Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
43
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.2 Mб
Скачать

У адпаведнасці з даручэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка­культурнай спадчыны», якім прадугледжваецца ўдасканаленне крытэрыяў адбору матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека для надання ім статусу гісторыка­культурнай каштоўнасці, а таксама спрашчэнне працэдуры ўключэння і выключэння аб’ектаў з Дзяржаўнага спіса гісторыка­культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У праекце ўлічаны прапановы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.

Дадаткова да існуючых палажэнняў у адносінах да аховы археалагічных аб’ектаў ажыццяўляецца выпрацоўка мерапрыемстваў па забароне дзейнасці «чорных капацелей», якія праводзяць пошукі і раскопкі на археалагічных аб’ектах без адпаведных дазвольных дакументаў, выпрацоўцы механізму прыцягнення іх да адказнасці і арганізацыі эфектыўнага кантролю.

Контроль выканання заканадаўства ў сферы аховы гісторыка­культурнай спадчыны з боку органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых выканаўчых органаў дазваляе своечасова выявіць дзеянні, якія могуць прычыніць шкоду аб’ектам спадчыны, прыцягнуць да адказнасці віноўных у невыкананні заканадаўства аб ахове гісторыка­культурнай спадчыны.

Праверкі выканання ўласнікамі гісторыка­культурных каштоўнасцей патрабаванняў заканадаўства ў сферы аховы гісторыка­культурнай спадчыны Міністэрствам культуры ажыццяўляюцца на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 г. № 510 «О совершенствовании контрольной (надзорной) деятельности в Республике Беларусь». У 2013 г. былі праведзены 7 праверак умоў захавання аб’ектаў гісторыка­культурнай спадчыны і выканання на іх работ. За парушэнні заканадаўства аб ахове гісторыка­культурнай спадчыны ўласнікам і (або) выканаўцам работ выдадзены 29 прадпісанняў Міністэрства культуры (15 — г. Мінск, 5 — Мінская вобл., 3 — Гродзенская вобл., 2 — Віцебская вобл., 3 — Брэсцкая вобл., 1 — Гомельская вобл.), складзены 19 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Неабходнасць узмацнення кантролю адзначалася ў рашэнні калегіі Міністэрства культуры ад 28 чэрвеня 2013 г. № 144 «Аб задачах у сферы аховы нерухомых гісторыка­культурных каштоўнасцей па выніках праверкі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь». Адказным спецыялістам мясцовых выканаўчых органаў даручана арганізаваць праверку аб’ектаў невыкарыстоўваемых і тых, якія знаходзяцца ў нездавальняючым тэхнічным стане, падрыхтаваць прапановы па забеспячэнню іх захавання.

Застаецца актуальным захаванне аконных запаўненняў на фасадах помнікаў архітэктуры. Дзеля ўрэгулявання сітуацыі і спрашчэння працэдуры ўзгаднення замены аконных і дзвярных запаўненняў у Міністэрства культуры для ўзгаднення накіроўваюцца схемы аконных і дзвярных запаўненняў шматкватэрных дамоў,

11

распрацаваныя з улікам адпаведнасці гістарычнаму характару, на падставе ацалелых аналагаў, праектаў на выкананне рэстаўрацыйна­аднаўленчых работ на фасадах помнікаў архітэктуры, іншых дакументальных крыніц.

Умовы выкарыстання аб’ектаў спадчыны. На жаль, частка аб’ектаў спадчыны, у асноўным — помнікі архітэктуры, знаходзіцца пад пагрозай пагаршэння тэхнічнага стану, або страты сваіх адметных якасцей у выніку прамога ці ўскоснага ўздзеяння гаспадарчай дзейнасці.

