Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
43
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.2 Mб
Скачать

(рэж. М. Краснабаеў), «Дом Бернарды Альбы» Ф. Лоркі (у рэжысуры, сцэнаграфіі і музычным афармленні пастаноўшчыкаў з Балгарыі Ё. Славейкава і Д. Дзмітрава).

Плённа працуюць лялечныя тэатры. Цікавасць у гледачоў выклікалі спектаклі «Ладдзя Роспачы» паводле У. Караткевіча (рэж. А. Леляўскі) Дзяржаўнага тэатра лялек, «Гамлет» В. Шэкспіра (рэж. І. Казакоў) Магілёўскага абласнога тэатра лялек.

Тэатральнае жыццё краіны было дастаткова насычаным. На працягу 2013 г. праводзіліся як новыя тэатральныя фестывалі і форумы, так і тыя, якія ўжо сталі традыцыйнымі: Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.art. кантакт» (г. Магілёў), Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» (г. Брэст), Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТэАРТ» (г. Мінск), Міжнароднае свята-фэст тэатральнага лялечнага мастацтва «Лялькі над Нёманам» (г. Гродна), Міжнародны тэатральны форум «Тэатр Уршулі Радзівіл» (г. Нясвіж). На VIII Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме «М.art. кантакт» у Магілёве спектакль «Гамлет» В. Шэкспіра (рэж. І. Казакоў) Магілёўскага абласнога тэатра лялек атрымаў Гран­пры.

Тэатры прымалі ўдзел у міжнародных фестывалях у Славеніі, Румыніі, Польшчы, Украіне, Латвіі, Расіі, праводзілі гастролі па Беларусі і за яе межамі. На Міжнародным свяце-фэсце «Лялькі над Нёманам» спектакль «Месяц Сальеры» Р. Кудашова Брэсцкага тэатра лялек атрымаў Гран­пры. На Міжнародным тэатральным фестывалі «Васара–2013» (г. Друскінінкай) Гран­пры заваяваў Гродзенскі абласны тэатр лялек са спектаклем «Пікавая дама» (рэж. А. Жугжда). Гэты тэатр прымаў удзел у 8 міжнародных фестывалях і атрымаў 3 узнагароды. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі таксама актыўна ўдзельнічаў у фестывальным руху. Так, на VII Міжнародным фестывалі Чарнаморскага клуба «Homo Luden» (г. Нікалаеў, Украіна) са спектаклем «Адвечная песня» ён атрымаў Гран­пры фестывалю «Залаты дэльфін» і ўзнагароды ў наступных намінацыях: «Лепшая жаночая роля другога плана» (актрыса Б. Шпінэр), «Лепшы спектакль» (прыз альтэрнатыўнага журы журналістаў), «Лепшы акцёрскі ансамбль». Тэатр узнагароджаны спецыяльным дыпломам журы Міжнароднага фестывалю «Мельпамена Таўрыі–2013» (г. Херсон, Украіна) за нацыянальны каларыт і прагу да жыцця (спектакль «Адвечная песня»). Дыплом «Лепшы спектакль на вялікай сцэне» за спектакль «Тры Жызэлі» быў атрыманы на Міжнароднай тэатральнай імпрэзе «Ludi» (г. Арол, Расія). Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы дэманстраваў беларускае тэатральнае мастацтва ў Маскве на ХІ Міжнародным тэатральным фестывалі імя А. Чэхава (увазе гледача былі прадстаўлены спектаклі «Вяселле» А. Чэхава і «Офіс» І. Лаўзунд) у г. Сібіў (Румынія) на Міжнародным тэатральным фестывалі са спектаклем «Вяселле» А. Чэхава. Калектыў стваральнікаў спектакля «Пінская шляхта» В. І. Дуніна-Марцінкевіча купалаўскага тэатра стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

51

На думку тэатральных крытыкаў, пры агульным задавальняючым творчым уздыме галоўнай праблемай сучасных беларускіх драматычных тэатраў, як і раней, застаецца недастатковы мастацкі ўзровень сучаснай нацыянальнай драматургіі і адсутнасць сягонняшняй сацыяльнай праблематыкі, яскрава выражаных пазітыўных герояў, звароту да нацыянальнай гістарычнай спадчыны, асэнсавання складаных супярэчнасцей будзённага жыцця і інш. Стабільна высокую творчую планку ўтрымліваюць беларускія лялечныя калектывы, якія штогод ствараюць яркія тэатральныя спектаклі для дзяцей і дарослых з выкарыстаннем традыцыйных творчых метадаў і сучасных мастацкіх форм.

