Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. Назавіце асноўныя дасягненні ў развіцці розных галін бела-рускай культуры таго часу.

Пытанне 28. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа

У пачатку ХХ ст. узмацніўся працэс канцэнтрацыі прамысло-васці і капіталу, што прывяло да стварэння ў Беларусі манапалістыч-ных аб’яднанняў. Так, у Мінску дзейнічалі акцыянерныя таварыствы запалкавай фабрыкі “Маланка” і крухмала-патачнага завода “Сокал”, у Гродне – акцыянернае таварыства тытунёвай фабрыкі Шарашэўскага.

Вядучую ролю ў эканоміцы пачалі адыгрываць банкі. Тут меліся крэдытныя ўстановы ад самых прымітыўных – сялянскіх саслоўных кас – да філіялаў значных камерцыйных (Руска-Азіяцкага, Азоўскага, Руска-Французскага і інш.) і Дзяржаўнага банка Расіі. Да 1913 г. на Беларусі налічвалася 18 банкаў. У пачатку ХХ ст. прыкметную ролю на Беларусі адыгрываў нямецкі капітал, але ў асноўным капітал быў мясцовым, пераважна яўрэйскім.

Пасля грашовай рэформы 1895–1897 гг. фінансава-крэдытная сістэма Расійскай імперыі стабілізавалася. Характэрнай рысай дзярж-бюджэту беларускіх губерняў было перавышэнне яе даходнай часткі над расходнай. З 1900 па 1913 гг. нацыянальны даход Беларусі вырас удвая і падняўся з 536 млн. да 1 млрд. руб.

Працягвалася інтэнсіўнае будаўніцтва чыгуначных дарог. Да канца 1913 г. агульная працягласць чыгуначных пуцей на Беларусі складала 3,9 тыс. км.

Аднак удасканаленні формаў гаспадарання на стадыі манапа-лістычнага капіталізму ў прамысловасці на тэрыторыі Беларусі не змаглі набыць класічныя ўзоры і формы з-за недастатковага ў цэлым развіцця капіталізму, асабліва ў сельскай гаспадарцы.

У ходзе першай расійскай рэвалюцыі 1905–1907 гг. царскі ўрад пачаў імпульсіўна шукаць выйсце з гэтай складанай сытуацыі. 3 ліс-тапада 1905 г. цар выдаў маніфест аб адмене выкупных платяжоў з сялян з 1 студзеня 1906 г. – на палову, а з 1 студзеня 1907 г. – поўнас-цю. З гэтага часу надзельная зямля пры падворным землеўладанні перадавалася ва ўласнасць домагаспадару. Пры абшчынным землеўла-данні ўласнікам зямлі юрыдычна станавілася абшчына.

Рашаючую ролю ў паскарэнні развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы адыграла сталыпінская рэформа. Яна пачалася паводле распрацаванага старшынёй Савета міністраў і міністрам ўнутраных спраў Расійскай імперыі П.А. Сталыпіным указу “Аб дапаўненні нека-торых пастаноў дзеючага закона, які тычыцца сялянскага землеўла-дання і землекарыстання”. Гэты акт ад 9 лістапада 1906 г. пасля зац-верджання Дзяржаўнай думай і Дзяржаўным саветам і падпісання царом стаў законам толькі 14 чэрвеня 1910 г. Мэта ўрада, як сцвяр-джаў Сталыпін, “бачыць селяніна багатым”. Сутнасцю сталыпінскай аграрнай рэформы было ўкараненне прыватнай зямельнай уласнасці, што было абумоўлена неабходнасцю паскарэння развіцця капіталізму на вёсцы і канчатковай ліквідацыі рэшткаў прыгонніцтва ў аграрнай сферы. У Сталыпінскай праграме капіталізацыі аграрнага сектара вызначаюць асноўныя напрамкі:

– разбурэнне сельскай абшчыны;

– насаджэнне хутарскіх ці адрубных сельскіх гаспадарак;

– правядзення комплекса агратэхналагічных мерапрыемстваў;

– дабравольнае перасяленне сялян на свабодныя землі Сібіры, Паўночнага Каўказа, Сярэдняй Азіі і Далёкага Усходу.