На асобныя будынкі, якім нададзены статус гісторыка­культурнай каштоўнасці, комплексы гістарычнай забудовы, гістарычныя цэнтры гарадоў, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка­культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, аказваюць уздзеянне новыя ўмовы выкарыстання ў сувязі са зменай уласнікаў. Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва змяняюць сваё аблічча таму, што будуюцца новыя аб’екты, выкарыстоўваюцца элементы добраўпарадкавання вуліц, якія не адпавядаюць гістарычнаму характару. Вельмі цяжка забяспечыць ахову гістарычных цэнтраў гарадоў як найбольш прыцягальных для размяшчэння інвестыцыйных аб’ектаў.

Напрыклад, у гістарычным цэнтры г. Брэста ў выніку інтэнсіўнага новага будаўніцтва многія будынкі былі перабудаваны і надбудаваны, што прывяло да страты іх адметных гісторыка­культурных вартасцей.

Новыя будынкі змянілі аблічча цэнтральнай вуліцы Савецкай у г. Брэсце (гл.

фота 1).

Уг. Мінску ў 2013 г. таксама з’явіліся пабудовы, якія пагаршаюць сілуэт горада

іне адпавядаюць маштабу гістарычнага асяроддзя (гл. фота 2).

Своечасова не прынятыя мясцовымі ўладамі меры прывялі да страты драўляных будынкаў па вул. Валатаўской, 17, 22, вул. Дакутовіч, 14 у г. Гомелі (гл. фота 3). Непрадуманае выдзяленне ўчастка для будаўніцтва новага жылога квартала і аўтамагістралі, неабходнай для развіцця транспартнай інфраструктуры горада Гомеля, прывяло да немагчымасці захавання названых гістарычных будынкаў. Толькі частка найбольш каштоўных узораў драўлянага аздаблення драўлянай забудовы трапіць у музей, што не дазволіць беззваротна знікнуць элементам, якія выкарыстоўваліся на гістарычных будынках.

У вызначаным парадку на кожную гісторыка­культурную каштоўнасць складаецца ахоўнае абавязацельства, у якім вызначаны iндывiдуальныя ўмовы ўтрымання i выкарыстання гэтай каштоўнасці, устанаўлiваюцца парадак выканання работ, патрабаваннi па забеспячэнню яе захавання, у тым лiку ў выпадках надзвычайных сiтуацый цi ў перыяд узброеных канфлiктаў, iншыя абмежаваннi дзейнасцi ўласнiка (уладальнiка) i карыстальнiка, а таксама ўладальнiка зямельнага ўчастка, на якім знаходзіцца помнiк археалогii.

Уласнікамі гісторыка­культурных каштоўнасцей падпісаны 9247 ахоўных абавязацельстваў, з якіх 1896 падпісаны і зарэгістраваны ў Міністэрстве культуры ў 2013 г.

12

На

гісторыка­культурных

каштоўнасцях

устаноўлены 4387 ахоўных дошак,

з якіх 472 — у 2013 г.

 

 

Для

спецыялістаў у сферы

рэстаўрацыі

аб’ектаў спадчыны, студэнтаў і ўсіх

зацікаўленых у кастрычніку адбыліся лекцыі экспертаў у сферы аховы спадчыны

і рэстаўрацыі

помнікаў

архітэктуры — прафесара

А. Хеймоўскі,

галоўнага

кансерватара

Каралеўскага палаца ў Стакгольме

і прафесара

ўніверсітэта

ў г. Упсала К.

Густафсана,

якія наведалі Рэспубліку Беларусь па запрашэнню ГА

«Беларускі камітэт Міжнароднага Савета музеяў “ІСОМ”». Эксперты сумесна з намеснікам начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка­культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры А. С. Сматрэнка і архітэктарамі праектнага філіяла ААТ «Белрэстаўрацыя» А. А. Байнак, С. С. Базанавым, У. П. Сіняўскім прынялі ўдзел у абмеркаванні падыходаў да рэстаўрацыі Крэўскага замка.