На сённяшні дзень актуалізуецца шэраг праблем у тэатральнай дзейнасці. Як і раней застаецца актуальнай праблема падрыхтоўкі і забеспячэння тэатраў рэжысёрскімі кадрамі новай генерацыі. Аналіз выпуску рэжысёраў за 2005— 2012 гг. паказаў, што былі падрыхтаваны 56 спецыялістаў. З іх размеркаваны па спецыяльнасці 27 чал.: у тэатры — 23 чал. (працягваюць працаваць там і на дадзены момант), 2 выпускнікі працягнулі навучанне ў магістратуры, 1 — выкладае ў Магілёўскай гімназіі-каледжы, 1 — працуе ў адміністрацыі Слонімскага выканкама. Вольны дыплом з самастойным працаўладкаваннем атрымалі 29 чалавек. Відавочна праблемная сітуацыя: з аднаго боку, ідзе падрыхтоўка рэжысёрскіх кадраў, з другога боку — яны практычна адсутнічаюць у тэатральнай прасторы краіны. Адной з прычын такога становішча з’яўляецца невысокі заробак маладых спецыялістаў і складанасць з прадастаўленнем жылля па месцу працаўладкавання.

У нацыянальнай рэжысуре па-ранейшаму назіраецца адсутнасць перспектыўных маладых кадраў, яркіх і неардынарных творчых асоб. Адкрыццю маладых рэжысёраў магла б садзейнічаць больш актыўная дзейнасць у кірунку засваення новых форм тэатральнай выразнасці, эксперыментальная праца з тэатральнай стылістыкай, новымі методыкамі і школамі.

На сённяшні дзень таксама застаецца актуальнай праблема фарміравання рэпертуарнай палітыкі тэатраў, асабліва гэта тычыцца сучаснай нацыянальнай драматургіі, якая павінна дамінаваць у рэпертуарнай афішы тэатраў Беларусі. Тэатры ў асноўным арыентуюцца на класічную рускую і замежную драматургію, якая не вымагае ад тэатраў пошуку свежых пастановачных ідэй. Але для тэатра арыгінальная нацыянальная драматургія вызначае жыццяздольнасць і творчы патэнцыял, сучасная драматургія спрыяе станаўленню індывідуальнасці, непаўторнасці, а класічная з’яўляецца індыкатарам прафесійнага ўзроўню. Тэатры павінны больш актыўна наладжваць кантакты і эксперыментальны пошук з сучаснымі беларускімі драматургамі, аказваць ім метадычную і практычную дапамогу ў стварэнні новых твораў, больш адказна ставіцца да сумеснай творчай дзейнасці.

Эфектыўнасць дзейнасці тэатра шмат у чым залежыць ад стратэгіі фарміравання аўдыторыі. Па даных сацыялагічнага даследавання Інстытута сацыялогіі

52

Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па тэме «Вывучэнне дынамікі культурных арыентацый і стратэгій сацыякультурных паводзін тэрытарыяльных і сацыяльнадэмаграфічных груп насельніцтва Рэспублікі Беларусь па розных кірунках культуры» 22,9 % жыхароў Беларусі з’яўляюцца «актыўнымі спажыўцамі» тэатральнага мастацтва. «Неактыўныя спажыўцы» (31,9 %) арыентаваны на відовішчнасць спектакля. У тэатр пападаюць выпадкова і «патэнцыяльныя спажыўцы» — 45,2 % насельніцтва краіны. Найбольш «тэатральна ўключанай» глядацкай аўдыторыяй з’яўляецца ўзроставая група ад 16 да 24 гадоў. Звяртае на сябе ўвагу выхад на першую пазіцыю інтэрнэту як крыніцы інфармацыі аб тэатры ў маладзёжным асяродку. Аналіз структуры і спецыфікі сайтаў беларускіх тэатраў сведчыць, што толькі 4—5 сайтаў выкарыстоўваюць усе магчымасці развіцця ў інтэрнэт­прасторы. Гэта сведчыць аб пэўных праблемах у арт­менеджменце. У сайтаў, якія больш­менш абнаўляюцца, дамінуюць інфармацыйная і прэзентацыйная функцыі. Навіны, гісторыя, састаў трупы, прэм’еры — гэтыя раздзелы прадстаўлены амаль ва ўсіх сайтах. Але практычна адсутнічае канцэпцыя развіцця тэатра, недастаткова раскрываецца яго місія. У рэкламнай дзейнасці мала выкарыстоўваюцца сучасныя маркетынгавыя тэхналогіі. Таксама недастаткова выкарыстоўваецца камерцыйная функцыя сайтаў, сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце (facebook.com, vk.com) для ўзаемадзеяння і сувязі з публікай і патэнцыяльнай аўдыторыяй. У большасці тэатраў адсутнічаюць версіі сваіх інтэрнэт­старонак на замежных мовах, што не спрыяе ўстойлівасці і развіццю міжнародных кантактаў, прасоўванню беларускага мастацтва ў сусветную тэатральную прастору.

