Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Крыніцы гісторыі Беларусі (дапаможнік) Ходзіна.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
1.04 Mб
Скачать

1.6. Cагi як гiстарычная крынiца.

Тэрмiн "saga" стражытнаiсландскага паходжання, якi азначае празаiчнае апавяданне аб пэўнай падзеi (пiсьмовае альбо вуснае), альбо саму падзею. Па меркаванню А.Я.Гурэвiча "тэрмiн сага вызначае асобны жанр славеснасцi сярэднявечча, што ўзнiк, атрымаў развiццё i завяршыў сваё iснаванне толькi ў межах Скандынавii"1.

Сагi – гэта пiсьмовыя запiсы, якiя пачалi складацца на мяжы ХII-XIII стст. на аснове вусных паданняў X-XI стст. Найбольш грунтоўнае меркаванне аб iх форме належыць Т.Андэрсану: "Аўтар, без сумнення мог выкарыстоўваць i выкарыстоўваў пiсьмовыя крынiцы, дапаўняўшыя вусныя крынiцы, сваё ўласнае ўяўленне i, магчыма, рамкi яго спавядання былi зададзены яму традыцыяй. Натхняючая iдэя сагаў у канчатковым вынiку вусная"2.

Што ж датычыцца зместу сагаў, то ён надзвычай разнастайны. Т. М. Джаксон вызначае толькi асноўныя вiды:

  1. "каралеўскiя сагi" (сагi аб нарвежскiх конунгах),

  2. "радавыя сагi" (сагi аб iсландцах),

  3. "сагi аб старажытных часах",

  4. "сагi аб епiскапах" (гэта значыць жыццяапiсаннi iсландскiх епiскапаў),

  5. комплекс сагаў аб падзеях у Iсландыi ў XII-XIII стст.

Найбольш вядомы i распрацаваны iсландскiя каралеўскiя сагi3. Гэты вiд (зараджэнне якога датуюць каля 1120 г.) прайшоў некалькi этапаў ад каралеўскiх пералiкаў Сэмугда i Ары (пач. XII ст.) да пазнейшых камплекцый канца XIII ст. – пачатку XIV ст. Цiкавы той факт, што большасць твораў iсландска-нарвежскай гiстарыяграфii (у эпоху поўнага панавання лацiны ў Заходняй Еўропе) напiсана на народнай (старажытнаiсландскай цi старажытнанарвежскай) мове. У вузкiм значэннi гэтага слова "каралеўскiя сагi" – жыццяапiсаннi таго цi iншага конунга.

Усходнееўрапейская гiсторыя ў iсландскiх сагах закранаецца толькi мiмаходзь, у сувязi з паходамi скандынаваў на ўсход.

Адзiны старажытнаскандынаўскi твор, якi падрабязна апiсвае дзейнасць скандынаваў на Русi – "Сага аб Эйдмундзе"4.

1.7. Беларускае летапiсанне XV-XVI стст.

1.7.1. Агульная характарыстыка. Класiфiкацыя. Характэрнай рысай летапiсання XV-XVI стст. з’яўляецца яго агульнадзяржаўны характар. Адсюль часам i назва — “лiтоўска-рускiя” летапiсы.

Беларускiя летапiсы i хронiкi захавалiся ў шматлiкiх спiсах (каля 22). Узнiкае праблема iх класiфiкацыi, але тут меркаваннi даследчыкаў разышлiся. Шэраг крынiцазнаўцаў (М.Цiхамiраў i iнш.) у адпаведнасцi з памерамi летапiсаў падзяляе iх на кароткiя i падрабязныя. Згодна другому пункту гледжання, iснуюць тры рэдакцыi беларускiх летапiсаў: кароткая, пашыраная i поўная. Найбольш аргументаванай выглядае канцэпцыя беларускага тэкстолага В.Чамярыцкага пра iснаванне трох асобных летапiсных зводаў (I, II, III, цi адпаведна — “Летапiсец вялiкiх князеў лiтоўскiх”, “Хронiка вялiкага княства лiтоўскага” i “Хронiка Быхаўца”).