З мэтай недапушчэння прыняцця рашэнняў, якія могуць прывесці да змен гісторыка­культурных каштоўнасцей, забеспячэння адзіных падыходаў пры правядзенні экспертызы навукова-праектнай дакументацыі, для экспертаў дзяржаўных прадпрыемстваў «Галоўдзяржбудэкспертыза» ў лістападзе быў праведзены семінар, на якім начальнік упраўлення па ахове гісторыка­культурнай

спадчыны

і рэстаўрацыі

Міністэрства

культуры І. М. Чарняўскі выступіў

з дакладам

«Асаблівасці

праектавання

пры правядзенні рэканструкцыі

і рэстаўрацыі аб’ектаў гісторыка­культурнай спадчыны».

Забеспячэнне ўмоў для захавання гісторыка­культурных каштоўнасцей. У

адпаведнасці з арт. 29 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гiсторыка­культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» для захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка­культурных каштоўнасцей вызначаюцца зоны іх аховы. Межы гэтых зон, рэжымы іх утрымання i выкарыстання вызначаюцца праектамі зон аховы, кожны з якіх распрацоўваецца для адпаведнай гiсторыка­культурнай каштоўнасцi і зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.

Праекты зон аховы даюць магчымасць рэгуляваць правядзенне работ на тэрыторыях, якія прылягаюць да каштоўнасцей, вызначаць аб’ёмна­прасторавыя рашэнні і характар (павярховасць, вышыню, пластыку архітэктурных элементаў на фасадах, прызначэнне) будуючыхся аб’ектаў. Вызначаныя рэгламенты зон аховы дазваляюць прымаць рашэнні, якія забяспечваюць захаванне навакольнага асяроддзя і ўмоў успрымання каштоўнасцей.

У выніку планамернай работы Міністэрства культуры ў 2013 г. распрацаваны і зацверджаны 50 праектаў зон аховы для 110 аб’ектаў, што на 20 % больш, чым у 2012 г.

Знайсці пералік зацверджаных праектаў зон аховы можна на сайце Нацыянальнага фонду тэхнічных нарматыўных прававых актаў tnpa.by.

Выкананне рэстаўрацыйна­аднаўленчых работ на гісторыка­культурных каштоўнасцях дазваляе выявіць іх найбольш значныя якасці, аднавіць страчаныя ўласцівасці, прыстасаваць да сучасных умоў выкарыстання.

13

Умэтах забеспячэння захавання адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей работы на гісторыка­культурных каштоўнасцях неабходна выконваць на падставе ўзгодненай навукова-праектнай дакументацыі

здазволу Міністэрства культуры. У 2013 г. выдадзена 701 заключэнне па навуковапраектнай дакументацыі на выкананне работ на гісторыка­культурных каштоўнасцях. На распрацоўку навукова-праектнай дакументацыі Міністэрствам культуры выдадзены 623 дазвола, на выкананне рэстаўрацыйна­аднаўленчых работ — 500.

Фінансаванне рэстаўрацыйна­аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях у адпаведнасці з дзяржаўнымі праграмамі «Культура Беларусі» на 2011—2015 гады, «Замкі Беларусі» на 2011—2018 гады ажыццяўляецца з удзелам рэспубліканскага бюджэту.

Згодна з Дзяржаўнай праграмай «Культура Беларусі» на 2011—2015 гады правядзенне работ па кансервацыі і рэстаўрацыі прадугледжваецца на 34 аб’ектах спадчыны. У 2013 г. накіраваны 6240 млн руб. на рэстаўрацыю і кансервацыю 9 помнікаў архітэктуры, уключаных у названую праграму.

УДзяржаўную праграму «Замкі Беларусі» на 2011—2018 гады ўключаны 38 замкаў. У 2013 г. рэстаўрацыйна­аднаўленчыя работы праводзіліся на 24 аб’ектах. Працягваюцца работа па рэканструкцыі тэрыторыі рэгулярнага парку замкавага комплексу «Мір», кансервацыі фрагментаў замка ў в. Крэва Смаргонскага раёна,

рэстаўрацыйна­аднаўленчыя

работы

на замках у г. Лідзе, г. Навагрудку,

в. Гальшаны Ашмянскага

раёна,

у г. Быхаў, палацава-паркавым ансамблі

ў Нясвіжы (рэканструкцыя парку), г. п. Ружаны Пружанскага раёна і інш. На 14 аб’ектах археалогіі выконваецца добраўпарадкаванне тэрыторый.

