Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УСТАНОВЫ КЛУБНАГА ТЫПУ.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
08.03.2018
Размер:
341.5 Кб
Скачать

Установы культуры клубнага тыпу Аналіз дзейнасці клубных устаноў Беларусі ў 1996-2001 гг.

Першая палова 90-х гадоў характаразуецца рэзкімі зменамі ва ўсіх сферах сацыяльна-эканамічнага жыцця нашага грамадства. Установы культуры былі ўключанымі ў працэсы, якія ў той час адбываліся, а гэта нацыянальна-культурнае самавызначэнне беларускага народа, грамадска-палітычныя пераўтварэнні, у тым ліку ўстанаўленне дзяржаўнага суверэнітэту, эканамічная перабудова. Асабліва балючым быў разрыў эканамічных, палітычных, навуковых сувязей з былымі цэнтрамі саюзнай дзяржавы. Усё гэта аказала адчувальны ўплыў на дзейнасць клубных устаноў.

Патрабавалася неадкладнае стварэнне самастойнай наматыўна-прававой базы, нарашчванне навукова-творчага патэнцыялу, вырашэнне іншых праблем. Крызіснасць сітуацыі выразілася ў закрыцці клубаў, максімальным зніжэнні памера зработнай платы работнікаў. Фактычна клубныя ўстановы былі пастаўлены на грань самавыжывання. Вяліся дыскусіі ад непатрэбнасці гэтых структур як чыста ідэалагічных інстытутаў. У перыяд 1990-1996 гг. сетка дзяржаўных устаноў культуры скарацілася амаль на 16 %.

Другая палова 90-х гадоў – гэта час інтэнсіўных функцыянальных і структурных пераўтварэнняў культурна-дасугавай сферы, калі адбываецца актыўнае абнаўленне вопыту культурна-асветнай работы, назіраецца адыход ад універсальнай мадэлі клубнай установы, пераасэнсоўваецца роля і месца клубных устаноў у духоўным жыцці рэгіёнаў. Гэта перыяд выхаду з крызісу, пачатак новага стваральнага этапа ў іх дзейнасці. Кардынальныя зрухі месцяцца менавіта ў змене выхаваўвай парадыгмы (суб’ектна-аб’ектнай мадэлі ўзаемаадносін з аўдыторыяй на суб’ектна-суб’ектныя), калі клубная аўдыторыя разглядаецца ў якасці самацэннай, неаднароднай, патэнцыянальна ініцыятыўнай групы.

Не рэвалюцыйны, а паслядоўны і паступальны працэс пераўтварэнняў сферы дазволіў пазбегнуць катастрафічных наступстваў, не дапусціў разбурэння сеткі клубных устаноў, дазволіў захаваць кадравы патэнцыял галіны.

Найбольш характэрнымі тэндэнцыямі ў развіцці клубнай сферы ў 1996-2001 гг. належыць назваць наступныя:

Дэмакратызацыя – забеспячэнне актыўнага і раўнапраўнага ўдзелу грамадзян у культурастваральным працэсе.

Дэідэалагізацыя і дэпалітызацыя – адмаўленне ад разгляду клубнай ўстановы ў якасці цэнтра ідэйна-палітычнага выхавання грамадства. Змяненне яе арыентацыі на сацыякультуныя патрэбнасці насельніцтва і этнакультурныя традыцыі народа.

Дэцэнтралізацыя і рэгіяналізацыя – перамяшчэнне з цэнтра ў рэгіёны функцый размеркавання матэрыяльна-фінансавых рэсурсаў, фарміравання культурных праектаў і праграм з улікам мясцовых рэсурсаў.

Сацыяльна-культурная адаптацыя -- улік сацыяльна-дэмаграфічных, этна-канфесійных, іншых характарыстык насельніцтва, якое пражывае ў зоне абслугоўвання клубнай установы.