1.7.2. Першы беларуска-літоўскі звод (“Летапiсец вялiкiх князеў лiтоўскiх”), гiсторыя яго стварэння, крынiцы i склад. Да I беларускага зводу адносяць Нiкiфараўскi, Акадэмiчны, Супрасльскi, Слуцкi летапiсы. Гэтыя спiсы не ўсе захавалiся ў поўным складзе (асаблiва старэйшы — Нiкiфараўскi), аднак пры параўнальным аналiзе можна заўважыць, што ўсе яны складаюца з трох асноўных частак: 1) “агульнарускай”, 2) смаленскай i 3) “Летапiсца вялiкiх князёў лiтоўскiх”. Толькi ў апошнiм (Слуцкiм летапiсе) парадак размяшчэння азначаных частак адваротны.

Частка першая (“агульнаруская”) ахоплiвае перыяд з 854 па 1446 г. (дзе не пазначаны гады з 1430 па 1445). Частка другая (смаленская) пачынаецца пасля слоў “река Днепр течет у море Понешьское” i якраз распавядае пра падзеi 1430-1445 гг. I ўрэшце, частка трэцяя мае падзагаловак “Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх” i ўключае два не вельмi звязаных памiж сабою апавяданнi, што храналагiчна ахоплiваюць прамежак часу ад 70-х гг. XIV ст. да 30-х гг. XV ст.

Частка першая выяўляе iмкненне летапiсца вызначыць Вялiкае княства Лiтоўскае побач з Маскоўскiм як спадкаемцу Кiеўскай Русi i пранiзана iдэяй агульнарускага адзiнства. Невыпадкова, што крынiцамi яе з’яўляюцца летапiсныя зводы, што складалiся пры ўдзеле агульнарускiх мiтрапалiтаў Кiпрыяна (1408) i Фоцiя. Аднак твор Фоцiя “Палiхрон” хутчэй за ўсе толькі падштурхнуў князя Вiтаўта да стварэння ўласнага летапiснага зводу, а не стаў яго асновай. У “агульнарускай” частцы апушчаны цi перапрацаваны ўсе звесткi, якiя б паказвалi вялiкiх князёў лiтоўскiх у непрывабным для iх святле. Апiсанне падзей за шэраг гадоў нагадвае храналагiчную таблiцу, але ўсе факты, звязаныя з палiтычным жыццем ВКЛ, выпiсаны даволi падрабязна. “Агульнаруская” частка заканчваецца апiсаннем падзей за другую палову 1420-х гг., звестка ж за 1446 г. мае характар пазнейшай прыпiскi.

Частка другая не з’яўляецца цэласнай, а складаецца з трох асобных раздзелаў: Смаленскай хронiкi, пахвалы Вiтаўту i кароткiх запiсаў за 1432-1445 гг. У яе аснове — Смаленскi летапiс, якi пачаў весцiся прыкладна ў канцы XIV ст.; у 1430-1440 гг. быў перапынены, а з 1440 г. — адноўлены (запiсаны падзеi за 1432-1440 гг. i звесткi за 1441-1445 гг.).

Частка трэцяя (“Летапiсец вялiкiх князеў лiтоўскiх”), як ужо адзначалася, таксама складаецца з асобных апавяданняў (уласна “Летапiсца...” i “Аповесцi пра Падолле”). Першае з iх стваралася ў два этапы: першапачаткова (1382-1392 гг.) чалавекам, блiзкiм да Вiтаўта. Ен iмкнецца растлумачыць дзеяннi вялiкага князя ў перыяд барацьбы за ўладу. Пасля апавяданне прадоўжана духоўнай асобай у 20-я гг. XV ст. (магчыма, напярэдаднi маючай адбыцца каранацыi Вiтаўта). “Аповесць пра Падолле” пачынаецца са слоў “Коли господар был на Литовской земли князь Ольгерд”, што мела на мэце акрэслiць правы княства на гэтую частку сучаснай Украiны падчас захопу яе палякамi.

