Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Крыніцы гісторыі Беларусі (дапаможнік) Ходзіна.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
1.04 Mб
Скачать

3.3. Публiцыстычныя творы XIV-XVIII стст.

3.4. Публiцыстычныя творы XIX-XX стст.

У ХIХ ст. публiцыстычная лiтаратура не толькi адрознiваецца, але i набывае новае гучанне. У якасцi твораў публiцыстыкi выступаюць праекты дзяржаўных пераўтварэнняў i канстытуцый. Адбываецца зрошчванне публiцыстыкi i перыёдыкi1, узнiкаюць новыя формы, дакладна акрэслiваюцца лiтаратурна-мастацкая, навуковая i грамадска-палiтычная публiцыстыка. Вызначаюцца афiцыйная, праўрадавая i апазiцыйная публiцыстыка. Яркай старонкай беларускай публiцыстыкi другой паловы ХIХ ст. з’яўляецца публiцыстыка беларускiх народнiкаў2.

У публiцыстыцы ХIХ ст. вызначаюцца кансерватыўны, лiберальны, дэмакратычны i рэвалюцыйна-радыкальны накiрункi, асобна вызначаецца публiцыстыка царквы. На пачатку ХХ ст. публiцыстыка становiцца адной з форм партыйнай прапаганды. Публiцыстычную накiраванасць набываюць нават праграмныя дакументы розных партый.

У ХХ ст. атрымоўваюць шырокае развiццё такiя формы публiцыстычнай лiтаратуры як пракламацыi, лiстоўкi. Апошнiя асаблiвае распаўсюджанне атрымалi ў перыяд другой сусветнай вайны. Лiстоўкi выкарыстоўвалi не толькi савецкiя ўлады, але i нямецкi бок. Даволi часта лiстоўкi саправаджалiся малюнкамi, графiчнымi выявамi i наблiжалiся да плакатаў.

3.5. Эпiсталярныя крынiцы.

Важную групу або катэгорыю гiсторыка-лiтаратурных крынiц складае эпiсталярная спадчына — пiсьмы, запiскi, пасланнi i г.д.

Андрэй Платонаў неяк сказаў: “Па-мойму, дастаткова сабраць пiсьмы людзей i апублiкаваць iх — i атрымаецца лiтаратура сусветнага значэння”3. Сапраўды, пiсьмо, як, можа, нiякi iншы дакумент, здольнае спынiць iмгненне, паказаць чалавека з усiмi яго асабiстымi клопатамi i грамадскiмi сувязямi ў нейкi адметны момант жыцця. Неабходна адрознiваць афiцыйную i прыватную перапiску. Прыватнае пiсьмо — гэта пiсьмовы асабiсты зварот аўтара да пэўнай асобы (цi некалькiх асоб). Устойлiвымi элементамi эпiсталярнага помнiка з’яўляецца ўказанне адрасату, месца напiсання, даты напiсання, зварот да адрасату, подпiс аўтара пiсьма4. Але ў змесце прыватнага пiсьма аўтар зусiм свабодны — ён можа пiсаць аб службовых, сямейных, асабiстых справах. Звычайна пiсьмо пiшацца не для друку, не для ўсеагульнага i нават частковага азнаямлення з iм трэцiх асоб.

Вывучаючы прыватную перапiску, неабходна валодаць звесткамi па гiсторыi пошты, яе ўстаноў, арыентавацца ў знаках (помнiках) паштовага звароту — марках, паштовых штэмпелях i iнш.

У сваiм развiццi эпiсталярныя крынiцы таксама прайшлi шэраг этапаў. Пiсьмы, як форма зносiн мiж людзьмi, былi распаўсюджаны ўжо з глыбокай старажытнасцi (пiсьмы на бярасце i iнш.). У Вялiкiм княстве асаблiва пашыраецца перапiска ў XVI ст. Вельмi цiкавым помнiкам XVI ст., напрыклад, з’яўляецца пiсьмо Мiхаiла Глiнскага епiскапу Луку Ватцэльроду, напiсанае на паўлiсце паперы 12 жнiўня 1506 г. праз тыдзень пасля перамогi, атрыманай пад Клецкам. Яно дазваляе ўдакладнiць структуру i памеры войскаў, ўдакладняе дзень галоўнай бiтвы (5 жнiўня) i колькасць страт. Пiсьмо князя епiскапу Ватцэльроду, з якiм ён быў у сяброўскiх адносiнах, мае яшчэ iншае, больш iстотнае значэнне. Яно было напiсана ў перадсмяротныя днi караля Аляксандра, калi пераможца з-пад Клецку, выратавальнiк Лiтвы, па абвiнавачванню яго апанентаў, быццам бы прэтэндаваў на ягелонскую спадчыну, на вялiкакняскi пасад. Гэта простае пiсьмо без упамiнку аб заслугах, якiя за iм прызнае складальнiк Хронiкi Быхаўца, развенчвае легенду, якая вырасла вакол гэтага разгрома татар, вакол асобы ваеначальнiка, увасабленнем якой з’яўляецца верш Мацея Стрыйкоўскага.