Вялікія інтэрактыўныя магчымасці тэатральных сайтаў: камунікацыя ў інтэрнэце з міжнароднымі творчымі аб’яднаннямі, асацыяцыямі і арганізацыямі, творцамі тэатральнага працэсу, тэатральнай элітай; падпіска на навіны інтэрнэт­рэсурсу; электронныя афішы і інш., могуць значна ўзбагаціць дзейнасць тэатраў. Больш актыўнае выкарыстоўванне новых інфармацыйных тэхналогій (стварэнне груп прыхільнікаў, фан­клубаў у сацыяльных сетках, віртуальных экскурсій па тэатрах з дапамогай візуальных праекцый, 3D-тэхналогій і інш.) могуць аказаць значную дапамогу тэатрам у фарміраванні патэнцыяльнай і рэальнай тэатральнай аўдыторыі, стварыць прывабны імідж.

У сучаснай сацыякультурнай сітуацыі перад тэатрамі стаяць такія складаныя задачы, як удасканаленне прававога рэгулявання працоўных адносін і кадравай палітыкі, фарміраванне аўдыторыі на аснове сур’ёзнага навуковага аналізу тэатральнага працэсу, маркетынгавай стратэгіі, інтэрнэт­тэхналогій, павышэння кваліфікацыі спецыялістаў і інш. Таксама актуальным застаецца і ўдасканаленне практыкі прыцягнення пазабюджэтных сродкаў, актывізацыі дзяржаўнапрыватнага партнёрства, падтрымкі новых форм і мадэлей арганізацыі тэатральнай дзейнасці, творчай ініцыятывы і г. д.

Гарантам беражлівага захоўвання сацыяльна-культурных функцый сучаснага тэатра можа стаць кансалідацыя тэатральнай грамадскасці, пастаянная адкрытая

53

публічная дыскусія па самых розных праблемах развіцця нацыянальнага тэатральнага мастацтва і арганізацыі тэатральнай справы на дадзеным этапе, фарміраванне адзінай культурнай прасторы для ўсіх дзеячаў тэатра краіны.

Тэатры могуць стаць культурным брэндам, актыўна садзейнічаць фарміраванню культурнай прасторы і пазітыўнага іміджу краіны.

Выяўленчае мастацтва

Мастацкае жыццё краіны ў 2013 г. было дастаткова насычаным. Вялася работа па падтрымцы і развіццю выяўленчага мастацтва ў кірунку арганізацыі выставачных праектаў, стварэння новых твораў мастацтва, арганізацыі работы экспертных камісій.

Пры падтрымцы Міністэрства культуры з 1 па 31 сакавіка 2013 г. адбылася рэтраспектыўная выстаўка плакатаў з фондаў Беларускага саюза дызайнераў.

У мэтах годнага прадстаўлення беларускага сучаснага мастацтва за мяжой з 24 верасня па 19 кастрычніка ў Дзяржаўным цэнтральным музеі сучаснай гісторыі Расіі (г. Масква) з поспехам прайшоў спецыяльны праект Рэспублікі Беларусь «Дэкадзіроўка. Архетып адэкватнага часу» ў межах V Маскоўскага біенале сучаснага мастацтва. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы Пріорбанка. Непасрэдную падрыхтоўку праекта ажыццявіў Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў; удзельнікі — скульптар К. Селіханаў і фотамастак А. Шчукін.

23 снежня 2013 г. адбыўся з’езд Беларускага саюза мастакоў (БСМ), дзе выбраны новы старшыня Р. Сітніца. Гэты год юбілейны для Саюза — 75 гадоў з дня заснавання. Ён налічвае 1008 сяброў і 57 маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў. Саюз актыўна развівае міжкультурныя кантакты і міжнародныя сувязі з мастакамі Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі, Малдовы, Германіі, Кітая, Венесуэлы, Ірана, Славакіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і інш. За 2011—2013 гг. БСМ сумесна з музеямі, галерэямі і творчымі арганізацыямі ў Беларусі і за яе межамі ўдзельнічаў у арганізацыі больш за 500 выставак, пленэраў, сімпозіумаў і іншых мерапрыемстваў у галіне выставачнай дзейнасці.