За кошт сродкаў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на выкананне рэстаўрацыйна­аднаўленчых работ на 10 аб’ектах выдзелены 20,5 млрд руб. на ўмовах долевага ўдзелу камунальнай уласнасці.

Па завершэнню работ (этапаў работ) выдадзены 110 заключэнняў аб уводзе аб’екта ў эксплуатацыю. Завершаны работы па рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Свята-Васкрасенскага сабора ў г. Барысаве (гл. фота 4), другой чаргі ў палацава-паркавым ансамблі ў в. Жылічы Кіраўскага раёна.

Ахова нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У Дзяржаўным спісе гісторыка­культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь знаходзяцца 76 нематэрыяльных элементаў: 49 малюнкаў гербаў і 27 нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека — рамёствы, абрады, песенныя стылі выканання, танцы, гульні.

У адпаведнасці з п. 21 рашэння калегіі Міністэрства культуры ад 27 чэрвеня 2012 г. № 6 пры дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут культуры Беларусі» створаны Цэнтр экспертыз па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны на базе аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-

14

культурнай спадчыны, які займаецца каардынацыяй работы па выяўленню, ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльнай спадчыны Беларусі.

У2013 г. былі падрыхтаваны і ўнесены на разгляд Міністэрства культуры матэрыялы для надання статусу гісторыка­культурнай каштоўнасці 14 элементам нематэрыяльнай спадчыны, праводзіцца падрыхтоўка дасье яшчэ па 5 аб’ектах нематэрыяльнай спадчыны для разгляду прапановы аб наданні ім статусу гісторыка­культурнай каштоўнасці.

Падрыхтаваны да публікацыі выданні «Практычнае кіраўніцтва па ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны» і «Каталог нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі».

Урамках імплементацыі Канвенцыі па захаванню нематэрыяльнай культурнай спадчыны (2003), да якой далучылася Рэспубліка Беларусь згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2004 г. № 627, створаны і вядзецца Нацыянальны інвертар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Асноўнымі мэтамі фарміравання інвентару з’яўляюцца адлюстраванне разнастайнасці нематэрыяльнай культурнай спадчыны кожнага рэгіёна Беларусі, забеспячэнне яе захавання і ўстойлівага развіцця, падтрымка яе носьбітаў, уключэнне ў сферу рэгіянальнай палітыкі. Задачы інвентару — спрыяць фарміраванню культурнага іміджу рэгіёнаў, раскрыць іх магчымасці для развіцця ўстойлівых форм турызму, садзейнічаць папулярызацыі і развіццю культурных традыцый, умацаванню ролі супольнасцей у дачыненні да іх спадчыны.

Увыніку работы над праектам упершыню ў Рэспубліцы Беларусь створана электронная база даных Нацыянальнага інвентару нематэрыяльнай культурнай спадчыны і адпаведны інтэрнэт­сайт «Жывая спадчына Беларусі» (livingheritage.by), які на сённяшні дзень мае вялікую колькасць актыўных наведвальнікаў.

База даных змяшчае падрабязную інфармацыю пра скарбы беларускай

нематэрыяльнай культурнай спадчыны — абрады, святы, традыцыйныя песні і танцы, вусную народную творчасць, аб’екты сакральнай тапаграфіі (святыя камяні, крыніцы), рамёствы і традыцыйную кухню. У базе даных інвентару, размешчанай на сайце, можна пазнаёміцца не толькі з апісаннем асобных элементаў спадчыны, але і праслухаць аўдыязапісы, праглядзець фота- і відэафайлы.