Падагульненне зробленага вышэй аналiзу дазваляе вызначыць наступную схему ўзнiкнення летапiснага зводу: 1) ен быў складзены не пазней 1446 г. (бо тут нiчога не гаворыцца пра каранацыю Казiмiра ў 1447 г.) i не раней 1446 г. (паколькi маецца адпаведны запiс за гэты год); 2) звод узнiк на аснове папярэднiх “агульнарускiх” (царкоўных) летапiсных зводаў, Смаленскага летапiсу i апавядання аб перыпетыях барацьбы Вiтаўта за ўладу (“Origo regis”); 3) падставай для яго стварэння стала вяртанне Вiтаўта да “агульнарускай” палiтыкi (а таксама, магчыма, незадавальненне тлумачэннем асобных падзей у “Палiхроне” Фоцiя 1418 г. i маючая адбыцца каранацыя); 4) першыя запiсы былi зроблены ў Смаленску (смаленская епiскапская кафедра — с 1150 г.) i, можна меркаваць, не без ведама мiтрапалiта Герасiма; 5) смерць Вiтаўта, пачатак мiжусобнай вайны ў княстве i, урэшце, спаленне Герасiма Свiдрыгайлам перапынiлi ход летапiсання. Аднак (у Смаленску — ?) апошняе было адноўлена, дададзена “Аповесць пра Падолле” i зроблены апошнi запiс агульнарускiх падзей за 1446 г.

Паводле меркавання В.Чамярыцкага, першы беларускi летапiсны звод 1446 г. узнiк на аснове злучэння асобнай-рэдакцыi (1446 г.) “Палiхрона” Фоцiя i “Пахвалы Вiтаўта”. Характэрная рыса летапiснага зводу — яго “агульнарускi” характар.

З 1458 г. узнiкаюць асобныя мiтраполii: Руская Кiеўская i Руская Маскоўская. У апошняй мiтраполi паступова страчвае палiтычнае значэнне. “Агульнарускiм” летапiсам усе больш становiцца летапiс велiкакняскi. Падпарадкаванне летапiсання палiтычным iнтарэсам дзяржавы ва ўмовах абвастрэння барацьбы памiж княствамi Маскоўскiм i Лiтоўскiм за рускiя землi адбiлася на яго далейшым развiццi. У канцы XV ст. летапiсны звод перапрацоўваецца з мэтай падкрэслiць асобную ад Масквы гiсторыю ВКЛ, “агульнаруская” частка скарачаецца i ставiцца на апошняе месца. Так узнiкла Слуцкая рэдакцыя I беларускага зводу. Далейшая гiсторыя беларускага (беларуска-лiтоўскага) летапiсання — гэта гiсторыя ўзнiкнення i развiцця Другога беларускага зводу.

1.7.3. Другі беларуска-лiтоўскi звод. Да спiсаў II беларускага зводу адносяць летапiсы: Красiнскага, Патрыяршы А i Б, Альшэўскi, Археалагiчнага таварыства, Румянцаўскi, Цiханравава, Познаньскi, Еўраiнаўскi. Для ўсiх iх характэрна злучэнне двух асобных летапiсных помнiкаў: 1) легендарнай гiсторыi аб паходжаннi князёў i шляхты Вялiкага княства Лiтоўскага ад знатных рымлян (“Хронiкi”) i 2) “Летапiсца вялiкiх князеў лiтоўскiх”. З’яўленне легендарнай часткi (уласна “Хронiкi”) выклiкана iмкненнем паказаць шляхту ВКЛ не менш, а то i больш радавiтай, чым шляхта Кароны, адказаць на распаўсюджаную ў Еўропе легенду аб паходжаннi дынастыi вялiкiх князёў лiтоўскiх ад конюха і падцвердзіць свае права на рускія зямлі (права заваёвы). Легенда была выкарыстана маскоўскiм бокам, каб паказаць узурпацыю лiтоўскiмi князямi ўлады над рускiмi землямi. Калi жонкай Васiля III стала Алена Глiнская з Лiтвы, гэтае пытанне не ставiлася жорстка, аднак iснавала рэальная патрэба абгрунтаваць старажытную радаслоўную ўладароў ВКЛ. Нельга таксама адмаўляць выразнае ўзмацненне жамойцкага патрыятызму, рост цiкавасцi жамойтаў да сваей гiсторыi. Узнiкненне ў такiх умовах твора яскрава лiтоўскага па свайму характару было вельмi надзенным.

