Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
35
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
1.45 Mб
Скачать

9.5. Фільтрацыя вады з сажалак

Па разлікам Белгіправадхоза ў першыя гады пасля будаўніцтва сажалак яны губляюць 15 – 20 % вады ад поўнага аб’ему. Затым у працэсе эксплуатацыі назіраецца кальматацыя ложа і берагоў і фільтраванне паніжаецца на 10 – 12 %. Страты на фільтрацыю залежаць і ад літалогіі пародаў, якія складаюць дно сажалкі і цела плаціны. Часта на практыцы прыходзіцца праводзіць супрацьфільтравальныя мерапрыемствы. У такіх выпадках гавораць, што сажалкі «не трымаюць» ваду ў выніку вялікай фтльтрацыі.

Улік страт на фільтрацыю асабліва трэба весці пры будаўніцтве плацін на маленькіх рэках. Тут страты на фільтрацыю пераважна ў першыя гады эксплуатацыі могуць дасягаць 30 – 50 % і больш ад гадавога сцеку вады.

9.6. Асаблівасці зарастання сажалак.

У зарастанні сажалак прымаюць удзел больш чым 60 відаў вышэйшых раслін. З 23 сямействаў найбольш часта сустракаюцца асаковыя – 8, рдзеставыя – 7, злакавыя – 7. Па тры віда прыходзіцца на люцікавыя, флоксавыя, вадакрасавыя і губацветныя. Гэтыя сямействы складаюць 51 % відавога саставу. Некаторыя сажалкі маюць узрост ужо каля 90 гадоў. Амаль трэцяя частка відавога саставу флоры з’яўляецца дамінантамі і садамінантамі (33 %).

Расліны ў сажалках растуць звычайна да глыбіні 1,5 м, а трыліснік, рдэст бліскучы, грэчка земнаводная сустракаюцца да глыбіні 3,5 м.

Асноўнымі фактарамі, спрыяючымі зарастанню сажалак, з’яўляюцца: флора вадазбора, рэжым узроўня вады, трафічныя асаблівасці грунтоў. Флора вадазбора ўплывае галоўным чынам адразу пасля запаўнення сажалак.

Па характару і ступені зарастання сажалкі падзяляюцца на тры асноўныя групы: сажалкі з пераважным развіццем пояса надводных раслін; з пераважным развіццем пагружаных раслін; змешанага зарастання (з наяўнасцю ўсіх груп раслін). Ступень зарастання залежыць у асноўным ад узросту сажалкі і рэжыма яе эксплуатацыі.

Першая група – вадаемы з пераважным развіццем надводных раслін. Тэрмін эксплуатацыі невялікі, не перавышае 10 – 15 гадоў. Гэта маладыя сажалкі з добра падрыхтаваным дном, добрым станам плацін і гідразбудаванняў.

На сажалках гэтай групы фарміруецца аерава-рагаліснікава-эладэйны тып пояснасці. У першыя гады зарастання вадасховішча пры вялікай плошчы мелкаводдзяў (60 – 80 %) інтэнсіўнае зарастанне назіраецца ў залівах і ў вярхоўях. Уздоўж берага фарміруецца паласа надводных раслін (аер, трысняг, рагоз шыракалісны), дамінантам з якіх з’яўляецца аер. Далей ад берага атрымалі масавае развіцце рагаліснік і эладэя канадская. Яны сустракаюцца амаль паўсюды.

У першыя гады запаўнення на сажалках з’яўляецца драсен земнаводны (грэчка земнаводная) на глыбінях 0,1 – 1,5 м, часцей да глыбіні 1 м.

Да другой групы адносяцца сажалкі змешанага зарастання, узрост якіх складае 15 – 50 гадоў. Асноўную ролю тут маюць гідрафіты (11 – 15 відаў) і гелафіты (5 – 16 відаў). У сажалках можна выдзеліць два ўчасткі зарастання: верхні (поўнасцю зарослы) і прыплацінны (фрагментарнага зарастання). У адрозненні ад першага тыпу паласу надводных раслін утвараюць чыстыя асацыяцыі ежагалоўніка (плюшчая), трыснягу звычайнага, рагоза шыракаліснага, аера звычайнага (плюшчаева-рагаліснікава-німфейны тып пояснасці).

Трэцюю групу ўтвараюць галоўным чынам рыбагаспадарчыя вадаемы значнага ўзросту (50 – 80 гадоў), добра заглееныя. У іх фарміруецца плюшчаева-рагаліснікава-німфейны і плюшчаева-рдзестава-ніфейны тыпы пояснасці. Сярод надводных раслін выдзяляюцца аер, рагоз, трысняг. сярод раслін, пагружаных у ваду, найбольш распаўсюджаны рдзст грэбенчаты і пранзеналісны.

Макрафіты садзейнічаюць самаачышчэнню вадаемаў. З кульцівіраваннем белага амура, таўсталобіка мягкія водныя расліны неабходны. У той жа час жосткія расліны зніжаюць рыбапрадукцыйнасць. Для рыбаразвядзення найбольш спрыяльныя эўтрофныя сажалкі, якія багаты планктонам і маюць добра развітую надводную расліннасць.

У сувязі з гэтым узнікае неабходнасць рэгулявання інтеніўнасці развіцця воднай расліннасці ў сажалках. Праблему ўскладняе мінералізацыя рэшткаў раслін, што прыводзіць да загляення і рэзкага дэфіцыту кіслароду, павышэння БПК, акісляльнасці, рН, узрастае утрыманне НN4.

Для барацьбы з зарастаннем вадаемаў прымяняюцца механічныя і хімічныя метады. Найбольш просты з іх – выкошванне. Скошаныя расліны адразу ўбіраюцца з сажалкі, таму што праз 5 дзен расліны павялічваюць сваю вагу на 20 % , а праз 10 дзен – на 80 % . Хімічны метад прадугледжвае выкарыстанне хімічных сродкаў – гербіцыдаў. Аднак гэты метад дарагі і небяспечны як для рыб, так і для прыроды. Найбольш перспектыўны – біялагічны ме6тад (пасадка карпа, развядзенне нутрый і г.д.). У якасці біялягічных скарыстоўваюць расліннаядных рыб (белы амур і інш.). вырошчванне ў кармавых сажалках амура прыводзіць да павелічэння прадукцыйнасці на 20 – 30 % без зніжэння прадукцыйнасці карпа. Патрэбнасць у кіслародзе ў белага амура нізкая, што дазваляе разводзіць яго ў невялікіх і мелкаводных сажалках.

Найбольш эфектыўным метадам барацьбы з’яўляецца спуск вады з сажалкі і прамарожванне донных адкладаў, дзе знаходзяцца карані раслін. Рыхленне донных адкладаў павышае канцэнтрацыю кіслароду ў грунтах, што зніжае зарастанне.

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