У 2013 г. атрымалі ганаровыя званні і ўзнагароды: заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь — мастакі У. Пракапцоў, У. Гардзеенка, А. Арцімовіч; ордэн Францыска Скарыны — Л. Дударэнка, В. Грамыка; медаль Францыска Скарыны

— А. Кузняцоў, В. Альшэўскі.

2013 год — юбілейны для такіх выбітных мастакоў Беларусі, як Віталь Цвірка, Гаўрыла Вашчанка, Леанід Шчамялёў. Яны з’яўляюцца не толькі патрыярхамі беларускага выяўленчага мастацтва, але і жывой гісторыяй краіны. Менавіта яны стваралі вобраз Беларусі і гімн працавітаму беларускаму народу, апісвалі прыгажосць родных абшараў, унікальнасць прыроды. Выстаўка «Дыханне

54

Сусвету», якая з поспехам прайшла ў Нацыянальным мастацкім музеі, прысвячалася 100-годдзю з дня нараджэння В. Цвіркі. Былі паказаны 78 твораў (з

іх 6 — з прыватных

калекцый),

прадстаўлены таксама

акварэльныя

работы

(28 у малай зале).

В. Цвірка

лічыцца стваральнікам

адмысловага

тыпу

жывапісна­эпічнага і лірыка-гераічнага пейзажу ў беларускім мастацтве.

Г. Вашчанка свой юбілей адзначыў выстаўкай у Гомелі, у галерэі, якая носіць яго імя. Ён — жывая легенда беларускай культуры, класік «суровага стылю» — і сваё 85-годдзе сустрэў на Палессі, якому прысвечана значная частка творчай спадчыны мастака.

Юбілейная выстаўка народнага мастака Беларусі Л. Шчамялёва «Мастак і час» прайшла ў Нацыянальным мастацкім музеі (120 жывапісных палотнаў і 40 графічных работ), выстаўка «ХХ, ХХI...» — у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

Значнымі падзеямі ў мастацкім жыцці сталі: ІІ Трыенале сучаснага беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Белартдэко–2013»; выстаўка з фондаў Беларускага саюза мастакоў «Залатая калекцыя ІІ» у Палацы мастацтваў, прысвечаная спадчыне сацрэалізму. Не выпадкова асноўная мэта праекта — пераасэнсаванне багатай спадчыны беларускіх мастакоў сацрэалістычнага перыяду, многія з якіх увайшлі ў класіку беларускага мастацтва. Дастаткова цікавым было III беларускае біенале жывапісу, графікі і скульптуры, якое прысвячалася памяці выдатнага творцы С. Цімохава і было задумана як эксперыментальная форма адкрытай мастацкай лабараторыі, дзе аўтары ўвасаблялі б свае работы і рыхтавалі творы для экспазіцыі непасрэдна на вачах наведвальнікаў.

Зацікаўленасць мінчан і гасцей сталіцы выклікаў гарадскі праект «Мастак і горад». Карысталася поспехам экспазіцыя рэпрадукцый К. Малевіча на плошчы Якуба Коласа (прадстаўлены 18 работ). У межах праекта ў музеі сучаснага выяўленчага мастацтва прайшла выстаўка «Малевіч. Свет формы», дзе былі прадстаўлены работы сучасных беларускіх мастакоў, на якіх паўплывала творчасць Малевіча.

Не меншую цікавасць выклікала ўнікальная выстаўка «Беларускі кінематограф 20-х — 30-х гадоў ХХ стагоддзя ў кіна-плакаце», якая адбылася ў Музеі гісторыі беларускага кіно (г. Мінск). Вядомыя мастакі-графікі і дызайнеры­афарміцелі М. Длугач, М. Літвак, Л. Воранаў, Б. Зяленскі, М. Хомаў, М. Векслер, У. Стэнберг склалі славу савецкаму кінаплакату, які стаў па суці творам мастацтва. На жаль, практычна ўсе арыгінальныя аўтарскія работы мастакоў кінаплакату знаходзяцца па-за межамі краіны. Тым не менш, знаёмства з творамі беларускага кіна-плакату 20-х — 30-х гг. ХХ ст. паказвае зрэз культуры тых часоў і набыткі творчых пошукаў мастакоў.

