010 гадоў і відэафільмаў 1994—2010 гадоў)”» (навуковы кіраўнік — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Рэмішэўскі К. І.) сталі метадычны дапаможнік «Беларуская культура ў люстэрку кіналетапіснага матэрыялу 1925—2010 гадоў. Пытанні гістарычнай дакладнасці» і экранны тэматычны інфармацыйны рэсурс «Творчыя кінапартрэты дзеячаў культуры і мастацтва. Хроніка культурнага жыцця Беларусі», які ўключае мультымедыйныя цыклы на лічбавых носьбітах.

Электронная база даных «Музычна-выканальніцкія і музычна­педагагічныя школы Беларусі: гісторыя, тэорыя, педагогіка, выканальніцкая практыка, персаналіі, творчыя дасягненні» і макет навукова-метадычнага комплексу для сістэмы прафесійнай падрыхтоўкі музыкантаў-выканаўцаў створаны ў межах навуковага задання К-12 Дзяржаўнай праграмы «Распрацаваць метадалогію і методыку вывучэння, захавання і развіцця нацыянальных выканальніцкіх школ музычнага мастацтва» (навуковы кіраўнік — доктар педагагічных навук, прафесар Яканюк В. Л.). Аналітычная запіска «Творчасць беларускіх кампазітараў у 60—80 гг. XX стагоддзя», база даных «Творы беларускіх кампазітараў 60—80 гг. XX стагоддзя (сімфанічныя, оперныя, камерна­вакальныя і інструментальныя жанры)», рэпертуарны зборнік «Камерна-інструментальныя творы беларускіх кампазітараў (60—80 гг. XX ст.) — у межах навуковага задання К-13 Дзяржаўнай праграмы «Распрацаваць навукова-тэарэтычныя асновы і практычныя рэкамендацыі па вывучэнню і прапагандзе нацыянальнай кампазітарскай школы (класічныя жанры музычнага мастацтва)» (навуковы кіраўнік — доктар мастацтвазнаўства, прафесар Дадзіёмава В. У).

Сістэматычная работа па захаванню нацыянальнай музычнай спадчыны вялася ў межах навуковага задання К-17 Дзяржаўнай праграмы «Распрацаваць навуковаметадычныя рэкамендацыі па аптымізацыі дзейнасці, накіраванай на захаванне спадчыны выбітных дзеячаў беларускай музычнай культуры» (навуковы

96

кіраўнік — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Лісава А. В.). З выкарыстаннем распрацаванай на папярэдніх этапах методыкі даследавання дакументальных фондаў падрыхтаваны макеты клавіра оперы Д. Смольскага «Сівая легенда», зборніка «Мікалай Ільіч Аладаў: матэрыялы, дакументы, артыкулы аб творчасці» і вучэбна­метадычнага дапаможніка «Літургічная музыка кампазітараў Беларусі:

каталіцкая

традыцыя». Працягваецца праца ў дадзеным

кірунку па распачатай

у 2013 г.

навукова-даследчай рабоце «Распрацаваць

методыку электроннай

архівацыі нотных дакументаў, стварыць мадэль электроннага архіва (на прыкладзе фонду Л. М. Абеліёвіча) і падрыхтаваць да публікацыі навукова абгрунтаваны збор камерна­вакальных твораў Л. М. Абеліёвіча» (Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, навуковы кіраўнік — доктар педагагічных навук, прафесар Яканюк В. Л.). На першым этапе распрацаваны навукова-тэарэтычныя асновы адбору і музыказнаўчага даследавання музычнага матэрыялу.

Навукова абгрунтаванае праектаванне адукацыйных працэсаў і сістэм, распрацоўка навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі ў сферы

культуры

Шэраг навуковых заданняў і тэм прысвечаны распрацоўцы канцэптуальных асноў і навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу, пытанням педагагічнага праектавання і інавацыйнага развіцця сістэмы адукацыі ў сферы культуры.

Распрацаваны канцэптуальная мадэль выкладання сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі сферы культуры, метадычныя рэкамендацыі і ўказанні для выкладчыкаў, навучэнцаў і выпускнікоў («Тэхналогіі фарміравання і развіцця прафесійных і асобасных кампетэнцый маладых спецыялістаў сферы культуры», «Тэхналогіі пазіцыянавання маладога спецыяліста сферы культуры на рынку працы» і інш.) — навукова-даследчая работа «Распрацаваць канцэптуальную мадэль і метадычнае забеспячэнне фарміравання кампетэнцый маладога спецыяліста ў працэсе выкладання сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі сферы культуры» (БДУКМ, навуковы кіраўнік — доктар культуралогіі, прафесар Смолік А. І.).