Правядзенне рэформы было даручана “Асобаму Камітэту па землеўпарадкавальных справах”, у падначаленні якога былі губернскія і павятовыя землеўпарадкавальныя камісіі. Усе фінансавыя аперацыі па куплі і продажу зямлі праводзіў Сялянскі пазямельны банк (1882 г.). Створаныя ў сакавіку 1911 г. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай гу-бернях земствы таксама былі прыцягнуты да правядзення рэформы.

Па ўсіх напрамках аграрнай рэформы ў Беларусі былі дасягнуты значныя вынікі. Так, да 1915 г. у Магілёўскай губерніі з абшчыны выйшла 56,8% усіх абшчыннікаў, у Віцебскай – 28,9%. Гэта адны з самых высокіх паказчыкаў па Расіі. Нагадаем, што у Гродзенскай, Мінскай і Віленскай губернях абшчыны амаль не было. На працягу 1907–1916 гг. у беларускіх губернях ўзнікла больш за 128 тыс. хутароў і адрубоў, што скаладала 12% ад агульнай колькасці сялянскіх двароў (па Расіі ў цэлым 10%).

Трэці напрамак сталыпінскай рэформы звязаны з цэлым комп-лексам мерапрыемстваў па перабудове ўсяго сельскагаспадарчага жыц-ця краіны: наладжванне сельскагаспадарчых складоў, пракатных зерна-ачышчальных і ветэрынарных пунктаў, племянных рассаднікаў жывёлы, кааператыўных таварыстваў, паказальных садоў, бортнікаў, укараненне вогнеўстойлівага будаўніцтва і інш. Адзначым, што сродкаў на гэтыя мэты не хапала.

Урад Сталыпіна выдаў шэраг пастаноў аб льготах пры пера-сяленні сялян у тым ліку і з Беларусі на свободныя землі імперыі. Само ж перасяленне было арганізавана слаба. За 1904–1914 гг. з пяці беларускіх губерняў выехала больш за 356 тыс. чалавек, з якіх звыш 36 тыс. (10,9%) вярнуліся. Палітыка перасялення паскарала працэс сацыяльнага расслаення сялян.

Сялянскім пазямельным банкам за 10 гадоў у пяці губернях было прададзена з выдзяленнем ссуды за наяўны разлік звыш 250 тыс. дзесяцін зямлі на суму 20,5 млн. руб. Галоўнымі прадаўцамі зямлі былі памешчыкі, якія не змаглі прыстасавацца да рыначнай гаспадаркі, а пакупнікамі зямлі былі ў першую чаргу заможныя сяляне.

Сталыпінская рэформа прадугледжвала таксама адмену цялес-ных пакаранняў сялян, свабоду выбару імі месца пастаяннага пражы-вання і інш.

Правядзенне рэформы на тэрыторыі Беларусі за адносна кароткі тэрмін выявіла станоўчыя зрухі ў аграрным сектары. Скарацілася доля памешчыцкага землеўладання да 47% агульнай зямельнай плошчы. Сялянскія гаспадаркі сталі працаваць па законах рынку. Ураджайнасць за 1906–1913 гг. узрасла на 16,4%. Па ўраджайнасці жыта Гродзенская губерня займала першае месца ў Расіі. За 1900–1913 гг. чысты вываз з Беларусі малочных прадуктаў вырас на 20,8%, мяса – на 193,6%, льновалакна – на 18%. Ішоў працэс сацыяльнага расслаення вёскі. На пачатак 1914 г. беднае сялянства складала не менш 68% двароў, сярэдняе – 20%, заможнае – 12%. Сталыпінская аграрная рэформа была спынена Часовым урадам у 1917 г.

Такім чынам, сталыпінская аграрная рэформа спрыяла распаду сялянскай абшчыны, надзелу сялян абшчыннай зямлёй у прыватную маёмасць, паляпшэнню структуры сялянскай гаспадаркі, яе матэры-яльнага дабрабыту, ліквідацыі “перанаселенасці беларускай вёскі”, пашырэнню праслойкі заможных гаспадароў і росту вясковага прале-тарыяту. Рэформа засталася незавершанай і не змагла карэнным чынам змяніць паўфеадальны характар беларускай вёскі і паставіць яе на заходнееўрапейскі ўзровень, што стала адной з прычын да-лейшых эксперыментаў у аграрнай сферы.