Цікавая імпрэза адбылася ў Інбелкульце, дзе міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Прафесійная творчая арцель мастакоў» (існуе 9 год) на чале з арт­дырэктарам Л. Касяк арганізавалі выстаўку вядомага мастака У. Кожуха «Роднае. Чыстае. Светлае». Творчасць Кожуха — гэта роздум аб сэнсе жыцця, а семантыка

55

вобразнай сістэмы мастака прасякнута архетыпамі і беларускай архаікай. Не выпадкова мастацтвазнаўцы вядуць размову аб сваеасаблівым этнамадэрне ў яго творчасці. Падчас прэзентацыі твораў У. Кожуха адбылася дыскусія па праблемах развіцця беларускай школы выяўленчага мастацтва. Там жа ў межах «круглага стала» на тэму «Мастак і рынак у сучаснай сацыякультурнай сітуацыі» адбылося абмеркаванне сучасных праблем бытавання і развіцця айчыннага арт­рынку, прайшла дыскусія вакол праблем фарміравання культурнай прасторы сродкамі арт­аб’ектаў, спецыфікі развіцця інфраструктуры айчыннага рынку ў сучасным сацыякультурным кантэксце.

У рэгіёнах таксама адбываліся значныя падзеі і імпрэзы, якія спрыялі актывізацыі і экспрэсіі мастацкага жыцця. Напрыклад, 11-ы Брэсцкі абласны пленэр разьбяроў «Ружанская брама», прысвечаны гісторыі роду Радзівілаў, у

Пінску пленэр

прысвечаны

«Пінскай

шляхце» В. Дуніна-Марцінкевіча,

у Варацэвічах —

200-годдзю

Н. Орды,

у Баранавічах — міфалогіі. Плён

пленэраў — пашырэнне ведаў пра гісторыю і культуру краіны.

Брэсцкія мастакі прымалі ўдзел у 1-й Міжнароднай выстаўцы друкаванай графікі «У пошуках страчанага раю» (Гранада, Іспанія), II Міжнародным біенале малых форм графікі і экслібрыса «Гульні цароў» і інш.

Віцебскія мастакі прымалі ўдзел у такіх міжнародных імпрэзах і пленэрах, як IV Міжнароднае біенале акварэлі «Вада+Фарба», міжнародныя жывапісныя пленэры (Італія, Літва, Славакія).

У Полацкай карціннай галерэі адбылася выстаўка мастацкага шкла «Навігацыя», якая не толькі дэманстравала валоданне традыцыйнымі тэхнікамі, але і паказвала метафарычнасць, вобразнасць твораў, дакладнасць візуальнага ўвасаблення ідэй. Невыпадкова на айчынным шклозаводзе «Нёман» прайшлі Першы Партызанскі і Першы міжнародны шкловыдзімальныя сімпозіумы «Нёманская хваля», дзе сабралі творцаў з 5 краін для ўмацавання творчых стасункаў і развіцця міжкультурнага дыялогу. Гэта выстаўка — працяг цыкла праектаў, прысвечанага сучаснаму шклу.

Усё больш уплывовым і вядомым становіцца міжнародны пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль» пад Бабруйскам. Яго арганізатар і ідэйны натхняльнік вядомы кераміст В. Калтыгін лічыць, што пленэр павінен спрыяць развіццю беларускай школы керамікі, адкрыццю новых талентаў, умацаванню міжнародных стасункаў. Была праведзена выстаўка «Кола агню» па выніках XI Міжнароднага пленэру па кераміцы. Магілёўскія мастакі ўдзельнічалі ў Міжнарожным пленэры «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» (Расія), а таксама ў пленэрах па жывапісу ў Босніі і Сербіі.

Мастакі Гомельшчыны прынялі ўдзел у яркіх міжнародных імпрэзах: выстаўкадэманстрацыя твораў мастацтва на дысплэі выставачнай залы «See Me» на фасадзе небаскроба (Лонг­Айленд­Сіці, штат Нью-Ёрк, ЗША), III Міжнароднае біенале жывапісу Chişinвu-2013 (Малдова), III Міжнароднае біенале жывапісу (Румынія).

56

Мастакі Гродзеншчыны правялі 13 персанальных выставак як у Беларусі, так і ў Польшчы, Літве, Расіі. Прымалі ўдзел у Рэспубліканскім скульптурным пленэры па каменю, II Міжнародным жывапісным пленэры імя С. Ю. Жукоўскага і I Усеўкраінскім і міжнародным жывапісным пленэры імя М. Божья.

У Цэнтры сучаснага мастацтва ў Мінску адбылася выстаўка сучаснага мастацтва «Дзевяць з паловай» (куратар М. Паграноўскі), дзе былі прадстаўлены 9 мастакоў розных напрамкаў творчасці (А. Слепаў, А. Канавалаў, Г. і А. Фалей, В. Шылко, А. Жырало, В. Сахно, А. Жураўлёў, В. Васільеў).