У другой палове XVI ст. iх вельмi складана адрознiць ад iншых вiдаў апавядальных крынiц. У форме пiсьмаў складаюцца дзённiкi (Я.Збароўскi), эпiсталярная форма служыць для выяўлення сваёй думкi, поглядаў i вельмi складана размежаваць прыватную i афiцыйную перапiску (пiсьмы аршанскага старасты Ф.Кмiты-Чарнабыльскага). Вядомы таксама пасланнi, што прыпiсваюцца старцу Арцемiю, якi быў асуджаны за вальнадумства ў рэлiгiйных пытаннях Маскоўскiм Саборам 1554 г. i ўцёк у Лiтву1. Таксама прыкладам можа служыць перапiска канцлера Вялiкага княства Лiтоўскага Льва Сапегi, апублiкаваная А.Прахаскам2, дзе ўтрымлiваюцца пiсьмы да Л.Сапегi (у прыватнасцi 93 пiсьмы караля Жыгiмонта, што тычацца абавязкаў Сапегi як канцлера i як сенатара, вельмi цiкавыя пiсьмы Iпацiя Пацея). Заўважна iмкненне Л.Сапегi як дзяржаўнага дзеяча ўзняцца над прыватнымi iнтарэсамi. I ўсё ж у такiх пiсьмах (як I.Купцэвiчу 12 сакавiка 1622 г.) ва ўсёй велiчнасцi паўстае i асоба канцлера — чалавека разважлiвага, асцярожнага, патрыёта сваёй Айчыны. Прыватнае пiсьмо I.Купцэвiчу было яму папярэджаннем, якое той не пачуў i загiнуў.

У XVIII ст. i асаблiва ў XIX ст. колькасць пiсьмаў iстотна павялiчваецца. Вельмi цiкавыя пiсьмы майстроў мастацкага слова — лiтаратараў.

Пiсьмы (ёсць i другi раўназначны беларускi тэрмiн — “лiсты”), перапiска пiсьменнiкаў з сябрамi i сучаснiкамi — надзвычай каштоўная частка iх рукапiснай спадчыны. Нават таропкая дзелавая перапiска можа шмат дапамагчы ва ўстанаўленнi фактаў бiяграфii пiсьменнiка, яго сувязей, жыццёвых i творчых планаў i г.д. Пiсьмо можа выкарыстоўвацца гiсторыкамi ў самых розных планах: гiсторыя нашага кнiгадрукавання, чытацкага попыту, тэатра i г.д. Трэба згадзiцца з М.Бельчыкавым, якi адзначаў: “Пiсьмы — амальгама. Звесткi аднаго значэння цесна сплятаюцца ў iх з iншымi. Нярэдка ў межах аднаго пiсьма ўскрываецца некалькi разнародных пластоў выказванняў: бiяграфiчных, лiтаратурна-грамадскiх, псiхалагiчных, iдэалагiчных i iнш.” .

Эпiсталярная спадчына беларускiх пiсьменнiкаў XIX ст. захавалася i вывучана ў неаднолькавай ступенi.

Калi перапiска некаторых пiсьменнiкаў свету (сярод iх, напрыклад, Б.Шоу, Л.Талстой, М.Горкi) налiчвае многiя тысячы нумароў, то ў дачыненнi да нашага яшчэ досыць сцiплага Парнаса мiнулага стагоддзя размова iдзе ў лепшым выпадку пра некалькi дзесяткаў эпiсталярных адзiнак. На ўлiку лiтаральна кожнае пiсьмо.

Вялiкiя страты па розных прычынах на працягу гадоў панесла карэспандэнцыя таго ж В.Дунiна-Марцынкевiча (досыць сказаць, што не захавалася яго сяброўская перапiска з С.Манюшкам).

Надзвычай карыснай для нашага лiтаратуразнаўства ды i гiстарычнай навукi наогул была б поўная навуковая публiкацыя эпiсталярыi Баршчэўскага.