Міжнародная дзейнасць у галіне аховы гісторыка­культурнай спадчыны

А. Б. Сташкевіч,

15

начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка­культурнай спадчыны ДУА «Інстытут культуры Беларусі»

РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ як незалежная дзяржава імкнецца развіваць партнёрскія сувязі і супрацоўнічаць на міжнародным узроўні, у тым ліку ў галіне захавання культурнай спадчыны. Канцэпцыя захавання спадчыны чалавецтва выказана ў 5 канвенцыях ЮНЕСКА, прысвечаных культуры і ахове спадчыны, а таксама ў канвенцыях і іншых нарматыўных дакументах Савета Еўропы. На сённяшні дзень Беларусь ратыфікавала практычна ўсе міжнародныя канвенцыі, якія прама ці ўскосна датычацца захавання культурных каштоўнасцей. Сярод іх Гаагская канвенцыя аб абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту (1954) і два пратаколы да яе, Канвенцыя аб мерах, накіраваных на забарону і папярэджанне незаконнага ўвозу, вывазу і перадачы ўласнасці на культурныя каштоўнасці (1970), Канвенцыя аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны (1972) (далей — Канвенцыя 1972 г.), Канвенцыя аб ахове

нематэрыяльнай

культурнай спадчыны

(2003) (далей —

Канвенцыя 2003 г.)

і Канвенцыя аб

ахове і заахвочванні

разнастайнасці

форм культурнага

самавыяўлення (2005).

Найбольш актыўна Рэспубліка Беларусь як суб’ект міжнароднага права дзейнічае ў рамках Канвенцыі 1972 г. і Канвенцыі 2003 г. Далучэнне да Канвенцыі 1972 г. адкрыла для краіны шырокія магчымасці рэпрэзентацыі сваіх прыродных

ікультурных здабыткаў у сусветнай прасторы, паспрыяла фарміраванню станоўчага іміджу дзяржавы, але найперш гэта пазітыўна адбілася на стане саміх помнікаў. На сённяшні дзень у Спіс Сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключаны 4 аб’екты з Беларусі: Нацыянальны парк «Белавежская пушча», замкавы комплекс «Мір», архітэктурна-культурны комплекс «Рэзідэнцыя Радзівілаў у Нясвіжы», Дуга Струве — трансгранічны аб’ект, які мае 19 тапографа­геадэзічных пунктаў на тэрыторыі Беларусі. Яшчэ 10 аб’ектаў спадчыны знаходзяцца ў папярэднім спісе.

На дадзеных аб’ектах, асабліва ў Міры і Нясвіжы, цягам апошніх 7 гадоў былі праведзены комплексныя кансервацыйныя і рэстаўрацыйныя работы, што дазволіла ўвесці іх у сістэму ўстойлівага турызму і забяспечыла далейшае развіццё. Сёння Нацыянальны гісторыка­культурны музей­запаведнік «Нясвіж» знаходзіцца на першым месцы па наведваемасці сярод іншых музейных устаноў. У 2013 г. ён прыняў 8 % ад агульнай колькасці музейных наведвальнікаў па краіне.

Уключэнне аб’ектаў спадчыны ў ахоўныя спісы ЮНЕСКА павышае магчымасць краіны ў развіцці ўнутранага турызму, спрыяе эканамічнаму развіццю тых рэгіёнаў, дзе знаходзяцца гэтыя аб’екты. І хоць гэта павялічвае ступень адказнасці дзяржавы

іграмадства за іх захаванне і ўтрыманне ў належным стане, аднак усе дзяржавы– удзельніцы Канвенцыі 1972 г. імкнуцца правесці свае намінацыі ў ЮНЕСКА.

Сярод тых 10 беларускіх аб’ектаў, што знаходзяцца ў папярэднім спісе,

16

падрыхтаваны дасье і прайшлі папярэднюю экспертызу дзве намінацыі — «Аўгустоўскі канал: твор чалавека і прыроды» і «Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны Ефрасінні Полацкай». Сёння ідзе працэс аналізу заўваг і рэкамендацый міжнародных экспертаў, праводзіцца дапрацоўка адзначаных намінацый для наступнага ўключэння іх ў Спіс Сусветнай прыроднай і культурна спадчыны ЮНЕСКА.

