Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
35
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
1.45 Mб
Скачать

9.4. Гідрахімія

Гідрахімічныя асаблівасці сажалкавых водаў залежаць ад суадносін паміж паверхневым і падземным жыўленнем. Лічыцца, што паверхневы сцек складаецца з глебава-схілавых водаў і глебава-паверхневага сцеку. Першы прадстаўляе «змыў» растварымых хімічных злучэнняў з паверхні глебы. Другая частка сцеку прадстаўляе глебава-схілавыя і глебавыя воды. Падземнае жыўленне таксама складаецца з глебава-грунтовых водаў, якія паступаюць у сажалкі непасрэдна пасля веснавога разводдзя і маюць часовы характар, і ваданосных слаеў. Апошнія жывяць сажалкі ў межанны перыяд. П.П. Варанкоў адзначае, што ў веснавы перыяд у сходных фізіка-геаграфічных умовах талыя веснавыя воды па хімічнаму складу вельмі падобныя паміж сабой. У час снегатаяння асноўнай крыніцай жыўлення сажалак з'яўляюцца глебава-паверхневыя воды.

Воды сажалак адносяцца да гідракарбанатнага тыпу з перавагай іонаў кальцыя. Велічыня мінералізацыі складае ад 23,1 да 216,8 мг/л.

Хімічны склад вады на працягу года змяняецца ў залежнасці ад крыніцы жыўлення, тэмпературы паветра, а таксама ад унутрывадаемных працэсаў. Вясной свежыя мала мінералізаваныя воды паверхневага сцеку вельмі разбаўляюць або амаль замяшчаюць ваду сажалкі і некалькі паніжаюць агульную мінералізацыю на 20 – 25 мг/л.

У межанны перыяд мінералізацыя вады сажалак залежыць ад шэрагу азанальных фактараў і вагаецца ў межах 250 – 385 мг/л. У сажалках з пераважна грунтовым жыўленнем мінералізацыя дасягае 480 мг/л (“Мальва”, Нясвіжскі р-н).

Утрыманне іонаў кальцыя ў сажалкавых водах Палесся складае да 40 мг/л, у цэнтральных раенах да 50 мг/л і да 80 мг/л на Аршана-Магілеўскім плато. Такое размеркаванне канцэнтрацыі кальцыя можа служыць арыенцірам пры вапнаванні сажалак. З мэтай павелічэння прадуктыўнасці рыбаводчых сажалак і павелічэння іонаў кальцыя у рацыене рыб праводзіцца вапнаванне сажалак перад іх запаўненнем. Вапнаванне вясной і летам прыводзіць да павелічэння ўтрымання іонаў кальцыя ў вадзе на кароткі час. Частка вапны паглынаецца глем (мулам), што прыводзіць да ўтварэння гумінатаў кальцыя і цяжкарастварымых карбанатаў. Гэты фактор мае вялікае значэнне для сажалак, якія знаходзяцца на месцы балотаў або маюць забалочаныя вадазборы. Вапнаванне і павелічэнне іонаў кальцыя спрыяе мінералізацыі крынічных рэчываў, перашкаджае закісленню глею. Рэкамендаваная норма вапнавання – 300 – 400 кг/га.

Характэрнай асаблівасцю сажалак з’яўляеца дэфіцыт растворанага кіслароду ў прыдонных слаях. Насычэнне вады кіслародам складае 30 – 115 % . Найбольш насычаны кіслародам паверхневыя слаі (да 140 %). У большасці сажалак колькасць растворанага кіслароду больш 4 мг/л, што сведчыць аб спрыяльных умовах для рыбаразвядзення. Але калі ў вадаемах адзначаецца вялікае ўтрыманне арганічных рэчываў, паступленне двухвалентнага жалеза разам з падземнымі водамі, назіраецца дэфіцыт кіслароду да 30 % і меньш. Гэта прыводзіць да замораў і пагаршае умовы для працэса самаачышчэння сажалак. На ўтрыманне кіслароду ў вадзе ўплываюць сцекавыя забруджаныя воды, якія прыводзяць да зніжэння ўтрымання кіслароду нават у летні перыяд (да 2 мг/л, 18 % насычэння).

Празрыстасць і колер вады залежаць ад надвор’я і якасці вады. Сутачныя ваганні паказчыка празрыстасці тлумачацца ў першаю чаргу інтенісвнасцю працэса фатасінтэзу. Сцек забруджаных водаў з сельскагаспадарчых земляў парушае гідрахімічны і гідралагічны рэжым сажалак. Гэта прыводзіць да інтэнсіўнага развіцця планктонных водарасляў, «цвіцення» вады і зніжэння яе прадукцыйнасці.

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