Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. У чым сутнасць і навізна рэформаў – земскай, гарадской, су-довай, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку?

2. Растлумачце, чаму вышэйпералічаныя рэформы праводзіліся на Беларусі значна пазней, чым у цэлым у Расійскай імперыі.

3. Як указаныя рэформы садзейнічалі фарміраванню буржуаз-нага грамадства на Беларусі?

Пытанне 23. Развіццё капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове хіх ст.

Аграрная рэформа 1861 г. з’явілася сур’ёзным падмуркам для развіцця прамысловасці Беларусі. Яе характэрнымі рысамі былі хуткі рост фабрычнай індустрыі, пашырэнне дробнай вытворчасці і ману-фактур, пераважна невялікіх фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў па перапрацоўцы мясцовай сыравіны: дрэва (сталярная), гліны (ганчар-ная), скуры (кушнерска-шавецкая), шэрсці і льну (ткацкая). Ішоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. У канцы ХІХ ст. фабрычна-завадская прамысловасць (1137 прадпрыемстваў) давала 46,8% валавога прадукту. Сярэдні памер прадпрыемстваў Беларусі быў у 2,3 разы меншы, чым увогуле па Расіі.

Галоўнымі галінамі прамысловасці Беларусі былі вінакурэнне (23,5% усёй прамысловай прадукцыі ў 1900 г.), лесапільная, запалка-вая, папярова-картонная, мукамольная-крупяная і інш.

У 80–90-я гады ХІХ ст. на Беларусі ўведзена ў дзеянне фабрыч-на-завадскіх прадпрыемстваў у 4 разы больш, чым за папярэднія 20 гадоў (у Расіі толькі ў 2,6 раза). Гэтаму спрыяла стварэнне густой сеткі чыгуначных дарог у 1,8 раза больш, чым у еўрапейскай частцы Расій-скай імперыі. Значную ролю адыгрываў рачны транспарт. Працягваўся рост гарадоў. Пашыраўся ўнутраны і знешні гандаль.

Рэформа 1861 г. абумовіла “прускі шлях” развіцця аграрнага капіталізму ў Расійскай імперыі ў цэлым і на Беларусі ў прыватнасці. Тут пераважала памешчыцкае землеўладанне. У 1877 г. памешчыкам належыла 50,3% зямлі, сялянам – 33,4%, казне, царкве, розным уста-новам – 11,2%. Так, князь Вітгенштэйн меў амаль 1 млн. дзесяцін, князь Радзівіл – 15 тыс. дзесяцін.

Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбы-ваўся паступова. Аднак па ўзроўню развіцця аграрнага капіталізму яна ішла наперадзе многіх рэгіёнаў Расіі, асабліва Віленская, Гродзенская і Мінская губерні. Аб гэтым яскрава сведчыць пераход пад уздзеяннем сусветнага аграрнага крызісу спецыялізацыі беларускай сельскай гаспадаркі ў 80–90-я гг. ХІХ ст. ад вырошчвання збожжа да мяса-малочнай жывелагадоўлі.

Сувязь з рынкам спрыяла пашырэнню вытворчасці тэхнічных культур, асабліва бульбы, льну, прамысловага садоўніцтва і агарод-ніцтва. Капіталізацыя памешчыцкай гаспадаркі Беларусі выклікала неабходнасць выкарыстання машын. У сярэдзіне 90-х гг. па распаў-сюджванні розных сельскагаспадарчых прылад Беларусь знаходзілася на другім месцы ў Расійскай імперыі пасля Наварасійскага раёна. Сялянскія гаспадаркі таксама пераходзілі на капіталістычныя метады гаспадарання.

Аднак да пачатку ХХ ст. гаспадарка Беларусі ўсё яшчэ заставалася напалову феадальнай – напалову капіталістычнай.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Фабрычна-завадская прамысловасць – прамысловасць, заснава-ная на забеспячэнні вытворчасці тавараў машыннай тэхнікай фабрык і заводаў.

Храналогія падзей

1862 г. – пабудавана Пецярбургска-Варшаўская чыгунка, якая ўпершыню была пракладзена па тэрыторыі Беларусі, прайшла праз Гродна.

1861 г. – указ “Аб часовых мерах для найму сельскіх рабочых і служачых”.

18801890 гг. – сусветны аграрны крызіс – зніжэнне цэн на збож-жа больш чым у 2 разы.

1886 г. – “Палажэнне аб найме на сельскія работы”.

1871 г. – пачала дзейнічаць Маскоўска-Брэсцкая магістраль.

1882 г. – створаны Сялянскі пазямельны банк, закон “Аб мала-летніх працоўных на заводах, фабрыках і мануфактурах”.

1897 г. – закон “Аб працягласці і размеркаванні рабочага часу ва ўстановах фабрычна-завадской прамысловасці”.