- •КрынIцы гIсторыI БеларусI (спроба гiсторыка-генетычнага
- •I кампаратыўнага агляду)
- •Уводзіны
- •Што такое гістарычныя крыніцы
- •Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц
- •Прадмет крыніцазнаўства. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства
- •Гістарычная крыніца і гістарычны дапаможнік. Крыніцазнаўства і гістарыяграфія
- •Праблемы вывучэння рэчавых і іншых відаў непісьмовых крыніц
- •Пошук гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая эўрыстыка
- •Аналiз гiстарычнай крынiцы
- •I. ДакументальныЯ крынIцы.
- •1. Заканадаўчыя дакументы.
- •1.1. Агульная характарыстыка.
- •1.2. Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX-XIII стст.
- •1.3. Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага.
- •1.4. Заканадаўства Расiйскай iмперыi (канец XVIII ст. - пачатак XX ст.).
- •1.5. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу.
- •2. Актавыя матэрыялы
- •2.4.Этапы развiцця актавых матэрыялаў.
- •3. Матэрыялы справаводства
- •3.1. Агульная характарыстыка.
- •3.2. Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIV-XVIII стст.). “Лiтоўская метрыка”.
- •3.3. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі.
- •3.4. Дакументы справаводства савецкага часу.
- •4. Эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчыя і статыстычныя апісанні. Статыстычныя матэрыялы.
- •4.2. Перадвесне статыстыкі. Гаспадарчыя апісанні і дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва XVI-XVIII стст.
- •4.3.Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII - першай паловы хіх стст.
- •4.4 Статыстычныя крыніцы другой паловы хіх -- пачатку хх стст.
- •4.5. Статыстычныя крыніцы навейшага часу.
- •Іі. Апавядальныя крыніцы.
- •1. Летапісы і хронікі.
- •1.1. Агульная характарыстыка.
- •1.2. Этапы летапiсання на Беларусi.
- •1.3. “Аповесць мiнулых гадоў” як гiстарычная крынiца.
- •1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс.
- •1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII-XIII стст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi.
- •1.6. Cагi як гiстарычная крынiца.
- •1.7. Беларускае летапiсанне XV-XVI стст.
- •1.8. Асаблiвасцi летапiсання XVII-XVIII стст. На Беларусi.
- •2. Мемуарная лiтаратура.
- •2.1. Агульная характарыстыка.
- •2.2. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі.
- •2.3. Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI-xviіi стст.
- •2.4. Мемуарная лiтаратура XVIII ст.1
- •2.5. Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI-XVIII стст.
- •2.6. Мемуарная літаратура навейшага часу.
- •3. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы.
- •3.1. Агіяграфічныя крыніцы.
- •3.2. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI-XII стст.
- •3.3. Публiцыстычныя творы XIV-XVIII стст.
- •3.4. Публiцыстычныя творы XIX-XX стст.
- •3.5. Эпiсталярныя крынiцы.
- •Раздзел iі. АпавЯдальныЯ крынiцы
- •Літаратура
- •Публікацыі крыніц
- •Содержание
2. Актавыя матэрыялы
2.1. Агульная характарыстыка.
Ужо ў Старажытным Рыме назоўнiк "actus" разумеўся як "дзеянне, акт, учынак". Тэрмiн "акт" у значэннi "дакумент" паходзiць верагодна ад формулы "actum est" ("здзейснена"), якi ўжываўся ў заключнай частцы старажытнарымскiх дакументаў. У беларускай прававой лексiцы тэрмiн "акт" стаў шырока ужывацца толькi з XVIII ст. У сучаснай гiстарычнай лiтаратуры тэрмiн "актавыя матэрыялы" ужываецца у шырокiм i вузкiм сэнсе слова.У шырокiм ён вызначае ўсе дакументы ўвогуле (найчасцей -- у дачыненнi да заканадаўчых дакументаў). Такое разуменне тэрмiну "акт" у большай ступенi з'яўляецца прыймальным для таго перыяду развiцця (найперш па гiсторыi манархiчных дзяржаў), калі размежавання памiж заканадаўчай i выканаўчай уладай не iснавала. У вузкiм: акты гiстарычныя -- гэта дакументы, у якiх у форме пэўных юрыдычных нормаў зафiксаваны эканамiчныя цi палiтычныя здзелкi, дагаворы памiж прыватнымi асобамi, прыватнымi (юрыдычнымi цi фiзiчнымi) асобамi i дзяржавай. Менавiта апошняга вызначэння прытрымлiваецца аўтар вядомага падручнiка па актаваму крынiцазнаўству (дыпламатыцы) С.М.Каштанаў. У далейшым будзем разглядаць тэрмiн "актавыя матэрыялы" у яго вузкiм значэннi.
2.2. Вiды актаў.
Класiфiкацыя актавых матэрыялаў выяўляецца вельмi складанай. Гэта перадвызначаецца як велiзарнай колькасцю iх разнавiднасцяў (вядома не менш 150), так i шматбаковасцю кожнага акта, цесным перапляценнем у актах самых розных аспектаў эканамiчнай, сацыяльнай i палiтычнай гiсторыi. Магчыма таму класiфiкацыi па тэматыка-храналагiчнаму (С.М.Каштанаў) i сацыяльна-прававому (А.В.Мураўёў) прынцыпу не замацавалiся ў крынiцазнаўчай практыцы. Найбольш устойлiвым застаецца падзел усiх актаў на публiчнаправавыя (урадавага паходжання) i прыватнаправавыя (заключаныя памiж прыватнымi асобамi). Пры гэтым адны акты маюць канстуiтыўны, пасведчаны характар (утрымлiваюць пэўныя прававыя нормы). Яны з'яўляюцца падставай для прызнання пэўных праваадносiн адбыўшымiся i не патрабуюць дадатковага падцверджання. Пасведчанымi з'яўляюцца ўсе публiчнаправавыя акты.
