Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УСТАНОВЫ КЛУБНАГА ТЫПУ.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
08.03.2018
Размер:
341.5 Кб
Скачать

Скд моладзі

Дзеці і падлеткі складаюць асноўны кантынгент канцэртна-відовішчных і забаўляльных праграм, выстаў і іншых клубных мерапрыемстваў. Шматлікія маладзежныя аўдыторыі збіраюць канцэрты прафесійных і самадзейных артыстаў, выступленні клубаў вясёлых і знаходлівых, дыскатэкі.

Сення дыскатэка амаль самая папулярная сярод падлеткаў і моладзі. Задача спецыялістаў, работнікаў устаноў культуры, каб дыскатэка не проста забаўляла, а выхоўвала эстэтычны густ моладзі. З гэтай мэтай створана праграма “Дыскатэка”на 2000 - 2005 гг. у Мінскай вобласці. Над аналагічнай праграмай працуюць і работнікі культуры Гомельскай вобласці. Ініцыятыва яе стварэння належыць аддзелам культуры Салігорскага і Жлобінскага раёнаў.

Мерапрыемствы, закладзеныя ў гэтыя праграмы будуць не толькі садзейнічаць фарміраванню эстэтычнага густа, выхаванню этыкі паводзін, але і дапамогуць выйсці на больш вострыя праблемы арганізацыі вольнага часу моладзі.

Пытанням арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці дзяцей і моладзі прысвечаны абласныя праграмы: “Моладзь Беларусі” ( на 2000 - 2003 гг.) у Магілёўскай вобласці і “Праграма развіцця культуры і мастацтва на 1999 –2005 гг.” у Брэсцкай вобласці, у якой прадугледжаны раздзел па эстэтычнай адукацыі дзяцей, адкрыццё новых школ мастацтваў, праграма “Традыцыйная культура і дзеці” на 2001–2005 гг. у Гомельскай вобласці.

Асноўная ўвага ў рабоце клубных устаноў краіны ўдзяляецца арганізацыі вольнага часу моладзі. Яны працуюць ў рэчышчы праграмы “Моладзь Беларусі”, рэалізацыя якой разлічана на 2000-2003 гады. У рэгіёнах ажыццяўляюцца праграмы патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі, комплекс мер па папярэджванню і пераадоленню п’янства і алкагалізма, “Вольны час”, праграмы па прафілактыцы СНІД, наркаманіі і злоўжывання псіхатропнымі рэчывамі (Магілёўская вобласць), “Дыскатэка” (Мінская вобласць). Дыскатэчныя формы работы з моладдзю, як адны з найбольш запатрабаваных гэтай узроставай катэгорыяй, выкарыстоўваюцца спецыялістамі культурна-дасугавай сферы для асветніцкіх праектаў. У рамках рэалізацыі абласной праграмы “Дыскатэка” вырашаюцца праблемы ўдасканалення тэхнічнага абсталявання дыскатэк, павышэння мастацкага ўзроўню дыскатэчных праграм, плануецца адкрыццё абласной школы діджэяў, выпуск інфармацыйна-метадычнага дапаможніка “Дыскатэка”.

Акрамя відовішчных (канцэрты, спектаклі, тэатралізаваныя прадстаўленні) і забаўляльных форм (“Містэр і Міс”, “Джэнтэльмен-шоу”, “Поле цудаў”, “Супермэн-шоу” і інш.), інтэлектуальных гульняў (КВЗ, “Што? Дзе? Калі?”, брэйн-рынг), якія запазычаны з тэлеэкрана, папулярнымі сярод моладзі сталі мерапрыемствы дыялогава-дыскусійнага характару (ток-шоу, час пік), тэматычныя праграмы з удзелам вядомых людзей, конкурсныя ваенна-спартыўныя праграмы, конкурсы эстраднай, аўтарскай і патрыятычнай песні. Масавым можна лічыць захапленне эстрадным іншымі відамі танца. У маладзёжным асяроддзі праяўляецца актыўная цікавасць да нацыянальнай гісторыі і культуры. Прадуктыўна ідзе вывучэнне моладдзю і рэканструкцыя праяў сярэдневечнай культуры (рыцарскія клубы, турніры, недзяржаўныя культурныя праекты “Наваградак-2000”, “Меч Гедыміна ў Мядзелі”), узнікаюць і развіваюцца маладзёжныя фальклорныя суполкі. Аналіз вопыту арганізацыі вольнага часу моладзі дазваляе канстатаваць шырыню і глыбіню інтэлектуальных і мастацкіх зацікаўленняў моладзі, асабліва студэнцкай. Менавіта ў гэтым накірунку бачыцца перспектыўная роля клубных ўстаноў у вырашэнні сацыяльна-прававых праблем, якія ўзнікаюць у гэтай узроставай групе з-за адсутнасці змясоўнай арганізацыі вольнага часу.