Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
37
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
11.34 Mб
Скачать

Тыпы вадасховішчаў Беларусі па рэжыму узроўняў вады

Тыпалагічныя характарыстыкі узрўневага рэжыму, см

Забяспечанасць сярэдняга шаматгадавога ўзроўня, Р%

Сярэдняя шматгадавая амплітуда, А0

Сярэдняе месячнае абсалютнае адхіленне

Сярэдні мінімальны ўзровень

Сярэдні максімальны ўзровень

Тып 1. Вадасховішчы з устоўліывм рэжымам узроўня вады

Падтып: Малыя вадасховішчы дзённага, тыднёвага, гадавога рэгулявання (Салігорскае, Асіповічскае, Гаць, інш.)

20

5

10

15

45-70

Тып 2. Вадасховішчы з сярэднеўстойлівым рэжымам узроўня вады

Падтып: Малыя і невялікія вадасховішчы гадавога рэгулявання (Любанскае, Чыгірынскае і інш.)

70

20

30

45

50-60

Тып 3. Вадасховішчы з няустойлівым рэжымам узроўня вады

Падтып 3а: Сярэднія вадасховішчы пераважна гадавога рэгулявання (Заслаўскае, Чырвонаслабадское, інш.)

Падтып 3б: Сярэднія вадасховішчы шамтгадавога рэгулявання (Вілейскае)

100-200

35-60

50-100

50-100

35-55

Па характару ваганняў узроўняў вадасховішчы падзяляюцца на тры тыпы: з устойлівым, сярэднеўстойлівым і няўстойлівым рэжымам узроўня вады. У аснову тыпізацыі вадасховішчаў пакладзены колькас- ныя характарыстыкі ўзроўняў вады ў суданосінах з відам рэгулявання і марфалагічнымі улсацівасцямі катлавін.

Да вадасховішчаў з ўстойлівым рэжымам узроўняў вады адносяцца малыя вадасховішч ГЭС дзённага і гадавога рэгулявання сцёку з сярэдняй шматгадавой амплітудай вагання узроўня вады да 20 см. Штомесячнае адхіленне ўзроўня вады ад сярэдняга шматгадавога не перавышае 5 см/мес. Згладжванне экстэрмальных значэнняў узрроўня вады адбываецца ў адпаведансці з рэжымам работы ГЭС. Большасць вадасховішчаў гэтага тыпу ажыццяўляе штодзённае ці тыднёва-штодзённае рэгуляаанне сцёку. У Беларусі налічваецца звыш 10 малых вадасховішчаў ГЭС рачнога і азёрнага тыпу, якія адрозніваюцца устойлівым рэжымам сцёку. Пры кансервацыі нерента-

нерэнтабельных ГЭС рэжым узрроўня вады такога вадасховішча поўнасцю залежыць ад сцёку рэк і марфалагічных паказчыкаў вадасховішчаў табл.8.2. Да азёрных вадасховішчаў з устойлівым рэжымам узроўня вады адносяцца вадасховішчы з галдавой амплітудай ваганняў узроўня вады да 20 см. Згладжванне экстэрмальных значэнняў узроўня адбываецца у сувязі з рэжымам рэгулявання сцёку (рыс. 8.8).

Рыс. 8.8.Змяненні у амплітудзе ваганняў узроўня вады і гадавога хода

сярэдняга узроўня адносна сярэдняга мнагалетняга возера Асвейскае (1)і Лепельскага вадасховішча(2) до ( суцэльная лінія ) і пасля зарэгулявання (прарывістая)

Вадасховішчы са сярэднеўстойлівым рэжымам узроўня вады адрозніваюцца наяўнасцю добра выражаных перыядаў перадпавадкавай спрацоўкай і веснавым паўнаводдзем. У летне-асеннія месяцы адбываецца спрацоўка вадасховішчаў на на 5 – 40 см ніжэй сярэдняга ўзроўня за шматгадовы перыяд. Шматгадавыя ваганні ўзроўня вады дасягаюць 50 см. Для вадасховішчаў гэтага тыпу характэрныв сярэднія месячныя адхіленні, якія у 3 – 4 разы перавышаюць адпаведныя паказчыкі ў папярэдняй групе. Агульны ход узроўня вады падобны ходу ўзроўня вады ў шматлікіхз азёр.

Да тыпу вадасховішчаў з няўстойлівым рэжымам узроўня вады адносяцца два падтыпы вадасховішчаў: невялікія вадасховішчы гадавога рэгулявання сцёку і сярэднія вадасховішчы з шматгадавым рэгуляваннем. Невялікія вадасховішчы з гадавым рэгуляваннем сцёку і няўстойлівым рэжымам узрроўня маюць шматгадавую амплітуду вагання ўзроўня вады болей 1 м (Заслаўскае, Чырвонаслабадское, Лепельскае і інш.). Сярэдняе па велічыні Вілейскае вадасховішча шматгадавога рэгулявання адрозніваецца ад усіх папярэдніх тыпаў максімальнымі значэннямі рэжымных храктарыстык, якія адрозніваюцца добра выражанай перадпавадкавай спрацоўкай узроўня вады і летне-асеннім павольным паніжэннем узроўня. Велічыня сярэдняга шматгадавога ўзроўня вады мала адрозніваецца ад сярэдняга узроўня вады азёр за безледастаўны перыяд. Гэта сведчыць аб аб даволі ўстойлівым рэжуму узроўня вады азёрных вадасховішчаў рознага тыпу.