Першая (легендарная) частка другога беларуска-літоўскага зводу мае поўную назву “Хронiка Вялiкага княства Лiтоўскага i Жамойцкага”. Слова “Рускага” адсутнiчае невыпадкова. “Хронiка...”, найбольш верагодна ўзнiкла ў 20-я гг. XVI ст. у асяроддзi вядомых магнатаў ВКЛ Гаштольдаў i Гальшанскiх, паходжанне якiх у творы выводзiцца непасрэдна ад нашчадкаў рымскай знацi ва ўмовах, калi гасударом усiх рускiх зямель называў сябе маскоўскi вялiкi князь. Аўтар “Хронiкi...” пачынае свае апавяданне з эпохi рымскага iмператара Нерона (I ст.н.э.). Сваей жорсткасцю гэты дыктатар наводзiў такi жах на рымлян, што асобныя з iх вымушаны былi, ратуючы свае жыцце i маемасць, уцякаць з Iталii. I вось адзiн “княжа” (патрыцый) Палемон, “который же цесар Нерону был кровным”, сабраў 500 падначаленых яму людзей — добраахвотнiкаў з сем’ямi — i накiраваўся шукаць больш бяспечныя землi. Праз некаторы час “эмiгранты” праз Балтыйскае мора прыплылi да вусця Немана, паднялiся ўверх па яго цячэнню. Мясцовасць, дзе яны апынулiся, палiчылi прывабнай i пачалi “размноживатися”. Пры гэтым асаблiва падкрэслiваецца значэнне Жамойцi: “и от того часу панство Литовское пачалося звати и множити от Жомоити”. Аднаўляючы генеалогiю лiтоўскiх князеў, аўтар “Хронiкi...” “не абцяжарваў сябе пошукамi неабходных iменаў: частку з iх ен перайначыўз Iпацьеўскага летапiсу, частку вывеў ад гарадоў i рэк (Каўнас-Кунас, Неман-Неманас, Гальшаны-Гольша) i г.д. Апавяданне даводзiлася да Гедымiна, якi, згодна легендзе, заснаваў новую сталiцу княства — Вiльню.

Можна меркаваць, што прыкладна ў гэты ж час (20-30-я гг. XVI стст.) “Хронiка...” была злучана з “Летапiсцам вялiкiх князеў лiтоўскiх”, якi пачынаў генеалогiю князёў ад Гедзiмiна. Пры гэтым ен быў iстотна перапрацаваны. Паказальна, што “агульнаруская” частка (якая ўжо ў Слуцкай рэдакцыi I беларускага зводу аднесена на апошнi план) у II зводзе зусiм адсутнiчае.

Першапачатковы тэкст другога беларуска-літоўскага зводу, у склад якога ўвайшла “Хронiка Вялiкага княства Лiтоўскага i Жамойцкага” разам з “Летапiсцам вялiкiх князеў лiтоўскiх”, у 40-я гг. XVI ст. быў дапоўнены новымi летапiснымi матэрыяламi. Была таксама зроблена iстотная рэдактарская апрацоўка ўсяго тэксту: скарочана адно апавяданне, пашырана другое, унесены дапаўненнi, заменены асобныя прозвiшчы герояў, уведзены падзагалоўкi. Гэта дало падставу даследчыку В.Чамярыцкаму вызначыць у складзе другога зводу тры рэдакцыi: 1) кароткую (летапiс Красiнскага i блiзкi да яго Патрыяршы А); 2) пашыраную (Патрыяршы Б, Румянцаўскi, Альшэўскi, Археалагiчнага таварыства, Цiханравава) i 3) поўную (Познаньскi i Рачынскага). Узнiкненне поўнай рэдакцыi ен датуе першай паловай 50-х гг. XVI ст.1

