Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
43
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.2 Mб
Скачать

Асабліва важным аспектам з’яўляецца дзейнасць музеяў у кантэксце стратэгіі пазіцыянавання тэрыторыі. Пры распрацоўцы канцэпцый развіцця музеяў, прадстаўляючых рэгіянальныя цэнтры, неабходна ўлічваць адметнасці і перавагі кожнай тэрыторыі, яе культурны ландшафт, традыцыі і сацыяльна-эканамічныя аспекты.

Не губляе актуальнасці задача мадэрнізацыі існуючых экспазіцый. Маніторынг паказвае, што некаторыя з іх не адпавядаюць сучасным падыходам галіновай навукі і новым трэндам сусветнай музейнай практыкі, узроўню тэхнічнага аснашчэння.

У перспектыве неабходна правесці ўдасканаленне эканамічных і прававых механізмаў развіцця музейнай сферы, распрацоўку стандартаў якасці аказваемых паслуг.

ПУБЛІЧНЫЯ БІБЛІЯТЭКІ

Н. І. Задзяркоўская, галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

БІБЛІЯТЭКІ Рэспублікі Беларусь выконваюць важнейшыя сацыяльныя і камунікатыўныя функцыі, з’яўляюцца адным з базавых элементаў культурнай, адукацыйнай і інфармацыйнай інфраструктуры краіны, уносяць вялікі ўклад у эканамічнае развіццё дзяржавы. Каштоўная інтэлектуальная спадчына, якая захоўваецца ў фондах бібліятэк, — значны складальнік духоўнага і матэрыяльнага багацця нацыі.

Ушматгаліновай сетцы бібліятэк рэспублікі найбольш вялікай з’яўляецца сетка публічных бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры, якая на 1 студзеня 2014 г. налічвае 3,5 тыс. бібліятэк. Па даным статыстыкі, працэнт ахопу насельніцтва бібліятэчным абслугоўваннем па-ранейшаму застаецца стабільным — паслугамі публічных бібліятэк карыстаецца больш за 3 млн чал. На 2,4 тыс. жыхароў краіны прыпадае адна публічная бібліятэка, што практычна адпавядае міжнародным нарматывам.

У2013 г. працягвалася работа па аптымізацыі сеткі публічных бібліятэк, пераважна ў сельскай мясцовасці. Агульнавядома, што нязменным спадарожнікам

адмоўных дэмаграфічных працэсаў, што назіраюцца ў сельскай мясцовасці ў апошнія гады, з’яўляецца скарачэнне ўстаноў культуры, у тым ліку бібліятэк, утрымліваць якія становіцца эканамічна немэтазгодным. Так, па гэтай прычыне па рашэнню мясцовых улад толькі за 9 месяцаў 2013 г. было зачынена звыш 200 сельскіх бібліятэк.

31

Трэба адзначыць, што згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 724 ад 30 мая 2003 г. «Аб мерах па ўкараненню сістэмы дзяржаўных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва рэспублікі» публічная бібліятэка павінна быць у кожным аграгарадку. Аднак вынікі 2013 г. сведчаць аб невыкананні дадзенага сацыяльнага нарматыву шэрагам рэгіёнаў. Напрыклад, у Гродзенскай вобласці публічныя бібліятэкі адсутнічаюць у 20 аграгарадках.

Як і ў папярэднія гады, дзяржаўная задача па захаванню бібліятэчнага абслугоўвання сельскага насельніцтва вырашалася за кошт пашырэння зоны абслугоўвання стацыянарных бібліятэк і ўвядзення, пры неабходнасці, нестацыянарных форм абслугоўвання (бібліятэчных пунктаў, бібліобусаў і інш.), а таксама стварэння ўстаноў культуры змешанага тыпу (бібліятэк­клубаў, бібліятэк­музеяў і інш.).

На сённяшні дзень комплекс мер, накіраваных на падтрымку сельскіх бібліятэк, утрымлівае Дзяржаўная праграма ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый на 2011—2015 гады. Згодна з ёй да канца 2015 г. бібліобусы павінны функцыянаваць у кожным раёне.