У 2013 г. распачата навукова-даследчая работа па тэме «Вывучыць патрэбы кадраў культуры ў павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы і распрацаваць навукова-практычныя рэкамендацыі па ўдасканаленню сістэмы дадатковай адукацыі дарослых» (Інстытут культуры Беларусі, навуковы кіраўнік — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Куракіна А. В.). На першым этапе прааналізаваны вопыт арганізацыі дадатковай адукацыі дарослых у сферы культуры ў замежных краінах, а таксама вопыт укаранення інавацыйных форм дадатковай адукацыі дарослых у іншых галінах сацыяльнай сферы. Распрацаваны інструментар і праграма сацыялагічнага даследавання па тэме.

97

Распачата праца па стварэнню вучэбна­метадычных дапаможнікаў «Методыка комплекснай ацэнкі спажывецкіх якасцей прамысловых вырабаў культурна­бытавога прызначэння», «Методыка ацэнкі спажывецкіх якасцей аб’ектаў графічнага дызайну», «Методыка комплекснай ацэнкі спажывецкіх якасцей аб’ектаў дызайну адзення і тэкстылю» — навукова-даследчая работа «Распрацаваць методыку навукова абгрунтаванай ацэнкі спажывецкіх якасцей аб’ектаў дызайну» (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, навуковы кіраўнік — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Ленсу Я. Ю.).

Асобныя аспекты адукацыйнай дзейнасці разглядаліся ў межах кафедральных

тэм «Псіхолага-педагагічныя аспекты падрыхтоўкі студэнтаў

да творчай

і культурнай дзейнасці ва ўстановах культуры (кафедра псіхалогіі

і педагогікі

БДУКМ, навуковы кіраўнік — доктар педагагічных навук, дацэнт Малахава І. А.), «Тэарэтычныя праблемы музычнай адукацыі» (кафедра музычнай педагогікі, тэорыі і гісторыі выканальніцкага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, навуковы кіраўнік — доктар педагагічных навук, прафесар Яканюк В. Л.).

Канцэптуальныя асновы будовы сістэмы інфармацыйнага забеспячэння адукацыйных працэсаў у сферы культуры распрацаваны ў межах тэмы «Інфармацыйнае забеспячэнне творчай і адукацыйнай дзейнасці сферы культуры ў тэлекамунікацыйнай прасторы» (кафедра інфармацыйных тэхналогій у культуры БДУКМ, навуковы кіраўнік — кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Глякаў П. У.). Тыпавідавы аналіз інфармацыйных бібліятэчна­бібліяграфічных рэсурсаў і кніга-выдавецкага патоку праведзены ў межах НДР па тэме «Кніжная, бібліятэчная і бібліяграфічная справа ў сістэме непарыўнай адукацыі Беларусі» (кафедра тэорыі і гісторыі інфармацыйна­дакументных камунікацый БДУКМ, навуковы кіраўнік — кандыдат педагагічных навук, дацэнт Доўнар Л. І.).

Распрацоўка методыкі музычна­эстэтычнага выхавання студэнтаў сродкамі харавога і вакальнага мастацтва вялася ў межах тэмы «Нацыянальная культурная спадчына ў вакальна-харавым мастацтве Беларусі: захаванне, трансляцыя» (кафедра харавога і вакальнага мастацтва БДУКМ, навуковы кіраўнік — кандыдат педагагічных навук, прафесар Пякуцька А. В.). Стварэнне анатаванага каталога «Музычная культура Беларусі: нотныя і тэкставыя выданні» ажыццяўлялася ў межах тэмы «Беларуская музычная спадчына ў адукацыйным працэсе вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь» (кафедра тэорыі музыкі і музычнай адукацыі БДУКМ, навуковы кіраўнік — доктар мастацтвазнаўства, прафесар Яканюк Н. П.). Распрацавана тэхналогія выкладання спецыяльных дысцыплін, выхавання крэатыўнасці сродкамі харэаграфіі — навуковая тэма «Прафесійнае і аматарскае харэаграфічнае мастацтва Беларусі ХХ — ХХІ стст.» (кафедра харэаграфіі БДУКМ, навуковы кіраўнік — доктар мастацтвазнаўства, прафесар Чурко Ю. М).

Сістэмная работа па распрацоўцы навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнай дзейнасці ў галіне гісторыі і тэорыі выяўленчага, дэкаратыўна-

98

прыкладнога, тэатральнага мастацтва ажыццяўлялася на кафедрах Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Навукова­даследчая і навукова-метадычная дзейнасць у сферы культуры на працягу 2013 г., вызначалася пэўнай выніковасцю. Ёй уласцівы шырокі ахоп культурных працэсаў і з’яў, комплекснае вывучэнне этнічных працэсаў і народнай творчасці, пільная ўвага да актуальных праблем мастацтва. Аднак існуюць асобныя пытанні, якія патрабуюць вырашэння. Па­першае, сістэма навукова-даследчай і навукова-метадычнай дзейнасці не выглядае цалкам збалансаванай у адносінах да пазначаных раней складнікаў. Назіраецца некаторая колькасная перавага навуковадаследчых работ, накіраваных на разгляд сацыякультурных працэсаў і з’яў, пошук механізмаў інавацыйнага развіцця сацыякультурнай сферы, комплекснае

вывучэнне

этнічных

працэсаў і народнай творчасці.

