Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
43
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.2 Mб
Скачать

Р. Ф. Харытончык, супрацоўнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння інавацыйнага

развіцця сферы культуры ДУА «Інстытут культуры Беларусі»

У2013 Г. ПРАЦЯГВАЛАСЯ ПРАЦА па ўдасканаленню існуючых, распрацоўцы

іпрыняццю новых нарматыўных прававых актаў у сферы культуры.

Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 мая 2013 г. № 25-З «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь”» прадугледжаны аднолькавыя дзяржаўныя гарантыі дзейнасці ў сферы народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) незалежна ад арганізацыйна­прававой формы яе ажыццяўлення, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, якія на аснове выкарыстання традыцыйных мастацка-тэхнічных прыёмаў па апрацоўцы натуральных матэрыялаў займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў). У прыватнасці, на сённяшні дзень для гэтай катэгорыі асоб устаноўлены такія ж меры дзяржаўнай падтрымкі, як і для арганізацый народных промыслаў.

Адначасова індывідуальныя прадпрымальнікі атрымалі права прадстаўляць сваю прадукцыю на экспертызу для аднясення да вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), што дазволіла рэалізоўваць яе без падатку на дабаўленую вартасць і, як вынік, знізіць кошт.

Дзяржава ўзяла на сябе абавязак садзейнічаць развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы дзейнасці народных майстроў, арганізацый народных промыслаў (рамёстваў) і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў).

Законам прадугледжана, што дзяржаўная палiтыка ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) забяспечваецца ў тым лiку шляхам правядзення мерапрыемстваў у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) у рамках рэалiзацыi дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, стварэння ўмоў для адраджэння i развiцця традыцый народных промыслаў (рамёстваў), заахвочвання культурнай дзейнасцi фiзiчных i юрыдычных асоб у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).

Вызначана, што дзяржаўная падтрымка народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў у рамках рэалiзацыi дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, а таксама сродкаў спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

З улiкам Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» паняцце «прадпрыемства народных промыслаў (рамёстваў)», якое выкарыстоўваецца ў Законе «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь» замяняецца паняццем «арганiзацыя народных

111

промыслаў (рамёстваў)». Тым самым ліквідуецца прававая недакладнасць i прадухiляюцца магчымыя калiзii прававых норм пры iх прымяненнi.

Такiм чынам, дадзены заканадаўчы падыход адпавядае нормам Канстытуцыi, згодна з якімі дзяржава надае ўсiм роўныя правы для ажыццяўлення гаспадарчай i

iншай дзейнасцi.

 

 

Для прывядзення

Закона ў адпаведнасць з Законам

Рэспублікі Беларусь ад

12 снежня 2005 г.

«Аб музеях і Музейным фондзе

Рэспублікі Беларусь»

прадугледжана, што ў мэтах збірання, захоўвання, вывучэння i папулярызацыі вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) могуць стварацца музеі ў адпаведнасці

ззаканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Умэтах удасканалення дзейнасці па арганізацыі і правядзенню культурна­відовішчных мерапрыемстваў у краіне прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 чэрвеня 2013 г. № 257 «Об отдельных вопросах организации и проведения культурно­зрелищных мероприятий», у якім Палажэнне аб правядзенні культурна­відовішчных мерапрыемстваў выкладзена ў новай рэдакцыі. Для арганізацыі і правядзення культурна­відовішчнага мерапрыемства арганізатар павінен атрымаць пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна­відовішчнага мерапрыемства. Вызначаны выпадкі, калі атрыманне пасведчання не патрабуецца. За выдачу пасведчання ўстанаўліваецца дзяржаўная пошліна, якая пералічваецца ў спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Прадугледжваюцца катэгорыі арганізатараў мерапрыемстваў, якія вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 г. № 426 «О внесении дополнений и изменений в некоторые указы Президента Республики Беларусь» Палажэнне аб спецыяльным фондзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 1996 г. № 18, і Палажэнне аб парадку прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «нацыянальны» музеяў, тэатральнавiдовiшчных устаноў i прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 лiпеня 2005 г. № 339, прыведзены ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2010 г. № 542 «Об организации и проведении культурно­зрелищных мероприятий» (у рэдакцыі ад 5 чэрвеня 2013 г. № 257).