Адным са шляхоў аптымізацыі інфраструктуры сацыяльнай сферы сяла з’яўляецца інтэграцыя сельскіх публічных і школьных бібліятэк. Сёння ў краіне па даручэнню Урада працягваецца распачаты ў кастрычніку 2011 г. эксперымент па стварэнню інтэграваных бібліятэк у асобных сельскіх населеных пунктах на базе школьных або публічных бібліятэк.

Міністэрствам культуры і Міністэрствам адукацыі, дзяржаўнымі органамі кіравання, адказнымі за правядзенне эксперыменту, былі распрацаваны Метадычныя рэкамендацыі па інтэграцыі (аб’яднанню) сельскіх публічных бібліятэк і бібліятэк устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і арганізацыі іх дзейнасці. Названы дакумент галоўным крытэрыем выбару населеных пунктаў для правядзення эксперыменту вызначае дыферэнцыяваны падыход (максімальны ўлік усіх мясцовых фактараў), пры гэтым галіновай прыналежнасцю аб’яднанай бібліятэкі павінна застацца сфера культуры. Менавіта такі падыход спрыяе атрыманню эканамічнага эфекту пры адначасовым захаванні інфармацыйнай роўнасці сельскага насельніцтва з гарадскім.

На пачатак 2013 г. удзельнікамі эксперыменту з’яўляліся 109 населеных пунктаў (218 публічных і 218 школьных бібліятэк). Яшчэ каля 100 населеных пунктаў былі прызначаны мясцовымі органамі выканаўчай улады для правядзення паэтапнай планавай інтэграцыі ў 2013—2014 гг.

Як сведчаць папярэднія вынікі дадзенага эксперыменту, па прычыне блізкага функцыянальнага прызначэння публічных і школьных бібліятэк іх інтэграцыя (пры ўзважаным падыходзе) не прывяла да памяншэння паказчыкаў бібліятэчнага абслугоўвання ці зніжэння яго якасці.

Камплектаванне фондаў публічных бібліятэк ажыццяўляся ў 2013 г. у адпаведнасці з шэрагам даручэнняў Кіраўніка і Урада краіны, сярод якіх:

32

вылучэнне на камплектаванне бібліятэчных фондаў не менш за 15 % сродкаў з мясцовых бюджэтаў, якія выдаткоўваюцца на бягучае ўтрыманне бібліятэк;

удасканаленне камплектавання фондаў бібліятэк, у тым ліку з прыцягненнем да

гэтай работы прадстаўнікоў бізнес-супольнасці;

 

паляпшэнне камплектавання фондаў бібліятэк выданнямі,

якія выпускаюцца

ў рамках дзяржаўнага заказа (сацыяльна значнымі выданнямі).

 

Неабходна адзначыць, што ў цэлым па рэспубліцы ў 2013

г. (як і ў папярэдні

перыяд) нарматыў па вылучэнню на камплектаванне бібліятэчных фондаў не менш за 15 % сродкаў з мясцовых бюджэтаў, якія выдаткоўваюцца на бягучае ўтрыманне бібліятэк, быў перавыкананы і склаў 16,8 %.

Публічныя бібліятэкі таксама працягвалі работу па папаўненню фондаў за кошт

выкарыстання

бязвыплатных

крыніц

камплектавання (дароў,

абмену

і інш.),

а таксама набыццю дакументаў за кошт уласных пазабюджэтных даходаў.

 

Прадстаўнікі

публічных

бібліятэк

прымалі непасрэдны

ўдзел

у рабоце

экспертнага савета па фарміраванню плана выпуску сацыяльна значных выданняў, дзе сумесна з іншымі зацікаўленымі разглядалі спісы літаратуры, прапанаванай ім для набыцця буйнейшымі дзяржаўнымі выдавецтвамі рэспублікі («Беларусь», «Мастацкая літаратура», «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі», «Вышэйшая школа», «Беларуская навука», «Звязда», «Народная асвета»).

