Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
43
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.2 Mб
Скачать

абароны Расійскай Федэрацыі (г. Масква) створаны дыярамы «Абарона Мінска» і «Мінскі кацёл». Здзейснена перамяшчэнне ўзораў ваеннай тэхнікі з Цэнтра агратурызму «Станькава», Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ імя Героя Савецкага Саюза С. І. Грыцаўца для адкрытай пляцоўкі побач з будынкам музея. Дасягнута дамоўленасць з Авіяцыйна­рэстаўрацыйнай групай (г. Масква) на перадачу самалёта для экспазіцыі залы № 3 «Дарога вайны».

Над стварэннем новых экспазіцый у 2013 г. працаваў шэраг іншых дзяржаўных музеяў краіны. У рамках мерапрыемстваў па выкананню пратакола даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ад 30 снежня 2007 г. № 37 па падрыхтоўцы новай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь на працягу 2013 г. былі праведзены мерапрыемствы па складанню тэхнічнай экспертызы будынка па вул. К. Маркса, 12 з мэтай правядзення

рэстаўрацыйных і будаўнічых работ

па стварэнню адзінага музейнага комплексу

(будынкі па вул. К. Маркса, 12,

12а, надворныя пабудовы). Супрацоўнікамі

Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь ажыццяўлялася навуковадаследчая дзейнасць па праблематыцы новай экспазіцыі: да Музейных чытанняў, прысвечаных 105-годдзю заснавання Мінскага царкоўнага гісторыка­археалагічнага музея і 90-годдзю стварэння Беларускага дзяржаўнага музея, падрыхтаваны новыя матэрыялы на аснове вывучэння фондавых калекцый, з мэтай іх выкарыстання ў асноўнай экспазіцыі.

Праводзілася работа па падрыхтоўцы залаў № 7—8, распрацоўцы тэматычных мультымедыйных комплексаў экспазіцыі Літаратурнага музея Янкі Купалы. Да Свята горада было прымеркавана адкрыццё Музеем гісторыі горада Мінска ў гарадской ратушы экспазіцыі «Мінск у гістарычнай прасторы» («Картаграфічны кабінет»).

У музеях абласнога і раённага падпарадкавання, філіялах музеяў рэспубліканскага падпарадкавання таксама праводзілася падрыхтоўчая работа па

стварэнню экспазіцый. На сядзібе

«Альбуць» (філіял Літаратурна­мемарыяльнага

музея Якуба Коласа) адкрыта

першая чарга экспазіцыі «Прырода ў жыцці

і творчасці Якуба Коласа». Распрацаваны навуковы і мастацкі праекты Быхаўскага раённага гісторыка­краязнаўчага музея. Дапрацаваны праекты экспазіцый Глускага, Асіповіцкага і Хоцімскага раённых музеяў. Брэсцкі абласны музей працаваў над мадэрнізацыяй і распрацоўкай новых раздзелаў асноўнай экспазіцыі музея, а таксама экспазіцыі філіялу «Выратаваныя каштоўнасці». Рыхтуецца да адкрыцця ў пачатку 2014 г. экспазіцыя новага музея Гродзенскай вобласці — Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы. Пачалася распрацоўка музейнага праекта Слаўгарадскага раённага музея.

Адкрыццё новых экспазіцый садзейнічае павелічэнню наведванняў музеяў. Так, з 2011 г. колькасць наведвальнікаў Нацыянальнага гісторыка­культурнага музеязапаведніка «Нясвіж» узрасла з 210,3 тыс. чал. да 394 тыс. чал., Музея «Замкавы комплекс “Мір”» — з 195,5 тыс. чал. да 285,5 тыс. чал. У той жа час, адкрыццё знакавых аб’ектаў выклікала пераразмеркаванне турыстычных патокаў унутры

21

музейнай сеткі краіны: колькасць наведвальнікаў некаторых музеяў абласнога падпарадкавання зменшылася. Захаванню пазітыўнай дынамікі наведвання ў перспектыве павінна садзейнічаць увядзенне новых форм работы, актывізацыя выставачнага абмену, пашырэнне комплексу маркетынгавых мерапрыемстваў, удасканаленне музейнага сэрвісу.