Багата прадстаўлена ў публiкацыях i даследаваннях эпiсталярная спадчына Яна Чачота. Каля 100 яго пiсьмаў 1820-1822 гг. да сяброў-фiламатаў надрукавана ў 1913 г. Я.Чубакам у зборнiку “Карэспандэнцыя фiламатаў” з серыi “Архiвум фiламатаў”. Нядаўна выбраная перапiска фiламатаў, у тым лiку Чачота, выдадзена асобнай кнiгай у Варшаве1.

Эпiсталярная спадчына А.Вярыгi-Дарэўскага даволi багата прадстаўлена ў зборнiку “Пачынальнiкi”.

У 1981 г., да 150-годдзя з дня нараджэння пiсьменнiка, з’явiлася публiкацыя У.Мархеля “З эпiсталярнай спыдчыны Вiнцэся Каратынскага”2.

У неаднолькавай ступенi захавалася эпiсталярная спадчына нашых пiсьменнiкаў апошнiх дзесяцiгоддзяў XIX ст. Мы не ведаем на сёння нiводнага пiсьма А.Абуховiча i Ф.Тапчэўскага. Затое досыць паспяхова выяўляецца i вывучаецца даследчыкамi карэспандэнцыя Ф.Багушэвiча, А.Ельскага, Я.Лучыны, А.Гурыновiча.

Надзвычай актыўную перапiску з сучаснiкамi вёў В.Савiч-Заблоцкi, асоба i дзейнасць якога апошнiм часам усё больш прыцягвае ўвагу нашых даследчыкаў. Яго багатая эпiсталярная спадчына яшчэ не да канца выяўлена i вывучана.

Часам пiсьменнiк паведамляў у сваiх пiсьмах унiкальныя звесткi, невядомыя пакуль што па iншых крынiцах. Напрыклад, толькi з гэтых пiсьмаў мы даведалiся цяпер аб iснаваннi ў Пецярбургу ў 1868 г. беларускага культурна-асветнага таварыства “Крывiцкi Вязок”, удзельнiкам якога быў Савiч-Заблоцкi, аб спробах выдання беларускiх газет на пачатку 1880-х гадоў.

Прыватны характар пiсьма не заўсёды захоўваў яго ад прачытання сучаснiкамi. У Расiйскай iмперыi правадзiлася перлюстрацыя пiсьмаў. Яшчэ большы кантроль за перапiскай iснаваў ў Савецкiм Саюзе. Мала хто мог спадзявацца на захаванне тайны перапiскi. Таму вывучэнне эпiсталярных комплексаў павiнна праводзiцца ў спалучэннi з iншымi крынiцамi, пры ўважлiвым аналiзе псiхалагiчных характарыстык аўтара, асаблiвасцей яго дзейнасцi i паводзiн.

ДАДАТАК

ПРАГРАМА КУРСА

КРЫНІЦАЗНАЎСТВА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ”

Уводзіны

Прадмет i задачы крынiцазнаўства гiсторыi Беларусi. Крынiцазнаўства ў сiстэме спецыяльных гiстарычных дысцыплiн. Тыпы і віды крыніц па гiсторыi Беларусi. Роля пiсьмовых крынiц для вывучэння гiсторыi Беларусi. Архiўныя матэрыялы па гiсторыi Беларусi, iх выяўленне i аналiз. Асноўныя публiкацыi крынiц па гiсторыi Беларусi.

ПІСЬМОВЫЯ КРЫНІЦЫ

Раздзел І. ДакументальныЯ крынiцы

Тэма 1. Заканадаўчыя дакументы. Агульная характарыстыка заканадаўчых дакументаў як гiстарычнай крынiцы. Закон і права: суадносіны паняццяў. Заканадаўчая працэдура на розных этапах развіцця дзяржавы. Дзяржаўнае і прыватнае права. Міжнароднае права.

Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX - XIII ст.ст. Спасылкi на "закон рускi" у дамовах Русi з грэкамi. "Руская праўда" як крынiца па сацыяльна-эканамiчнай гiсторыi зямель Русi IX-XIII ст.ст. Кароткая, Падрабязная i Скарочаная "Руская праўда", этапы яе вывучэння. Звычаевае права. Суадносіны звычаевага і пісьмовага (грамадзянскага і царкоўнага) права. Полацкая i Смаленская граматы XIII ст.

Крыніцы права Вялiкага княства Лiтоўскага. Вiды заканадаўчых дакументаў XIV - XVIII ст.ст. Прывiлеi, iх класiфiкацыя. Роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў i шляхты. "Судзебнiк" Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага. Статуты (1529, 1566, 1588) як гiстарычная крынiца. Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага i Рэчы Паспалiтай. Асноўныя публiкацыi матэрыялаў заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага. Помнікі кананічнага права. Прыватнае права.