Разам з гэтым не ў поўнай меры вырашана задача па паляпшэнню якасці бібліятэчных фондаў публічных бібліятэк. Так, нягледзячы на станоўчыя вынікі работы, праведзенай асобнымі рэгіёнамі (Гомельская, Мінская вобл.), у шэрагу рэгіёнаў рэспублікі не ўдалося дасягнуць паказчыка абнаўлення фондаў публічных бібліятэк на 5 % у год, які закладзены ў Дзяржаўнай праграме «Культура Беларусі» на 2011—2015 гады. Такім чынам, публічныя бібліятэкі працягваюць захоўваць нямала зношаных, дублетных і неактуальных выданняў.

У 2013 г. асноўную частку сукупнага фонду публічных бібліятэк па-ранейшаму

складалі

дакументы

на

папяровых

носьбітах.

Аднак

укараненне

інфармацыйна­камунікацыйных

тэхналогій

у дзейнасць

бібліятэк

паступова

ўносіць

змены ў відавы

склад

іх інфармацыйных рэсурсаў, таму што перавага

ў набыцці пачынае надавацца электронным выданням.

 

 

Мэтавыя фінансавыя сродкі на набыццё электронных інфармацыйных рэсурсаў (забеспячэнне доступу да электронных інфармацыйных рэсурсаў, уключаючы

закупку электронных выданняў

і баз даных)

вылучаліся

публічным бібліятэкам

у рамках Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2011—2015 гады.

У адпаведнасці з названай

Дзяржаўнай

праграмай

галоўнай бібліятэкай

краіны — Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі (далей — НББ) — ажыццяўлялася работа па фарміраванню электронных інфармацыйных рэсурсаў, стварэнню інфармацыйных сістэм і сэрвісаў агульнарэспубліканскага значэння — зводнага электроннага інфармацыйнага рэсурсу нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі, зводнага электроннага каталога перыядычных выданняў, спецыяльных відаў дакументаў бібліятэк Беларусі, цэнтралізаванай сістэмы размеркаванага доступу

33

карыстальнікаў да электронных інфармацыйных рэсурсаў айчынных і сусветных вытворцаў (віртуальная чытальная зала НББ) і інш.

Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі была працягнута работа па алічбоўцы дакументаў з уласных фондаў, узаемаабмену электроннымі копіямі з беларускімі і замежнымі партнёрамі ў мэтах стварэння электроннай бібліятэкі. На 1 студзеня 2014 г. электронная бібліятэка НББ налічвала звыш 340 тыс. дакументаў.

Як сведчаць тэндэнцыі апошніх гадоў, усё больш чытачоў бібліятэк аддаюць перавагу карыстанню іх паслугамі ў аддаленым (віртуальным) рэжыме. Для таго, каб вынікі гэтага напрамку інфармацыйна­бібліятэчнага абслугоўвання знайшлі сваё адлюстраванне ў дзяржаўнай статыстыцы, Міністэрствам культуры было прапанавана ўнясенне неабходных дапаўненняў у форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці. У 2013 г. ініцыятыва Міністэрства была падтрымана і ўлічана пры актуалізацыі формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-бібліятэка «Справаздача аб дзейнасці публічнай бібліятэкі» (пастанова Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2013 г. № 200). Бліжэйшай задачай у справе ўдасканалення бібліятэчнай статыстыкі з’яўляецца ўнясенне адпаведных дапаўненняў у Інтэграваны банк даных устаноў культуры.

На базе публічных бібліятэк працягваюць функцыянаваць публічныя цэнтры прававой інфармацыі (далей — ПЦПІ), што забяспечвае доступ насельніцтва да прававой інфармацыі і садзейнічае фарміраванню яго прававой культуры. У 2013 г. сетка ПЦПІ пашырылася на 32 адзінкі. Напрыклад, толькі ў Магілёўскай вобласці адчынены 17 ПЦПІ.

Разнастайнасцю і творчым падыходам да арганізацыі вылучаліся шматлікія сацыякультурныя мерапрыемствы публічных бібліятэк, асноўная частка якіх традыцыйна арыентавана на папулярызацыю кнігі і чытання.

