Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ІІІ курс Факультэт замежных моў.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
25.11.2018
Размер:
186.88 Кб
Скачать

Практычныя заняткі № 4

КАТЭГОРЫЯ РОДУ НАЗОЎНІКАЎ

1. Чаму катэгорыя роду назоўнікаў адносіцца да ліку класіфікуючых катэгорыяў?

2. Ахарактарызуйце марфалагічныя, семантычныя, сінтаксічныя і словаўтваральныя паказчыкі роду назоўнікаў.

3. Якім назоўнікам не ўласцівая катэгорыя роду?

4. Як вызначаецца род абрэвіятур і іншамоўных нескланяльных назоўнікаў?

5. Прывядзіце прыклады назоўнікаў з няўстойлівым значэннем граматычнага роду. Чаму родавыя варыянты сустракаюцца часцей сярод неадушаўлёных назоўнікаў?

6. Ахарактарызуйце асаблівасці ўтварэння і ўжывання назоўнікаў агульнага роду ў беларускай мове.

Практыкаванне 1. Беларускія назоўнікі перакладзіце на рускую мову, а рускія – на беларускую. Вызначце іх род. Акрэсліце марфалагічныя паказчыкі роду ў рускіх і беларускіх словах.

І. Опёнок, простор, салат, пар, шов, жезл, галоша, охапка, пачка, продажа, посуда, бровь, яблоко, полынь, опись, рукопись, жеребёнок, волчонок, поросёнок, обязанность, свет, щука, комод, продажа.

ІІ. Патыліца, паводка, незадаволенасць, аднадушнасць, назва, жаль, святло, натоўп, спрыт, жыта, бялізна, мазоль, пыл, поступ, настрой, узвышша, цяжар, павага, світанне, расліна, струмень, правапіс.

ЛІТАРАТУРА

Кароткая граматыка беларускай мовы : 2 ч. – Ч. 1: Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія / навук. рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск : Бел. навука, 2007. – 351 с.

Сучасная беларуская мова : вучэб. дапам. / Л.М. Грыгор’ева [і інш.] ; пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 3-е выд., выпр. – Мінск : Вышэйшая школа, 2011. – 622 с

Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Я.М. Адамовіч, Н.В. Гаўрош, М.Ф.Гуліцкі і інш.; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – 2-е выд. – Мн.: Выш. школа, 1980.

Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковіч і інш.; пад рэд. М.С. Яўневіча. – Мн.: Выд. У.М. Скакун, 1997.

Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мн.: Універсітэцкае, 1996. – С. 286-324.

Шуба, П.П. Род граматычны // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча; рэдкал: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. – Мн.: БелЭн, 1994. – С.455-456.

Шуба, П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія: вучэб. дапам. / П.П. Шуба. – Мн.: Універсітэцкае, 1987.

Даўгулевіч, Н. Графіці, джакузі, караоке – ён, яна, яно ці яны?: Род і лік нескланяльных запазычаных назоўнікаў // Роднае слова. – 2005. – № 7. – С. 31-33.

Практычныя заняткі № 5

КАТЭГОРЫІ ЛІКУ І СКЛОНУ НАЗОЎНІКАЎ

1. Якія граматычныя сродкі выкарыстоўваюцца для выражэння значэння ліку назоўнікаў? Раскажыце пра гісторыю фарміравання граматычнай катэгорыі ліку. Пералічыце семантычныя групы адзіночналікавых і множналікавых назоўнікаў.

2. Чаму катэгорыя склону адносіцца да ліку словазменных катэгорыяў? З дапамогай якіх сродкаў выражаюцца склонавыя значэнні?

3. Што называецца скланеннем назоўнікаў? На чым заснавана размеркаванне назоўнікаў па тыпах скланення? Параўнайце класіфікацыі назоўнікаў па тыпах скланення, выкладзеныя ў вучэбнай і навуковай літаратуры.

4. Дайце падрабязны каментар да сістэмы канчаткаў:

а) назоўнікаў І скланення ў форме меснага склону адзіночнага ліку;

б) назоўнікаў ІІ скланення ў формах роднага і меснага склонаў адзіночнага ліку;

в) назоўнікаў ІІІ скланення ў форме творнага склону адзіночнага ліку;

г) назоўнікаў множнага ліку ў формах назоўнага і роднага склонаў.