Акрамя таго, пашыраны пералік асоб, якія могуць быць арганізатарамі культурна­відовішчных мерапрыемстваў: замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, замежныя і міжнародныя арганізацыі.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2013 г. № 270 «О некоторых вопросах, связанных с получением высшего образования в учреждениях образования в сфере культуры Российской Федерации», прынятым у мэтах забеспячэння магчымасці атрымання вышэйшай адукацыі ва ўстановах адукацыі

ў сферы культуры Расійскай Федэрацыі выпускнікамі дзяржаўных устаноў

112

сярэдняй спецыяльнай адукацыі і гімназій­каледжаў мастацтваў, устаноўлена, што яны павінны адпрацаваць тэрмін абавязковай работы па размеркаванню пасля атрымання адукацыі. Пералічаны катэгорыі выпускнікоў, якія маюць на гэта права. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі такія выпускнікі падлягаюць пераразмеркаванню ў парадку, які вызначаецца Міністэрствам культуры.

У развіццё Указа № 270 прыняты:

пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2013 г. № 999, якой унесены змяненні ў Палажэнне аб парадку размеркавання, пераразмеркавання, напраўлення на работу выпускнікоў, якія атрымалі паслявузаўскую, вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесіянальнатэхнічную адукацыю. Згодна з імі пазначанае Палажэнне не распаўсюджваецца на выпускнікоў дзяржаўных устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры і гімназій­каледжаў мастацтваў, якія заключылі з Міністэрствам культуры дагавор аб адпрацоўцы тэрміну абавязковай работы па размеркаванню, а парадак пераразмеркавання такіх выпускнікоў вызначаецца Міністэрствам культуры;

пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2013 г. № 45, якой зацвержаны пералік устаноў вышэйшай адукацыі ў сферы культуры Расійскай Федэрацыі, пры паступленні ў якія ў год атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў федэральнага бюджэту або бюджэтаў суб’ектаў Расійскай Федэрацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі выпускнікі дзяржаўных устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры і гімназій­каледжаў мастацтваў, якія заахвочваліся спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, з’яўляюцца пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў і алімпіяд або атрымалі дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адзнакай, адпрацоўваюць тэрмін абавязковай работы па размеркаванню пасля атрымання вышэйшай адукацыі або датэрміновага адлічэння з установы вышэйшай адукацыі;

пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2013 г. № 48, якой зацверджана тыпавая форма дагавору аб адпрацоўцы тэрміну абавязковай работы па размеркаванню выпускнікамі дзяржаўных устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры і гімназій­каледжаў мастацтваў, што паступілі ва ўстановы адукацыі Расійскай Федэрацыі ў сферы культуры;

пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 г. № 84, якой зацверджана «Інструкцыя аб парадку пераразмеркавання выпускнікоў дзяржаўных устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры і гімназій­каледжаў мастацтваў Рэспублікі Беларусь, якія атрымалі адукацыю ва ўстановах вышэйшай адукацыі ў сферы культуры Расійскай Федэрацыі або датэрмінова адлічаных з даных устаноў адукацыі».

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 г. № 425 «О грантах Президента Республики Беларусь в науке, образовании, здравоохранении,

113

культуре» ў мэтах фінансавай падтрымкі дзейнасці, што мае прыярытэтнае значэнне для развіцця Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў культуры, устаноўлена, што кіраўнікам і спецыялістам арганізацый, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё галіны і ўдзельнічалі ў навуковых даследаваннях, інавацыйных праектах, якія маюць прыярытэтнае значэнне для рэалізацыі дзяржаўных праграм і найважнейшых напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь штогод выдзяляюцца да 30 грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У сферы культуры гранты выдзяляюцца на наступныя мэты:

стварэнне твораў мастацкай літаратуры, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, манументальнага, музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, эстраднага, цыркавога і іншых відаў мастацтва, фільмаў; правядзенне культурна­відовішчных мерапрыемстваў высокага творчага ўзроўню, якія спрыяюць захаванню нацыянальных духоўных традыцый і прагрэсіўнаму развіццю беларускай культуры

як неад’емнай часткі сусветнай культуры;

 

 

 

распрацоўка

і рэалізацыя

наватарскіх канцэпцый правядзення

міжнародных

і рэспубліканскіх фестываляў,

конкурсаў,

выставак і другіх

культурных

мерапрыемстваў;

 

 

 

 

 

стварэнне новых экспазіцый музеяў;

 

 

 

адраджэнне

ў сучасных

умовах народных

традыцый,

звычаяў, абрадаў,

тэхналогій вырабаў народных

промыслаў

(рамёстваў)

і іх

выкарыстанне

ўпрактыцы работы арганізацый культуры, экскурсійнай, турыстычнай дзейнасці; захаванне, рэстаўрацыя, рэканструкцыя гісторыка­культурных каштоўнасцей; падрыхтоўка ўдзельнікаў міжнародных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў,

фестываляў, выставак; рэалізацыя наватарскіх праектаў, накіраваных на прапаганду і папулярызацыю

дасягненняў беларускай культуры і мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.

