Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭКЗАМЕН (История Беларуси).doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.12.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Асноўныя тэрміны і паняцці

Індустрыялізацыя – працэс стварэння машыннай індустрыі ва ўсіх галінах гаспадаркі і ў першую чаргу ў прамысловасці.

Пяцігодка – пяцігадовы план эканамічнага і сацыяльнага развіц-ця ў СССР.

Храналогія падзей

Снежань 1925 г. – пачатак індустрыялізацыі.

1928/1929–1930/1932 – першая пяцігодка.

19331937 – другая пяцігодка.

19381941 – трэцяя пяцігодка.

Пытанні для самаправеркі

1. Чым тлумачылі бальшавікі неабходнасць індустрыялізацыі?

2. Якія былі яе мэты і метады і як яны сумяшчаліся?

3. Назавіце перыяды індустрыялізацыі і дайце ім кароткую хара-ктарыстыку.

4. У чым заключаліся асаблівасці індустрыялізацыі ў Беларусі?

5. Пералічыце найбольш буйныя прамысловыя прадпрыемствы, пабудаваныя ў рэспубліцы за гады першых пяцігодак.

6. Якія вынікі індустрыялізацыі ў рэспубліцы?

Пытанне 41. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі

Найбольш цяжкім і драматычным напрамкам пераўтварэнняў, праведзеных пад сцягам пабудовы сацыялізму, з’явілася калекты-візацыя сельскай гаспадаркі. Сталінскае кіраўніцтва праводзіла яе ў час актыўнага фарміравання дыктатарскага рэжыму і культу асобы. Калектывізацыя была яскравай праявай гэтых заганных працэсаў.

У канцы 20-х – пачатку 30-х гг. перабудова вёскі згубіла сувязь з паступовым каапераваннем на аснове добраахвотнага аб’яднання гаспадарак і ператварылася ў прымусовую калектывізацыю. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР прадугледжваў аб’яднаць у калгасы і саўгасы 18–20% сялянскіх гаспадарак.

Калектыўныя гаспадаркі ствараліся ў двух формах – калгасы і саўгасы. Сяляне не ўспрымалі ідэю калектывізацыі, між тым пачалася гонка за тэмпамі. Ажыццяўленне калектывізацыі базіравалася на 3-х партыйна-дзяржаўных дырэктывах: ад 3 студзеня 1930 г. “Аб мерапры-емствах па ліквідацыі кулацкіх гаспадарак у раёнах суцэльнай калек-тывізацыі”, ад 5 студзеня 1930 г. “Аб тэмпах калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву” і ад 1 лютага 1930 г. “Аб ліквідацыі кулацтва як класа”.

У лютым 1930 г. Бюро ЦК ВКП(б)Б прыняло рашэнне калекты-візаваць да пачатку веснавой сяўбы гэтага года 75–80% сялянскіх гаспадарак і звярнулася з просьбай аб’явіць БССР рэспублікай су-цэльнай калектывізацыі. Пры правядзенні калектывізацыі шырока выкарыстоўвалася раскулачванне. Кулацтва было падзелена на тры катэгорыі: актыўныя праціўнікі калектывізацыі, найбольш заможныя і ўсе астатнія. Усіх аднесеных да першай катэгорыі без суда і следства паводле рашэння “троек” (першы сакратар райкама партыі, старшыня райвыканкама і начальнік ДПУ) арыштоўвалі і накіроўвалі ў месцы зняволення або расстрэльвалі. Залічаных у другую катэгорыю разам з сем’ямі вывозілі на Поўнач, Урал, у Сібір або Казахстан. Трэцяя катэ-горыя раскулачваемых пазбаўлялася права на надзел зямлі ў сваёй весцы і атрымлівала ўчасткі за межамі калгасаў.

У вёску для стварэння каўгасаў былі накіраваны сотні ўпаў-наважаных камуністаў. Разам з імі адпраўлялі і рабочых-дваццаці-пяцітысячнікаў, у тым ліку прысланых з прамысловых цэнтраў РСФСР, усяго звыш 600 чалавек. Аднак многія з арганізатараў калга-саў увогуле слаба дасведчаныя ў асаблівасцях сялянскага жыццця, лічылі за лепшае дзейнічаць метадам “лепш перагнуць, каб потым не абвінавацілі ў правым ухіле”. Працэс кааперавання быў падменены “раскулачваннем”.

Рэспубліка была ахоплена страхам. Ламаўся станавы хрыбет яе эканомікі і разбураліся адвечныя асновы вёскі. Бальшавіцкія ўлады зганялі з зямлі дзесяткі тысяч працаўнікоў, а разбурэнне сялянскага га-спадарчага ладу выдавалі за пабудову гарманічнага з горадам жыцця.

Вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі ў рэспубліцы адбыўся новы адток сялян з калгасаў. Толькі за два-тры месяцы рас-палася не менш як тысяча гаспадарак, з якіх выйшла больш як 55 тыс. сялянскіх сем’яў. Аб прычынах выхаду можна меркаваць па пісьму селяніна Цімафея Палуненкі, у якім адзначалася: “У калгасе кепска. Калі я сам сабе працаваў, у мяне была бульба, быў хлеб, цяпер я выпрацаваў 114 працадзён і амаль нічога не атрымаў. Я партызан… змагаўся за Савецкую ўладу і цяпер, калі спатрэбіцца, пайду (за яе) не гледзячы на тое, што мае жонка і дзеці без хлеба. А ў калгасе жыць не магу”.

У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў 3–4 мільёны жыццяў. Неабходна адзначыць, што масавы голад абышоў нашу рэспубліку за выключэннем некаторых паўднёвых раёнаў, хаця і тут шматлікімі былі паведамленні аб тым, што сяляне засталіся без хлеба, які сілай канфіскоўваўся ў іх праз калгасы.

Знаходзячыся ў безвыхадным становішчы, людзі, асабліва жанчыны, спрабавалі зразаць на калгасных палетках каласкі, вынесці зерне ў кішэнях, за пазухай. Аднак 7 жніўня 1932 г. быў выдадзены Закон аб ахове сацыялістычнай уласнасці (“закон аб пяці каласках” – як яго называлі ў народзе), паводле якога за такія крадзяжы ўводзілася вышэйшая мера пакарання – растрэл ці пазбаўленне волі на тэрмін не ніжэй за дзесяць гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці. Такую палітыку можна ацаніць як цяжкае злачынства супраць савецкага народа.

Між тым фарсіраваная, прымусовая калектывізацыя дала свае вынікі.

Да канца першай пяцігодкі ў БССР налічвалася больш як 9 тыс. калгасаў, у якія было ўключана звыш 43% сялянскіх гаспадарак з пасяўной плошчай 1782 тыс. гектараў і было створана 219 новых саўгасаў. Агульны аб’ём вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў 1932 г. у параўнанні з 1928 г. быў на 26% меншым, упала ўраджай-насць асноўных культур, на адну трэцюю скарацілася пагалоўе жывёлы.

У гады другой пяцігодкі калектывізацыя ў Беларусі завяршы-лася. У калгасах і саўгасах апынулася 680 тыс. сялянскіх двароў, ці 87,5% іх агульнай колькасці, было абагулена 96% пасяўной плошчы. Створаныя ў МТС палітаддзелы, якія дзейнічалі камандна-загаднымі мэтамі, ажыццяўляючы “чыстку” калгасаў і іх кіруючых органаў, “умацавалі” гаспадаркі. На калгасных палетках працавала больш, як 8 тыс. трактароў, 600 камбайнаў і іншых сельскагаспадарчых машын. Калі ў 1930 г. на Беларусі дзейнічала адна (Койданаўская) МТС, то ў 1937 г. – 200.

План трэцяй пяцігодкі (1938–1942 гг.) прадугледжваў павелі-чэнне ўраджаю і ўсёй валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2 разы.

У 1939 г. для больш рацыянальнага выкарыстання зямель у калгасах пачынаецца ссяленне хутароў у калгасныя цэнтры. З далу-чэннем Заходняй Беларусі ў 1939 г. тымі ж гвалтоўнымі метадамі, што і ва Усходняй Беларусі, пачалася калектывізацыя сялянскіх гаспадарак. Ужо да мая 1940 г. у Заходняй Беларусі было створана 430 калгасаў, якія аб’ядноўвалі 32 тыс. сялянскіх гаспадарак і 28 саўгасаў.

Між тым па многіх паказчыках сельская гаспадарка адставала ад узроўню 1913 г. і адпаведны рацыён харчавання быў горшы, чым у 1913 г.

Такім чынам, ажыццяўленне калектывізацыі адбывалася з вя-лікімі цяжкасцямі, жорсткім прымусам, насіллем над сялянамі, неадна-разовымі выхадамі з калгасаў. Працэс гэты быў супярэчлівы.

Калектывізацыя нанесла цяжкі ўдар па найбольш гаспадарлівай частцы сялян, якія былі асноўнымі носьбітамі земляробчага вопыту. Іх лёс трагічны. Гэта вельмі адмоўна адбілася на развіцці сельскай гаспадаркі, паклала пачатак ганебнаму працэсу рассялянівання вёскі. Цяжкія вынікі яго мы адчуваем і сёння.