Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 5. Крыніцазнаўчая крытыка..doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
83.46 Кб
Скачать
    1. Аналіз ускоснай інфармацыі аб часе стварэння гістарычнай крыніцы. Сінтэз інфармацыі аб часе стварэння гістарычнай крыніцы

Ускосная інфармацыя дае магчымасць выявіць той часавы калідор, калі стваралася гістарычная крыніца. Крыніца магла быць створана толькі ў перыяд жыцця аўтара крыніцы і асоб, якія ў ёй названы. Напрыклад, “Слова аб палку Ігаравым” датуецца не пазней 1187 г., бо галіцкі князь Яраслаў Осмамысл (бацька Яраслаўны) названы там як яшчэ жывы, а ў 1187 г. ён памёр. Даравальная грамата полацкага князя Андрэя Альгердавіча Троіцкай царкве на р.Звану і бабровыя гоны магла быць выдадзена не пазней 12 жніўня 1399 г., калі князь загінуў у бітве на р.Ворскле. Для даціроўкі таксама выкарыстоўваецца час праўлення манарха. Андрэй Альгердавіч быў полацкім князем у 1350-1377 гг. і 1381-1387 гг., таму ў гэтыя гады ён мог выдаць грамату Троіцкай царкве. Дапамагчы ў даціроўцы крыніцы можа і тытул манарха. Андрэй Альгердавіч карыстаўся тытулам “вялікі князь” у 1377-1378 гг., калі ён змагаўся супраць вялікага князя літоўскага Ягайла, таму грамата Троіцкай царкве можа быць даціравана гэтым перыядам. Сінтэз часавай інфармацыі ўяўляе сабой параўнанне прамой і ўскоснай інфармацыі аб часе стварэння крыніцы. Калі паміж імі існуе супярэчнасць, то даследчык павінен зрабіць вывад аб правільнасці адной з дат. Напрыклад, у інвентары маёнтка Смаргонь стаіць дата 1668 г. Але ўскосная інфармацыя (паказаны ўдовы асоб яшчэ жывых у 1672 г., аднатыпнасць групіроўкі матэрыяла з інвентаром 1723 г., супадзенні з тэкстам сапсаванага інвентару, даціраванага 5 ліпеня 1689 г.) дазваляе даціраваць крыніцу перыядам пасля 1672 і да 1723 г., а хутчэй за ўсё, 5 ліпеня 1689 г.

5.Лакалізацыя гістарычных крыніц

5.1.Прадмет гістарычнай геаграфіі. Гістарычныя карты

Лакалізацыя – гэта ўстанаўленне месца стварэння гістарычнай крыніцы. Устанаўленнем месца размяшчэння геаграфічных аб’ектаў мінулага займаецца спецыяльная гістарычная дысцыпліна – гістарычная геаграфія. На падставе аналізу звестак пісьмовых крыніц і археалагічных дадзеных складаюцца гістарычныя карты. На іх адзначаюцца геаграфічныя аб’екты (населеныя пункты, рэкі, азёры), якія існавалі ў пэўны гістарычны перыяд. Напрыклад, на карце Мінска ХІ-ХІІІ стст. адзначана р.Няміга, якая зараз схавана ў каналізацыйны калектар. На карце Беларусі таго ж часу адзначаны г.Друцк, які зараз не існуе. Гістарычныя карты дапамагаюць устанаўліваць месца стварэння крыніцы.

5.2.Выкарыстанне дадзеных тапанімікі для лакалізацыі гістарычных крыніц

Пры лакалізацыі крыніцы вялікую ролю адыгрываюць дадзеныя тапанімікі - спецыяльнай гістарычнай навукі аб паходжанні назваў геаграфічных аб’ектаў. Неабходна ўлічваць, што існавалі геаграфічныя аб’екты, якія мелі аднолькавыя альбо падобныя назвы (напрыклад, Навагрудак, Ноўгарад Вялікі, Ноўгарад-Северскі, Ізяславль (Заслаўе пад Мінскам) і Ізяславль на Украіне), Пры лакалізацыі такіх аб’ектаў неабходна ўлічваць і іншыя геаграфічныя аб’екты, якія ўдакладняюць месца стварэння крыніцы (гідронімы – назвы рэк і азёр, іншых населеных пунктаў). Напрыклад, агульназемскі прывілей 1413 г. выдадзены ў Гародлі, які можна зблытаць з Гародней (Гродна). Удакладніць знаходжанне горада дазваляе ўказанне на р.Буг, у той час як Гродна знаходзіцца на Нёмане.