У 2013 г. музеі праводзілі актыўную выставачную дзейнасць, якая на сённяшні дзень з’яўляецца адным з асноўных і найбольш прадуктыўных каналаў музейнай

камунікацыі.

Як паказвае

маніторынг,

у адрозненне

ад папярэдніх

гадоў

(у прыватнасці,

2009—2012

гг.) выставачная дзейнасць

у бягучым годзе

была

арыентавана

на

шырокую

прэзентацыю

ўласных музейных калекцый,

што

з’яўлялася вынікам выканання рашэння калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «Аб стане і перспектывах развіцця дзяржаўных музеяў» ад 26 верасня 2012 г. № 8.

Былі створаны выстаўкі з глыбокай прапрацоўкай тэматыкі экспазіцыі, прэзентацыяй унікальных музейных прадметаў, многія з якіх дэманстраваліся ўпершыню.

У 2013 г. Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь арганізавана доўгатэрміновая выстаўка «Скарбы Беларусі», на якой былі прадстаўлены навукова апрацаваныя манетныя і манетна­рэчавыя комплексы практычна ўсіх гістарычных эпох, знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі.

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск) на аснове сваіх фондаў арганізаваў выстаўку калекцыі экслібрыса, якую складаюць больш за 1,7 тыс. эстампаў, падораных мастакамі і калекцыянерамі з 34 краін свету.

Шэраг знакавых выставак арганізаваны ў музеях абласнога падпарадкавання: у Мінскім абласным краязнаўчым музеі — «Археалагічныя помнікі Верхняга Падняпроўя»; Віцебскім абласным музеі — «Рарытэты» (да 95-годдзя музея); Гомельскім палацава-паркавым ансамблі — «Нацюрморт. Паэма быцця» (з калекцый музеяў Беларусі і прыватных збораў).

Вынікі разгляду дзейнасці музеяў за 2009—2012 гг. паказалі, што міжнароднае супрацоўніцтва музеяў у галіне выставачнай дзейнасці развівалася недастаткова эфектыўна. Нават у вядучых музеях краіны ствараліся 1—2 выстаўкі за год. Неаднойчы ўзнімаліся пытанні слабай падрыхтоўкі міжнародных праектаў, адсутнасці неабходнага матэрыяльна-тэхнічнага суправаджэння, паўнавартаснай экспазіцыйнай базы, адпавядаючай міжнародным стандартам. Большасць выставак, якія вывозіліся за межы краіны, складаліся з матэрыялаў навукова-дапаможнага фонду. Па гэтай прычыне прыклады раўназначнага абмену з боку замежных музеяў таксама з’яўляліся адзінкавымі.

У 2013 г. упершыню за папярэднія гады міжнароднае супрацоўніцтва стала прыярытэтным у дзейнасці многіх музеяў краіны.

Значныя міжнародныя выстаўкі арганізаваны Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь. Сярод іх найбольш адметныя — «Белая Русь і яе суседзі» (сумесна з Расійскім этнаграфічным музеем), на якой было прадстаўлена

22

больш за 700 аўтэнтычных помнікаў традыцыйнай культуры; «Скарбы Украіны» (са збору Музея гістарычных каштоўнасцей Украіны), якая адкрыла беларускаму наведвальніку ўнікальныя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XVI — XIX стст. майстроў Украіны, Расіі, Заходняй Еўропы, Усходу. Кіраўніцтвам музея заключаны мемарандумы аб супрацоўніцтве і арганізацыі сумесных выставачных праектаў з Растоўскім абласным музеем краязнаўства, Музеем гісторыі СанктПецярбурга «Петрапаўлаўская крэпасць», Нацыянальным музеем Азербайджана.

Падзеяй года стала адкрыццё ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь выстаўкі «Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы», прымеркаванай да 1025-годдзя Хрышчэння Русі і 35-годдзя архіпастырскага служэння Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. На ёй было прадстаўлена каля 100 твораў іканапісу з вядучых музеяў Сербіі, Украіны, Расіі, Беларусі. Падчас цырымоніі адкрыцця Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Б. У. Святлоў зачытаў удзельнікам і гасцям віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. З прывітальным словам выступілі кіраўнікі Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Нацыянальнага музея ў Белградзе, Нацыянальнага Кіева-Пячэрскага гісторыка­культурнага запаведніка, дабрачыннага фонду «Прыватны музей рускай іконы», надзвычайныя і паўнамоцныя паслы Расійскай Федэрацыі і Сербіі

ўРэспубліцы Беларусь.