Тыпы i вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII - пачатку XX ст.ст. Публiкацыi матэрыялаў заканадаўства. "Полное собрание законов Российской империи". Пачатак перыядычнага выдання матэрыялаў заканадаўства. "Собрание узаконений...". З’яўленне міжнароднага права.

Заканадаўчыя дакументы навейшага часу, iх класiфiкацыя. Дэкрэты, законы, канстытуцыi, пастановы. Устаўныя граматы БНР як спецыфiчныя заканадаўчыя акты. Заканадаўства БССР i Рэспублiкi Беларусь. Значэнне заканадаўчых і падзаконных нарматыўна-прававых дакументаў для вывучэння грамадства навейшага часу, іх асноўныя публікацыі.

Тэма 2. Актавыя матэрыялы. Вызначэнне актаў. Класiфiкацыя актавых матэрыялаў. Актавы фармуляр (умоўны, абстрактны, канкрэтны, iндывiдуальны). Фармулярны аналіз.

Этапы развiцця актавых матэрыялаў. Звесткі аб актах X-XI стст. у летапісах, Рускай Праўдзе і іншых крыніцах. Актавыя матэрыялы XІІ-XIII стст.

Актавыя матэрыялы перыяду Вялiкага княства Лiтоўскага (сяр. XIII-XVIII ст.ст.). Павялічэнне колькасці прыватнаправавых актаў, іх віды (дадзеныя, духоўныя, купчыя, менавыя, раздзельныя, пазыковыя, статутныя, ільготныя граматы залежным сялянам, мяшчанам і інш.). Публічнаправавыя акты перыяду Вялікага княства Літоўскага (прывілеі на нерухомую маёмасць і інш., акты і граматы феадальнага суда, «выракі», «уставы», «прывілеі». Асабістыя, дзяржаўныя, царкоўныя уніі. Прывілеі царкве і духавенству. Публікацыі. Вывучэнне актаў XIII-XVIII ст.ст.

Акты новага i навейшага часу. Развіццё прыватнага права. Маёмаснае права і новыя віды актавых матэрыялаў. Акты аб правах і перавагах пэўных асоб і аб’яднанняў (дыпломы, патэнты, граматы). Дамовы аб найме. Прававое рэгуляванне складання актаў і іх рэгістрацыя. Звужэнне сферы дзеяння прыватнаправавых актаў у савецкі перыяд. Разнавіднасці актаў 1917 - пачатку 1990 гг. Акты як масавыя крыніцы. Неадыпламатыка. Методыка аналiзу актавых матэрыялаў навейшага часу.

Тэма 3. Матэрыялы справаводства. Агульныя прынцыпы вывучэння матэрыялаў справаводства, iх класiфiкацыя.

1. Справаводства дзяржаўных устаноў i арганiзацый. Узнiкненне матэрыялаў справаводства i iх агульная характарыстыка.

Арганiзацыя дзяржаўнага справаводства у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. Стварэнне i дзейнасць канцэлярыi Вялiкага княства Лiтоўскага. Архiў канцэлярыi ("Лiтоўская метрыка"), першапачатковы i сучасны склад кнiг. Вiды дакументавання. Лiсты, прывiлеi, падцверджаннi, прызнаннi, справы i iнш. Апiсаннi Метрыкi. Рэестр 1623 г. Стан распрацоўкi матэрыялаў Метрыкi.

Сеймавыя матэрыялы XVI - XVII ст.ст., іх вiды i асаблiвасцi крынiцазнаўчага вывучэння.

Мытныя кнiгi як крынiцы для вывучэння сацыяльна-эканамiчнай гiсторыi Беларусi XV - XVIII ст.ст.

Матэрыялы справаводства дзяржаўных устаноў Расiйскай iмперыi (канец XVIII - пачатак XX ст.ст.) як крынiца па гiсторыi Беларусi. Тыпаграфскія фармуляры. З’яўленне машынапісу Павелiчэнне аб'ему дзяржаўнага справаводства, класiфiкацыя яго матэрыялаў (пратаколы, справаздачы, iнструкцыi, перапiска). Матэрыялы "Камiтэта па справах Заходнiх губерняў". Справаздачы губернатараў. Гiсторыя iх фармуляра.

Матэрыялы дзяржаўнага справаводства навейшага часу, iх асаблiвасцi, класiфiкацыя i методыка крынiцазнаўчага вывучэння.

2. Судова-следчыя дакументы. Класiфiкацыя дакументаў i асаблiвасцi iх вывучэння.

Матэрыялы судовых устаноў Вялiкага княства Лiтоўскага (актавыя кнiгi). "Акты Галоўнага Лiтоўскага Трыбунала".

