Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УСТАНОВЫ КЛУБНАГА ТЫПУ.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
08.03.2018
Размер:
341.5 Кб
Скачать

Сетка клубных устаноў

Можна канстатаваць, што колькасць дзяржаўных устаноў культуры на працягу аналізуемага перыяду дасягнула аптымальнага ліку і складае 4 270 (у 2000г.) у параўнанні з 4 234 (у 1996 г.). Па абласцях дынаміка колькасных змен выглядае наступным чынам:

Вобласці

1996

2000

2006

Брэсцкая

737

755

Віцебская

684

688

Гомельская

788

806

Гродзенская

610

616

Магілёўская

594

604

Мінская

820

800

Па РБ

4234

4270

39…

Як бачна, як у цэлым па краіне, так і па абласцях назіраецца нязначны рост. Змяншэнне колькасці клубных устаноў на 20 адзінак адбылося толькі ў Мінскай вобласці. У параўнанні з абвальным скарачэннем сеткі клубных устаноў у папярэднія шэсць гадоў (1990-1996 гг.) на 796 устаноў (11%) цяперашні стан характарызуецца стбільнасцю.

93% дзяржаўных клубных устаноў знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзе ім не існуе альтэрнатывы і канкурэнцыі. Таму належыць весці строгі кантроль за змястоўнасцю дзейнасці сельскіх клубаў, прадугледжваць сістэму абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы і заахвочвання работнікаў.

98% устаноў ахоплены рознымі формамі цэнтралізацыі, гэта значыць, будуюць сваю дзейнасць сумесна з іншымі ўстановамі культуры (біліятэкамі, музеямі), установамі сістэмы адукацыі (школамі, дашкольнымі і пазашкольнымі), іншымі ўстановамі сацыяльна-бытавога прызначэння (медыцынскімі, гандлёвымі, грамадскага харчавання, сферы паслуг і г.д.). Працэс арганізацыйна-структурных пераўтварэнняў дагэтуль не закончаны. Так, у Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці на працягу 3-4 гадоў дзейнічаюць 12 тэрытарыяльных культурна-выхаваўчых аб’яднанняў (ТКВА). У склад ТКВА уваходзяць клуб, сярэдняя школа, музычная школа, бібліятэка, якія арганізуюць сваю дзейнасць на аснове адзінага плана. Кіруе ТКВА дырэктар школы альбо старшыня сельскага савета. Гэта дае магчымасць прыцягваць да праблем адукацыі і культуры ўвагу мясцовых органаў улады, павышае эфектыўнасць выкарыстання кадравага патэнцыялу, дазваляе больш ашчадна размяркоўваць бюджэтныя сродкі.

Па сваёй актуальнасці праблема матэрыяльна-тэхнічнай базы стаіць на першым месцы. Звыш 700 клубных устаноў патрабуюць капітальнага рамонту, каля 50 клубаў знаходзяцца ў аварыйным стане. 75 % маёмасці ўстаноў культуры маральна састарэла і фізічна зношана. Практычна ўсе ўстановы культуры, асабліва ў сельскай мясцовасці, маюць патрэбу ў музычных інструментах, сцэнічных касцюмах для самадзейных калектываў, кіна-, відэа- і аўдыёапаратуры. У адпаведнасці з нормамі, неабходна штогод абнаўляць як мінімум 8-10 % музычных інструментаў і тэатральнай тэхнікі. Фактычна на працягу апошніх васьмі гадоў абнаўляецца толькі 1-1,5 %. Не вырашаецца праблема інфарматызацыі галіны культуры.

Кадры.

Кадравы патэнцыял галіны -- гэта найбольш рашаючы фактар эфектыўнасці дзейнасці ўстаноў культуры. Менавіта людзі сваёй творчай энергіяй забеяспечваюць іх жыццядзейнасць. Спецыялісты галіны культуры – залаты фонд нацыі.

На працягу апошніх пяці гадоў у забяспечанасці дзейнасці ўстаноў культуры спецыялістамі выявіліся цікавыя тэндэнцыі. Па-першае, ва ўмовах растушчага беспрацоўя, асабліва ў рэгіёнах, назіраецца рэзкае змяншэнне цякучасці кадраў. Па-другое, спецыялісты зацікаўлены ў нарашчванні прафесійных ведаў, авалоданні сумежнымі прафесіямі, што можа гарантаваць ім магчымасці дадатковага заработку.