У2013 г. Нацыянальным мастацкім музеем арганізаваны шэраг іншых міжнародных выставачных праектаў: «Венгерская рапсодыя. Мастакі Сольнака» з калекцыі Дзяржаўнага музея імя Янаша Дам’яніча (г. Сольнак, Венгрыя); «Партрэты ўладароў і магнатаў Вялікага Княства Літоўскага» са збору Львоўскага гістарычнага музея, Львоўскай нацыянальнай галерэі мастацтваў, Валынскага краязнаўчага музея (г. Луцк); «Слуцкія паясы са збору Львоўскага гістарычнага музея», адзін з праектаў Дзяржаўнай праграмы адраджэння тэхналогій і традыцый вытворчасці слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай

прадукцыі «Слуцкія паясы» на

2012—2015 гады; «Скрыжаванне і пераемнасць

у Майене» з калекцыі Музея

наіўнага і сінгулярнага мастацтва (г. Лаваль,

Францыя), прыватных калекцый Мішэля Леру і Марка Валена.

Сярод музеяў абласнога падпарадкавання шырокую міжнародную выставачную дзейнасць праводзіў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка­археалагічны музей: аб гэтым сведчаць выстаўкі «Зых Буйноўскі. Вяртанне» са збораў Падляшскага музея ў Беластоку (Рэспубліка Польшча), «Кніжныя скарбы музея» (кнігазбор графа Вандаліна Пуслоўскага і графіні Марты Красіньскай), «На Гродзенскім пероне. Да 150-годдзя беларускай чыгункі», «Паўстанне 1863 года: твары, імёны, гісторыі» са збораў Шаўляйскага музея «Аўшрос».

Партнёрамі міжнародных праектаў беларускіх музеяў сёння выступаюць не толькі замежныя музеі, але і бібліятэкі, архівы, прыватныя калекцыянеры. Музеем «Замкавы комплекс “Мір”» сумесна з Бібліятэкай Літоўскай акадэміі навук імя

23

Урублеўскіх арганізавана выстаўка мастацкіх твораў К. Русецкага «Наваградскі край вачыма Канута Русецкага», на якой былі прадстаўлены эскізы і малюнкі знакамітага мастака XIX ст. Літаратурным музеем Янкі Купалы і Дзяржаўнай навуковай бібліятэкай у Банска­Быстрыцы (Славакія) створаны праект «Славацкія сустрэчы Янкі Купалы». У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі праведзена персанальная выстаўка расійскага мастака Н. Сафронава.

Пашырэнне форм міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне музейнай дзейнасці, адкрыццё новых экскурсійных маршрутаў выклікалі павелічэнне колькасных паказчыкаў наведвання музеяў замежнымі грамадзянамі. Так, Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць­герой» у 2013 г. наведалі прадстаўнікі 23 краін свету, пры гэтым колькасць замежных наведвальнікаў павялічылася з 14,5 тыс. чал. да 65,9 тыс. чал., экскурсійных груп — амаль у 2 разы.

Міжнародныя выстаўкі былі створаны музеямі і па-за межамі краіны.

У 2013 г. у Дзяржаўным Рускім музеі (г. Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя) экспанаваліся жывапісныя творы Ф. Малявіна з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь на выстаўцы «Ф. Малявін».

Літаратурныя выстаўкі па-за межамі краіны арганізаваны: Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры — «Максім Танк. Гартаючы жыцця свайго старонкі…» (Дом-музей сям’і Венцлавы, г. Вільнюс, Літоўская Рэспубліка), «“Дзяды” Адама Міцкевіча: гісторыя душы…» (Літаратурны музей імя Адама Міцкевіча, г. Варшава, Рэспубліка Польшча); Літаратурна­мемарыяльным музеем Якуба Коласа — фотавыстаўка «Пад небам Коласа» (Калінінградскі абласны гісторыка­мастацкі музей, г. Калінінград, Расійская Федэрацыя); Літаратурным музеем Янкі Купалы — «У сэрца глянь сваё…» (Дача­музей Райніса і Аспазіі, г. Юрмала, Латвійская Рэспубліка) і інш. Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць­герой» на працягу года арганізаваў міжнародныя выставачныя праекты ў Рэспубліцы Польшча, Расійскай Федэрацыі, Рэспубліцы Казахстан. На V Маскоўскім біенале сучаснага мастацтва Музей сучаснага выяўленчага мастацтва прадставіў cпецыяльны праект «Дэкадзіроўка. Архетып адэкватнага часу».