У дадзеным кірунку публічныя бібліятэкі працавалі ў рамках Сістэмы мер, накіраваных на падтрымку і развіццё чытання ў Рэспубліцы Беларусь на 2013— 2015 гг., што была распрацавана Міністэрствам культуры сумесна з іншымі зацікаўленымі па выніках 2012 г. — Года кнігі. Так, публічныя бібліятэкі сталі непасрэднымі арганізатарамі ці прынялі актыўны ўдзел у:

абласных і гарадскіх выстаўках­фестывалях чытання; тэматычных кніжных выстаўках, у тым ліку прысвечаных юбілеям беларускіх

пісьменнікаў; акцыях, праграмах і іншых мерапрыемствах, накіраваных на папулярызацыю

беларускай літаратуры і творчасці сучасных беларускіх аўтараў; мерапрыемствах, накіраваных на падтрымку і развіццё сямейнага чытання;

літаратурных чытаннях, творчых сустрэчах з пісьменнікамі, вечарах сямейнага чытання, літаратурных святах і іншых мерапрыемствах, накіраваных на папулярызацыю чытання (літаратурных аўкцыёнах, буккросінгу і інш.).

Штогод публічныя бібліятэкі прымаюць удзел у рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры», мэтай якога з’яўляецца ўзмацненне ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай свядомасці

34

насельніцтва, распаўсюджванні ідэі беларускасці, прапаганды нацыянальнай спадчыны, гісторыі, літаратуры, мовы.

У2013 г. на конкурс было прадстаўлена больш за 50 цікавых і разнастайных па ўвасобленых ідэях работ. Па выніках конкурсу дыпломамі пераможцаў былі адзначаны 17 бібліятэк, яшчэ 15 бібліятэк атрымалі заахвочвальныя прэміі.

Умэтах прыцягнення да ўдзелу ў дадзеным мерапрыемстве новых канкурсантаў

у2013 г. была грунтоўна перапрацавана «Інструкцыя аб парадку правядзення конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацынальнай культуры”» (зацверджана пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2013 г. № 43 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2007 г. № 52»). Новай рэдакцыяй «Інструкцыі вызначана этапнасць правядзення конкурсу, ён дапоўнены новай намінацыяй “За падтрымку і развіццё чытання”», унесены пералік крытэрыяў ацэнкі конкурсных матэрыялаў, павялічаны памеры грашовых прэмій пераможцам і інш.

Умаі 2013 г. адбылося адно з буйнейшых мерапрыемстваў для спецыялістаў бібліятэчнай сферы рэспублікі — ІІІ форум бібліятэкараў Беларусі «Гуманітарна­асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці», удзел у якім прынялі каля 350 дэлегатаў з ўсіх куткоў Беларусі: прадстаўнікі дзяржаўнага і грамадскага кіравання бібліятэчнай справай, кіраўнікі і лепшыя спецыялісты бібліятэк рознай ведамаснай падпарадкаванасці.

Звыш 500 дэлегатаў прынялі ўдзел у Міжнародным кангрэсе «Бібліятэка як феномен культуры» (кастрычнік 2013 г.). Прадстаўнікі бібліятэчных устаноў з 18

краін свету

сталі

ўдзельнікамі канферэнцыі «Інфармацыйнае

грамадства

і грамадства

ведаў:

роля і месца бібліятэк», дыскусійнай пляцоўкі

«Беларуская

бібліятэка будучыні», шматлікіх секцыйных пасяджэнняў, што адбыліся ў рамках кангрэса. Упершыню тут была арганізавана выстаўка «Электронныя інфармацыйныя рэсурсы і сервісы», на якой вытворцы праграмнага забеспячэння, інфармацыйных рэсурсаў і сістэм, створаных для культуры, навукі і адукацыі, прэзентавалі свае прадукты.

Канец 2013 г. адзначыўся яшчэ адной вельмі значнай культурнай падзеяй. На базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання ў друк першага асобніка факсімільнага выдання кніг Францыска Скарыны.

Праект па факсімільнаму ўзнаўленню спадчыны славутага земляка дазволіць упершыню поўнасцю сабраць кнігі, якія былі надрукаваны Скарынай, і аб’яднаць іх у шматтомным факсімільным выданні з захаваннем усіх унікальных асаблівасцей арыгіналаў. У выніку праекта такі каштоўны пласт культурнай спадчыны беларускага народа, як скарынаўскія выданні, знойдзе сваё месца ва ўстановах культуры, стане даступным для кожнага жыхара Беларусі.