Другая частка актаў мае характар уведамленняў, г.зн. складаецца для уведамлення ("памяцi") аб адбыўшыхся праваадносiнах (здзелцы). Апошнi вiд актаў патрабуе ўказання часу, абставiн заключанай здзелкi i прысутнiчаўшых пры гэтым сведкаў, якiя пры неабходнасцi могуць падцвердзiць рэальнасць таго, што адбылося. Так, артыкул 1 раздзела 7 Статута 1588г. патрабаваў, каб пагадненнi пра нерухомую маёмасць заключалiся ў пiсьмовай форме ў прысутнасцi сведак i заносiлiся ў актавыя кнiгi. Калi ж у актавым пратаколе акта не знаходзiлi, то ён прызнаваўся падробным (несапраўдным).
2.3. Актавы фармуляр.
Кожны асобны акт складаецца з граматычна закончаных сказаў, раздзеленых пры публiкацыi кропкай ("формул" цi "клаузул").Уся сума формул акта называецца фармулярам.
У сваiм развiтым вiдзе ўсе акты маюць тры асноўныя часткi: 1) пачатковы пратакол, дзе маецца прысвечэнне богу (iнвакацыя), указанне ад каго зыходзiць акт цi iмёны ўдзельнiкаў здзелкi, вызначаюцца асобы, якiм адрасуецца дакумент (iнскрыпцыя), маецца прывiтанне (салютацыя); 2) асноўную частку, якая ўключае прэамбулу (з аб'яўленнем вышэйшай мэты складання акта), вызначэнне сутнасцi справы, забарону пад пагрозай божай кары цi штрафа парушаць распараджэнне (пагадненне), пасведчанне аб замацаваннi дакумента подпiсам i г.д.; 3) канчатковы пратакол (яго канцылярыя), дзе маюцца формулы аб тым, калi i кiм напiсаны акт, пазначаны сведкi адбыўшайся здзелкi (у паведамленных актах). Подпiсы i пячаткi прымыкаюць непасрэдна да канчатковага пратаколу.
Азначаны "развiты" па сваiм фармуляру акт на практыцы меў свае асаблiвасцi i адрозненнi ў залежнасцi ад часу i абставiн яго складання, нават асобныя экзэмпляры аднаго i таго ж акта часам не супадалi. Таму С.М.Каштанаў называе гэтую агульную схему фармуляра ўмоўнай, вызначаючы ў ступенi паглыблення ў спецыфiку актаў яшчэ такiя фармуляры як абстрактны (асобныя разнавiднасцi актаў), канкрэтны (вызначэнне новых груп у межах кожнай разнавiднасцi) i iндывiдуальны. Апошнi ўяўляе сабой фармуляр асобна ўзятага тэкста.
Адзiн з пачынальнiкаў расiйскага крынiцазнаўства В.О.Ключэускi пiсау: "Формулы у актах ствараюцца з першых прыватных выпадкаў, якiя ўдалося абагульнiць у канцылярыях. Утварыўшыся раз i назаўсёды, формулы ўстанаўлiвалiся ў актах пэўнага вiда i з-за некаторага кансерватызму канцылярый, прасцей гаворачы з-за iх непаваротлiвасцi, жывуць цэлыя стагоддзi. Мiж тым жыццёвая практыка, адносiны змяняюцца".
Выдатны гiсторык трапна зауважыу тую акалiчнасць, што фармуляры актаў могуць адставаць ад жыцця i не ўлiчваць гэтага нельга. Аднак азначанае палажэнне нельга i абсалютызаваць. Практыка часам уплывала на фармуляр акта i яго структура ўсё больш ускладнялася. Побач з устойлiвымi выразамi-штампамi з'яўлялiся апiсаннi--адступаўшыя ад "тыпавых" формул больш цi менш устойлiвыя iндывiдуальныя выразы, якiя ўзнiклi з-за неабходнасцi ахарактарызаваць паняццi, што раней не сустракалiся ў тэкстах. Таму пры аналiзе актаў адным з важнейшых яго элемента з'яўляецца параўнанне: вызначэнне тыпiчных i выпадковых формул, якое дазваляе акрэслiць месца кожнага акта ў пэўным прававым працэсе.
Другое патрабаванне пры вывучэннi фармуляра акта – вывучэнне ўсяго комплекса яго клаузул (формул). Аналiзуючы дагавор 1371г. памiж маскоўскiм i лiтоўскiм вялiкiмi князямi Л.В.Чарапнiн заўважыў, што ён "адрознiваецца непаслядоўнасцю. Пачатак дакумента як быццам гаворыць ад iмя лiтоўскага князя Альгерда, а у далейшым ад iмя маскоўскiх прадстаўнiкоў". Гэтае назiранне прымусiла аўтара больш уважлiва прааналiзаваць умовы заключэння дагавора. Выявiлася, што на перамовы ў Маскву лiтоўскiя паслы з'явiлiся са сваiм праектам. Аднак маскоўскi ўрад вылучыў сустрэчныя патрабаваннi. Складзены ў вынiку перагавораў адзiн тэкст захаваў сляды прапаноў асобных бакоў.