Большасць праектаў па-за межамі краіны прадстаўлены музеямі рэспубліканскага падпарадкавання. Міжнародныя выстаўкі ў музеях абласнога падпарадкавання па-ранейшаму застаюцца адзінкавымі. Віцебскім абласным краязнаўчым музеем у межах праекта «Дарогамі яўрэйскай культуры (выяўленчае мастацтва)» падрыхтавана фотадакументальная выстаўка «Ю. Пэн: вяртанне майстра» ў Зарасайскім краёвым музеі (Літва). Выстаўка «Беларускі народны абраз» Гомельскага палацава-паркавага ансамбля дэманстравалася ў Музеі Славацкага нацыянальнага паўстання (г. Банска­Быстрыца, Славакія).

Аднак у цэлым міжнародны партнёрскі праект патрабуе сёння больш грунтоўнай прапрацоўкі, больш актыўнай работы над тэматыкай сумесных выставак, іх

24

якасцю, прадметным радам, інфармацыйным суправаджэннем, у тым ліку на замежных мовах, арганізацыяй рэкламы і PR-кампаніі.

2013 год адзначаны адметнымі падзеямі, звязанымі не толькі з прэзентацыяй нацыянальнай культуры за мяжой праз выставачны абмен, але і з пашырэннем партнёрскіх зносін з установамі іншых сфер прафесійнай дзейнасці ў разнастайных формах, у тым ліку, шляхам удзелу ў знакавых мерапрыемствах міжнароднага ўзроўню.

З2011 г. Нацыянальны Полацкі гісторыка­культурны музей­запаведнік сумесна

зМіжабласным навукова-рэстаўрацыйным мастацкім упраўленнем (Расійская Федэрацыя) пры падтрымцы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў праводзіў навукова-даследчую работу па тэме «Музеефікацыя комплексу насценнага жывапісу XII — XIX стст. СпасаПраабражэнскага храма Ефрасіньеўскага манастыра ў Полацку». У выніку працы над праектам у 2013 г. уведзены ў навуковы абарот даследаванні па комплексу насценнага жывапісу. Экспертамі адзначана, што музеефікацыя дадзенага ансамбля не мае аналагаў у практыцы краін СНД. Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2013 г. № 213 «Аб зацвярджэнні рашэння савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва» Нацыянальнаму Полацкаму гісторыка­культурнаму музею-запаведніку выдзелены 420 млн руб. на рэалізацыю праекта «Захаванне і музеефікацыя гісторыка­культурнай спадчыны “Комплекс насценнага жывапісу ХІІ — ХІХ стст. Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку”». Рэалізацыя праекта прадугледжвае стварэнне музейнай экспазіцыі ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка­культурнага музея-запаведніка, дзе будуць прадстаўлены ўнікальная полацкая школа архітэктуры ХІІ ст., манументальны жывапіс СпасаПраабражэнскай царквы ХІІ ст. і перанесеныя на новую пастаянную аснову фрагменты сценапісу XVIII — XIX стст.

Нацыянальны гісторыка­культурны музей­запаведнік «Нясвіж», Музей «Замкавы комплекс “Мір”» і Дом-музей Марка Шагала (г. Віцебск) упершыню прынялі ўдзел у найбуйнейшай міжнароднай турыстычнай выстаўцы «Top Resa 2013» (г. Парыж, Францыя), а таксама сталі першымі ў Беларусі аб’ектамі, адлюстраванымі на манетах Міжнароднага праекта «Golden World Coin», накіраванага на папулярызацыю сусветнай спадчыны.