На думку мастакоў, неабходна часцей праводзіць выстаўкі ў рамках абласных мерапрыемстваў, выстаўкі сучасных «перасоўнікаў», экспазіцыі па выніках лакальных пленэраў, паказы, прымеркаваныя да тых жа свят вёсак. Выязныя выстаўкі павінны праводзіцца не толькі ў райцэнтрах, але і ў аграгарадках.

Мастакі самі прапануюць розныя культурныя праекты. Так, вядомы мастак С. Кірушчанка арганізаваў праект віртуальнага музея. На яго думку, беларускае актуальнае мастацтва павінна быць прадстаўлена ў музейнай прасторы. Праект

прадугледжвае фарміраванне віртуальнай

экспазіцыі

і трансфармацыю яе

ў рэальны збор з апісаннем кожнага твора,

каталагізацыяй.

Вырашана правесці

адбор самых яркіх твораў беларускага мастацтва з 1991 г. і па сённяшні дзень. Падобныя культурныя акцыі, несумненна, накіраваны на ўзбагачэнне мастацкага жыцця і стварэнне крэатыўнай прасторы.

За апошнія гады дзякуючы развіццю сучасных тэхналогій у арт­галерэях і ў асобных мастакоў з'явіліся сайты, інтэрнэт­старонкі і электронныя каталогі. Але ў Беларусі няма адзінага сайта (як, напрыклад, расійскі artinfo.ru) аб мастаках і іх творах, сайта беларускіх мастацкіх галерэй і іх анлайн-версій. Гэта сведчыць аб нераспрацаванасці сістэмы анлайн-рэпрэзентацыі творчасці беларускіх мастакоў і раз'яднанасці ў мастацкім асяроддзі, што з'яўляецца прыкметай неразвітасці айчыннага арт­рынку, адсутнасці ўстойлівага попыту на творчасць мастакоў.

Аналіз сайтаў беларускіх арт­галерэй дазваляе зрабіць выснову, што толькі асобныя сайты адказваюць сучасным стандартам web-дызайну. Многія з іх практычна не абнаўляюцца або не займаюцца заяўленай дзейнасцю (напрыклад, paragis.ru). На большасці сайтаў дрэнна арганізаваны продаж, не распрацавана

сістэма прагляду мастацкіх твораў

анлайн, не

прадстаўлена

канцэпцыя галерэі

і стратэгія яе дзейнасці. Можна

вылучыць

сайты галерэі

«Ў» (ygallery.by)

і арт­галерэі «Славутасць» (artfolk.by), у якіх добры дызайн і ёсць сістэма продажу

анлайн. Сайт Беларускага

саюза мастакоў мае

нядрэнны дызайн, але бедны

ў інфармацыйным плане:

многія з раздзелаў

недапрацаваныя (немагчыма

пазнаёміцца з творчасцю мастакоў, няма спасылак на асабістыя сайты мастакоў, не прадастаўляецца інфармацыя аб беларускіх арт­галерэях, адсутнічае канцэпцыя

істратэгія развіцця).

Убеларускім сегменце інтэрнэту ёсць анлайн-галерэі, якія віртуальна

прэзентуюць мастацкую творчасць і прапануюць невялікі агляд тэматычных

57

выставак (напрыклад, віртуальныя выстаўкі «HALIOTA», haliota.com) або рэгіянальных супольнасцей (напрыклад, «Мастакі Брэстчыны», brestsv.com/kyltyra/brest_pisateli_hydogniki.htm), але яны не маюць спосабу продажу карцін і арт­прадукцыі. З'явіліся сайт аб'яднання скульптараў «Блок» — blok.iatp.bу, архітэктурна-будаўнічы партал аis.bу і penthouse.bу — партал беларускіх скульптараў, мастакоў, архітэктараў.

Найбольш цікавы беларуска­нямецкі праект «ARTKURATOR» (artkurator.com) (прафесійны падыход да сайта і PR у інтэрнэце) — арыентацыя на канцэптуальнае, беспрадметнае, фігуратыўнае мастацтва. Перспектыўным можна назваць праект «Арт-банк Беларусі» (urbanpunk.org), які спецыялізуецца на зборы твораў маладых мастакоў па ўсіх актуальных напрамках выяўленчага мастацтва (жывапіс, графіка, скульптура, фотаздымак, вітраж, дызайн, стрыт­арт) з акцэнтам на гарадскую мастацкую культуру. Можна вылучыць інтэрнэт­галерэі (artalternativa.by і penthouse.by), якія супрацоўнічаюць з вядомымі беларускімі мастакамі і прадаюць карціны анлайн. Сайт artminsk.by спецыялізуецца на продажы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і фотамастацтва і з'яўляецца пасрэднікам паміж мастаком і пакупніком. Любы мастак пасля простай працэдуры рэгістрацыі можа прапанаваць для продажу свае работы.

