Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
37
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
11.34 Mб
Скачать

8.6. Воднагаспадарчы баланс вадасховішчаў.

У розныя часы для некаторых вадасховішчаў Беларусі былі разлічаны водныя і састаўлены водна-гаспадарчыя балансы. Іх аналіз паказвае, што у прыходнай частцы перавагае паверхневы прыток (66,4-99,1 %), у расходнай — сцёк праз гідратэхнічныя збудаванні і турбіны ГЭС (9,4-97,3 %). Атмасферныя ападкі у асноўным кампенсуюць велічыні выпарэння з іх воднай паверхні. Роля гэтых частак баланса залежыць ад суадносін плошчы вадаёмаў і вадазборнай плошчаў.

Па характару суадносін памж прыходнай і расходнай часткамі воднага баланса выдзяляецца тры групы вадасховішчаў.

Група вадасховішчаў пры ГЭС. З найбольш даследаваных вадасховішчаў Беларусі гэтай групы адносяцца Асіповічскае, Чігірінскае, Цяцерінскае і інш вадасховішчы, якія выкарыстоўваюцца у асноўным у энэргетычных мэтах. У прыходнай і расходнай частках воднага балансу вадасховішчаў гэтага тыпу асноўную ролю іграе паверхневы прыток (97,7-98,8 %) і сцек праз галоўныя гідраэнэргетычныя збудаванні (87-99 %). Гадавыя іх велічіні амаль не змяняюцца па гадам, што звязана з ажыццяўляемага імі відам рэгуляваення: штодзеннага, штодзенна-тыдневага, тыдневага, гадавога (па порам года). Даволі устойлівыя суадносіны паміж паверхневым прытокам і атмасфернымі ападкамі значна не уплываюць на суадносіны памж асноўнымі артыкуламі воднага баланса. Пасля увода у дзейнасць Вілейска-Мінскай воднай сістэмы павялічыўся аб’ем сцеку па р. Свіслачы на 120 млн м куб, што прывяло у першыя 10-15 год да павялічэння сцеку з Асіповічскага вадасховішча на 10-12 %.

Ападкі на паверхню вадасховішчах невялікая і складае 1-2 % баланса. Выпарэнне з паверхні вадасховішчаў даволі устойлівае з мая па кастрычнік. У маі-верасні выпарэнне у сярэднім перавагае велічіню атмасферных ападкаў.

На веснавы перыяд прыходзіцца 49-54 %, летне-асенні — 32-35 % і зімовы 14-17 % ад гадавога паверхневага прытоку. У такіх жа суадносінах раўзмяркоўваецца па гідралагічным порам года і сцек з вадасховішчаў гэтага тыпу.

Вадасховішчы ВМВС. Да вадасховішчаў гэтай групы адносяцца найбольш буйныя штучныя вадаемы — Вілейскае і Заслаўскае, якія уваходзяць у склад Вілейска-Мінскай воднай сістэмы (ВМВС) і адносяцца да катэгорыы сярэдніх вадасховішчаў па класіфікацыі вядомых вучоных гідролагаў і практыкаў.

У прыходнай частцы вадаёмаў гэтага тыпу асноўную ролю выконвае паверхневы сцек і падача вады прымусовым спосабам з дапамогай помпаў. У ВІлейскім вадасховішчы паверхневы сцек складае 95,9 %, у Заслаўскім 30,4 %. Падача вады па каналу ВМВС складае амаль 65 %. У расходнай частцы Вілейскага вадасховішча сцек склаў 66,6 %. забор вады у ВМВС 23,7 %, Заслаўскага — 83 - 92 %. Такія суадносіны прыходнай і расходнай частак воднага баланса Заслаўскага вадасховішча звязана з дзейнасцю ВМВС з пачаткам яе дзейнасці з 1975 года.

Заборы вады у ВМВС з Вілейскага вадасховішча дасягаюць найбольшых значэнняў у маі - жніўні, наіменьшых — катрычніку-сакавіку (рыс. 8.7).

У адпаведнасці з дыспетчарскім графікам перад напаўненнем Вілейскага вадасховішча яно узровень яго паніжаецца амаль да адзнакі узроўня мёртвага аб’ему (УМА). Пасля запаўнення яно паінна падтрымліваць свой аб’ем блізкім да нармальнага (НПУ). Пры гэтым вадасховішча павінна вырашаць наступныя задачы: забяспечыць падачу ваду па каналу ВМВС (58,9 % ад агульнага карыснага) і Вільнюс (29,3 %), санітарныя попускі вады у ніжні б’еф (5,2 %), папаўненне запасаў вады у Заслаўскім вадасховішчы (4,4 %), рыбную гаспадарку (1,1 %) і сельскую гаспадарку (1,1 %).

У параўнанні зх першай гшрупай доля атмасферных ападкаў у гэтых вадаемах павялічваецца ад 4 да 13 %. Пасля пабудовы ВМВС доля выпарэння з паверхні вады з абодвух вадасховішчаў складае 3,3-3,4 %.

Вадасховішчы меліяратыўнага прызначэння. Вадасховішчы гэтага тыпу (Любанскае, Чырвонаслабадское і інш.) , акрамя падтрымання належнага узроўня грунтовых вод на меліяратыўных аб’екатах выкарыстоўваюцца разам з поўнасістэмнымі рыбнымі гаспадаркамі. У расходнай частцы сярэднегадавога воднага баланса перавагае выкарыстанне вады рыбнымі гаспадаркамі (55-60 %).

Рыс. 8.7.Дыспетчарскі графік напаўнення Віелйскага вадасховішча

Паверхневы сцек праз гідратэхнічныя збудаванні у ніжні б’еф складае усяго 10-12 %, фільтрацыя праз цела плацін — 12-18 %. Гэта вымушае фільтрацыйныя воды зноў закачваць у вадасховішчы. Вадакарыстанне поўнасістэмнымі рыбнымі гаспадаркамі складаецца з аб’ему вады на папаўненне сажалак, прапітку іх дна, на выпарэнне і фільтрацыю.

Сельская гаспадарака карыстаецца вадой для увільгатнення меліяратыўных аб’ектаў шляхам шлюзавання і арашэння дажджаваннем.

Ваганні ўзроўня вады вадасховішчаў. Ваганні ўзроўня вады вадасховішчаў знаходзяцца ў цеснай сувязі з відам рэгулявання, якое ажыццяўляе вадасхвішча. У канцы зімы ў вадасховішчах назіраецца самае нізкае палажэнне ўзроўня вады, якое звязана з зітмовай (перадпаўнаводнаў) спрацоўкай вадасховішча. З ускрыццём вадасховішчаў пачынаецца рэзкі ўздым узроўняў, максімум якога назіраецца ў пік паўнаводдзя. Максімальная амплітуда ваганняў узроўняў вады вадасховішчаў дасягае 3 м у самых буйных вадасховішчаў (Вілейскае, Заслаўскае і інш.). Затым ідзе плаўная спрацоўка карыснага аб’ёму і паніжэнне ўзроўня вады (глядзі рыс. 8.7).

Табліца 8.2

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