У сувязі з прыняццем Указа № 425 пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2013 г. № 1000 прызнана страціўшай сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 1994 г. № 412 «Аб мерах па падтрымцы творчай інтэлігенцыі Рэспублікі Беларусь», а пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2013 г. № 77 прызнаны страціўшымі сілу «Інструкцыя аб парадку і ўмовах правядзення конкурсу на вылучэнне кандыдатур на ўстанаўленне персанальных надбавак за выдатны ўклад

у сацыяльна-эканамічнае

развіццё

рэспублікі

спецыялістам

і кіраўнікам

бюджэтных арганізацый

і іншых

арганізацый

культуры, якія

атрымліваюць

субсідыі, работнікі якіх прыраўноўваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый», а таксама крытэрыях ацэнкі прафесійнай дзейнасці кандыдатаў, а таксама пастановы Міністэрства культуры, якімі ў яе ўносіліся змяненні.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2013 г. № 385 адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных

114

прадпрымальнікаў, дапоўнены працэдурай узгаднення адчужэння або перадачы іншым шляхам права ўласнасці на гісторыка­культурную каштоўнасць.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 2013 г. № 475 прадугледжана выкананне Міністэрствам культуры функцый Дэпартамента па кінематаграфіі, выключанага з яго структуры.

З пераліку гаспадарчых суб’ектаў, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх належаць Рэспубліцы Беларусь і перададзены ў кіраванне Міністэрству культуры, выключаны ААТ «Праект­рэстаўрацыя» і ААТ «Гомель­Белпрамкультура».

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2013 г. № 980 зменены нарматывы забяспечанасці выдаткаў на культуру ў разліку на аднаго чалавека і аграгарадкоў дзяржаўнымі арганізацыямі культуры.

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2013 г. № 27 зацверджана «Інструкцыя аб парадку запаўнення пашпарта гісторыка­культурнай каштоўнасці».

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 15 мая 2013 г. № 28/143 прыкладная

форма кантракта з работнікамі культуры і мастацтва арганізацый,

размешчаных

у раёнах, якія

падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку аварыі на

Чарнобыльскай

АЭС, дапоўнена абавязкам работніка захоўваць

дзяржаўную

і службовую тайну, не выдаваць камерцыйную тайну наймальніка, камерцыйную тайну трэціх асоб, да якой наймальнік атрымаў доступ, і абавязкам наймальніка ствараць работніку неабходныя ўмовы для выканання вызначанага рэжыму камерцыйнай тайны.

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2013 г. № 37 пералік міжнародных творчых конкурсаў па прадметах культуры і мастацтва, пераможцы (Гран­пры, дыпломы I, II, III ступені) якіх маюць права на залічэнне без уступных іспытаў ва ўстановы адукацыі для атрымання вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дапоўнены Міжнародным конкурсам акардэаністаў, (г. Клінгенталь, Германія).

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2013 г. № 53 унесены змяненні ў пастанову Мінiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 31 мая 2007 г. № 26 «Аб некаторых пытаннях фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi выяўленых матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка­культурную каштоўнасць, i парадку зацвярджэння эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка­культурнай каштоўнасцi». «Інструкцыя аб парадку зацвярджэння поўнай, дакладнай i якаснай фiксацыi нематэрыяльнай гiсторыка­культурнай каштоўнасцi графiчнымi i тэхнiчнымi сродкамi ў якасцi эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка­культурнай каштоўнасцi», прызнана страцiўшай сiлу.

