Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
37
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
11.34 Mб
Скачать

8.4. Тыпы вадасховішчаў

Вадасховішчы свету адрозніваюцца паміж сабой марфаметрычнымі характарыстыкамі і гідралагічным рэжымам. Амаль 30 тыс. вадасховішчаў сусвету зя’ўляюцца даволі складанымі воднымі аб’етамі для іх тыпізаціі.

У першую чаргу у аснову тыпізацыі могуць быць пакладзены генезіс, ці спосаб іх утварэння. Карыстаючыся тэрмінам чаша вадасховішча, якім звычайна называюць прыродныя ёмкасці для накоплівання вады, можна выдзеліць: вадасховішчы ў далінах рэк (рачныя далінныя) перагарожаных плацінамі; зарэгуляваныя азёры (азёры-вадасховішчы); наліўныя вадасховішчы; змешанае (далінна-наліўное); адрэзанае ад мора і апрэсненае; аддзеленае ад мора без апраснення (прыліўная ГЭС); вадасховішчы на часовым вадасцёку.

Найбольшая колькасць вадасховішчаў сканцэнтравана ў далінах рэк. Найбольшае вадасховішча па плошчы з іх – Вольта (Гана), а па аб’ёму – Брацкай ГЭС (Расія). Вадасховішчы часовых вадасцёкаў будуюцца у арыдных ўмовах з мусонным і горных раёнах з субнівальным кліматамі. Невялікія вадаёмы пабудаваны на перасыхаючых вадасцёках у паўднёва-усходняй Індыі, у пустынных і паўпустынных раёнах паўночнай Афрыкі і Аравіі. Наліўныя вадасховішчы утвараюцца у прыродных дэпрэсіях, у якія вада падаецца па каналах, ці з дапамогай помпавых станцый. На Беларусі гэта балоцістыя нізінныя раёны, дзе праводзяцца меліярацыі. Звычайна у вадасховішчы падаюцца лішкавыя паводкавыя воды рэк. Азёрныя вадасховішчы (зарэгуляваныя азёры) будуюцца шляхам падпора і штучнага рэгулявання вадаабмену прыродных азёр. Вадасховішчы ў марскіх залівах, бухтах, ліманах і эстуарыях утвараюцца шляхам іх адгарожвання ад мора плацінамі і дамбамі. Марскія вадасховішчы пабудаваны ў Нідэрландах, праектуюцца ў Велікабрытаніі. На канале Дунай-Дняпро пабудавана вадасховішча у лімане Сасык.

Рыс. 8.3. Канфігурацыя вадасховішчаў рознага тыпу Беларусі

У залежнасці ад патрэб гаспадаркі вадасховішчы могуць быць пабудаваны ў любой геаграфічнай зое, дзе гэта дазваляюць прыродныя ўмовы. Па геаграфічнаму палажэнню выдзяляюцца вадасховішчы раўнін, прадгор’яў і пласкагор’яў, горныя вадасховішчы.

Раўнінныя вадасховішчы адрозніваюцца значнымі плошчамі і плошчай затаплення зямель, невялікай максімальнай і сярэдняй

глыбінёй, велічінёй спрацоўкі, значнымі змяненнямі плошчы вадасховішча пры ваганнях узроўня. Вадасховішчы раўніннага тыпу у сувязі з разнастайнасцю гаспадаркі выкарыстоўваюцца комплексна, што характэрна і для невялікіх вадасховішчаў Беларусі.

Вадасховішчы прадгор’яў і на пласкагор’ях значна меньш затапляюць зямель, маюць высокія і стромкія берагі. Сярэдняя іх глыбіня дасягае 35-40 м, а максімальная да 100 м. Глыбіня спрацоўкі ўзроўня дасягае 10-20 м. Рэльеф узбярэжжа ускладняе іх асваенне і выкарыстанне.

Горныя вадасховішчы характэрызуюцца невялікай плошчай і невялікімі магчымымі плошчамі затаплення зямель. Яны адрозніваюцца вялікімі глыбінямі (часта 100-150 м) і вельмі вялікай спрацоўкай (у некаторых выпадках да 50-100 м і больш). Пры ваганнях узроўня вады плошча вадасховішча вагаецца нязначна.

Па канфігурацыі вадасховішчы даволі разнастайныя6 ад вузкіх выцягнутых да няправільных эліпсавідны, правільных мнагавугольнікаў і г.д. Аб магчымых канфігурацыях вадасховішчаў можна судзіць на прыкладзе штучных вадаёмаў Беларусі (рыс. 8.3). Аднак абрыс вадасховішчаў у плане не пастаянны і форма, а таксама марфаметрычныя паказчыкі беперапынна мяняюцца ў залежнасці ад амплітуды ваганняў іх узроўня.

Ю.М. Матарзін прапанаваў адрозніваць вадасховішчы па палажэнню іх у далінах рэк і па канфігурацыі у плане: рэчышчавыя, далінныя рачныя, далінныя азёрныя, утвораныя у некальніх рачных далінах, утвораныя у некалькіх азёрных катлавінах.

Тыпізацыя вадасховішчаў Беларусі па характару затаплення рачных далін і азёрных катлавін, а таксама іх месца сярод прыродных вадаёмаў рознага паходжання адлюстравана на рысунку 8.4.

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