У 2013 г. былі завершаны нацыянальныя трэнінгі і экспертныя сустрэчы міжнароднага праекта «Упраўленне музеем — ХХІ стагоддзе», арганізаванага Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва (МФГС) дзяржаў– удзельніц СНД і Бюро ЮНЕСКА ў Маскве па Азербайджану, Арменіі, Рэспубліцы Беларусь, Рэспубліцы Малдова і Расійскай Федэрацыі, які стартаваў у 2008 г. у Мінску. Пры актыўным удзеле музейных спецыялістаў Рэспублікі Беларусь былі падрыхтаваны выніковыя рэкамендацыі, распрацаваныя для музеяў, нацыянальных упраўленняў у сферы музейнай дзейнасці, міністэрстваў культуры, адукацыі, спорту і турызму краін СНД.

25

Нацыянальны гісторыка­культурны музей­запаведнік «Нясвіж» атрымаў статус базавай арганізацыі дзяржаў–удзельніц СНД па напрамку «музейная справа».

У 2013 г. музеі праводзілі актыўную культурна­адукацыйную дзейнасць.

Падрыхтавана і праведзена шмат цікавых і змястоўных мерапрыемстваў, міжнародных і рэспубліканскіх акцый, накіраваных на прапаганду нацыянальнай культуры.

Дзейнасць музеяў была скіравана на пошукі новых, эфектыўных форм працы з музейнай аўдыторыяй. Побач з ужо традыцыйнымі лекцыямі і экскурсіямі набываюць шырокую вядомасць такія формы культурна­адукацыйнай дзейнасці, якія яшчэ некалькі гадоў назад былі малаўжывальнымі ў практыцы айчынных музеяў, — інтэрактыўныя экскурсіі, карнавалы­спектаклі, касцюміраваныя святы. У 2013 г. трывала ўвайшлі ў практыку Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «камунікатыўныя праграмы». У археалагічным музеі «Бярэсце» распрацаваны пешаходныя квест­гульні «Знаёмы і незнаёмы Брэст» і «Ад Бярэсця да Брэсцкай крэпасці», у Літаратурным музеі Янкі Купалы — інтэрактыўная гульня-падарожжа «Музейныя лабірынты».

Музей выходзіць за межы сваіх экспазіцыйных залаў, прапаноўвае праекты openair, якія дазваляюць не толькі павялічваць, але і пашыраць склад музейнай аўдыторыі, далучаючы тыя катэгорыі насельніцтва, якія не ўваходзяць у склад пастаяннай музейнай аўдыторыі. У 2013 г. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у пілотным праекце па ператварэнню вул. К. Маркса ў пешаходную зону: была распрацавана і ўвасоблена ў практыцы праграма «Стары новы двор» з арганізацыяй фотавыставак, выступленняў клубаў аўтарскай песні, фестываляў вулічных тэатраў і дзіцячых фестываляў.

Ва ўнутраным дворыку Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прайшоў канцэрт «Дзень культуры народаў Вялікага Княства Літоўскага» ў рамках выстаўкі «Партрэты ўладароў і магнатаў Вялікага Княства Літоўскага»: арганізаваны паказ традыцыйных рамесных майстэрань, выстаўка касцюма, даспехаў і зброі, танцы, віктарыны, прызы і спецыяльнае меню ад арт­кафэ.

Шырокую папулярнасць набывае правядзенне ў музеях фестываляў — у адпаведнасці з профілем і спецыфікай іх дзейнасці.

У Сафійскім саборы, філіяле Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, у 2013 г. прайшоў XVIII Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі». Фестывальная палітра музычнага форуму была багатая на новыя імёны. У ім прынялі ўдзел вядомыя выканаўцы з Германіі, Даніі, Польшчы, Украіны, Швейцарыі, Расіі. Фестываль пазнаёміў з класічнай спадчынай арганнай музыкі мінулых стагоддзяў, лепшымі творамі сучасных кампазітараў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Побач з арганам гучалі інструменты, якія можна аднесці да «музейных рэліквій», — гістарычны кларнет, шалюмо (духавы інструмент) і інш.

26

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшлі «Першы сырны фестываль пад Мінскам» (прынялі ўдзел каля 2 тыс. чал.) і фолкфэст «Камяніца» (каля 8 тыс. чал.).