Такiм чынам, мы можам назiраць паступовую эвалюцыю летапiсання ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, чарговым этапам якой стаў III беларускi звод, цi “Хронiка Быхаўца”.

1.7.4. Трэці беларуска-літоўскі звод (“Хронiка Быхаўца”). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў. III беларускi звод атрымаў такую назву ад адзiнага вядомага даследчыкам спiса, якi быў выяўлены ў бiблiятэцы памешчыка Быхаўца (маентак Магiлеўцы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губернii) у 1820-х гг. Хронiка, арыгiнал якой згублены, ахоплiвае гiсторыю ВКЛ ад легендарных часоў да 1506 г. Каштоўнасць хронiкi ў тым, што яна ўтрымлiвае арыгiнальныя звесткi (складзеныя па назiраннях, успамiнах хранiста i г.д.) за другую палову XV - пачатку XVI стст. “Хронiка Быхаўца” з’явiлася ў вынiку перапрацоўкi i спалучэння трох летапiсных помнiкаў: 1) Слуцкай рэдакцыi I беларускага зводу; 2) Iпацьеўскага летапiсу i 3) поўнай рэдакцыi “Хронiкi Вялiкага княства Лiтоўскага i Жамойцкага”.

Трэці беларуска-літоўскі звод стаў вынiкам гiсторыка-лiтаратурнага сiнтэзу пагадовых запiсаў i асобных апавяданняў. Складанне новага летапiснага помнiка абумоўлена развiццем геаграфiчных уяўленняў, больш пiльнай увагай да генеалогii. Але адной з галоўных прычын яго ўзнiкнення стаў пачатак Лiвонскай вайны. Iстотныя тэрытарыяльныя страты, якiя панесла ВКЛ, выклiкалi iмкненне лiцвiнскiх патрыётаў нагадаць пра гераiчныя i велiчныя старонкi барацьбы з Маскоўскай дзяржавай, пра тое, што i “лiтоўскае кап’е стаяла ля сцен Масквы”.

Усе адзначанае вышэй дазваляе меркаваць, што Трэці звод быў створаны ў 60-я гг. XVI ст., а у 70-я гг. XVI ст. з’явiўся спiс (лацiнкай на беларускай мове), якi ў 1846 г. апублiкаваў складальнiк “Старажытнай гiсторыi лiтоўскага народу” Т.Нарбут. Трэці беларуска-літоўскі звод быў складзены, магчыма, не адной, а некалькiмi асобамi, блiзкiмi да князёў Слуцкiх. Паводле сцвярджэння беларускага даследчыка М.Улашчыка, “Хронiка Быхаўца” была пачата праваслаўным, а падоўжана каталiком.

Месцам узнiкнення летапiсу-хронiкi, хутчэй за ўсё, з’явiўся Новагародак. Пры абгрунтаваннi такога пункту гледжання карысна звярнуцца да методыкi аналiзу легендарных звестак летапiсаў, прапанаванай М.Улашчыкам. У асноўных рысах яе можна сфармуляваць наступным чынам: 1) пачатковыя звесткi па гiсторыi амаль усiх народаў змяшчаюць легенды; 2) легенды, нягледзячы на мiфiчнасць паведамленняў, адлюстроўваюць геаграфiчныя, палiтычныя i iншыя ўяўленнi таго часу, калi яны складалiся; 3) аналiз звестак легенды дазваляе даследчыку ў шэрагу выпадкаў акрэслiць час i месца напiсання (складання).