8.7. Заглейванне вадасховішчаў

Заглейванне вадасховішчаў з’яўляецца вынікам адкладання наносаў, якія прыносяцца галоўнай ракой і другімі упадаючымі ў вадасховішча прытокамі, а таксама прадуктамі размыву берагоў. Адклады рэшткаў раслін і арганізмаў вадасховішча маюць меньшае значэнне, асабліва у першыя гады іх эксплуатацыі.

Працэс заглейвання вадасховішчаў даволі працяглы і вымяраецца для буйных вадасховішчаў сотнямігадоў. Малыя вадасховішчы на горных рэках, якія адрозніваюцца значным цвёрдым сцёкам заглейваюцца вельмі хутка, за некалькі год. Ёсць выпадкі калі поўнае заглейванне адбывалася за адзін – два гады. Прыкладам хуткага заглейвання з’яўляецца Фархадскае вадасховішча на Сырдар’і, якое было поўнасцю занесена за 13 –15 гадоў.

У заглейванні вадасховішчаў звычайна удзельнічаюць працэсы занясення і заглейвання. Пад занясеннем звычайна падразумяваюць працэс запаўнення вадасховішча цвёрдымі рэчывамі, якія накопліваюцца ў выніку паступлення у выглядзе влякомых і завіслых наносаў і прадуктаў абразіі берагоў і размыву астравоў і водмеляў. Пад заглейваннем падразумеваецца адклад на дне вадасховішча у большай ступені арганічных рэчываў аўтахтоннага паходжання. Але гэтыя працэсы у працэсе выкарыстання вадасховішча ідуць аданачасова і з рознай інтенсіўнасцю. Так пры запаўненні вадасховішчаў гуміднай зоны і першыя гады выкарыстання перавагае працэс занясення дна. З павялічэннем узросту вадасховішчаў усё большую ролю іграе працэс заглейвання, што характэрна для вадаёмаў лясной зоны. У горных і стэпавых вадасховішчах, у якія рэкі нясуць вялікую колькасць наносаў большую ролю іграе працэс занясення дна.

У азерных і рэчышчавых вадасховішчах рух і адклад наносаў адбываецца па-рознаму. У рэчышчавых выцянутых у плане вадасховішчах пераход падпора да звычайнага ўзроўня ракі адбываецца паступова і хуткасці цячэння змяняюцца павольна. У вадасховішчах азернага тыпу ў зоне выклінівання падпору адбываецца канцэнтраванае адкланне наносаў буйных фракцый. Фарміруецца конус вынасу, які прымае выгляд дэльтаў. А дробныя наносы адкладаюцца на працягу ўсяго вадасховішча і часткова выносяцца ў ніжні б’еф.

У вадасховішчах рэчышчавага тыпу адклады наносаў размеркоўваюцца больш-менш роўна і прымаюць выгляд грады, якая паступова рухаецца ад вярхоў’яў да плаціны. Адкладанне і рух наносаў да плаціны то мацнее, то паслабляецца. У гэтым выпадку вялікую ролю выконвае рэжым узроўня. Пры паніжэнні ўзроўня зона выкліньвання падпору набліжаецца да плаціны і адбываецца размыў паверхні адкладаў і перамяшчэнне ранейшых адкладаў бліжэй да плаціны. Па меры запаўнення вадасховішча мяжа выкліньвання падпору падымаецца ўверх па цячэнню, дзе зноў складаюцца спрыяльныя ўмовы для адклання наносаў.

С.І. Алтунін лічыў, што працэс заглейвання вадасховішчаў мае затухаючы характар. Гэта значыць, што па меры адкладання наносаў адбываецца павышэнне дна і памяньшэнне глыбінь у зоне крывой падпору. У сувязі з гэтым месца выкліньвання падпору рухаецца ўверх па цячэнню. У выніку нахіл воднай паверхні павялічваецца, а гэта прыводзіць да павялічэння хуткасцей цячэння і транзіту наносаў праз плаціну.

Паказчыкам інтенсіўнасці заглейвання вадасховішчаў служаць адносіны аб’ёма вадасховішча (Vo) да гадавога сцёку рачных наносаў (Wн). Чым меншыя гэтыя суадносіны, тым хутчэй адбываецца занясенне вадасховішча.

Размеркаванне донных адкладаў па вадасховішчу адрозніваецца нераўнамернасцю і залежыць ад шэрагу фактараў: рэлефу дна, размыву берагоў на асобных адрэзках, напрамку і хуткасці ветравых цячэнняў і інш. Гэтыя абставіны не дазваляюць дасканала вызначыць перыяд заглейвання вадасховішчаў. Таму прыблізна перыяд заглейвання вадасховішчаў у гадах можна вызначыць адносінамі мёртвага аб’ёму вадасховішча (Wумо) да аб’ёму гадавога сцёку наносаў (Wн), якія паступаюць у вадасховішча:

Т= Vo/ Wн.

З вадасховішча у ніжні б’еф вада паступае значна асветленай. Таму у ніжнім б’ефу асабліва паблізу ад вадазліўных збудаванняў інтенсіўна размываецца дно.

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