Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УСТАНОВЫ КЛУБНАГА ТЫПУ.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
08.03.2018
Размер:
341.5 Кб
Скачать

Скд дзяцей

Юны талент, з’яўляючыся сацыяльна крохкім і непрыстасаваным для існавання ў сацыяльнай прасторы, вельмі адчувае патрэбу ў абароне і дапамозе, у падтрымцы і заахвочванні. Асабліва такая дапамога крайне неабходна, калі дзяржава знаходзіцца ва ўмовах матэрыяльна-эканамічнай неўладкаванасці, інфляцыі маральных каштоўнасцяў і духоўных ідэалаў.

У нашай краіне існуе разнастайны і змястоўны вопыт работы з юнымі талентамі. У розные часы больш-менш плённа праводзіліся мэтанакіраваныя пошукі дзяцей і юнакоў з выдатнымі мастацкімі здольнасцямі, ствараліся пэўныя ўмовы для іх творчага развіцця. Такая работа праводзіцца і сёння.

Адным з прыярытэтных кірункаў у рабоце клубных устаноў РБ у мінулым годзе з’яўлялася работа з дзецьмі, якая была скіравана на развіццё іх творчых здольнасцей, вылучэнне талентаў, далучэнне да нацыянальных культурных каштоўнасцей, арганізацыю вольнага часу, эстэтычнае выхаванне дзяцей. У гэтым кірунку ўстановы культуры выкарыстоўваюць цэлы спектр клубных паслуг; арганізоўваюцца святы дзяцінства, ладзяцца выставы, праводзяцца разнастайныя конкурсы, гульнёва-забаўляльныя праграмы, тэатралізаваныя прадстаўленні, музычныя віктарыны, святочныя ранішнікі, фестывалі, беларускія абрады і г.д. У большасці ўстаноў культуры склалася пэўная станоўчая сістэма работы з гэтай катэгорыяй наведвальнікаў. Клубныя работнікі не абмяжоўваюцца асобнымі эпізадычнымі марапрыемствамі, а складаюць тэрміновыя праграмы, арганізоўваюць цыклы мерапрыемстваў па розных пытаннях выхаваўчай і культасветнай дзейнасці.

Паводле статыстычных дадзеных на 01.01.2002 г. у рэспубліцы працавала 13 619 клубных фарміраванняў (гурткі, студыі, калектывы мастацкай самадзейнасці, аматарскія аб’яднанні і т.п.), у якіх займалася 158 454 дзяцей і падлеткаў.

Для арганізацыі змястоўнага, цікавага і карыснага адпачынку юнакоў, пры клубных установах ствараюцца аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах. На сённяшні дзень паспяхова дзейнічала 1 948 дзіцячых аматарскіх аб’яднання ў якіх удзельнічала 31 121 чалавек.

Вельмі папулярнымі сярод дзяцей і моладзі з’яўляюцца клубы і аб’яднанні мастацкага напрамку. Наведваючы такія аб’яднанні і клубы, падлеткі і моладзь папаўняюць свае веды, пашыраюць кругагляд, з задавальненнем удзельнічаюць у конкурсах, чэмпіянатах эрудытаў. Клуб “Пчолка” г. Чэрвеня Мінскай вобласці на працягу 2-х гадоў прымаў удзел у доўгатэрміновай праграме ЮНЭСКА па правах дзіцяці. У рамках праграмы Міжнароднага абмену члены клуба пабывалі ў Расіі і Англіі. Выхаванцы дзіцячай студыі выяўленчага мастацтва “Апалон” г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці сталі лаўрэатамі міжнародных дзіцячых конкурсаў у Канадзе, Францыі, ЗША, Германіі, Чэхіі, Ізраіле.

Удалай формай далучэння дзяцей да народнай творчасці, эстэтычнага выхавання і магчымасці тварыць цуды сваімі рукамі сталі школы народнай творчасці.

Клубнымі ўстановамі назапашаны вялікі вопыт работы з дзецьмі і падлеткамі, які ўлічвае асаблівасці рэгіёнаў, умовы і спецыфіку кожнай асобнай мясцовасці. Напрыклад, цікавы вопыт работы па захаванню традыцыйнай культуры і далучэнню да яе маладога пакалення мае Мінская вобласць, дзе створаны “Беларускія хаткі”. Першапачаткова яны былі куткамі, дзе дзеці займаліся вышыўкай, пляценнем з саломкі, макрамэ, габеленам, але паступова “хаткі” набывалі выгляд невялічкіх музеяў народнай творчасці, куды дзеці збіралі даўнейшыя рэчы быту сваіх бабуль і дзядоў. Такія беларускія хаткі ёсць у Салігорскім, Смалявіцкім і Нясвіжскім раёнах.

Сярод сучасных падлеткаў усё большую папулярнасць набываюць аб’яднанні і клубы аматараў сярэднявечнай культуры і рыцарства. Іх удзельнікі не толькі вывучаюць гісторыю сярэднявечча, рамёствы, касцюмы, але і выхоўваюць ідэалы рыцарства і агульначалавечых каштоўнасцяў, развіваюць эстэтычны густ і этыку паводзін паміж членамі клубаў.

Прыемна канстатаваць, што ў сітуацыі, калі дарослае насельніцтва знаходзіцца ў стане занепакоенасці вырашэннем матэрыяльных праблем, і як вынік -- значае звужэнне аб’ёму вольнага часу, і адпаведна магчымасцяў для мастацка-творчай дзейнасці, клубныя установы робяць асноўны ўхіл на развіццё дзіцячай мастацкай творчасці. Гэтая дальнавідная палітыка неўзабаве дасць свой плён.

Так, дынаміка росту клубных фарміраванняў для дзяцей па абласцях выглядае наступным чынам:

Вобласці

1996 год

2000 год

2005

Брэсцкая

2 370

2 662

Віцебская

1 486

1 890

Гомельская

1 447

2 139

Гродзенская

1 604

1 786

Магілёўская

1 889

2 188

Мінская

2 190

2709

г. Мінск

13

11

Усяго

10 999

13 385