Па­другое, большасць

даследаванняў, якія

выконваюцца

ў межах

гэтых кірункаў, забяспечваецца

галіновым сектарам навукі, у той час як праектаванне

адукацыйных

працэсаў

і сістэм, распрацоўка

навукова-метадычнага

забеспячэння адукацыі

ў сферы

культуры —

пераважна навуковым

сектарам

УВА.

Па­трэцяе, неабходным

падаецца пашырэнне аб’ектаў даследаванняў. Сёння па-за межамі навуковадаследчых работ засталіся тэатральна-відовішчныя арганізацыі, арганізацыі і ўстановы клубнага тыпу, дзіцячыя школы мастацтваў і інш. Патрабуе навуковага асэнсавання культурная дзейнасць, накіраваная на задавальненне культурных патрэб прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей і суайчыннікаў за мяжой. Вырашэнне гэтых праблем — адна з умоў павышэння якасці навуковага і навуковаметадычнага забеспячэння і, адпаведна, устойлівага і гарманічнага развіцця сферы культуры.

НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНЫЯ АБ’ЯДНАННІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ І ГРАМАДСКІЯ АБ’ЯДНАННІ БЕЛАРУСАЎ ЗАМЕЖЖА

І. В. Лемцюгова, намеснік начальніка аддзела міжнароднай і сацыякультурнай дзейнасці ДУА

«Інстытут культуры Беларусі»

Л. І. Лебедзь, галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У ЛІСТАПАДЗЕ 1992 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб нацыянальных меншасцях у Рэспубліцы Беларусь» (са змяненнямi i дапаўненнямі, прынятымі ў 2004 г.). Артыкул 5 Закона гарантуе кожнаму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які адносіць сябе да нацыянальнай, культурнай, моўнай супольнасці, правы на атрыманне дапамогі з боку дзяржавы ў справе развіцця нацыянальнай культуры і адукацыі, вывучэнне і карыстанне роднай мовай, на друк

99

і распаўсюджванне інфармацыі на роднай мове, захаванне сваіх нацыянальных традыцый, развіццё прафесійнага і самадзейнага мастацтва і г. д.

Па даных перапісу 2009 г. амаль 84 % насельніцтва краіны складаюць беларусы, а астатнія 16 % адносяцца да больш як 140 этнасаў.

Усяго ў Рэспубліцы Беларусь пражываюць больш за 9,6 млн чал., з іх 1,6 млн чал. — прадстаўнікі розных народнасцей (гл. табл.).

Табліца

Дынаміка нацыянальнага складу Беларусі па даных перапісаў насельніцтва 1989, 1999 і 2009 гг.

 

Колькасны склад, чал.

Доля

 

 

 

 

ў агульна

 

 

 

 

Нацыяна

 

 

 

й

 

 

 

колькасці

льны

 

 

 

 

 

 

насельніц

склад

1989 г.

1999 г.

2009 г.

 

 

 

 

тва

 

 

 

 

 

 

 

 

ў 2009 г.,

 

 

 

 

%

 

 

 

 

 

Беларусы

7 904 623

8 159 074

7 957 252

83,73

 

 

 

 

 

Рускія

1 342 099

1 141 731

785 084

8,26

 

 

 

 

 

Палякі

417 720

395 712

294 549

3,10

 

 

 

 

 

Украінцы

291 008

237 015

158 723

1,67

 

 

 

 

 

Яўрэі

111 833

27 798

12 926

0,14

 

 

 

 

 

Татары

12 552

10 089

7316

0,08

 

 

 

 

 

Цыганы

10 762

9927

7079

0,07

 

 

 

 

 

Літоўцы

7606

6387

5087

0,05

 

 

 

 

 

Азербайд

5009

6327

5567

0,06

жанцы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Малдава

4964

4267

3465

0,04

не

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Армяне

4933

10 191

8512

0,09

 

 

 

 

 

Немцы

3517

4806

2474

0,03

 

 

 

 

 

Чувашы

3323

2242

1277

0,01

 

 

 

 

 

Латышы

2658

2239

1549

0,02

 

 

 

 

 

Эстонцы

804

645

407

0,01

 

 

 

 

 

100