Прафілізацыя (спецыялізацыя) – адаптаванне тыпа ўстановы з наборам пэўных культурных паслуг да мясцовых умоў. Як вынік – множнасць мадэляў устаноў клубнага тыпу.

Апошнія пяць гадоў характарызуюцца актыўнай норматворчай дзейнасцю. Так, у гэты час распрацаваны і прыняты Закон “Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь” (9 ліпеня 1999 г.), Палажэнне аб аўтэнтычным фальклорным гурце, Палажэнне аб самадзейным калектыве мастацкай творчасці, Палажэнне аб народным (узорным) самадзейным калектыве мастацкай творчасці, Палажэнне аб цэнтры (доме) рамёстваў, іншыя нарматыўныя дакументы, якія значна пашыраюць прававое поле дзейнасці ўстаноў культуры, у тым ліку клубных ўстаноў.

Дзяржаўная культурная палітыка, якая фарміруецца ў нашай дэмакратычнай дзяржаве, гарантуе свабоду праяўлення розных форм творчай ініцыятывы множнасці разнародных суб’ектаў. Імі з’яўляюцца органы і ўстановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Федэрацыі прафсаюзаў, арганізацыі сістэмы адукацыі, грамадскія аб’яднанні, нацыянальна-культурныя суполкі, асобныя грамадзяне і інш. Неабмежаванасць спосабаў распаўсюджвання і папулярызацыі твораў мастацтва і культуры дэкларуецца Законам “Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь” (арт. 20,22,24), іншымі заканадаўчымі актамі.

На сённяшні дзень установы клубнага тыпу – спецыялізаваныя стацыянарныя ўстановы, сацыяльна-культурным зместам дзейнасці якіх з’яўляецца задавальненне патрэбнасцей насельніцтва ў сферы вольнага часу, забеспячэнне рэалізацыі мастацкіх зацікаўленняў розных груп насельніцтва.

Клубныя ўстановы будуюць сваю дзейнасць на прынцыпах даступнасці, добраахвотнасці, апоры на грамадскую ініцыятыву i самадзейнасць, спалучэння індывідуальнай, групавой i масавай работы; галоснасці; кіравання i самакіравання; выкарыстання розных (законных) крыніц фінансавання; абавязковага ўліку мясцовых асаблівасцей у гістарычным i культурным развіцці; дыферэнцыяцыі i спецыялізацыі ў адпаведнасці з рэгіянальнымі асаблівасцямі.

Клубныя ўстановы ў сваёй дзейнасці рэалізуюць шэраг агульнагуманітарных і спецыфічных функцый, сярод якіх мастацка-эстэтычная, адукацыйна-выхаваўчая, камунікатыўная, ...

Зместам дзейнасці клубных устаноў з’яўляецца:

-- гісторыка-краязнаўчая работа,

-- нацыянальна-культурная,

-- рэкрэацыйна-забаўляльная,

-- фізкультурна-аздараўленчая,

-- эколага-прыродазнаўчая,

-- развіццё жанраў аматарскай творчасці і іншыя накірункі сацыяльна-культурнай дзейнасці.

Яны валодаюць неабходнай матэрыяльнай базай, наборам форм і метадаў культурнага ўздзеяння на аўдыторыю. Ва ўмовах неразвітасці сацкультбыту клубы ў большасці рэгіёнаў (за выключэннем буйных гарадоў) не маюць сабе альтэрнатывы. Такім чынам, надзвычай важнай застаецца іх роля як цэнтраў грамадска-культурнага жыцця рэгіёнаў.