Сярод негатыўных з’яў трэба адзначыць адток спецыялістаў з вышэйшай адукацый у іншыя сферы (адукацыйную, вытворчую) . Прычынай таму – невялікія памеры заработнай платы работнікаў культуры, нізкі ўзровень іншых форм матэрыяльнага стымулявання.

Агульная колькасць платных культасветработнікаў усяго па краіне павялічылася ў параўнанні з 1996 годам на 1067 чалавек (на 10,3%): на 119 ў Брэсцкай вобласці, на 263 ў Віцебскай, на 517 у Гомельскай, Гродзенскай на 219, Магілёўскай на 208. Толькі ў Мінскай вобласці іх колькасць зменшылася за гэты перыяд на 261 чалавека.

Што тычыцца якаснага складу спецыялістаў галіны, то нышы вывады пацвярджаюцца наступнымі лічбамі. На фоне агульнай колькасці занятых лік спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй не толькі не павялічваецца, але і змяншаецца з 1341 у 1996 годзе да 1256 у 2000 годзе. Па абласцях (запрасіць статыстыку). Паўстае пытанне эфектыўнасці і зместу работы вышэйшых навучальных устаноў галіны культуры, а таксама сур’ёзнага аналізу кадравай палітыкі ўвогуле.

Разам з тым колькасць спецыялістаў з сярднеспецыяльнай адукацыяй па культуры і мастацтву ўзрасла за гэты перыяд на 434 чалавекі, што з‘яўляецца сведчаннем стабільнай працы сярэднеспецыяльных навучальных устаноў.

Асноўнымі задачамі кадравай палітыкі, якую ажыццяўляюць абласныя і раённыя цэнтры, з'яўляецца павышэнне творчага і прафесійнага патэнцыялу работнікаў клубных устаноў і метадычных цэнтраў раёнаў.

Вызначылася пэўная пазіцыя па павышэнню кваліфікацыі клубных работнікаў і спецыялістаў раённых метадычных службаў. Спецыялісты абласных і раённых цэнтраў не толькі арганізуюць вучобу кадраў, але і распрацоўваюцць прыкладныя вучэбныя планы з улікам сучасных патрабаванняў.

Кадравая палітыка абласных і раённых цэнтраў будуецца ў адпаведнасці з асноўнымі тэндэнцыямі развіцця культурнай сферы вольнага часу і з улікам сучасных сацыякультурных працэсаў рэгіёнаў нашай краіны. Таму асноўная мэта кадравай палітыкі, ажыццяўляемая метадычнымі цэнтрамі – гэта забеспячэнне работнікаў клубных устаноў арганізацыйна-практычнымі ўменнямі, паглыбленне прафесійных ведаў у галіне каіравання сацыякультурнай дзейнасцю.

Асноўнымі відамі вучэбна-практычных заняткаў для работнікаў культуры з’яўляюцца семінары, творчыя лабараторыі, экспедыцыі з удзелам вядучых спецыялістаў галіны, навукоўцаў, выкладчыкаў навучальных устаноў культуры і мастацтва.

Найбольш дзейснымі формамі вучэбнай работы, якія ўжываюць у сваей дзейнасці метадычныя цэнтры, сталі семінары-практыкумы, выяздныя пасяджэнні, круглыя сталы і г.д. Пры абласных і раённых цэнтрах народнай творчасці даказалі сваю жыццяздольнасць творчыя лабараторыі рэжысёраў, сцэнарыстаў, самадзейных мастакоў, народных майстроў, школы падрыхтоўкі культарганізатараў забаўляльных праграм для насельніцтва, семінары, канферэнцыі кіраўнікоў самадзейных мастацкіх калектываў і аб’яднанняў, майстар-класы арганізатараў мастацкай творчасці.

Але ж аналіз дзейнасці абласных і раённых метадычных цэнтраў па павышэнню кваліфікацыі кадраў выявіў значныя недахопы і праблемы, якія нам патрэбна вырашаць разам.

Па-першае, недастаткова ўжываецца дэферэнцыраваны падыход па арганізацыі вучобы кадраў рознай катэгорыі клубных работнікаў па ўзроўнях і напрамках.

Не заўсёды вытрымліваецца перыядычнасць правядзення вучэбных мерапрыемстваў.

Даволі слаба выкарыстоўваюцца ў вучэбным працэсе актыўныя формы работы.

Даволі слаба вядзецца пошук інавацыйных метадаў работы, якія забяспечвалі б эфектыўнасць дзейнасці па гэтым накірунку.

Не вельмі часта далучаюць да выступленняў на сваіх заняткаў навукоўцаў, спецыялістаў культасветработы, у тым ліку з БелДІПК.