Рэалізацыя гэтага маштабнага праекта адбудзецца ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства і разлічана на перыяд да 2017 г. Мяркуецца, што праект павінен даць добры старт шэрагу іншых разнастайных акцый і мерапрыемстваў, прымеркаваных

35

да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання, якое плануецца шырока святкаваць у 2017 г.

КЛУБНЫЯ ЎСТАНОВЫ.

НАРОДНАЯ МАСТАЦКАЯ ТВОРЧАСЦЬ

В. І. Макарава, галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Л. Ф. Жмачынская, начальнік аддзела міжнароднай і сацыякультурнай дзейнасці ДУА

«Інстытут культуры Беларусі»

Г. А. Суша, супрацоўнік аддзела традыцыйнай культуры і аматарскай творчасці

ДУА «Інстытут культуры Беларусі»

ПАЛАЦЫ І ДАМЫ КУЛЬТУРЫ, клубы, дамы і цэнтры народнай творчасці, рамёстваў, фальклору, народных традыцый — так выглядае сёння разгалінаваная сетка клубных устаноў рэспублікі. У іх розныя магчымасці, формы і паказчыкі работы. Але ёсць і агульнае — гэта тое, што яны выступаюць адзінымі цэнтрамі ідэалогіі і інфармацыі, рэкрэацыі, адпачынку, развіцця мастацкіх здольнасцей насельніцтва.

Асноўнымі дакументамі і стратэгічным арыенцірам у рабоце ўстаноў культуры краіны ў 2013 г. сталі Дзяржаўная праграма «Культура Беларусі» на 2011— 2015 гады і Дзяржаўная праграма ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый на

2011—2015 гады.

У мэтах пашырэння якасці прадастаўляемых культурных паслуг сельскаму насельніцтву рэалізаваны мерапрыемствы Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый на 2011—2015 гады, якія прадугледжвалі: завяршэнне фарміравання мабільнай сеткі ўстаноў культуры, паэтапную камп’ютарызацыю дамоў (цэнтраў) культуры аграгарадкоў з падключэннем да сеткі інтэрнэт, завяршэнне камп’ютарызацыі бібліятэк аграгарадкоў з падключэннем да сеткі інтэрнэт, правядзенне рэспубліканскіх выязных семінараў-практыкумаў на базе лепшых арганізацый культуры аграгарадкоў з выданнем метадычных рэкамендацый, стварэнне дамоў рамёстваў ці іх філіялаў, пашырэнне сеткі школ (класаў) народнай творчасці, стварэнне салонаў і пунктаў продажу вырабаў майстроў народнай творчасці, арганізацыю на базе сельскіх устаноў культуры

36

пляцовак філарманічнага і тэатральнага абслугоўвання насельніцтва, забеспячэнне аднаўлення і захавання аб’ектаў гісторыка­культурнай спадчыны.

За перыяд рэалізацыі Дзяржпраграмы (2011—2013 гг.) у рэспубліцы камп’ютарызаваны 296 дамоў (цэнтраў) культуры аграгарадкоў з 260 запланаваных (114 %); 198 бібліятэк у аграгарадках з 164 запланаваных (121 %); сфарміраваны 18 аўтаклубаў і бібліобусаў з 27 запланаваных (67 %); створаны 4 дамы рамёстваў з 4 запланаваных (100 %), адкрыты 7 пунктаў продажу вырабаў майстроў народнай творчасці з 6 запланаваных (117 %); арганізаваны на базе буйных сельскіх дамоў (цэнтраў, палацаў культуры) 29 пляцовак філарманічнага і тэатральнага абслугоўвання насельніцтва з 26 запланаваных (111,5 %), адкрыты 2 дзіцячыя школы мастацтваў па кірунку дзейнасці «народная творчасць» з 3 запланаваных

(66,7 %).

