Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УСТАНОВЫ КЛУБНАГА ТЫПУ.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
08.03.2018
Размер:
341.5 Кб
Скачать

Нарматыўна прававое рэгуляванне

Задача органаў дзяржаўнага кіравання ў дачыненні клубных устаноў краіны заключаецца ў стварэнні прававых, арганізацыйна-метадычных і эканамічных асноў іх функцыяніравання. БелДІПК пастаянна бярэ удзел у распрацоўцы нарматыўна-прававых дакументаў. У 2002 годзе па заданню Міністэрства культуры распрацаваны праекты Палажэння аб статусе фестываляў (міжнародных, рэспубліканскіх, абласных) у Рэспубліцы Беларусь, Палажэння аб арганізацыі і правядзенні маладзёжных дыскатэк, створаны праекты Палажэнняў аб арганізацыі трэцяга фестывалю сямейнай творчасці, аб правядзенні рэспубліканскага агляду-конкурсу сярод устаноў культуры на лепшую арганізацыю вольнага часу гарадскога насельніцтва і іншыя дакументы.

Развіццё дзіцячай мастацкай творчасці

У нашай краіне існуе разнастайны і змястоўны вопыт работы клубных устаноў з дзецьмі і падлеткамі. Адным з прыярытэтных кірункаў у рабоце клубных устаноў РБ у мінулым годзе з’яўлялася работа з дзецьмі, якая была скіравана на развіццё іх творчых здольнасцей, вылучэнне талентаў, далучэнне да нацыянальных культурных каштоўнасцей, арганізацыю вольнага часу, эстэтычнае выхаванне дзяцей. У гэтым кірунку ўстановамі культуры прадастаўляецца цэлы спектр культурных паслуг. Арганізуюцца святы дзяцінства, ладзяцца выставы дзіцячай мастацкай творчасці, праводзяцца разнастайныя конкурсы, гульнёва-забаўляльныя праграмы, тэатралізаваныя прадстаўленні, музычныя віктарыны, святочныя ранішнікі, фестывалі, беларускія абрады і г.д. У большасці ўстаноў культуры склалася пэўная станоўчая сістэма работы з гэтай катэгорыяй наведвальнікаў. Клубныя работнікі не абмяжоўваюцца асобнымі эпізадычнымі марапрыемствамі, ствараюць комплексныя праграмы па розных напрамках эстэтычнага выхавання, арганізоўваюць цыклы тэматычных мерапрыемстваў.

Заслугоўвае ўвагі вопыт работы з дзецьмі ў клубных установах Магілёўшчыны. Так, напрыклад, клубы Круглянскага раёна ўжо некалькі год працуюць па спецыяльна распрацаваных праграмах работы з дзецьмі. Там складзена і рэалізуецца доўгатэрміновая мэтавая праграма “Вясёлка”. Асаблівая ўвага надаецца рабоце з сацыяльна неабароненнымі дзецьмі (інвалідамі, дзецьмі з мнагадзетных сямей, цяжкімі падлеткамі, дзецьмі-сіротамі. Фінансава-матэрыяльную падтрымку такія акцыі атрымліваюць з боку аддзелаў культуры і адукацыі гаррайвыканкомаў, грамадскіх арганізацыяй, вытворчых прадпрыемстваў, фундатараў.

Згодна статыстычных дадзеных на 01.01.2002 г. у краіне працуе 13 619 клубных фарміраванняў (гурткі, студыі, калектывы мастацкай самадзейнасці, аматарскія аб’яднанні і т.п.), у якіх займаецца 158 454 дзяцей і падлеткаў.

Для арганізацыі змястоўнага, цікавага і карыснага адпачынку юнакоў, пры клубных установах ствараюцца аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах. На сённяшні дзень паспяхова дзейнічае 1 948 дзіцячых аматарскіх аб’яднання ў якіх удзельнічае 31 121 чалавек.

Стан аматарскай творчасці дзяцей і падлеткаў

Вобласці

Агульная

лічба калектываў мастацкай самадзей-насці

Па жанрах

Агульная колькасць удзельнікаў (чалавек)

Харавыя, вакальныя

Харэаграфіч-ныя

Тэатральна-драматычныя

Інструмен-тальныя

Мастацкай самадзейнасці малых форм

Брэсцкая

2091

22342

680

351

573

89

398

Віцебская

1268

13820

411

357

314

47

139

Гомельская

1377

14348

380

349

235

49

364

Гродзенская

1272

14297

418

234

239

35

346

Магілёўская

1405

14353

438

309

424

45

189

Мінская

1634

18952

459

445

338

82

310

г. Мінск

6

115

3

2

1

Па РБ

9053

98227

2789

2047

2123

347

1747

Як бачна з вышэйсказанага, дзеючыя ў Беларусі клубныя ўстановы знаходзяцца ў актыўным пошуку аптымальных мадэляў дзейнасці, працуюць над эфектыўнасцю выкарыстання рэсурсаў.