Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ІІІ курс Факультэт замежных моў.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
25.11.2018
Размер:
186.88 Кб
Скачать

Факультэт замежных моў ііі курс Пытанні да экзамену па сучаснай беларускай мове

1. Паняцце пра сучасную беларускую літаратурную мову як найвышэйшую форму праяўлення нацыянальнай культуры. Асноўныя этапы гісторыі беларускай мовы. Стан беларускай мовы на сучасным этапе.

2. Фанетыка – навука аб гукавым ладзе мовы. Сувязь фанетыкі з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Састаўныя часткі фанетыкі. Гукі маўлення як асноўныя адзінкі фанетыкі. Аспекты іх вывучэння.

3.Сегментныя (лінейныя) фанетычныя адзінкі: фраза, такт (сінтагма), фанетычнае слова, склад, гук.

4. Звышсегментныя фанетычныя адзінкі (націск, інтанацыя).

5. Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных гукаў.

6. Артыкуляцыйная класіфікацыя зычных гукаў.

7. Узаемадзеянне гукаў у маўленчай плыні. Акамадацыя, асіміляцыя і дысіміляцыя гукаў у беларускай мове.

8. Якасная і колькасная рэдукцыя галосных. Аканне і яканне як разнавіднасці якаснай рэдукцыі галосных у беларускай мове.

9. Пратэтычныя і эпентэтычныя гукі ў беларускай мове.

10. Арфаэпія. Гісторыя станаўлення беларускага літаратурнага вымаўлення. Стылі літаратурнага вымаўлення.

11. Асноўныя правілы вымаўлення галосных гукаў і іх спалучэнняў.

12. Асноўныя правілы вымаўлення зычных гукаў і іх спалучэнняў.

13. Прадмет і задачы графікі. Беларускі алфавіт. Гукавыя значэнні літар. Адназначныя і двухзначныя літары. Гукавы і складовы прынцыпы графікі.

14. Гісторыя беларускай графікі.

15. Змест і задачы арфаграфіі. Асноўныя паняцці арфаграфіі: арфаграма, прынцып арфаграфіі, арфаграфічная памылка, апорнае напісанне. Раздзелы арфаграфіі.

16. Гісторыя фарміравання і развіцця арфаграфічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы. Новая рэдакцыя “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008).

17. Слова як аб’ект вывучэння лексікалогіі. Азначэнне слова як асноўнай адзінкі мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова. Шляхі развіцця мнагазначнасці слова – метафара, метанімія, сінекдаха.

18. Аманімія. Тыпы амонімаў. Размежаванне аманіміі і полісеміі. Паронімы. Міжмоўныя амонімы і паронімы.

19. Сінанімія. Сінанімічны рад. Тыпы сінонімаў. Антанімія. Тыпы антонімаў.

20. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле актыўнага і пасіўнага складу: устарэлыя словы, неалагізмы.

21. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжытку: дыялектызмы, тэрміналагічная і прафесійная лексіка, жарганізмы і аргатызмы.

22. Беларуская лексікаграфія. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя даведнікі. З гісторыі беларускай лексікаграфіі.

23. Прадмет фразеалогіі. Уласна фраземы. Іх семантычная класифікацыя.

24. Утварэнне фразеалагізмаў. Іх этымалагічная класіфікацыя.

25. Беларуская фразеаграфія. Слоўнікі фразем, прыказак (прымавак), параўнанняў, крылатых выслоўяў, перыфраз.

26. Марфеміка як раздзел мовазнаўства. Паняцце аб марфемнай будове слова. Каранёвыя і службовыя марфемы. Форма-, словаўтваральныя і сінкрэтычныя афіксы. Змены ў марфемнай структуры слова: апрошчанне, перараскладанне, ускладненне.

27. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя паняцці словаўтварэння: вытворнае слова, утваральная база, фармант, словаўтваральны тып, словаўтваральная мадэль, спосаб словаўтварэння. Спосабы сучаснага беларускага словаўтварэння.

28. Прадмет і задачы граматыкі. Асноўныя граматычныя паняцці: граматычнае значэнне, граматычны сродак, граматычная форма, парадыгма.

29. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Прынцыпы выдзялення часцінаў мовы. Сістэма часцінаў мовы.

30. Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў: уласныя і агульныя, канкрэтныя і абстрактныя, зборныя, рэчыўныя, адушаўлёныя і неадушаўлёныя.

31. Катэгорыя роду назоўнікаў. Прынцыпы вызначэння роду назоўнікаў. Назоўнікі агульнага роду. Несупадзенне граматычнага роду назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

32. Катэгорыя ліку назоўнікаў. Паказчыкі формы множнага ліку. Адзіночналікавыя і можналікавыя назоўнікі. Несупадзенне формаў ліку ў беларускай і рускай мовах. Ужыванне парнага ліку.

33. Катэгорыя склону назоўнікаў. Сістэма склонаў у СБМ. Асноўныя значэнні склонаў назоўнікаў. Ужыванне формаў клічнага склону. Тыпы скланення назоўнікаў. Канчаткі назоўнікаў І, ІІ, ІІІ скланення.

34. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі. Скланенне прозвішчаў і геаграфічных назваў.

35. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Поўныя і кароткія прыметнікі. Скланенне прыметнікаў.

36. Марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці лічэбнікаў. Разрады лічэбнікаў па значэнні і структуры. Няпэўна-колькасныя словы. Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі. Скланенне лічэбнікаў.

37. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў па значэнні і па суадносінах з іншымі часцінамі мовы. Скланенне займеннікаў.

38. Агульная характарыстыка дзеяслова: семантыка, формы, асновы. Інфінітыў як пачатковая форма дзеяслова.

39. Катэгорыя трывання дзеяслова. Трывальныя пары, іх утварэнне. Аднатрывальныя і двухтрывальныя дзеясловы.

40. Катэгорыя часу дзеяслова. Абсалютнае і адноснае значэнне формаў часу. Формы прошлага, цяперашняга, будучага часу, іх значэнні і ўтварэнне. Ужыванне формаў аднаго часу ў значэнні іншага.

41. Катэгорыя ладу дзеяслова Значэнні і ўтварэнне формаў абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладоў. Ужыванне формаў аднаго ладу ў значэнні іншага.

42. Катэгорыі асобы, ліку, роду дзеяслова. Безасабовыя дзеясловы, іх семантычныя і граматычныя асаблівасці.

43. Дзеепрыметнік як атрыбутыўная форма дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў у беларускай мове. Прыёмы замены неўжывальных формаў дзеепрыметнікаў.

44. Дзеепрыслоўе як атрыбутыўная форма дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў у беларускай мове.

45. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў па значэнні і па суадноснасці з іншымі часцінамі мовы, называння прыметы ці ўказання на яе. Ступені параўнання прыслоўяў.

46. Безасабова-прэдыкатыўныя словы: граматычныя асаблівасці, семантычныя групы, сінтаксічная функцыя. Утварэнне прэдыкатываў.

47. Прыназоўнік як службовая часціна мовы. Групы прыназоўнікаў паводле будовы, паходжання, суадноснасці з іншымі часцінамі мовы. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў. Некаторыя асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.

48. Злучнік як часціна мовы. Класіфікацыя злучнікаў паводле паходжання, саставу, ужывання і функцыянальнага прызначэння.

49. Часціцы як часціна мовы. Разрады часціц паводле паходжання, складу і значэння.

50. Мадальныя словы, іх разрады па значэнні, роля ў мове. Выклічнікі. Гукаперайманні. Месца гэтых груп слоў у сістэме часцінаў мовы.