Рэалізацыя мерапрыемстваў Дзяржпраграмы аказала пазітыўны ўплыў на

ўмацаванне

матэрыяльна-тэхнічнай і рэсурснай

базы ўстаноў культуры

і павышэнне

іх ролі ў сацыяльна-культурным жыцці

сельскай мясцовасці. Так,

пашырэнню пераліку бібліятэчных паслуг, павышэнню інфармацыйнага патэнцыялу сельскіх бібліятэк, прадастаўленню іх карыстальнікам магчымасці шырокага доступу да баз даных іншых бібліятэк рэспублікі і да сусветных

інфармацыйных

рэсурсаў,

выкарыстання

мультымедыйных

тэхналогій

у папулярызацыі

кнігі спрыяла камп’ютарызацыя бібліятэк аграгарадкоў з

арганізацыяй электроннай

пошты і падключэннем да інтэрнэту.

Дзякуючы

стварэнню цэнтраў традыцыйнай культуры актывізавалася дзейнасць па захаванню, узбагачэнню нацыянальных і мясцовых звычаяў, традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Стала традыцыйнай арганізацыя клубнымі ўстановамі прэзентацый відаў рамёстваў, характэрных для пэўнай мясцовасці. Адкрыццё салонаў-магазінаў у Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях значна палепшыла дзейнасць па папулярызацыі і продажу вырабаў майстроў народнай творчасці.

Разам з тым, аналізуючы выкананне мерапрыемстваў Дзяржпраграмы ў 2011— 2013 гг. у рэгіёнах трэба адзначыць, што ў сувязі з недастатковым вылучэннем сродкаў у рамках мясцовых бюджэтаў, праблемным застаецца выкананне заданняў па завяршэнню фарміравання сеткі перасоўных установак і арганізацыі іх дзейнасці ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях, заданняў па камп’ютарызацыі дамоў (цэнтраў) культуры, бібліятэк у аграгарадках з арганізацыяй электроннай пошты і падключэннем да сеткі інтэрнэт у Віцебскай і Гомельскай абласцях.

Паляпшэнню культурнага абслугоўвання жыхароў сельскіх населеных пунктаў, актывізацыі творчых ініцыятыў устаноў культуры спрыяла рэспубліканскае спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы арганізацый культуры па канцэртнаму і тэатральнаму абслугоўванню сельскага насельніцтва, якое праводзіцца ў адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дадзеным на нарадзе «Аб мерах па вырашэнню праблем развіцця культуры

37

і мастацтва». Штогод у спаборніцтве прымаюць удзел тэатральныя і канцэртныя арганізацыі, клубныя ўстановы культуры. Рашэннем калегіі Міністэрства культуры ад 16 мая 2013 г. № 94 зацверджаны вынікі спаборніцтва за 2012 г. Установамі культуры для сельскага насельніцтва арганізаваны 140 267 канцэртаў, спектакляў, тэатралізаваных свят, абрадаў і прадстаўленняў, з іх: тэатральнымі і канцэртнымі арганізацыямі абласцей — 1929, установамі культуры клубнага тыпу — 138 338.

Пераможцай спаборніцтва за 2012 г. у намінацыях «Лепшая вобласць па арганізацыі канцэртнага і тэатральнага абслугоўвання сельскага насельніцтва»

і«Лепшая вобласць па арганізацыі тэатральнага і канцэртнага абслугоўвання насельніцтва тэатрамі і канцэртнымі арганізацыямі» стала Магілёўская вобласць, якая забяспечыла перавышэнне ўсіх паказчыкаў. Вобласць была ўзнагароджана спецыяльным дыпломам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і грашовай прэміяй сукупна ў памеры 135,0 млн руб. Упраўленне культуры Гомельскага аблвыканкама ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Лепшая вобласць па арганізацыі тэатральнага і канцэртнага абслугоўвання сельскага насельніцтва клубнымі ўстановамі» за 2012 г. з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 35,0 млн руб. У намінацыі «Лепшая канцэртная арганізацыя (тэатр), падпарадкаваная Міністэрству культуры, па канцэртнаму (тэатральнаму) абслугоўванню сельскага насельніцтва» перамагла ўстанова «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія», узнагароджаная Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

іграшовай прэміяй у памеры 20,0 млн руб.

