Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
37
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
11.34 Mб
Скачать

8.8. Зарстанне вадасховішчаў

Галоўнымі фактарамі, якия садзейничаюць зарастанню акваторыи вадасховишчаў з'яўляюцца мелкаводдзі (глыбіні пераважна да 2 м), характар грунтоў (глей, пясок, торф, затопленыя глебы), гідрадынамічныя фактары (ветравое хваляванне, ваганні узроўня вады, сцекавыя і цыркуляцыйныя цячэнні), якія адрозніваюцца па акваторыі (рыс. 8.9.).

Па характару і ступені зарастання воднымі раслінамі вадасховішчы умоўна можна падзялісць на слабазаросшыя (праектыўнае пакрыцце раслінамі да 25 % плошчы), зарастаючыя (25-50 %), добра заросшыя (50-75 %), поўнасцю заросшыя (звыш 75 %).

Ступень зарастання штучных вадаемаў залежыць ад іх марфаметрычных, гідралагічных і гідрадынмічных характарыстык, а таксама ад характару размеркавання і уласцівасцей грунтоў дна.

Рыс. 8.9.Абагульнёная схема зарастання ложа рачнога вадасховішча

Меншым зарастаннем адрозніваюцца вадасховішчы, якія былі пабудаваны на базе азер. Сяр.эдняя глыбіня іх вагаецца ад 3 да 7 м. Пры іх запаўненні падвяргаюцца адносна вузкія азерныя поймы і першая надпойменная тэрасы, якія і утвараюць мелкаводны район новага вадасховішча азернага тыпу. Слаба зарастаюць і сярэднія па велічыні вадас ховішчы рачнога тыпу (рыс. 8.10).

Актыўныя берагавыя працэсы не спрыяюць развіццю водных раслін у прібярэжнай зоне. Пагэтаму у вадасховішчах такога тыпу перыяд станаўлення раслінных асацыяцый больш працяглы, чым у рачных вадасховішчах, і дасягае 20-25 гадоў. Вадасховішчы адрозніваюцца разрэжаным, плямавым, аднатыпным зарастаннем пры агульнай плошчы зарастання 10-20 % ад акваторыі.

Заросшая частка акваторыі значна павялічваецца у вадасховішчах азерна-рачнога тыпу. У іх найбольш зарастае верхняя і рачная часткі і мелкаводныя залівы.

У вадасховішчах рачнога тыпу устойлівыя біяцэнозы устаноўліваюцца прыблізна у сярэдзіне другога дзесяцігоддзя іх эксплуатацыі. Марфалагічныя асаблівасці дна і берагавой лініі паступовае павялічэнне сярэдніх глыбіняў ад вярхоўеў вадасссховішчаў да плаціны вызначаюць разнастайныя экалагічныя умовы у верхняй, сярэдняй і ніжняй (прыплаціннай) частках абумоўліваюць размеркаванне (прасторавую дыференцыяцыю) водных раслін.

У зарастаніі вадасховішчаў удзельнічае 80-90 кветкавых раслін, 4 віды харавых водарасцей і два віды імхоў. У фарміраванні водных асацыяцый удзельнічае 45 відаў вышэйшых водных раслін, з іх 15 з'яўляюцца тыпічнымі гідрафітамі (воднымі раслінамі).

У фарміраванні водных асацыяцый выдзяляеца тры стадыі: разсялення (першапачатковага фарміравання), стабілізацыі водных асацыяцый, устойлівага стану, стадыя поўнага зарастання дна і паступовай замены воднай расліннасці на балотную.

Рыс. 8.10.Схема зарастання Заслаўскага вадасховішча

На стадыі стабілізацыі водных асацыяцый па эколоана-фларысіычным асаблівасцям, відавому саставу і тыпам паясоў раслін у вадасховішчах рачнога тыпу выдзяляюцца тры участкі зарастання : фрагментарнага, змешанага (пераходны) і аоўнага зарастання.

Участак фрагментарнага зарастання (глядзі рыс. 8.9.) займае прыплацінную возерападобную частку вадасховішча, дзе назіраюцца найбольшыя глыбіні і ветравое хваляванне перашкаджаюць замацаванню водных раслін на мелкаводдзях. Тут фарміруецца аерава-рдэставы пояс раслін. Вузкую паласу (1 – 3 м) утвараюць паветрана-водныя расліны, пераважна аер звычайны. Ен прыносіцца з старога рэчышча ракі (рэчышчавай лагчыны) ці са старычных азер і легка замацоўваецца на урэзе.У палогіх пераувільгатненных берагоў да яго дабаўляецца плюшчай, радзей трыснег, асобнымі плямамі на пясчаных мелкаводдзях расце камыш. У высокіх абразіенных береагоў на глыбіні да 1 м фарміруецца паласа пагружаных у ваду водных раслін (уасноўным віды рдзестаў і люцік жосткалістны на пясчаных водмелях). У невялікіх залівах растуць маннік водны, рагозы, рдзесты. Невялікія плямы рдзестаў сустракаюцца на водмелях адкрытай часткі участка і вакол астравоў.

Участак поўнага зарастання уключае вярхоўя вадасховішчаў і зону выклінівання падпора ( рачны гідралагічны раен). На яго долю прыходзіцца ад 10 да 60 % агульнай плошчы вадасховішчаў. Заросшая часка акваторыі складае не меньў ¾ ад агульнай плошчы раена. У сваю чаргу участак падзяляецца на дзе часткі з характэрнымі тыпамі паясоў водных раслін: маннікава-рдзестава-німфейным і камышова-рдзестава- рагалістнікавым.

Першы раслінны пояс адрозніваецца ярка выражанай паласой надводных раслін (маннік, рагоз, аер, камыш). Паласу пагружаных у ваду раслін утвараюць рдзесты, рагаліснік і эладэя (вадзяная чума). Характэрнай рысай гэтай часткі участка з'яўляецца наяўнасць плаваючых раслін, сярод якіх дамінантамі з'яўляюцца німфейныя: жоўтыя і белыя гарлачыкі, раскі). У кожным поясе шырока распаўсюджаны целарэз, які ў час цвіцення усплывае з дна і свабодна перамяшчаецца па акваторыі дрэйфавымі цячэннямі, ветравым хваляваннем.

Ніжэй па вадасховішчу, дзе павышаецца праточносць і вадаабмен, змяняюцца і раслінныя асацыяцыі. У гэтых умовах растуць боль тыпічныя водныя расліны з пагружанымі у ваду вегетатыўнымі органамі і плаваючым на паверхні вады лісцем. У прыбярэжнай паласе, дзе перавагаюць тарфяністыя грунты, утвараюцца рараслі целарэза з плямамі рагозаў. Сярож пагружаных у ваду раслін дамініруюць рдзесты і рагаліснік.

Пераходны участак зарастання, яго наяўнасці і характар распаўсюджпння раслін, залежаць ад марфалогіі чашы, гідраграфічных і марфаметрычных паказчыкаў рачных вадасховішчаў. Участак адрозіваецца змешанным зарастаннем. Макрафіты (мяккая водная расліннасць) характэрызуецца неаднароднымі плямамі монадамінантных зарасляў камыша і рдзестаў. І толькі у залівах, утвораных невялікімі рэчкамі і ручаямі, фларыстычны састаў становіцца больш складаным. На стадыі устойлівага стану расліннага покрыва плошча гэтага участка дасягае 30-35 %.

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