У2012 г. уся міжнародная супольнасць святкавала 40-годдзе Канвенцыі 1972 г.

Угонар гэтай падзеі ў Беларусі адбыліся два міжнародныя мерапрыемствы: канферэнцыя «Сусветная спадчына і ўстойлівае развіццё: роля мясцовых супольнасцей», арганізаваная Нацыянальным гісторыка­культурным музеемзапаведнікам «Нясвіж» сумесна з Цэнтрам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, і II Рэгіянальны семінар для краін СНД з міжнародным удзелам «Захаванне Сусветнай спадчыны ў кантэксце новых глабальных выклікаў», які праводзіў Інстытут культуры Беларусі ў супрацоўніцтве з замкавым комплексам «Мір» і Бюро

ЮНЕСКА ў Маскве. Падчас гэтых мерапрыемстваў былі прааналізаваны выклікі і праблемы, звязаныя з захаваннем спадчыны ў цэлым і сусветнай спадчыны ў прыватнасці. Было адзначана, што беларускім аб’ектам сусветнай спадчыны не стае сучасных, распрацаваных у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі планаў кіравання і гэта павінна стаць задачай бліжэйшай перспектывы. Пасля праведзенай рэстаўрацыі дадзеныя аб’екты сутыкнуліся яшчэ з шэрагам выклікаў: як правільна арганізаваць і планаваць турыстычныя патокі, як далучыць да кіравання аб’ектам мясцовую супольнасць, як далей развіваць музейную і турыстычную інфраструктуру без шкоды для самога аб’екта спадчыны? Усе гэтыя пытанні былі пастаўлены і абмеркаваны разам з міжнароднай супольнасцю. Адбыўся карысны абмен вопытам паміж беларускімі экспертамі і іх калегамі з Азербайджана, Арменіі, Расіі, Украіны, Літвы, Казахстана і іншых краін.

2013 год адзначаны падрыхтоўкай да другога цыкла перыядычнай справаздачнасці ЮНЕСКА па беларускіх аб’ектах сусветнай спадчыны, які павінен

завяршыцца ў ліпені

2014 г.

У 2013 г.

Інстытутам

культуры Беларусі разам

з Нацыянальным гісторыка­культурным

музеем-запаведнікам «Нясвіж» і музеем

«Замкавы комплекс

“Мір”»

былі падрыхтаваны

і накіраваны ў ЮНЕСКА

матэрыялы па першаму цыклу перыядычнай справаздачнасці, так званая Рэтраспектыўная заява аб выбітнай універсальнай каштоўнасці аб’ектаў у Міры і Нясвіжы.

Другі цыкл перыядычнай справаздачнасці — гэта працэс усебаковай ацэнкі стану беларускіх каштоўнасцей сусветнага значэння. Ён мае вялікае значэнне перш за ўсё для нашай дзяржавы, паколькі дазваляе прааналізаваць зробленае, адзначыць станоўчае, выявіць праблемы і скласці падрабязны план іх вырашэння, а таксама абазначыць перспектывы далейшага ўстойлівага развіцця гэтых аб’ектаў. У 2014 г. плануецца правесці шэраг навукова-практычных семінараў з адказнымі па праблемах захавання і выкарыстання аб’ектаў сусветнай спадчыны.

