Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ІІІ курс Факультэт замежных моў.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
25.11.2018
Размер:
186.88 Кб
Скачать

Практычныя заняткі № 6 прыметнік

1. Пры класіфікацыі слоў па часцінах мовы ўлічваюць семантыку лексемаў, іх граматычныя катэгорыі, сінтаксічную функцыю, асаблівасці словаўтварэння. З улікам гэтых крытэрыяў ахарактарызуйце прыметнік як часціну мовы.

2. Раскажыце пра “ўзаемапранікненне” лексіка-граматычных разрадаў прыметнікаў.

3. Акрэсліце функцыянальныя, марфалагічныя і сінтаксічныя адрозненні паміж поўнымі і кароткімі формамі прыметнікаў. Чым розніцца ўжыванне поўных і кароткіх прыметнікаў у рускай і беларускай мовах? Ахарактарызуйце функцыянальныя адрозненні паміж кароткай і сцягнутай формамі.

6. Дайце характарыстыку катэгорыі ступеняў параўнання прыметнікаў. Пакажыце залежнасць утварэння формаў ступеняў параўнання ад структуры і семантыкі якасных прыметнікаў.

7. Ахарактарызуйце ад’ектыўнае, змешанае і нулявое скланенне прыметнікаў. Акрэсліце адметнасць скланення прыналежных прыметнікаў у беларускай мове ў параўнанні з рускай.

Практыкаванне 1. Перакладзіце сказы на беларускую мову. Параўнайце граматычныя формы прыметнікаў у беларускай і рускай мовах.

1. Воздух чист и свеж, как поцелуй ребёнка; солнце ярко, небо сине, – чего бы, кажется, больше? – зачем тут страсти, желания, сожаления? (М.Ю. Лермонтов) 2. В борьбе победа за тем, кто силён духом. (К.Н. Бестужев-Рюмин) 3. Тот, кто работает, всегда молод. И иногда мне кажется, что, может быть, труд вырабатывает какие-нибудь особые гормоны, повышающие жизненный импульс. (Н.Н. Бурденко) 4. Когда труд – удовольствие, жизнь – хороша! Когда труд – обязанность, жизнь – рабство. (М. Горький) 5. Сознаётся в вине только сильный. Скромен только сильный, прощает только сильный, да и смеётся сильный, часто смех его – слёзы. (А.И. Герцен) 6. Для привязанности нет срока: всегда можно любить, пока сердце живо. (Н.М. Карамзин) 7. Любовь сильна, как молния, но без грому проницает, и самые сильные её удары приятны. (М.В. Ломоносов)

ЛІТАРАТУРА

Кароткая граматыка беларускай мовы : 2 ч. – Ч. 1: Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія / навук. рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск : Бел. навука, 2007. – 351 с.

Сучасная беларуская мова : вучэб. дапам. / Л.М. Грыгор’ева [і інш.] ; пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 3-е выд., выпр. – Мінск : Вышэйшая школа, 2011. – 622 с

Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Я.М. Адамовіч, Н.В. Гаўрош, М.Ф.Гуліцкі і інш.; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – 2-е выд. – Мн.: Выш. школа, 1980.

Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковіч і інш.; пад рэд. М.С. Яўневіча. – Мн.: Выд. У.М. Скакун, 1997.

Сцяцко, П.У. Поўныя і кароткія формы дапасаваных словаў / П.У. Сцяцко // Роднае слова. – 1997. – № 6. – С. 50-55.

Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мн.: Універсітэцкае, 1996.

Практычныя заняткі № 7 лічэбнік.Займеннік

1. Назавіце спецыфічныя рысы лічэбніка як часціны мовы (семантычныя, марфалагічныя, словаўтваральныя, сінтаксічныя).

2. Як адрозніць лічэбнік ад іншых часцінаў мовы з лікавым значэннем?

3. Супастаўце розныя класіфікацыі лексіка-граматычных разрадаў лічэбнікаў у айчыннай лінгвістыцы.

4. Акрэсліце класіфікацыю лічэбнікаў паводле іх структурнага складу.

5. У чым асаблівасці сінтаксічнай сувязі лічэбнікаў з назоўнікамі ў беларускай мове ў параўнанні з рускай?

6. Ахарактарызуйце скланенне лічэбнікаў розных лексіка-граматычных разрадаў.

7. Акрэсліце семантычныя, марфалагічныя, словаўтваральныя і сінтаксічныя адзнакі займенніка як часціны мовы. Чым адрозніваюцца займеннікі ад знамянальных часцінаў мовы? Дзеля чаго ўжываюцца ў маўленні?

8. Ахарактарызуйце разрады займеннікаў паводле суадносінаў з іншымі часцінамі мовы: назоўнікамі, прыметнікамі, лічэбнікамі, прыслоўямі.

9. Акрэсліце семантычныя і граматычныя ўласцівасці займеннікаў розных лексіка-граматычных разрадаў: асабовых, зваротнага, пытальных, адносных, указальных, прыналежных, азначальных, няпэўных, адмоўных.

Практыкаванне 1. Перакладзіце колькасна-іменныя спалучэнні на беларускую мову. Вызначце тып сінтаксічнай сувязі лічэбнікаў з назоўнікамі ў рускіх і беларускіх словазлучэннях.

Двадцать пять лет, три счастливых дня, четыре лучших выступления, три целых четыре десятых грамма, в пяти километрах от деревни, сегодня – пятое января, в четырёх шагах от нас, три пятых населения, дяде около шестидесяти лет, два окна, три ведра, три килограмма песка, двести семьдесят четыре рубля, нуль целых две восьмых процента.

Практыкаванне 2. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Звярніце ўвагу на ўжыванне прыназоўнікаў. З трыма словазлучэннямі (на выбар) складзіце сказы.

Нечем оправдать, некем гордиться, не с кем сравнить, не за что бороться, некого выбрать, ни во что не верить, не с кем посоветоваться, приехать с ним, склониться перед ним, встретиться с ней, обращаться к ним, спросить у него, вертеться около неё, сделать ради неё, опоздать из-за него, верить в неё, на себе почувствовать, купить себе пальто, увидеть себя в зеркале, думать только о себе, посмотри на себя.

ЛІТАРАТУРА

Кароткая граматыка беларускай мовы : 2 ч. – Ч. 1: Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія / навук. рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск : Бел. навука, 2007. – 351 с.

Сучасная беларуская мова : вучэб. дапам. / Л.М. Грыгор’ева [і інш.] ; пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 3-е выд., выпр. – Мінск : Вышэйшая школа, 2011. – 622 с

Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Я.М. Адамовіч, Н.В. Гаўрош, М.Ф.Гуліцкі і інш.; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – 2-е выд. – Мн.: Выш. школа, 1980.

Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковіч і інш.; пад рэд. М.С. Яўневіча. – Мн.: Выд. У.М. Скакун, 1997.