Деятельность клубных учреждений на современном этапе нацелена на социально-значимые проблемы современного общества. Приемлемыми в культурно-досуговой сфере формами и средствами затрагивается социальная проблематика, оказывается содействие государственным и общественным органам в решении сложных социальных проблем, проводятся мероприятия, направленные на профилактику негативных явлений, формирование здорового образа жизни, ведется деятельность по благоустройству территорий; работа с трудными подростками, неблагополучными семьями, детьми-сиротами. Адбываецца пашырэнне клубнай аўдыторыі за кошт уключэння сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, людзей з адхіленнямі фізічнага і разумовага развіцця. Уключэнню клубных устаноў у сацыяльную сферу садзейнічала ўвядзенне ў святочны каляндар Рэспублікі Беларусь Дня Маці, Дня пажылога чалавека, Дня інвалідаў, Дня сям’і. Традыцыйна да гэтых свят прымяркоўваецца правядзенне добрачынных акцый і акцый міласэрднасці (“Цёплы дом”, “Нашы сэрцы – хворым дзецям”), вечароў адпачынку, вечароў-сустрэч і іншыя дасугавыя праграмы для інвалідаў, ветэранаў, шматдзетных сем’яў, дзяцей-сірат.

Так в Бобруйском районе Могилёвской области во время проведения месячника по патриотическому воспитанию (с 15 апреля по 15 мая 2005 г.), посвящённого 60-летию Великой Победы, были организованы тематические культурно-массовые мероприятия, проведены акции «Помоги ветерану», «Забота», «Милосердие», благоустроены братские могилы, наведён порядок на территориях, прилегающих к жилым домам сельчан, проведён ремонт ограждений и построек, разбиты клумбы.

Для деятельности учреждений культуры характерен переход от констатирующего к аналитическому принципу организации культурно-просветительской работы с населением по профилактике негативных явлений и формированию здорового образа жизни (эстафеты мнений «Алкоголизм начинается с…», уроки размышления, встречи с сотрудниками ИДН «Трудный подросток – какой он», анкетирование «Алкоголь – это…», «Почему вы курите?», «Что вы знаете о здоровом образе жизни?» и т.д.). Это позволяет сделать культурно-досуговые мероприятия более адресными и целенаправленными. Так, учреждения культуры Кировского района активно сотрудничают со средними школами в проведении культурно-образовательных программ и мероприятий по пропаганде здорового образа жизни и профилактике ВИЧ-инфекции.

В 2005 году в каждом городе и районном центре Могилёвской области раз в месяц практиковалось проведение массовых диско-акций по пропаганде здорового образа жизни. С целью благоустройства территории и наведения порядка на земле, повышения социальной активности молодёжи в Климовичском РЦК проведён молодёжный вечер-анкетирование «Я хотел бы видеть город краше»; в Кличевском районе состоялись конкурсы «Лучшая улица в нашей деревне» (Дмитриевский СДК) и «Лучший дом моей деревни» (Островский СДК). В д. Коровчино Дрибинского района молодёжь в рамках акции «За процветающую Беларусь» провела работу по обустройству криницы и закладке парка около нового здания сельского Дома культуры. Кричевским РЦК совместно с Госавтоинспекцией, инспекцией природных ресурсов и охраны окружающей среды, районным экологическим центром проведён агитпробег «Экологический дилижанс».

Са зменамі ў сацыяльна-дэмаграфічнай сітуацыі ў бок старэння насельніцтва Беларусі вялікае значэнне надаецца арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці пажылых людзей. Ствараюцца спецыялізаваныя ўстановы культуры ― дамы сацыяльных паслуг і інш., арганізуюцца аматарскія аб’яднанні, праводзяцца разнастайныя культурныя мерапрыемствы, фестывалі творчасці ветэранаў, рэалізуюцца комплексныя праграмы па праблемах пажылых (сталых) людзей.

Народны клуб ветэранаў “Памяць” Пастаўскага раённага Дома культуры (кіраўнік Гутар Г.Ц.) аб’ядноўвае ўдзельнікаў вайны. Галоўная мэта яго дзейнасці – патрыятычнае выхаванне моладзі горада і раёна. Клуб арганізуе сустрэчы з цікавымі людзьмі, кіраўнікамі горада, прагляды фільмаў ваенна-патрыятычнага зместу, наведаванне месцаў баявой славы, ускладанне кветак да помнікаў загінуўшых воінаў, збор ваенна-гістарычных матэрыялаў і іншае. Ён і прадстаўляў вобласць у г.Мінску на ІV Рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці “Не старэюць душой ветэраны”.