Сярод праектаў, накіраваных на прэзентацыю і папулярызацыю творчасці беларускіх мастакоў на замежным рынку, можна вылучыць галерэю анлайн — bellabelarus.com/en/. Гэта — амерыканскі англамоўны сайт. Ён спецыялізуецца на рэалізацыі і прэзентацыі беларускага выяўленчага мастацтва ў ЗША. Аналагічнай дзейнасцю займалася галерэя «First Belarusian Art Gallery» — artbelarus.com (сайт не абнаўляецца з 2008 г.). Беларускія мастакі практычна не карыстаюцца анлайн новым календаром міжнародных выставак-кірмашоў — TSNN.COM. Вядомы і аўтарытэтны партал свету art.net аб’ядноўвае больш за 200 тыс. мастакоў, але беларусаў там пакуль што толькі два (пры тым што краіна Беларусь не пазначана).

Аналіз сайтаў мастакоў дазваляе казаць і пра слабую прэзентацыю PR-дзейнасці большасці творцаў у інтэрнэце. Толькі асобныя з іх умеюць не толькі выстаўляцца ў анлайн галерэях, але і пазіцыянаваць сябе з пэўнай праграмай і мастацкаэстэтычнай канцэпцыяй, а таксама паспяхова прадаваць свае работы. Звяртае на сябе ўвагу невялікая колькасць англамоўных версій сайтаў мастакоў, што абцяжарвае ў пэўнай ступені прасоўванне іх на міжнародны арт­рынак. Можна вылучыць добрыя сайты мастакоў М. Бушчыка, А. Асташова, сям'і Бархатковых, А. Гусакова, А. Родзіна, А. Смаляка.

У вобласці мастацкіх анлайн-часопісаў вылучаюцца art-belarus.com і artaktivist.org, якія спецыялізуюцца на аналізе творчасці найбольш прызнаных мастакоў і хроніцы мастацкага жыцця рэспублікі.

Варта адзначыць, што многія беларускія мастакі арыентуюцца на расійскі артрынак і продаж работ у расійскіх анлайн-галерэях (artinvestment.ru, picturerussia.ru/country/11). Асобныя беларускія мастакі прысутнічаюць і ў міжнародных

58

глабальных анлайн-галерэях (artweb.net, theartgallerist.com, ugallery.com, mounart.com). Гэтыя галерэі прадастаўляюць мастакам магчымасць выстаўляць і прадаваць свае творы анлайн.

Відавочна, што рынак інавацый і інфармацыйны рынак у Беларусі практычна адсутнічаюць. Яны прадугледжваюць стварэнне насычанай інфраструктуры: сучасных сродкаў сувязі, камп’ютарных сетак, спецыялізаваных выданняў, зон высокіх тэхналогіій, спецыяльных агенцтваў паслуг для мастакоў і калекцыянераў, маркетынгу ў сферы арт­рынку. У Беларусі няма спецыялізаваных часопісаў для мастакоў, калекцыянераў, відавочна недастаткова аглядных і інфармацыйных матэрыялаў аб мастацкім жыцці ў цэлым. Часопіс «Мастацтва» не можа сістэматычна асвятляць многія праблемы жыццядзейнасці мастакоў, крытыкаў, калекцыянераў, творчых аб'яднанняў, развіцця інфраструктуры нацыянальнага рынку і інш.

Беларуская арт­прастора мае патрэбу ў інтэнсіфікацыі мастацкага жыцця

іўзаемадзеяння ў мастацкім асяроддзі, аб'яднанні намаганняў нацыянальнай эліты ў вырашэнні задачы рэфлексіі сучаснага мастацкага працэсу і развіцця арт­рынку Беларусі, стварэнні публічнай прасторы для дыскусій па актуальных праблемах развіцця і прасоўвання беларускага мастацтва ў глабальны, міжнародны мастацкі кантэкст.

Варта адзначыць, што ёсць пэўныя прэцэдэнты. Так, Музей еўрапейскага сучаснага мастацтва ў Цяньцзіні (Кітай) мае кампанію, якая займаецца продажам твораў мастацтва праз аўкцыён. Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве па рэалізацыі сумесных праектаў паміж Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі

іМузеем еўрапейскага жывапісу (Western Art Museum) г. Цяньцзіня. Такія стасункі трэба развіваць і надалей.

