Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)

Аўтар – складальнік канд. гіст. навук, дацэнт

кафедры агульнанавуковых дысцыплін

В.П.Вірская

Раздзел і. Спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь тэма 1. Старажытныя цывілізацыі. “вялікае перасяленне народаў” і беларусь

Храналогія падзей

100–35 тыс. да н.э. – час першага з’яўлення людзей на тэрыто-рыі Беларусі.

100–10 тыс. да н.э. – палеаліт.

10–6 тыс. да н.э.мезаліт.

5–3 тыс. да н.э. неаліт.

2 – пач. 1 тыс. да н.э. – бронзавы век.

32 тыс. да н.э. – вылучэнне жывелагадоўлі і земляробства як самастойных форм вытворчай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі.

пач. 1 тыс. да н.э – VII ст. н.э. жалезны век.

VIIX ст. – пераход насельніцтва Беларусі да шматукладнай формы гаспадарання.

40 тыс. г. да н.э. – 3–2 тыс. гадоў да н.э. – даіндаеўрапейскі перыяд.

32 тыс. г. да н.э. – да нашых дзён індаеўрапейскі перыяд.

3–2 тыс. да н.э. – IVV ст. н.э. – балцкі этап.

IVV ст. н.э. – да нашага часу славянскі этап.

VIIIIX ст. – масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Археалагічная культура – агульнасць аднастайных па матэры-яльнай культуры археалагічных помнікаў на акрэсленай тэрыторыі і храналагічна блізкіх па часе існавання.

Бронзавы векперыяд старажытнай гісторыі, калі побач з каменнымі ўжывалі прылады працы, зброю і ўпрыгожанні з бронзы.

Гарадзішча рэшткі ўмацаванага паселішча перыяду патрыярхату.

Жалезны век – эпоха ў гісторыі чалавецтва, якая характарызуец-ца пашырэннем металургіі жалеза і вырабам жалезных рэчаў.

Каменны век – перыяд гісторыі і культуры, на працягу якога прылады працы і зброя вырабляліся з каменю, часткова з касцей і дрэва; у гэты перыяд узнікае мастацтва, рэлігія.

Матрыярхат – перыяд у гісторыі родавай абшчыны, калі жан-чына адыгрывала вядучую ролю ў гаспадарчым жыцці, у сістэме ся-мейна-шлюбных адносін.

Племя аб’яднанне некалькіх родаў.

Родавая абшчына аб’яднанне кроўных сваякоў, якія мелі агульную ўласнасць і вялі калектыўную гаспадарку.

Род калектыў першабытных людзей, аб’яднаных кроўным радством.

Свяцілішча язычніцкае культавае збудаванне, месца маленняў і ахвярапрынашэнняў.

Селішча – рэшткі старажытнага неўмацаванага паселішча пе-рыяду распаду першабытнаабшчыннага ладу.

Сельская абшчына аб’яднанне людзей, у якім асобныя сем’і маглі не мець сваяцкіх адносін.

Паганства – сістэма рэлігійных вераванняў, калі чалавек аба-гатварае розныя сілы і стыхіі прыроды.

Пытанні для самаправеркі

1. Якія значныя падзеі адбыліся ў сярэдзіне III тыс. да н.э. на тэрыторыі Беларусі?

2. Якая была этнічная прыналежнасць насельніцтва Беларусі да прыходу сюды індаеўрапейцаў у канцы III тыс. да н.э.?

3. Калі пачынаецца жалезны век на Беларусі?

4. Адкуль паступалі медзь і бронза на Беларусь?

5. Чаму змяніўся тып пасялення ў жалезным веку?

6. Якія адносіны складаліся ў I тыс. н.э. на Беларусі паміж бал-тамі і славянамі?

Тэма 2.

Лекцыя 1. СТАНАЎЛЕННЕ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