Масавыя мерапрыемствы, гістарычныя рэканструкцыі і тэатралізаваныя святы набываюць усё большую папулярнасць сярод шырокай публікі. У Музеі «Замкавы комплекс ”Мір”» арганізаваны «Венскі баль ХІХ ст.» і «Свецкі рэтрасалон 20—30- х гг. ХХ ст. Святаполк-Мірскіх». Сусветную акцыю «Ноч музеяў–2013» Гомельскі палацава-паркавы ансамбль правёў пад эгідай імпрэзы «Імператарскі баль у Гомельскім палацы». У Брэсцкай крэпасці адбылася рэканструкцыя першага дня абароны «Гаўрылаўскі капанір» на Кобрынскім умацаванні, у якой прынялі ўдзел гістарычныя клубы Беларусі, Расіі, Украіны, Балгарыі, Польшчы, Англіі, Японіі (каля 5,8 тыс. чал.). На тэрыторыі «Замкавага комплексу “Мір”» прайшоў III Міжнародны гістарычны фестываль «Спадчына стагоддзяў», які сумясціў рэканструкцыю матэрыяльнай культуры рыцарскіх турніраў XIV — XV стст. і поўнакантактныя баі. У ім прынялі ўдзел каля 600 чал. з Беларусі, Польшчы, Расіі, Аўстрыі і Украіны.

На «круглых сталах», семінарах і тэматычных дыскусіях, арганізаваных падчас І Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» (2012 г.), былі прыняты рашэнні аб неабходнасці больш шырокага ўзаемадзеяння з музеямі іншых ведамстваў, грамадскімі арганізацыямі, правядзення мэтавых мерапрыемстваў па папулярызацыі музейнай дзейнасці. У сувязі з гэтым у 2013 г. значна пашырыліся ўзаемаадносіны музеяў з установамі культуры, адукацыі, спорту і турызму.

Асаблівую ролю ў культурна­адукацыйнай рабоце музея выконваюць яго кантакты са школай, якія з кожным годам становяцца ўсё больш шырокімі і разнастайнымі. З мэтай вырашэння пытанняў, звязаных з праблемамі ўзаемадзеяння і стварэннем сумесных музейна­педагагічных праектаў, музеі штогод прымаюць удзел у «аўгустоўскіх канферэнцыях», некаторыя з іх праводзяць сустрэчы з кіраўнікамі школ і настаўнікамі-прадметнікамі. Аднак такія акцыі, як правіла, спарадычныя. Неабходна распрацоўка комплексных праграм супрацоўніцтва. Прыкладам работы ў гэтым кірунку з’яўляецца дзейнасць Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь па стварэнню Праграмы семінараў-прэзентацый музейных мерапрыемстваў для кіраўнікоў і настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў г. Мінска.

На працягу года праводзіліся навукова-практычныя семінары і «круглыя сталы» па актуальных пытаннях і праблемах музейнай дзейнасці, многія з якіх атрымалі статус міжнародных: «Мемарыяльны музей і грамадства. Захаванне культурнай спадчыны. Музей ва ўмовах развіцця новых інфармацыйных тэхналогій» (Літаратурна­мемарыяльны музей Якуба Коласа), «Роля літаратурных музеяў у развіцці адукацыйнай прасторы» (Літаратурны музей М. Багдановіча), «Вопыт музеяў Швецыі ў галіне навукова-асветніцкай дзейнасці. Перспектывы

27

выкарыстання “шведскай мадэлі”» ў музейнай справе Беларусі» (Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальны гістарычны музей).

На базе Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць­герой» адбыўся семінар для прафесійнай музейнай супольнасці па тэме «Культурна-гістарычная спадчына як рэсурс развіцця тэрыторыі і месца згуртавання. Вопыт і практыка». У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Асацыяцыі менеджараў культуры (Расійская Федэрацыя), кіраўнікі і навуковыя супрацоўнікі музеяў Беларусі.

У 2013 г. па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адбыліся некалькі візітаў Б’ёрна Стэнверса, дырэктара Аб’яднання музеяў Амстэрдама,

вядомага

спецыяліста ў галіне

маркетынгавай дзейнасці музеяў. Эксперт

прадставіў

праграму майстар­класаў па тэме «Стратэгія

стварэння маркетынгу

ў сферы культуры».

