Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. Якімі адметнымі рысамі характарызуецца нацыя?

2. Вызначце характэрныя асаблівасці ў фарміраванні беларускай нацыі.

Пытанне 27. Культура Беларусі ў 60–90 гг. Хіх ст.

Патрэбы капіталістычнага развіцця, узмацненне грамадска-па-літычнага руху прымусілі царызм правесці школьную рэформу 1864 г., якая садзейнічала пашырэнню сеткі пачатковых школ і адмяняла саслоўныя абмежаванні для паступаючых у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. Дазвалялася грамадскім і прыватным асобам адкрываць пачатковыя школы, дзе дзяцей вучылі пісьму, чатыром дзеянням арыфметыкі, закону божаму і царкоўным спевам.

У 1871 г. зацверджаны новы статут гімназій, які прадугледжваў развіццё толькі класічных гімназій. Тэрмін навучання ў іх павялічваўся з 7 да 8 гадоў. Рэальныя гімназіі былі пераўтвораны ў рэальныя вучы-лішчы.

Адна школа прыходзілася на 8–10 вёсак, большая частка школ размяшчалася ў сялянскіх хатах, не хапала партаў, вучэбных дапа-можнікаў, сшыткаў і г.д. Цяга беларускага насельніцтва да навучання дзяцей у школе была велізарная. Існавалі сярэднія навучальныя ўста-новы царкоўнага ведамства – духоўныя семінарыі. Па палажэнні 1872 г. ствараліся гарадскія вучылішчы, выпускнікі якіх не маглі паступаць у сярэднія навучальныя ўстановы. Пачатковымі школамі ў вёсцы сталі народныя вучылішчы. Пры царкоўных прыходах існавалі пачатковыя прыходскія школы.

Разам з тым, ажыццяўленне школьнай рэформы на Беларусі супала з правядзеннем жорсткага курсу ў палітыцы царызму пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. За ўдзел выкладчыкаў і навучэн-цаў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. Лікві-даваны польскія школы, у школах забаранялася выкладанне польскай мовы.

З 1881 г., пасля забойства Аляксандра ІІ, наступіў перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі і ў сістэме адукацыі. Цыркуляр 1887 г. абмя-жоўваў паступленне “кухарчыных дзяцей у гімназіі і прагімназіі”. Паводле перапісу 1897 г., агульны лік пісьменных у Беларусі складаў 25,7%.

Капіталістычная гаспадарка патрабавала кваліфікаванай рабо-чай сілы. На тэрыторыі Беларусі існавалі разнастайныя тыпы прафе-сійных школ. Характэрнай рысай адукацыі на Беларусі з’яўлялася вы-сокая ўдзельная вага яўрэйскіх устаноў.

У другой палове ХІХ ст. на Беларусі былі закладзены асновы педагагічнай адукацыі. У 1864 г. пачала дзейнічаць першая ў Расійскай імперыі Маладзечанская настаўніцкая семінарыя. На пачатку ХХ ст. працавалі Полацкая, Нясвіжская, Свіслацкая, Барысаўская, Бабруй-ская, Гомельская, Аршанская, Рагачоўская, Барунская, Мсціслаўская і Гарадоцкая настаўніцкія семінарыі.

Пасля паўстання 1863–1864 гг. узрасла цікавасць прагрэсіўнай рускай інтэлігенцыі да гісторыі, побыту і культуры насельніцтва Бе-ларусі. Вядомымі знаўцамі краю былі А.А. Шахматаў, А.І. Сабалеўскі, М.А. Янчук. Яны працавалі ў Акадэміі навук, Маскоўскім і Пецярбург-скім універсітэтах. Галоўным цэнтрам вывучэння беларускіх губерняў стаў Паўночна-заходні аддзел імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства (г. Вільня, 1867–1915), які замяніў Віленскую археалагіч-ную Камісію (1855–1865 гг.). У складзе аддзела налічвалася больш за 300 членаў, у тым ліку 187 настаўнікаў.

Адным з першых буйных даследчыкаў Беларусі быў настаўнік І.І. Насовіч, які ў 1870 г. у Санкт-Пецярбургу выдаў “Словарь белорус-ского наречия”. Выдатнымі даследчыкамі Беларусі былі М.Я. Нікі-фароўскі, Е.Р. Раманаў, М.А. Дзмітрыеў, Ю.Ф. Крачкоўскі, М.В. Доў-нар-Запольскі і інш.

У 60–80-я гг. ХІХ ст. перыядычны друк Беларусі прадстаўлялі афіцыйныя выданні: “Губернские ведомости”, “Епархиальные ведо-мости”, “Виленский вестник”, “Вестник Западной России”. У 1886 г. пачалося выданне адзінай легальнай, незалежнай газеты “Минский листок”.

У 1863–1864 гг. К. Каліноўскі выдаў “Мужыцкую праўду”, “Пісьмы з-пад шыбеніцы”. Традыцыі пачатку 60-х гадоў прадоўжылі Ф. Багушэвіч, А. Гурэвіч, Я. Лучына, Цётка (Э. Пашкевіч) і інш. Вяр-шыняй развіцця беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. стала творчасць Ф. Багушэвіча. Ён першы з беларускіх пісьменнікаў прызнаў самастойным беларускі этнас і беларускую мову. У 1891 г. выдаў зборнік “Дудка беларуская”, у 1896 г. – “Смык беларускі”. Ф.Багушэвіч – пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры.

У парэформенны перыяд у беларускіх гарадах і мястэчках ствараліся аматарскія тэатральныя калектывы. У 1890 г. у Мінску быў адкрыты пастаянны тэатр, створана Таварыства аматараў мас-тацтваў.

У 90-я гады ХІХ ст. былі адчынены мастацкія школы В. Мааса ў Мінску і Ю. Пэна ў Віцебску. Значнымі постацямі ў беларускім жывапісу з’яўляюцца А. Гараўскі, Н. Сілівановіч і інш. Пачалася творчая дзейнасць В. Бялыніцкага-Бірулі.

Станоўчыя зрухі ў эканоміцы садзейнічалі хуткаму росту гарадоў Беларусі. Адбываліся пэўныя змены ў іх планіроўцы і добраўпарадкаванні. Назіраўся росквіт неагатычнага і псеўдарускага стыляў у культавым будаўніцтве, а таксама стылю мадэрн.

Такія асноўныя накірункі беларускай культуры другой паловы ХІХ ст.

Храналогія падзей

1864 г. – закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Нава-грудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. Адкрыта Маладзечанская настаўніцкая семінарыя.