17

У 2013 г. працягвалася супрацоўніцтва з ЮНЕСКА ў галіне нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У снежні на пасяджэнні Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны прайшла акрэдытацыю ў ЮНЕСКА беларуская няўрадавая арганізацыя — Студэнцкае этнаграфічнае таварыства (СЭТ). Гэта адкрывае для СЭТ шырокія магчымасці ўдзелу ва ўсіх міжнародных акцыях, звязаных з дзейнасцю па захаванню нематэрыяльнай спадчыны. Згодна з арт. 91 Міжнароднай канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўсе акрэдытаваныя няўрадавыя арганізацыі выконваюць кансультацыйныя функцыі пры Міжурадавым камітэце, запрашаюцца да аналізу і ацэнцы намінацый у спісы Канвенцыі, перыядычных дакладаў ад краін–удзельніц Канвенцыі. Акрамя таго, іх прадстаўнікі ўдзельнічаюць ва ўсіх сесіях Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА па захаванню нематэрыяльнай культурнай спадчыны і на канферэнцыях акрэдытаваных няўрадавых арганізацый. Яны таксама могуць разлічваць на фінансавую дапамогу ЮНЕСКА ў рэалізацыі сваіх праграм і праектаў, звязаных з захаваннем і распаўсюджваннем ведаў пра нематэрыяльную культурную спадчыну. Акрэдытацыя беларускай няўрадавай арганізацыі ў ЮНЕСКА сведчыць аб яе высокім статусе і даверы, які выказала міжнародная экспертная супольнасць у дачыненні да яе дзейнасці і ролі ў грамадстве. Напрыканцы года, акурат перад Калядамі, дзейнасць Студэнцкага этнаграфічнага таварыства была прэзентавана публіцы падчас «круглага стала», прысвечанага ролі грамадства ў захаванні і папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, які адбыўся ў Інстытуце культуры Беларусі.

Дзякуючы фінансавай і кансультацыйнай падтрымцы ЮНЕСКА быў створаны і дзейнічае Нацыянальны інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі (база даных і адпаведны сайт «Жывая спадчына Беларусі»).

2013 год быў адзначаны яшчэ адной важнай падзеяй у галіне міжнароднай дзейнасці — 20-годдзем прыняцця Рэспублікай Беларусь Еўрапейскай культурнай канвенцыі (17 кастрычніка 1993 г.). Згодна з арт. 1 гэтай Канвенцыі ўсе яе ўдзельнікі павінны ўнесці нацыянальны ўклад у абарону і развіццё агульнай спадчыны Еўропы, забяспечыць яе захаванне і разумны доступ да яе.

У развіццё асноўных палажэнняў Еўрапейскай культурнай канвенцыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Інстытутам культуры Беларусі і іншымі арганізацыямі штогод праводзіць Дні Еўрапейскай спадчыны, прысвячаючы іх пэўнай тэме. У 2013 г. тэмай стала нематэрыяльная культурная спадчына як фактар нацыянальнай і адначасова еўрапейскай ідэнтычнасці. Дні Еўрапейскай спадчыны сёлета адбываліся пад знакам 20-годдзя дзвюх міжнародных канвенцый ЮНЕСКА — Канвенцыі 2003 г. і Еўрапейскай культурнай канвенцыі. Да 20-годдзя апошняй была выдадзена на беларускай мове і шырока прадстаўлена публіцы Белая кніга Савета Еўропы аб міжкультурным дыялогу. А ў лістападзе 2013 г. адбыўся рэспубліканскі «круглы стол» на тэму «Культура Беларусі ў адзінай Еўропе».

18

У сучасным свеце немагчыма выжыць без актыўнай камунікацыі і супрацоўніцтва на міжнародным узроўні. Рэсурс культуры ў гэтым сэнсе з’яўляецца невычэрпнай крыніцай для дыялогу і платформай для ўсталявання добрасуседскіх і ўзаемавыгадных адносін з рознымі краінамі і народамі. Адначасова гэта выдатны

спосаб прэзентаваць свае культурныя здабыткі свету, расказаць пра сябе на ўсім зразумелай мове культуры.

І. Б. Лапцёнак, прарэктар па вучэбнай рабоце ДУА «Інстытут культуры Беларусі»,

кандыдат філалагічных навук

СУЧАСНЫ этап развіцця грамадства характарызуецца ўсё больш узрастаючай дынамікай інфармацыйных працэсаў, пашырэннем альтэрнатыўных магчымасцей развіцця асобы ў працэсе пазнання і адносін з навакольным светам. Асаблівае значэнне набывае духоўна-маральны і інтэлектуальны патэнцыял, які з’яўляецца важным фактарам развіцця нацыі.

