Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
28
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
492.26 Кб
Скачать

3. Определение частоты и обеспеченности уровней (расходов) воды (графический метод).

Паўтаральнасць узроўняў паказвае колькасць дзён або гадоў – ліч-бу выпадкаў стаяння ўзроўняў у зададзеным узроўневым інтэрвале. Паўтаральнасць, выражаная ў працэнтах ад агульнай колькасці дзён разглядваемага перыяду, называецца частатой.

Працягласць стаяння ўзроўню – гэта колькасць дзён або гадоў, на працягу якіх назіраліся ўзроўні вышэй зададзенага ці роўныя яму. Працягласць, выражаная ў працэнтах ад усяго разліковага перыяду, называецца забяспечанасцю (Р, %).

Адкладваючы па восі ардынат узроўні (Н, см) у інтэрвалах, а па восі абсцыс – паўтаральнасць насупраць сярэдзіны інтэрвалу і працяг-ласць насупраць ніжняй граніцы інтэрвалу, атрымліваем прамежкавыя пункты, па якіх плаўна праводзяцца адпаведныя крывыя. Цэнтральнай у адносінах да крывой частаты з’яўляецца крывая зябяспечанасці. Графікі частаты і забяспечанасці вычэрчваюцца тушшу на аркушы міліметровай паперы (фармат 203 х 288 мм або 288 х 407 мм). Вертыкальны маштаб выбіраецца ў залежнасці ад амплітуды вагання ўзроўню і рэкамендуецца 1:10, 1:20, 1:40; гарызантальны – у 1 мм адзін ці два дні.

3. Да характэрных узроўняў графікаў частаты і забяспечанасці перш за ўсё адносяцца ўзровень найбольшай частаты (Нм) – мадальны – і узровень, забяспечаны на 50 % – медыянны (Н50). Для характарыстыкі нарастання ўзроўняў улева ад медыяннага прымяня-юць узровень, забяспечаны на 25 %, які называецца верхнім квадрыль-яльным (Н25); для характарыстыкі змяншэння ўзроўняў управа ад медыяннага – ніжні квадрыльяльны (Н75) пры забяспечанасці 75 %.

Пабудова крывых паўтаральнасці і працягласці выконваецца паводле даных граф 1, 14–17

Для складання ведамасці паўтаральнасці і працягласці стаяння ўзроўняў амплітуда вагання ад Нмакс да Нмін даных табліцы ШУВ (табл. 1.8) разбіваецца на 10–15 інтэрвалаў (напрыклад, па 10, 20, 40 або 50 см

Паводле табл. 1.8 вызначаем памесячна колькасць дзён стаяння ўзроўняў у межах кожнага інтэрвалу і запісваем іх у графах 2–13 табл. 1.9; пры праверцы («Разам») вертыкальнае падсумаванне павін-на даць колькасць дзён у кожным месяцы.

Падсумаванне колькасці выпадкаў (дзён) за ўсе месяцы для дадзе-нага інтэрвалу паказвае паўтаральнасць узроўняў за год для кожнага інтэрвалу і запісваецца ў графу 14 табл. 1.9. Частата ўзроўню (або адносная паўтаральнасць) вызначаецца ў працэнтных суадносінах да 365 дзён і запісваецца ў графу 15 табл. 1.9.

Працягласць стаяння ўзроўню ў днях вылічваецца як сума наступнай паўтаральнасці. Для інтэрвалу 450–410 см (гл. табл. 1.9) паўтаральнасць і працягласць складаюць 5 дзён, або 1,37 %; для інтэрвалу 409–370 см паўтаральнасць – 16 дзён, або 5,75 %; для апошняга інтэрвалу 49–10 см працягласць стаяння ўзроўняў – 365 дзён, што адпавядае забяспечанасці 100 %.

27.

Соседние файлы в папке Билеты