Змэтай павышэння ролі ўстаноў культуры, працуючых у аграгарадках, праводзіўся рэспубліканскі агляд­конкурс на лепшую арганізацыю работы ўстаноў культуры аграгарадкоў «Клуб года», у рамках якога разглядаліся: стан дзейнасці работы ўстаноў культуры аграгарадкоў; забеспячэнне высокага ўзроўню і якасці культурнага абслугоўвання насельніцтва; павышэнне ролі клубных устаноў як

сацыяльна-культурных інстытутаў у сучасным жыцці рэгіёнаў; выяўленне і распаўсюджванне станоўчага вопыту клубных устаноў; забеспячэнне даступнасці, разнастайнасці і якасці паслуг у сферы культуры для ўсіх слаёў насельніцтва; павышэнне прэстыжу работнікаў клубных устаноў, якія працуюць у аграгарадках; стварэнне ўмоў і гарантый для ўсебаковага развіцця асобы, падтрымка творчых ініцыятыў, развіццё аматарскай творчасці і захаванне традыцыйнай культуры; паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы клубных устаноў. Вынікі агляду былі агучаны на калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзе Міністр культуры Б. У. Святлоў уручыў пераможцам ганаровыя дыпломы і грашовыя прэміі.

Дзякуючы

падтрымцы дзяржавы і зацікаўленым

міністэрствам

значна

павялічылася колькасць

мерапрыемстваў, праведзеных

Міністэрствам

культуры

і Інбелкультам

у рамках

плана цэнтралізаваных мерапрыемстваў па рэалізацыі

38

Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011—2015 гады для асобных катэгорый насельніцтва. Адбыліся мерапрыемствы для ветэранаў, інвалідаў. Так, у Рэспубліканскім клінічным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава ў рамках Праграмы, падпраграмы «Папярэджанне інваліднасці і рэабілітацыя інвалідаў» Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Інстытутам культуры Беларусі быў арганізаваны тэматычны канцэрт, прысвечаны Дню пажылога чалавека ў Рэспубліцы Беларусь. Мэта мерапрыемства — павышэнне якасці жыцця катэгорыі людзей гендарнага ўзросту, ветэранаў, інвалідаў, прыцягненне гэтых людзей да ўдзелу ў культурна­масавых мерапрыемствах, актыўным культурным жыцці ў час рэабілітацыі і лячэння.

Знакавай падзеяй стаў Рэспубліканскі фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», які штогод праводзіцца ў г. Мінску ў рамках рэалізацыі Рэспубліканскай комплекснай праграмы сацыяльнай падтрымкі састарэлых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войн, на 2011—2015 гг. У фестывалі прымала ўдзел больш за 450 артыстаў (ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі ўсіх абласцей рэспублікі), госці з краін бліжняга і дальняга замежжа.

У рамках фестывалю праведзены творчыя сустрэчы, майстар­класы, канцэртныя

выступленні

на

пляцоўках

горада.

Мерапрыемствы

мелі

вялікі рэзананс

у спецыялістаў

і гледачоў,

шырока

асвятляліся ў абласных

і рэспубліканскіх

сродках масавай інфармацыі.

 

 

 

 

Сумесна

з зацікаўленымі

арганізацыямі праведзены значныя сацыяльна-

культурныя

і спартыўныя мерапрыемствы з удзелам

людзей

з абмежаванымі

фізічнымі магчымасцямі: святочныя канцэрты, прысвечаныя памятным датам; рэспубліканскія і міжнародныя злёты і семінары, спартакіяды па розных відах спорту. Усяго ў вышэйназваных мерапрыемствах прыняла ўдзел больш за 700 інвалідаў.

Клубныя ўстановы краіны на працягу года праводзілі шматлікія мерапрыемствы з рознымі катэгорыямі насельніцтва, у тым ліку сацыяльна неабароненымі, па рэалізацыі рэспубліканскіх праграм: Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага плана дзеянняў па паляпшэнню становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2012—2016 гг., Рэспубліканскай праграмы па папярэджванню і пераадольванню пьянства і алкагалізму, наркаманіі, СНІД і інш. Ва ўстановах культуры значна актывізавалася работа з непаўналетнімі, якія зарэгістраваны з асацыяльнымі паводзінамі. Для іх арганізоўваліся спецыяльныя клубныя мерапрыемствы, праводзілася індывідуальная работа (з праблемнымі семьямі — асобна).