Падрыхтоўка інфармацыйна-метадычных дапаможнікаў, сцэнарна-метадычных рэкамендацый, рэпертуарных зборнікаў, выпускаемых метадычнымі цэнтрамі, павінна быць больш якаснай.

Неаператыўнасць па павышэнню кваліфікацыі кадраў, абумоўлена тым, што службы не паспяваюць за зменамі, што адбываюцца ў спецыялізацыі прафесіі культасветработніка.

У дзейнасці некаторых цэнтраў прысутнічае тэхналагічны стэрэатып ў выбары зместу і тэхналогіі арганізацыі працэсу вучобы кваліфікацыі кадраў.

Аб кадравым забеспячэнні навукова-метадычных службаў краіны спецыялістамі сведчаць наступныя факты: у абласных навукова-метадычных цэнтрах рэспублікі працуе толькі 2 кандыдаты навук. Толькі 60% супрацоўнікаў АНМЦ і АЦНТ маюць вышэйшую спецыяльную адукацыю па культуры і мастацтву. На 30% не ўкамплектаваны кадрамі раённыя арганізацыйна-метадычныя цэнтры.

Сістэма навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці ўстаноў культуры і народнай творчасці, якая склалася у краіне, мае гарызантальную структуру і ўключае Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры, абласныя матадычныя цэнтры народнай творчасці і культасветработы, раённыя арганізацыйна-метадычныя цэнтры або раённыя дамы, цэнтры культуры. Як засведчыла даследаванне дзейнасці гэтых служб, якое праводзілася ў 2001 годзе, сістэма працуе ў аптымальным рэжыме. Яна садзейнічае ўкараненню ў практыку лепшых методык, сучаснага вопыту арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці, спрыяе павышэнню прафесійнага майстэрства работнікаў клубных устаноў.

На працягу апошніх гадоў выразна праследжваецца дынаміка росту колькасці клубных фарміраванняў. У параўнанні з 1996 годам іх колькасць павялічылася больш як на две тысячы. Эфектыўнасць работы клубных устаноў у гэтым напрамку назіраецца амаль па ўсіх абласцях: у Брэсцкай колькасць клубных фарміраванняў павялічылася на 221, у Віцебскай на 377, Гродзенскай на 157. Асабліва ўражваюць тэмпы росту ў Гомельскай, дзе прыбаўка склала 767, і Мінскай абласцях (548). Адмоўнае сальда прасочваецца толькі ў Магілёўскай вобласці. Там адбылося хоць і нязначнае (на 24), але змяншэнне.

Актуальная форма падтрымкі аматарскай мастацкай творчасці ў нашай краіне – гэта фестывалі. Фестывальны рух на Беларусі – гэта асобая старонка культурнага развіцця нашага народа, прадмет грунтоўнага культуралагічага асэнсавання. Як і любая іншая з’ява культуры, ён развіваецца ў розных прасторава-часавых вымярэннях, мае сваю гісторыю, тэорыю і практыку. Па вертыкалі яму ўласцівыя якасныя жанрава-відавыя характарыстыкі, па гарызанталі – тэрытарыяльна-колькасныя. Улік і аналіз сацыяльна-эканамічных, псіхолага-педагагічных, этна-канфесіянальных і іншых фактараў, якія ўздзейнічаюць на фарміраванне культурных ініцыятыў, назіранне за станам развіцця галіны, прывядзенне ў адпаведнасць культурных запатрабаванняў насельніцтва з аб’ектыўнымі магчымасцямі – гэта адна з актуальных задач органаў дзяржаўнага рэгулявання.

Найбольш прагрэсіўнай формай ажыццяўлення фестывальнай палітыкі з’яўляецца праграмны метад. Прыкладам такой работы з’яўляецца праект “Традыцыйная культура і дзеці”, які ініцыіраваны вядомым у Беларусі этнахарэографам М.А.Козенкам. Сярод задач праекта – прыцягненне ўвагі да праблемы пераемнасці традыцыйнай культуры, вяртанне ў практыку аўтэнтычных форм народнага мастацтва. Першы этап ажыццяўлення праекта накіраваны на вывучэнне фальклорнай спадчыны свайго краю, навучанне дзяцей побытавым танцам, засваенне імі песеннай традыцыі, выраб этнічных касцюмаў, правядзенне фальклорных чытанняў настаўнікамі і дзецьмі, выданне даведніка, правядзенне рэспубліканскіх семінараў. У выніку праводзяцца конкурсы танцавальных пар выканаўцаў побытавых танцаў, святочныя і фестывальныя мерапрыемствы.