Матэрыялы судова-следчых устаноў Расiйскай iмперыi. асаблiвасцi iх фармiравання i вывучэння. Матэрыялы III Аддзялення. Структура ваенных судоў Расiйскай iмперыi (Галоўны, акруговыя, ваенна-палявыя). Каштоўнасць судовых матэрыялаў для вывучэння паўстання 1863 г. на Беларусi.

Дакументацыя судовых устаноў навейшага часу. Матэрыялы палiтычных працэсаў i рэпрэсiй на Беларусi 1920-х - 1950-х гг.

3. Дакументы палiтычных партый i грамадскiх арганiзацый. Асаблiвасцi iх матэрыялаў як сiстэмы дакументавання i справаводства. Праграмы i статуты, пратаколы i рэзалюцыi, перапiска. Матэрыялы народнiцкiх арганiзацый, беларускiх нацыянальных гурткоў i партый XIX-пачатку XX стст.

Методыка крынiцазнаўчага вывучэння дакументальных матэрыялаў Камунiстычнай партыi Беларусi. Дакументы аб дзейнасцi партый i грамадска-палiтычных арганiзацый на Беларусi перыяду другой сусветнай вайны.

Дакументы аб дзейнасцi палiтычных партый i грамадскiх арганiзацый у Рэспублiцы Беларусь.

4. Справаводства прыватных гаспадарак i прадпрыемстваў, яго агульная характарыстыка.

Тэма 4. Эканомiка-геаграфiчныя, гаспадарчыя i статыстычныя апiсаннi. Статыстычныя матэрыялы.

1. Агульная характарыстыка, класiфiкацыя. Статыстыка як рэалізацыя зваротнай сувязі ў сістэме кіравання. Зараджэнне статыстыкі. Этапы развіцця статыстычных матэрыялаў.

2. Гаспадарчыя апiсаннi XVI - XVIII ст.ст. Пiсцовыя кнiгi. Асаблiвасцi iх крынiцазнаўчага вывучэння. Інвентары, iх паходжанне i класiфiкацыя. Каштоўнасць iнвентароў для вывучэння сацыяльна-эканамiчнай гiсторыi Беларусi XVII - XVIII ст.ст.

3. Эканомiка-геаграфiчныя i гаспадарчыя апiсаннi канца XVIII - першай паловы XIX ст. Матэрыялы Генеральнага межавання. Інвентары памешчыцкiх маёнткаў першай паловы XIX ст. як крынiца па гiсторыi гаспадаркi. Ваенна-тапаграфiчныя апiсаннi. Рэвiзiі, iх каштоўнасць для вывучэння дынамiкi народанасельнiцтва. Адмiнiстрацыйна-палiцэйскi улiк насельнiцтва.

4. Статыстычныя матэрыялы. Агульная характарыстыка i методыка iх аналiзу. Статыстыка народанасельнiцтва. Прамысловая i сельскагаспадарчая статыстыка.

Статыстычныя крынiцы па гiсторыi Беларусi XIX - пачатку XX ст.ст. Статыстычныя дадаткі да справаздач губернатараў. "Агляды губерняў...". Стварэнне цэнтральнага i губернскага статыстычных камiтэтаў. Развiццё дэмаграфiчнай статыстыкi. Гарадскія перапісы. Першы ўсеагульны перапiс насельнiцтва Расiйскай iмперыi 1897 г. Статыстыка прамысловасцi. "Ведомости фабрик и заводов". Матэрыялы перапiсу прамысловых прадпрыемстваў на пачатку XX ст. Земская статыстыка напярэдаднi першай сусветнай вайны на Беларусi. Статыстычныя выданні.

Статыстычныя крынiцы па гiсторыi Беларусi навейшага часу. Стварэнне дзяржаўных статыстычных устаноў. Шляхi збору iнфармацыi. Статыстыка народанасельнiцтва. Усесаюзныя перапiсы насельнiцтва (1923, 1926, 1937, 1939 i iнш.). Формы i метады бягучага ўлiку насельнiцтва. Сiстэма прамысловай статыстыкi. Аналiз i апрацоўка комплексаў прамысловай статыстыкi як масавай гiстарычнай крынiцы. Статыстыка асобных сацыяльных груп. Прафесiйныя перапiсы, бюджэтныя абследваннi. Статыстыка сельскагаспадарчай вытворчасцi. Гадавыя справаздачы калгасаў i саугасаў. Асаблiвасцi iх аналiзу.

Метады збору статыстычных дадзеных і метады статыстычнага аналізу. Мадэліраванне і прагназіраванне. Графічны спосаб прадстаўлення статыстычных дадзеных. Дыяграмы і іх віды.