У 2013 г.

пры падтрымцы Міністэрства культуры

створаны помнік­бюст

С. Манюшку

(г. Чэрвень), манументальная скульптура

«Баркалабаўскі летапіс»

(г. Быхаў). Плануецца зрабіць надмагільны помнік Герою Беларусі, народнаму мастаку СССР М. Савіцкаму.

Вядзецца работа па стварэнню памятнага знака, прысвечанага аперацыі «Баграціён» (Светлагорскі р­н, Гомельская вобл.), помнікаў У. Мулявіну (г. Екацярынбург), Максіма Танку (г. Мядзель) і інш. Абмяркоўваецца праект стварэння копіі работы мастака В. Ваньковіча, якая знаходзіцца ў Парыжы ў саборы Сен-Северэн, каб перадаць яе Дому­музею Ваньковічаў у Мінску.

Акрамя буйных выставачных праектаў у цэнтры ўвагі Міністэрства культуры актыўная работа па падтрымцы мастакоў, закупка іх работ для папаўнення Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Інтэнсіфікацыі мастацкага жыцця краіны шмат у чым садзейнічае культурная палітыка краіны і дзяржаўная падтрымка мастацтва.

59

КІНА- І ВІДЭАМАСТАЦТВА

К. І. Рэмішэўскі, рэктар ДУА «Інстытут культуры Беларусі», кандыдат мастацтвазнаўства

МІНУЛА амаль што 120 гадоў з моманту ўзнікнення кінематографа, а экранныя мастацтвы па-ранейшаму знаходзяцца на скрыжаванні сусветных культурных працэсаў, кінафільм — незалежна ад тыпу носьбіта, на якім ён зафіксаваны, — працягвае заставацца адным з найбольш запатрабаваных соцыумам культурных прадуктаў, дзейсным сродкам фарміравання грамадзянскай пазіцыі, нацыянальнай і этнакультурнай ідэнтычнасці. Гуманістычны патэнцыял лепшых мастацкіх, неігравых і анімацыйных стужак знаходзіць эмацыянальны водгук і разуменне як

у мільёнаў

наведвальнікаў кіназалаў, так і ў індывідуальных карыстальнікаў

лічбавых

відэасістэм, якія аддаюць перавагу самастойнаму знаёмству

з аўдыявізуальным кантэнтам.

Галоўнай адметнай рысай сённяшняй сітуацыі сусветнага рынку кінематаграфічнай прадукцыі выступае дыверсіфікацыя каналаў дастаўкі сучаснага экраннага кантэнту. З аднаго боку, варыятыўнасць каналаў яго распаўсюджвання

забяспечвае

даступнасць

экраннага

прадукту, з другога — іншага, абавязвае

вытворцаў

старанна прадумваць эканамічныя механізмы стварэння фільмаў

і здабываць

дадатковыя

магчымасці

для сістэмнай камерцыйнай дыстрыбуцыі

новай кінематаграфічнай прадукцыі.

Важным крокам на шляху фарміравання эфектыўнай вытворча-эканамічнай мадэлі нацыянальнай кінаіндустрыі з’явіўся Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2011 г. № 567 «Аб мерах па дзяржаўнай падтрымцы і стымуляванню развіцця кінематаграфіі». Дакумент прадугледжвае прынцыпова новыя, рынкава арыентаваныя адносіны, заснаваныя на прадзюсарскім падыходзе да стварэння і дыстрыбуцыі нацыянальнага кіно. Дзяржаўная падтрымка разглядаецца ў якасці дадатковай меры, якая стымулюе ініцыятыву фільмавытворчых арганізацый усіх форм уласнасці, у тым ліку незалежных кінапрадзюсараў.

Указ накіраваны на павышэнне мастацкага ўзроўню і сацыяльнай запатрабаванасці беларускага кіно шляхам стварэння атмасферы эканамічнай і творчай канкурэнцыі, на прыцягненне прыватных інвестыцый, стымуляванне сумеснай кінавытворчасці з замежнымі партнёрамі, перабудову і развіццё Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» як універсальнай фільмавытворчай арганізацыі, якая адначасова з выпускам уласнай прадукцыі будзе выконваць функцыі кінафабрыкі для беларускіх і замежных кінагруп.

Пераход у адпаведнасці з Указам ад поўнага да частковага бюджэтнага фінансавання вытворчасці фільмаў (не больш за 70 % ад кошту кінапраекта), паводле сацыяльна-творчага заказу, запатрабаваў ад асноўных удзельнікаў кінарынку актыўных маркетынгавых стратэгій, наладжвання ўзаемавыгадных

60