 

 

 

Музеямі

былі

арганізаваны

рэспубліканскія

і міжнародныя канферэнцыі:

«Магнацкі

двор

і сацыяльнае

ўзаемадзеянне

(XVI —

XVIII стст.)» (Музей

«Замкавы комплекс “Мір”», сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску і Беларускім інстытутам правазнаўства); «Асаблівасці нацыянальных кулінарных традыцый Падняпроўя. Адлюстраванне іх у музейных экспазіцыях» (Магілёўскі абласны краязнаўчы музей); «Гродна часоў Стэфана Баторыя» (Гродзенскі дзяржаўны гісторыка­археалагічны музей); «Культурна-адукацыйная і экспазіцыйная дзейнасць рэгіянальных музеяў Беларусі» (Мінскі абласны краязнаўчы музей).

У адпаведнасці з запытамі сучаснага грамадства музей становіцца камунікатыўнай пляцоўкай для абмеркавання не толькі тэм, звязаных з музейнай дзейнасцю, але і пытанняў і трэндаў, актуальных для шырокіх колаў грамадства. У Музеі гісторыі горада Мінска прайшоў міжнародны «круглы стол» пад назвай «Што паказваць? Як экспанаваць? Памятныя мясціны, звязаныя з фактамі крайніх форм гвалту і вайны», арганізаваны сумесна з Франка­беларускім цэнтрам права і еўрапейскіх даследаванняў і Пасольствам Францыі ў Рэспубліцы Беларусь. Нацыянальны мастацкі музей арганізаваў шэраг адкрытых пляцовак для індывідуальных наведвальнікаў па тэмах «Адкрыты погляд на твор мастацтва», «Экскурсія ад куратара» і інш.

У межах II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Культура

Беларусі: рэаліі сучаснасці. Культурная ідэнтычнасць

і міжкультурныя

камунікацыі» (Інстытут культуры Беларусі) арганізаваны

«круглы стол»

«Рэгіянальны музей як стратэгічны рэсурс фарміравання іміджавай палітыкі тэрыторыі», у якім прынялі ўдзел кіраўнікі музеяў абласнога падпарадкавання, спецыялісты ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў, навуковых і адукацыйных цэнтраў.

Згодна з гадавымі планамі і канцэпцыямі развіцця праводзіліся планавая інвентарызацыя і кансервацыя музейных прадметаў. У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай «Культура Беларусі» на 2011—2015 гады працягваліся рэстаўрацыя

28

іпапаўненне музейных збораў, закупка прадметаў музейнага значэння за кошт рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.

Самым значным набыткам года для Нацыянальнага гісторыка­культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» стала закупка мэблевага гарнітура канца ХІХ — пачатку ХХ ст., вырабленага па спецыяльнаму заказу К. Радзівіла. Нацыянальным гістарычным музеем набыты памятныя манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, старадрукаваныя выданні, кунтушовы пояс слуцкага тыпу (ХVIII ст.). У 2013 г. фонды Віцебскага абласнога музея папоўніліся адметнымі прадметамі, знойдзенымі ў рэчышчы Віцьбы і па берагах Заходняй Дзвіны.

УДзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь былі прыняты 33 036 апісанняў асабліва каштоўных музейных прадметаў, якія паступілі ад 137 музеяў. Па стану на канец снежня 2013 г. у электроннай базе Дзяржкаталога зарэгістраваны 142 403 апісанні асабліва каштоўных музейных прадметаў. На працягу года на сайце Дзяржкаталога размешчаны 24 віртуальныя выстаўкі з фондавых калекцый.

Умузеях Беларусі пачалі ўкараняцца новыя тэхналогіі ў галіне экспазіцыйнай дзейнасці, інфарматызацыі музейных фондаў, музейнага сэрвісу і паслуг.

У2013 г. для арганізацыі ўліку наведвальнікаў і сістэматызацыі турыстычных патокаў упершыню ў краіне ў Нацыянальным гісторыка­культурным музеізапаведніку «Нясвіж» усталяваны комплекс турнікетаў і створана электронная білетна­прапускная сістэма.

Унекалькіх музеях Беларусі запушчана сістэма аўдыягідаў, устаноўлены інфакіёскі (у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі, Доме­музеі І з’езда РСДРП

іінш.).

УНацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле аператара

сотавай сувязі

Life:) уведзена новая, бясплатная для наведвальнікаў паслуга:

у пастаяннай

экспазіцыі музея побач з асобнымі экспанатамі размешчаны

спецыяльныя QR-коды (больш за 40), якія дазваляюць атрымліваць пры дапамозе мабільных прылад разнастайную інфармацыю аб музейных прадметах.

У Літаратурна­мемарыяльным музеі Якуба Коласа створана гукавая інтэрактыўная зона мемарыяльнай часткі экспазіцыі, якая павялічвае здольнасць музейных прадметаў уздзейнічаць на эмацыянальнае ўспрыняцце наведвальніка. Дадзенае новаўвядзенне вяртае ўдзельнікаў агляду ў 1956 г., узнаўляючы апошні дзень жыцця народнага паэта.

Разам з тым, у цэлым па рэспубліцы абсталяванне музейных устаноў сродкамі аўтаматызацыі не адпавядае сучасным патрабаванням і не задавальняе патрэбы грамадства. Даныя дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы «Галіновы інтэграваны банк даных устаноў культуры» сведчаць аб тым, што з 206 музеяў электронную пошту маюць 89 устаноў (43,2 %), а інтэрнэт­сайты — толькі 46 устаноў (22,3 %). У некаторых абласцях сайты створаны ўсяго для 1—2 музеяў.

Праблемы інфарматызацыі музейнай дзейнасці ўзнімаліся падчас Міжнароднага навукова-практычнага семінара «Музей і выклікі сучаснасці: новыя падыходы

29

ітэхналогіі» (Інстытут культуры Беларусі сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем), які адбыўся з удзелам намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь В. М. Чэрніка, вядучых музеязнаўцаў і кіраўнікоў музеяў Беларусі, Расіі, Літвы

іСлавакіі. Семінар стаў адкрытай пляцоўкай для абмеркавання пытанняў укаранення новых тэхналогій у дзейнасць айчынных музеяў з улікам інавацыйнай практыкі музеяў замежжа. На семінары ўпершыню шырока ўзнята пытанне дыгіталізацыі нацыянальных музейных калекцый і стварэння аб’яднаных электронных дэпазітарыяў.

У2013 г. пашырылася дзейнасць музеяў у галіне дзяржаўна-прыватнага супрацоўніцтва: сумесна з партнёрамі музеі арганізуюць экспанаванне міжнародных і рэспубліканскіх выставак у Беларусі і па-за яе межамі, з дапамогай спонсарскіх сродкаў праводзяць закупку прадметаў музейнага значэння, рэстаўрацыю музейных рарытэтаў.

Шырокая практыка ўзаемадзеяння з партнёрамі склалася ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. У 2013 г. пры падтрымцы прыватных структур створаны некалькі буйных выставачных праектаў: «Новае жыццё нацыянальных скарбаў» (сумесна з адкрытым акцыянерным таварыствам «Банк БелВЭБ»), «Белая Русь і яе суседзі» (пры фінансавай падтрымцы замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Japan Tobacco International» і закрытага акцыянернага таварыства «Мілавіца»), «Скарбы Украіны» (пры падтрымцы кампаніі замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Japan Tobacco

International»).

Музей гісторыі горада Мінска сумесна з гісторыка­культурным музеемзапаведнікам «Заслаўе» пры падтрымцы адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускі народны банк» арганізаваў выстаўку «На шчасце» («Маляваныя дываны Алены Кіш»).

На сродкі адкрытых акцыянерных таварыстваў «Банк БелВЭБ» і «Газпром трансгаз Беларусь», а таксама замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Лукойл Белоруссия» праводзіліся работы па капітальнаму рамонту, закупцы матэрыялаў і стварэнню экспазіцыі ў Паўднёва-ўсходняй частцы казармы Цытадэлі Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць­герой».

Дзякуючы супрацоўніцтву з прыватнымі структурамі ажыццёўлены выраб пластыкавых картак на бясплатнае наведванне Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Музея «Замкавы комплекс “Мір”» у 2013—2014 гг.

На бягучы перыяд актуальнымі задачамі развіцця музейнай сферы працягваюць заставацца інфарматызацыя, стварэнне і ўдасканаленне на аснове сучасных тэхналагічных сродкаў сістэмы бяспекі музейных фондаў, будаўніцтва, рэканструкцыя і тэхнічнае абсталяванне сховішчаў, правядзенне актыўнай работы

па паляпшэнню музейнай інфраструктуры, развіццё міжнароднай дзейнасці і музейнага турызму.

30