5. Як скланяюцца ў беларускай мове прозвішчы?

Практыкаванне 1. Перакладзіце прыведзеныя назоўнікі на беларускую мову. Параўнайце формы ліку гэтых назоўнікаў у рускай і беларускай мовах.

Семена, отруби, опилки, чернила, соотношение, поросль, пение, двойня, дрожь, дверь, крестины, новоселье, Пасха, Благовещение, обручение, Крещение, Рождество, Сретение.

Практыкаванне 2. Прачытайце тэкст. Дайце яму загаловак. Вызначце асноўную думку тэксту. Да якога тыпу скланення адносяцца ўласныя асабовыя імёны і прозвішчы, ужытыя ў тэксце? Пастаўце іх у форме давальнага, творнага і меснага склонаў. Патлумачце правапіс канчаткаў.

Беларуская зямля нарадзіла шэраг выдатных дзеячаў, якія праславіліся далёка за яе межамі. Гэта Казімір Семяновіч, вынаходнік шматступеневай ракеты, і Якуб Наркевіч-Ёдка, адкрывальнік электраграфіі і бяздротавай перадачы электрычных сігналаў; Ігнат Дамейка, народны герой Чылі, даследчык яе прыродных багаццяў, заснавальнік універсітэта ў Сант’яга, і Герман Мінкоўскі, выдатны нямецкі матэматык і фізік; Аляксандр Кавалеўскі, які даказаў эвалюцыйнае адзінства хрыбетных і бесхрыбтовых жывёлаў, бліскуча пацвердзіўшы гэтым тэорыю Ч. Дарвіна, і яго брат Уладзімір Кавалеўскі, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі; Бенядзікт Дыбоўскі, які ўпершыню апісаў жывёльны свет Байкала, Амура, Камчаткі, і Ян Чэрскі, геолаг, даследчык Усходняй Сібіры, імем якога названая горная сістэма (хрыбет Чэрскага), Леў Арцімовіч, выдатны вучоны ў галіне тэрмаядзернага сінтэзу, і Аляксандр Чыжэўскі, заснавальнік геліябіялогіі; Аляксандр Маліноўскі, які сваёй працай стварыў падмурак новай навукі – кібернетыкі, і Оскар Мілаш, французскі і літоўскі пісьменнік. Са старадаўніх беларускіх родаў паходзяць і такія вядомыя ўсяму свету людзі, як матэматык Соф’я Кавалеўская, падарожнік Мікалай Пржавальскі, паэт Гіём Апалінэр, кампазітар Дзмітры Шастаковіч, авіяканструктар Павел Сухі.

(Паводле А. Мальдзіса)

ЛІТАРАТУРЫ

Сучасная беларуская мова : вучэб. дапам. / Л.М. Грыгор’ева [і інш.] ; пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 3-е выд., выпр. – Мінск : Вышэйшая школа, 2011. – 622 с

Кароткая граматыка беларускай мовы : 2 ч. – Ч. 1: Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія / навук. рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск : Бел. навука, 2007. – 351 с.

Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Я.М. Адамовіч, Н.В. Гаўрош, М.Ф.Гуліцкі і інш.; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – 2-е выд. – Мн.: Выш. школа, 1980. – С. 37-81.

Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковіч і інш.; пад рэд. М.С. Яўневіча. – Мн.: Выд. У.М. Скакун, 1997. – С. 48-96.

Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мн.: Універсітэцкае, 1996. – С. 286-324.

Шуба, П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія: вучэб. дапам. / П.П. Шуба. – Мн.: Універсітэцкае, 1987. – С. 36-91.

Шуба, П.П. Лік // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча; рэдкал: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. – Мн.: БелЭн, 1994. – С. 308-309.

Суднік, М.Р. Слоўнік асабовых уласных імён / М.Р. Суднік; навук. рэд. А.А. Лукашанец. – 2-е выд. – Мн.: Беларуская навука, 2005. – 176 с.