У рамках традыцыйнага Рэспубліканскага фестывалю «Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла», напрыклад, толькі за апошні квартал 2013 г. у большасці аграгарадкоў Старадарожскага раёна Мінскай вобласці, Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці, Лоеўскага раёна Магілёўскай вобласці, Бешанковіцкага

39

раёна Віцебскай вобласці, Чэрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці адбыліся канцэрты з удзелам лепшых вакальных, харэаграфічных калектываў і салістаў краіны.

Пытанні павышэння ролі ўстаноў культуры ў сацыякультурным жыцці рэгіёнаў, якасці прадастаўляемых паслуг сельскаму насельніцтву абмяркоўваліся на рэспубліканскім семінары ў студзені 2013 г. і «круглым стале» на тэму «Як зберагчы традыцыю», які адбыўся ў рамках II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці», дзе разглядаліся актуальныя пытанні дзейнасці варыянтных інтэграваных мадэлей устаноў культуры.

Сучасная сацыякультурная сітуацыя ў рэспубліцы патрабуе прынцыпова новых падыходаў да дзейнасці ўстаноў культуры краіны. Неабходнасць стварэння перспектыўных мадэлей і праектаў клубных, бібліятэчных і новых інтэграваных, сацыякультурных устаноў набывае асаблівую актуальнасць. Гэтаму спрыяе мэтанакіраваная дзяржаўная палітыка ў галіне культуры, што дазваляе органам дзяржаўнага кіравання на месцах дзейнічаць з улікам канкрэтнай сітуацыі, якая склалася ў рэгіёне, папярэдняга вопыту і мясцовых традыцый.

У рэгіёнах рэспублікі праводзіцца аптымізацыя сеткі шляхам іх скарачэння, аб’яднання, стварэння ўстаноў культуры змешанага тыпу.

Па стану на 1 снежня 2013 г. у краіне сфармірованы і функцыянуюць 525 устаноў культуры змешанага тыпу (7 % ад агульнай колькасці ўстаноў галіны),

утым ліку: клубаў-бібліятэк — 193 (5,5 %), бібліятэк­клубаў — 281 (7,3 %) і інш. На сённяшні дзень працэс рэфармавання і аптымізацыі сеткі і структуры ўстаноў

культуры рэспублікі ідзе, у асноўным, па двух напрамках: рэарганізацыя і аб’яднанне там, дзе гэта мэтазгодна, а таксама перапрафіляванне шэрага ўстаноў, што фарміруе сетку новых тыпаў і мадэлей устаноў культуры раённага і сельскага ўзроўняў. Стварэнне такіх устаноў — адзін з варыянтаў комплекснага рашэння сацыяльных, культурных і адукацыйных праблем.

Клубныя ўстановы, асабліва на сяле, разам з бібліятэкамі, застаюцца для патэнцыяльных наведвальнікаў практычна адзіным месцам калектыўных зносін, праяўлення ініцыятывы і творчасці. Разнастайныя формы і метады далучэння насельніцтва да мастацкай творчасці — традыцыйны прыярытэт у дзейнасці клубаў. Яскравым пацвярджэннем таму з’яўляецца дзейнасць 26 089 клубных фарміраванняў, у тым ліку ў сельскай мясцовасці — 19 837. Той факт, што ўзрост удзельнікаў сельскіх калектываў складае ад 5 да 80 гадоў, паказвае, што сельская аматарская творчасць не губляе сваёй надзённасці, запатрабаванасці і актуальнасці.

Аб павышэнні творчага ўзроўню сведчыць рост колькасці аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, якім прысвоены найменні «народны», «узорны» і званні «заслужаны аматарскі калектыў». У 2013 г. колькасць «народных», «узорных» калектываў у галіне павялічылася на 65. Званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» прысвоена 9 калектывам народнай творчасці.

Аналіз працэсаў і тэндэнцый фестывальнага руху ў краіне, пераасэнсаванне практыкі правядзення розных па маштабу фестывальных мерапрыемстваў

40