Клуб “Ветэран” г.Верхнядзвінска (кіруе Бурэц А.І.) два разы на год праводзіць выставы макрамэ, вязання і шыцця, выставы кветак, якія імгненна раскупляюцца наведвальнікамі.

Мэты і задачы клуба “Ветэран” Бешанковіцкага РДК (кіраўнік Насыр З.П.) – ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганда ваеннай песні, арганізацыя адпачынку сталых людзей. Падобныя клубы ветэранаў існуюць ва Ўшацкім, Лёзненскім і Лепельскім раёнах.

У Капыльскім раённым цэнтры культуры Мінскай вобласці працуе клуб “Ветэран 55 + 5”. У яго склад уваходзяць пенсіянеры, былыя настаўнікі, медработнікі, бібліятэкары, работнікі райвыканкама і устаноў культуры. На базе клуба створаны ветэранскі хор, які вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Удзельнікамі клуба арганізуюцца цікавыя па зместу і форме вечарыны духавой музыкі, танцавальна-забаўляльныя прагармы, выставы кветак, агеньчыкі, конкурсы “Ай да, бабулі !” і іншыя мерапрыемствы.

Такія аб’яднанні маюць вялікае сацыяльна-культурнае значэнне. Удзел ў іх пасшырае прастору асобаснага самавыражэння людзей з багатым жыццёвым вопытам, стварае атмасферу сацыяльнай абароненасці, прадаўжае ўзрост творчай актыўнасці людзей, чый значны патэнцыял іграе важную ролю ў перадачы і замацавання станоўчага сацыяльнага вопыту ў дзяцей і моладзі.

Усведамленне, што стратэгія культурнага развіцця рэгіёнаў сённня складываецца з улікам сацыяльна-эканамічных асаблівасцей развіцця тэрыторый, з улікам культурнага патэнцыялу, інтарэсаў і запытаў розных катэгорый насельніцтва, выражаецца ў сацыяльна-культурным праектаванні. Праграмна-мэтавы падыход, як найбольш эфектыўны ў цяперашніх эканамічных умовах, узяты на ўзбраенне шэрагам адміністратыўна-культурных цэнтраў. На працягу апошніх пяці гадоў у Мінскай вобласці распрацаваны і рэалізоўваюцца 34 доўгатэрміновыя мэтавыя праграмы.

Практычна недаследаванымі застаюцца праблема буйных гарадскіх Палацаў культуры. Кінутыя ў свой час у рыначную стыхію яны самастойна шукалі шляхі для свайго выжывання. Сёння гэтыя ўстановы значна змянілі сваё аблічча і змест дзейнасці. Так, на погляд спецыялістаў.. “Мінскканцэрт”, на якую пасля чарговай рэарганізацыі ўскладзены функцыі арганізацыйна-метадычнага цэнтра, Палац культуры Мінскага трактарнага завода стаў сінтэзам Палаца культуры і філармоніі, клуб МАПІД – клубам зносін ветэранаў, інвалідаў, сірот, Палацы культры чыгуначнікаў і “Юнацтва” – метадычнымі цэнтрамі рэспубліканскага значэння, Палац культуры прафсаюзаў – сінтэзам казіно, дыскатэкі і клуба.

У матэрыяльна-эканамічнай сферы робяцца крокі па ўкараненні ў дзейнасць клубных устаноў гаспадарча-разліковых адносін, назіраецца пашырэнне платных паслуг, да ажыццяўлення культурных праектаў прыцягваюцца матэрыяльна-фінансавыя рэсурсы іншых ўстаноў і арганізацый, грамадскіх фондаў, фундатарскія сродкі. Менавіта ў гэтым накірунку, пры належнай прапрацоўцы пытанняў налогавай палітыкі, бачыцца перспектыва вырашэння праблем абнаўлення і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры.