Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 5. Крыніцазнаўчая крытыка..doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
83.46 Кб
Скачать
    1. Летазлічэнне. Тыпы і віды календароў

Пры даціроўцы неабходна ўстанавіць летзлічэнне, якое прымяняецца ў крыніцы. Зыходный момант летазлічэння называецца эрай, якая звычайна пачынаецца з гістарычнай падзеі. Грэкі прымянялі летазлічэнне ад першай Алімпіяды (з 776 г. да н.э.), рымляне – ад аснавання Рыма (з 753 г. да н.э.). Сярод яўрэяў і хрысціан выкарыстоўваўся падлік гадоў ад утварэння свету. На Русі (і Беларусі) з часу распаўсюджання хрысціанства ў Х ст. была ўспрынята візантыйская (канстанцінопальская) сістэма падліку гадоў ад утварэння свету, якая адрознівалася ад сучаснага летазлічэння на 5508 гадоў. У 525 г. рымскім манахам Дзіянісіям Малым была разлічана дата нараджэння Ісуса Хрыста. Сістэма летазлічэння ад Нараджэння Хрыстова, у якой адсутнічаў нулявы год, пачала сустракацца ў заходнееўрапейскіх дакументах з першай паловы VII ст. У Беларусі гэта сістэма пачала прымяняцца ў ХІІІ ст. у дагаворы Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай і Гоцкім берагам у 1229 г., затым у дагаворы полацкага князя Гердзеня ў 1263 г. з Лівонскім ордэнам і Рыгай. Яе далейшае прымяненне было выклікана ўзмацненнем уплыву каталіцкай царквы на землях Беларусі на землях Беларусі пасля Крэўскай уніі 1385 г. Пры даціроўцы неабходна ўлічваць і каляндар (ад лац. Календы – першага дня месяца, калі даўжнікі ў Старажытным Рыме павінны былі плаціць працэнты) – сістэму вылічэння вялікіх прамежкаў часу, заснаваную на кругазвароце Сонца і Луны. Існавалі лунный (мусульманскій), сонечны (юліанскі і нрыгарыянскі) і лунна-сонечны календары. Пасля прыняцця хрысціанства на тэрыторыі Беларусі быў распаўсюджаны юліанскі каляндар, уведзены ў 46 г. да н.э. Юліям Цэзарам і прыняўшы канчатковы выгляд пры яго пераемніку Аетавіяне Аўгусце. Юліанскі каляндар быў прызнаны абавяковым для ўсяго хрысціаскага свету на Нікейскім Усяленскім саборы 325 г. На саборы таксама была замацавана і сістэма ўліку гадоў – інідыкт, якая вызначала месца года ў пятнаццацігадовым цыкле вылічэння. Недахопам юліанскага календара было назапашванне за 128 гадоў аднаго лішняга дня з-за розніцы паміж каляндарным і рэальным сонечным годам. Гэта прывяло да XVI ст. да з’яўлення разрыву ў 10 дзён паміж каляндарным і саспраўдным днём вясенняга раўнаденства, што было важна для разліку рэлігійных святаў (асабліва Вялікдня). Таму рымскі папа Грыгорый ХІІІ, узяўшы за аснову разлікі італьянскага матэматыка Луіджы де Ліліо, перасунуў каляндар на 10 назапасіўшыхся дзён – з 5 на 15 кастрычніка 1582 г. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. афіцыйным зноў становіцца юліанскі каляндар, а католікі ў беларусі працягвалі карыстацца грыгарыянскім календаром. Толькі дэкрэтам Саўнаркома РСФСР ад 31 студзеня 1918 г. быў канчаткова ўведзены грыгарыянскі каляндар, і наступным днём лічылася 14 лютага (хаця праваслаўная царква да гэтага часу карыстаецца юліанскім календаром).

    1. Методыка даціроўкі гістарычнай крыніцы. Аналіз прамой інфармацыі аб часе стварэння гістарычнай крыніцы

Прамая даціроўка ў апавядальных крыніцах даецца ў выглядзе прыпісак (напрыклад, у летапісах – прыпіска ігумена Сільвестра аб напісанні “Аповесці мінулых часоў” у 1116 г. альбо манаха Лаўрэнція – аб напісанні Лаўрэнцьўскага летапісу у 1377 г.). У дакументах існуе спецыяльная формула – датум , дзе фіксуецца час стварэння акта (напрыклад, абласны прывілей вялікага князя Аляксандра Віцебску: “Писан у Вильни, в лето 7011, месяца июля в 16-й день, индикта 6”, г.зн. 16 ліпеня 1503 г.). Пры аналізе прамой часавай інфармацыі неабходна параўнаць указанне на год і на індыкт (месца года ў 15-гадовым цыкле), каб паміж імі не было разыходжанняў. Лічбы года часам пісаліся па рускай традыцыі ў выглядзе літар славянскага алфавіта. Напрыклад, дагавор полацкага князя Гердзеня з Лівонскім ордэнам і Рыгай даціраваны коли богъ былъ а лет и y лет и з лет и д ле(т)… и по рожен(ьи) божии дни за три дни”. Пасля перакладу ў сучасную лічбавую сістэму атрымліваецца, што дакумент быў створаны ў 1263 г. прза 3 дні пасля Ражжаства, г.зн. 28 снежня. Дзень стварэння ў крыніцах XIII-XVIII стст. часта быў з’арыентаваны на рэлігійнае свята. Напрыклад, прывілей польскага караля і вялікага князя літоўскага Уладзіслава ІІ Ягайлы свайму брату Скіргайлу быў дадзены “оу первую нед(е)лю по с(вя)т(е)мъ Марку еуаг(е)листе под леты б(ож)ьими 1387”. У 1387 г. дзень святога Марка-евангеліста трапляў на чацвёрты чацвер красавіка (25), а першая нядзеля пасля свята – на 28 красавіка. Дагаворная грамата літоўскага князя Скіргайлы з Лівонскім магістрам Робінам фон Эльтцем была дадзена “у трэці дзень пасля васьмі гадзін святых апосталаў Пятра і Паўла”. Свята Пятра і Паўла прыходзілася ў 1387 г. на 6 ліпеня, а трэці дзень – на 9 ліпеня.