Для стварэння спрыяльных умоў развіцця нацыянальнай культуры ў 2013 г. былі прыняты новыя рэдакцыі наступных нарматыўных прававых актаў:

115

Палажэнне аб Міжнародным фестывалi Праваслаўных Песнапенняў (Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 13 сакавіка 2013 г. № 20);

Палажэнне аб рэспублiканскiм фестывалi сямейнай творчасцi «Жывiце ў радасцi» (Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 13 сакавіка

2013 г. № 22);

«Інструкцыя аб парадку правядзення рэспублiканскага конкурсу “Бiблiятэка — асяродак нацыянальнай культуры”» (Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2013 г. № 43);

Палажэнне аб мiжнародным фестывалi народнай музыкi «Звiняць цымбалы i гармонiк» (Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня

2013 г. № 47);

Палажэнне аб рэспублiканскiм фестывалi народнай творчасцi ветэранскiх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 9 жніўня 2013 г. № 50);

Палажэнне аб Рэспублiканскiм фестывалi фальклорнага мастацтва «Берагiня» (Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2013 г. № 79).

Напрыканцы года адбыліся дзве значныя падзеі — у першым чытаннi Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прыняты праект Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”» (Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2013 г. № 229–П5/ІІІ), а таксама праект Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях арганізацыі і правядзення культурна­відовішчных мерапрыемстваў» (Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2013 г. № 230–П5/ІІІ).

У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 красавіка 2013 г. № 10/61 Міністэрствам культуры падрыхтаваны праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых пытаннях атрымання паслявузаўскай адукацыі творчымі работнікамі», які вяртае ў сферу культуры такую форму навучання, як асістэнтура­стажыроўка.

Такім чынам, у 2013 г. распрацаваны і прыняты шэраг важных для сферы культуры нарматыўных прававых актаў. Праца па іх дапрацоўцы, а таксама распрацоўка новых дакументаў будзе працягвацца ў 2014 г.

МІЖНАРОДНАЕ КУЛЬТУРНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

В. Л. Ратабыльская,

116

начальнік аддзела міжнародных сувязей Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Л. Ф. Жмачынская, начальнік аддзела міжнароднай і сацыякультурнай дзейнасці ДУА

«Інстытут культуры Беларусі»

ДЗЯРЖАВЫ звязаны паміж сабой тысячамі эканамічных, палітычных, інфармацыйных і культурных сувязей. Рэспубліка Беларусь мае багатую

культурную спадчыну, беларуская

нацыя можа ганарыцца вялікай разнастайнасцю

сваіх культурных каштоўнасцей

і набыткаў. Усё гэта дае краіне падставы

наладжваць цесныя

кантакты

ва ўсіх галінах культурнага жыцця з сусветным

і еўрапейскім супольніцтвам,

весці з краінамі-суседзямі канструктыўны,

узаемазацікаўлены

дыялог.

Беларуская культура шчыльна інтэгравана

ў еўрапейскую цывілізацыйную прастору. Адбываецца перманентны ўзаемаабмен здабыткамі культур розных народаў. Культурныя сувязі разам з эканамічнымі і палітычнымі — пастаянны і істотны вектар зносін паміж народамі і дзяржавамі.

Цеснае ўзаемадзеянне нацыянальнай культуры з культурамі іншых дзяржаў, культурная прысутнасць краіны за мяжой, як і прысутнасць культурнага замежжа ў Беларусі, спрыяе замацаванню за ёй годнага месца на сусветнай арэне.

Для рэалізацыі задач міжнароднага культурнага супрацоўніцтва Міністэрства культуры ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі, дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі розных узроўняў ажыццяўляла ў 2013 г. удзел у праграмах і праектах міжнародных арганізацый, што дзейнічаюць у галіне культуры: ААН, ЮНЕСКА, Савет Еўропы, Міжнародны камітэт па арганізацыі фальклорных фестываляў, Міжнародны савет па народнай творчасці, Міжнародны савет музеяў, імкнуўшы заняць месца побач з іншымі краінамі, сцвярджаючы сваю самабытнасць.

Стратэгічнымі арыенцірамі міжнароднай дзейнасці Міністэрства культуры на працягу 2013 г. з’яўляліся:

стварэнне і ўмацаванне пазітыўнага іміджу Беларусі за мяжой;

фарміраванне прасторы для міжнацыянальных і міждзяржаўных культурных кантактаў паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі краінамі;

арганізацыя трывалага дагаворна­прававога падмурка міжнародных адносін у галіне культуры, прывядзенне ў адпаведнасць з міжнароднымі нормамі ўнутранага заканадаўства ў галіне культуры;

уключэнне культурнага кампанента ва ўсе формы супрацоўніцтва ў рамках міждзяржаўнай палітыкі;

каардынацыя палітыкі ў сферы культуры з мэтай духоўнага ўзаемадзеяння народаў;

117

аб’яднанне намаганняў дзяржаў па сумеснай рэалізацыі грамадска значных праектаў на аснове ідэі культурнай разнастайнасці;

развіццё беларускай нацыянальнай культуры шляхам узаемаабмену творчымі дасягненнямі;

захаванне гісторыка­культурнай спадчыны, пошук і вяртанне страчаных культурных каштоўнасцей;

азнаямленне сусветнай супольнасці з культурай і мастацтвам Рэспублікі Беларусь з мэтай стварэння спрыяльных умоў для ўзаемапаразумення ў іншых

галінах, у першую чаргу для развіцця і паглыблення эканамічных і палітычных адносін.