Шырокія магчымасці для яго назапашвання і выкарыстання адкрывае музей як адметны феномен культуры. Музеі ствараюць унікальную прастору, якая спрыяе фарміраванню карціны свету праз рэальныя прадметы гісторыі і сучаснасці, забяспечвае рашэнне праблем этналагічнага характару, садзейнічае культурнай самаідэнтыфікацыі, з’яўляецца механізмам захавання калектыўнай памяці, эфектыўным сродкам сацыялізацыі грамадства і творчага развіцця асобы.

Сёння музей уяўляе сабой шматфункцыянальную ўстанову, якая выступае адначасова сацыяльна-культурным інстытутам, навукова-даследчым

ікультурна­адукацыйным цэнтрам.

У2013 г. у музейную сетку краіны ўваходзілі 207 дзяржаўных музеяў сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: з іх 157 — музеі цэнтралізаванага кіравання, 50 — іх філіялы. Сярод устаноў рэспубліканскага падпарадкавання — 14 музеяў з 20 філіяламі.

Уадпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 кастрычніка 2013 г. № 875 Дзяржаўны музей прыроды і экалогіі перададзены з падначалення Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у падначаленне Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Пасля правядзення аптымізацыі ў 2014 г. колькасць музеяў рэспубліканскага

падпарадкавання плануецца скараціць на 3 адзінкі: Дзяржаўны музей тэатральнай і музычнай культуры, Літаратурны музей П. Броўкі, Літаратурны музей М. Багдановіча будуць далучаны да структуры філіялаў музеяў рэспубліканскага падпарадкавання (згодна з п. 6 рашэння Калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2013 г. № 189).

Табліца

Музеі

Колькасць музеяў

 

 

19

 

цэнтралізаванага кіравання

 

 

Рэспубліканскага

14

падпарадкавання

 

 

 

Брэсцкай вобласці

19

 

 

Віцебскай вобласці

28

 

 

Гомельскай вобласці

27

 

 

Гродзенскай вобласці

18

 

 

Магілёўскай вобласці

25

 

 

Мінскай вобласці

23

 

 

г. Мінска

3

 

 

Усяго:

157

 

 

У 2013 г. працягвалася работа музеяў па вырашэнню задач, вызначаных Дзяржаўнай праграмай «Культура Беларусі» на 2011—2015 гады, выкананню мерапрыемстваў па адкрыццю музеяў, стварэнню экспазіцый, абсталяванню музеяў камп’ютарнай тэхнікай, закупцы прадметаў музейнага значэння для музейных фондаў, правядзенню рэканструкцыі і капітальнага рамонту музейных будынкаў і фондасховішчаў. Стратэгічнымі арыенцірамі дзейнасці музеяў з’яўляліся таксама рашэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «Аб стане і перспектывах развіцця дзяржаўных музеяў» ад 26 верасня 2012 г. № 8 і выніковая рэзалюцыя мерапрыемстваў І Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» (г. Гродна, 12—14 кастрычніка 2012 г.).

Прыярытэтным кірункам дзейнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2013 г. у галіне музейнай справы было вырашэнне пытанняў, звязаных са стварэннем новай экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка з 2010 г. вядуцца работы па будаўніцтву новага памяшкання музея на перасячэнні праспектаў Машэрава і Пераможцаў (г. Мінск). На пасяджэнні Рэспубліканскай навуковаметадычнай рады па пытаннях музейнай справы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь зацверджаны тэматыка-экспазіцыйныя планы залаў № 1—10, завершана тэхнарабочае праектаванне, распрацоўка архітэктурнага рашэння экспазіцыі і мультымедыйных станцый. Створаны макеты тэхнікі, падрыхтаваны канструкцыі для інсталяцый «Франтавы шпіталь» і «Партызанскі лагер», выкананы ўзоры абмундзіравання. Сумесна з федэральнай аўтаномнай установай культуры і мастацтва «Студия военных художников имени М. Б. Грекова» Міністэрства

20