Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УСТАНОВЫ КЛУБНАГА ТЫПУ.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
08.03.2018
Размер:
341.5 Кб
Скачать

Клубныя ўстановы ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах

Клубныя ўстановы — унікальны ў сваім родзе інстытут культуры. У сваіх тэрытарыяльных асяродках на іх ускладаецца роля цэнтраў культурнага жыцця. Фарміраванне і рэалізацыя напрамкаў развіцця народнай культуры на рэгіянальным узроўні, акумуляцыя і падтрымка грамадска-культурных ініцыятыў, арганізацыя вольнага часу розных катэгорый насельніцтва, рэалізацыя іншага роду культурных праектаў — вось далёка не поўны пералік функцыянальнага прызначэння гэтых устаноў сацыяльнай сферы. Вызваліўшыся ад ранейшай палітыка-ідэалагічнай запраграмаванасці ўстановы клубнага тыпу актыўна пераасэнсоўваюць сваю новую ролю ў грамадстве, зместам сваіх праграм аказваюць улыў на стан сацыяльнага асяроддзя ў цэлым.

Працэс адаптацыі клубных устаноў да сучасных сацыяльна-эканамічных умоў працякае з дастатковай актыўнасцю, сведчанне чаго — шырокі спектр пераўтварэнняў, якія адбываюцца ў іх дзейнасці. Так, адначасова з пашырэннем поліфункцыянальнасці, працягваецца пошук новых мадэляў устаноў клубнага тыпу, якія найбольш глыбока адпавядаюць сучасным культурным запатрабаванням насельніцтва ў сферы вольнага часу. У прыватнасці, на шляху рэарганізацыі з’явіліся такія тыпы ўстаноў культуры, як клубы-бібліятэкі, клубы-музеі, маладзёжныя культурныя цэнтры, Дамы сацыяльных паслуг, Дамы прыроды, Дамы народных майстроў, Дамы і Цэнтры рамёстваў, фальклору і іншыя, у змесце дзейнасці якіх не толькі паглыбленне спецыялізацыі, але і вядзенне розных форм выхаваўчай работы ўласцівымі ім сродкамі.

Сёння клубнымі ўстановамі назапашаны вопыт, які ўлічвае асаблівасці рэгіёнаў, умовы і спецыфіку кожнай адзельнай мясцовасці. У Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці добра зарэкамаендавала сябе практыка стварэння Дамоў сацыяльных паслуг. Яна стала самым лепшым вырашэннем комплекса сацыяльных праблем аддаленых весак. Дзейнасць гэтых устаноў ахоплівае сабой не толькі аказанне культурных паслуг жыхарам маланаселеных пунктаў (выезды з канцэртнымі праграмамі калектываў мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры і вольнага часу), але і аказанне медыцынскіх (забеспячэнне насельніцтва лекамі), бытавых (рамонт адзення і бытавой тэхнікі) і іншых відаў паслуг. У Мінскай вобласці арыгінальнай формай работы па захаванню традыцыйнай культуры стала дзейнасць “беларускіх хатак”. Першая такая ўстанова была створана ў Даўгаўскім СДК Салігорскага раёна. Сёння яна мае выгляд невялікага музея народнай творчасці, дзе рознымі відамі традыцыйнага мастацтва займаецца 79 чалавек. Дзейнасць “беларускіх хатак” наладжана таксама ў Смалявіцкім і Нясвіжскім раёнах. У 2000 годзе распачаў сваю дзейнасць Лепельскі Палац прыроды. Асноўнай мэтай яго стварэння з’явілася неабходнасць фарміравання экалагічнай культуры і ашчадных адносін да навакольнага асяроддзя сярод дзяцей і моладзі.

Работа з рознымі катэгорыямі насельніцтва

Клубныя ўстановы паступова пашыраюць сферу свайго ўздзеяння на розныя катэгорыі насельніцтва. Прыкметай апошняга часу стала мадэляванне культурных праграм для сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, людзей з адхіленнямі фізічнага і разумовага развіцця. Традыцыйна да Дня Маці, Дня пажылога чалавека, Дня інвалідаў, Дня сям’і і іншых уключаных у святочны каляндар Рэспублікі Беларусь дзён прымяркоўваецца правядзенне добрачынных акцый і акцый міласэрднасці (“Цёплы дом”, “Нашы сэрцы – хворым дзецям”), вечароў адпачынку, вечароў-сустрэч і іншыя дасугавыя праграмы для інвалідаў, ветэранаў, шматдзетных сем’яў, дзяцей-сірат, удасканальваецца практыка правядзення фестываляў творчасці інвалідаў. Як правіла, работа с сацыяльна неабароненымі групамі насельніцтва вядзецца ў двух напрамках. Гэта маральная падтрымка інвалідаў, іх рэабілітацыя сродкамі мастацкай творчасці, а таксама выхаванне пачуцця міласэрднасці да людзей з фізічнымі недахопамі.

Праца з дзецьмі-інвалідамі патрабуе ад работнікаў культуры асаблівага падыходу. У гэтым кірунку клубныя ўстановы цесна супрацоўнічаюць са школамі-інтэрнатамі, педагогамі-выхавацелямі, урачамі, псіхолагамі. Напрыклад, у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці традыцыйнымі сталі акцыі міласэрднасці і ўрокі духоўнасці, у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці распрацавана і ажыццяўляецца комплексная міжведамасная праграма для дзяцей-інвалідаў “Сонца свеціць для ўсіх”, у ажыццяўленні якой прымаюць удзел аддзелы культуры, адукацыі, аддзел райвыканкама па рабоце з моладзю, грамадскія арганізацыі раёна. Такім чынам, работа клубных устаноў у дадзеным напрамку мае важнае сацыяльнае значэнне. Уключэнне людзей з адхіленнямі фізічнага развіцця ў культуратворчы працэс не толькі спрыяе іх адаптацыі ў соцыуме, але і садзейнічае паляпшэнню маральнага мікраклімата грамадства ў цэлым.