Адным з прыярытэтаў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь застаецца міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры, аснову якога складаюць больш за 40 міжурадавых і міжведамасных дагавораў.

2013 г. для Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь быў адзначаны шэрагам мерапрыемстваў, што зрабілі свой унёсак у развіццё і ўмацаванне ўзаемаразумення

ідаверу з замежнымі дзяржавамі, традыцыйнымі і новымі партнёрамі.

У2013 г. падрыхтаваны і падпісаны: Мемарандум аб узаемаразуменні па культурнаму супрацоўніцтву паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь

іМіністэрствам па справах культуры Народнай Рэспублікі Бангладэш, шэраг міжурадавых пагадненняў з Францыяй аб культурным супрацоўніцтве, з Украінай аб супрацоўніцтве ў галіне аховы гісторыка­культурнай спадчыны, Праграма супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Латвійскай Рэспублікі на 2013—2015 гг., Праграма

супрацоўніцтва паміж

Урадам Рэспублікі

Індыя

і Урадам Рэспублікі Беларусь

у галіне культуры, мастацтваў, адукацыі на 2014—2016 гг.

Адной з найбольш

прадстаўнічых

форм

міжнароднага культурнага

супрацоўніцтва з’яўляюцца абменныя Дні культуры. У 2013 г. у лютым адбыліся Дні культуры Беларусі ў Эстоніі, у красавіку — Дні культуры г. Санкт-Пецярбурга

ўБеларусі, у красавіку–маі — Дні культуры Арменіі ў Беларусі, у чэрвені — Дні культуры Беларусі ў Азербайджане і Фінляндыі, у жніўні — Дні культуры Беларусі

ўІзраілі і Польшчы, у верасні–лістападзе — Дні культуры Беларусі ў Літве, у кастрычніку — Дні культуры Казахстана ў Беларусі, у кастрычніку–лістападзе — Дні духоўнай культуры Расіі ў Беларусі.

20—21 чэрвеня 2013 г. у г. Мінску праходзіла пасяджэнне Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў–удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, падчас якога былі разгледжаны кірункі міжкультурных сувязей і прыняты адпаведныя рашэнні.

Удзельнікі пасяджэння падтрымалі прапановы Міністэрства культуры Беларусі і прынялі адпаведныя рашэнні па стварэнню рабочай групы для распрацоўкі

118

праекта канцэпцыі Цэнтра захавання аб’ектаў сусветнай спадчыны дзяржаў– удзельніц СНД.

З 23 па 25 верасня 2013 г. у г. Мінску працаваў VIII форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў–удзельніц СНД, дзе была вызначана стратэгія пашырэння культурнага і адукацыйнага супрацоўніцтва, прапанаваны і разгледжаны новыя сумесныя творчыя праекты ў сферах культуры, адукацыі і навукі.

Немалаважную ролю

ў наладжванні і ўмацаванні двухбаковых кантактаў,

развіцці ўзаемавыгадных

абменаў і пошуку патэнцыяльных партнёраў па

культурнаму супрацоўніцтву іграюць візіты кіраўніцтва Міністэрства культуры Беларусі ў замежныя краіны.

Міжнароднае супрацоўніцтва вядзецца таксама ў музейнай, бібліятэчнай і выставачнай справах, кінематаграфіі, мастацкай адукацыі; праводзяцца сумесныя навуковыя даследаванні, семінары, канферэнцыі.

Міністэрства культуры лічыць мэтазгодным засяродзіць увагу на прыярытэтных напрамках сучаснай міжнароднай культурнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і абазначыць яе фармат шматвектарным.

Актыўнае супрацоўніцтва ў галіне культуры вядзецца з Расійскай Федэрацыяй. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь падпісаны праграмы супрацоўніцтва амаль з усімі абласцямі і рэгіёнамі Расіі. Маштабнымі культурнымі праектамі, якія штогод праводзяцца ў Беларусі і прыцягваюць вялікую колькасць замежных удзельнікаў і гасцей, з’яўляюцца: Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад», Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа», Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод», Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТэАРТ», Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер» у г. Магілёве, Міжнародны фестываль Ю. Башмета, Міжнародны фестываль «Уладзімір Співакоў запрашае».

Праводзяцца прэзентацыі-«круглыя сталы», у рамках якіх удзельнікі знаёмяцца

з адукацыйна-культурнымі

і гуманітарнымі

праграмамі,

што

распрацаваны

і рэалізуюцца

Расійскім

цэнтрам

навукі

і культуры, з работай

Прэзідэнцкай

бібліятэкі

імя

Б. М. Ельцына,

яе

электроннай

чытальнай

залай,

інфармацыйна­адукацыйным цэнтрам «Рускі музей: віртуальны філіял», вучэбна­метадычным цэнтрам рускай мовы. У выніку пашыраецца сумесная дзейнасць у сферы адукацыйна-культурных праектаў.

Спецыялісты расійскіх бібліятэк­партнёраў штогод прымаюць удзел у Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях, якія праводзяцца на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), а спецыялісты НББ удзельнічаюць у канферэнцыях, якія праводзяцца расійскімі бібліятэкамі (у прыватнасці, у штогадовай канферэнцыі «Румянцаўскія чытанні», якая праходзіць на базе Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі). У чэрвені НББ наведалі супрацоўнікі бібліятэк і музеяў г. Смаленска.

119

Супрацоўніцтва паміж музеямі Расіі і Беларусі ў 2013 г. адзначана шэрагам буйных выставачных праектаў:

— «Мастацкі Пецярбург: эмаль, шкло, кераміка» (Нацыянальны мастацкі музей

Рэспублікі Беларусь і Цэнтральны

парк культуры

і адпачынку імя

С. М. Кірава), выстаўка

праведзена

ў рамках Дзён

культуры Санкт-

Пецярбурга ў Рэспубліцы Беларусь;

 

 

выстаўка твораў народнага мастака А. Шылава (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. Масленікава) у рамках акцыі «Магілёў — культурная сталіца Беларусі і СНД 2013»;

«Старажытнарускае асабовае шыццё са збору Разанскага гісторыка­архітэктурнага музея-запаведніка» (Гомельскі палацава-паркавы ансамбль);

Міжнародны выставачны праект да 1025-годдзя Хрышчэння Русі «Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі Усходняй Еўропы» з удзелам Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі і Прыватнага музея рускай іконы (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь);

«Знаёмства з калекцыяй. Партрэт у Расіі ХІХ — пачатку ХХ ст.» са збору Наўгародскага дзяржаўнага аб’яднанага музея-запаведніка»; Нацыянальны

Полацкі гісторыка­культурны музей­запаведнік.

Асацыяцыяй прадзюсараў кіно і тэлебачання Расіі тэлесерыял сумеснай вытворчасці кінастудыі «Беларусь­фільм» і кампаніі «АртСинемаГрупп» «Снайпер 2: тунгус» быў намініраваны ў шорт-ліст намінацыі «Лепшы тэлевізійны серыял».

Фільм «Туфелькі», які зняты пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і маладзёжнага цэнтра Саюза кінематаграфістаў Расіі, а таксама прадзюсараў з ЗША і Ізраіля, атрымаў у 2013 г. вышэйшыя ўзнагароды на шматлікіх міжнародных фестывалях.

Дзеячы беларускага тэатральнага мастацтва ўдзельнічалі ў сходзе прадстаўнікоў тэатральных грамадскіх аб’яднанняў — членаў Канфедэрацыі тэатральных саюзаў у Маскве.

Спектакль «Ліфт» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа быў прадстаўлены на X Маскоўскім міжнародным фестывалі камерных тэатраў і спектакляў малых форм «Славянскі вянок».

Тэатр «DOC» (г. Масква) удзельнічаў з пастаноўкай «9 месяцаў / 40 тыдняў» у VIII Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме, які праходзіў з 21 па 27 сакавіка 2013 г. у г. Магілёве.

У верасні на Міжнародным тэатральным фестывалі «Белая Вежа» былі прадстаўлены тэатральныя калектывы: тэатр «Школа драматычнага мастацтва» (г. Масква) са спектаклем «Мцыры» па паэме М. Лермантава, «ТэАРТ Месяца» (г. Масква) са спектаклем «Гамлет. Кропка G».

120