Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УСТАНОВЫ КЛУБНАГА ТЫПУ.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
08.03.2018
Размер:
341.5 Кб
Скачать

Рэгіянальна-мэтавае праектаванне дзейнасці клубных устаноў

Клубныя ўстановы іграюць важную ролю у фарміраванні рэгіянальнай культурнай палітыкі. Менавіта на рэгіянальным узроўні адбываецца выяўленне прыярытэтаў сацыяльна-культурнага развіцця, канкрэтызацыя мэтаў, задач, выпрацоўваюцца тэхналогіі сацыякультурнага праграмавання і праектавання. Пераход на працу па рэгіянальных мэтавых праграмах уяўляе сабой спробу кансалідацыі намаганняў розных дзяржаўных і недзяржаўных устаноў і арганізацый на рэалізацыю культурных праектаў, спрыяе расшырэнню крыніц атрымання эканамічных рэсурсаў. Значная частка культурных праграм фарміруецца на міжведамаснай аснове.

У Брэсцкай вобласці распрацавана “Праграма развіцця культуры і мастацтва вобласці на 1999 –2005 гады”, абласная праграма “Здароўе народа”, якая прадугледжвае прапаганду здаровага ладу жыцця, “Праграма развіцця народных промыслаў і рамёстваў Брэсцкай вобласці да 2005 года”.

У Гомельскай вобласці распрацавана праграма “Культура и подрастающее поколение”, у Светлагорскім раёне – мэтавыя праграмы “Спадчына” і “Сям’я”. У Салігорскім раёне Мінскай вобласці ажыццяўляецца праграма “Спадчына “ на 2000–2002 гады, Уздзенскім раёнам – “Праграма па развіццю народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў”.

Стан кадравай базы

Змяненне зместу і форм сацыяльна-культурнай дзейнасці адбіваецца на прафесіяграме клубнага работніка. Ён сёння разглядаецца як спецыяліст шырокага профілю — арганізатар сацыяльна-культурнай дзейнасці, закліканы выяўляць, задавальняць і развіваць сацыяльна-культурныя інтарэсы розных груп насельніцтва, распрацоўваць мэтавыя культурныя праграмы і сацыяльныя тэхналогіі іх рэалізацыі, стымуляваць інавацыйныя рухі ў сферы культуры, кіраваць эканамічнымі механізмамі арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці, укараняць эфектыўныя педагагічныя методыкі развіцця мастацкай творчасці.

Кадравы патэнцыял галіны -- гэта найбольш рашаючы фактар эфектыўнасці дзейнасці ўстаноў культуры. Менавіта людзі сваёй творчай энергіяй забеяспечваюць іх жыццядзейнасць. На працягу апошніх пяці гадоў у забяспечанасці дзейнасці ўстаноў культуры спецыялістамі выявіліся  цікавыя  тэндэнцыі. Па-першае, ва ўмовах растушчага беспрацоўя, асабліва ў рэгіёнах, назіраецца рэзкае змяншэнне цякучасці кадраў. Па-другое, спецыялісты зацікаўлены ў нарашчванні прафесійных ведаў, авалоданні сумежнымі прафесіямі, што можа гарантаваць ім магчымасці дадатковага заработку.

Сярод негатыўных з'яў трэба адзначыць адток спецыялістаў з вышэйшай адукацый у іншыя  сферы (адукацыйную, вытворчую). Прычынай таму — невялікі  памеры заработнай платы работнікаў культуры, нізкі ўзровень іншых форм матэрыяльнага стымулявання. Станоўчай належыць лічыць тэндэнцыю павелічэння колькасці платных культасветработнікаў. Усяго па краіне  ў параўнанні з 1996 годам іх колькасць узрасла больш як на тысячу чалавек. Але пры гэтым якасны склад спецыялістаў галіны пагоршыўся. На фоне агульнай колькасці занятых лік спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй не толькі не павялічваецца, але і змяншаецца. Паўстае пытанне эфектыўнасці і зместу работы вышэйшых навучальных устаноў галіны культуры, а таксама сур'ёзнага аналізу кадравай палітыкі ўвогуле. Разам з тым колькасць спецыялістаў з сярднеспецыяльнай адукацыяй па культуры і мастацтву ўзрастае, што з'яўляецца сведчаннем стабільнай працы сярэднеспецыяльных навучальных устаноў.

Як ніколі востра стаіць пытанне павышэння кваліфікацыі клубных работнікаў, якое ў роўнай меры актуальна як для нізавога, так і кіруючага звяна. У гэтых умовах важныя функцыі па ўдасканальванню прафесійнага майстэрства ўскладаюцца на раённыя і абласныя арганізацыйна-метадычныя цэнтры. У рэгіёнах пастаянна відазмяняюцца формы і змест вучэбна-метадычных мерапрыемстваў. Разам з традыцыйнымі формамі навучання, такімі як семінары, практыкумы, стажыроўкі, творчыя лабараторыі, паказальныя мерапрыемствы, актыўна выкарыстоўваюцца інавацыйныя вучэбныя тэхналогіі. Прыкладам апошняга служаць конкурсы прафесійнага майстэрства, пленэры, непасрэднае навучанне работнікаў устаноў культуры відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія прадугледжваюць выставы выніковых творчых работ. Намаганні дзяржаўных органаў і устаноў па удасканаленні прафесійнага майстэрства спрыяюць захаванню і ўзбагачэнню кадравага патэнцыялу краіны.