- •Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
- •Раздзел і. Спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і беларусь тэма 1. Старажытныя цывілізацыі. “вялікае перасяленне народаў” і беларусь
- •Тэма 2.
- •Пытанне 1. Узнікненне класавага шматукладнага грамадстваў IX – першай палове XIII ст.
- •Пытанне 2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі: Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 3. Рэлігія і культура на беларускіх зямлях у IX – першай палове XIII ст.
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Лiтаратура Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне2. Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове хііі–хv ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •4 Ст? . Якімі былі ўзаемаадносіны паміж вкл і татарскімі княствамі?
- •Пытанне 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хііі – першай палове XVI ст. Аграрная рэформа 1557 г.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 8. Фарміраванне беларускай народнасці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 11. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 13. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 14. Культура Беларусі ў другой палове XVI – XVIII ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 16. Вайна 1812 г. На тэрыторыі Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 17. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове хіх ст. Паўстанне 1830–1831 гг.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 18. Змена палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі пасля паўстання 1830–1831 гг.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 19. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанне 20. Асвета і культура Беларусі ў канцы XVIII – першай палове хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 22. Буржуазныя рэформы 60-80-х гадоў XIX ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 23. Развіццё капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 24. Паўстанне 1863–1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі. К. Каліноўскі – кіраўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 25. Сялянскі і рабочы рух Беларусі ў другой палове хіх ст. Народніцкія гурткі. Пачатак прапаганды марксізму
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 26. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 27. Культура Беларусі ў 60–90 гг. Хіх ст.
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 28. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 29. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. У Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 30. Першая сусветная вайна (1914–1918 гг.). Падзеі ў Беларусі падчас вайны 1914 – да лютага 1917 гг.
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 31. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. Беларусь пасля падзення самадзяржаўя (сакавік – кастрычнік 1917 г.)
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанне 32. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самаўладдзя
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 33. Культура Беларусі ў пачатку хх ст.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 35. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 36. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 37. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918–1920 гг. Палітыка “ваеннага камунізму”
- •Пытанне 38. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 2. Беларусь у міжваенны перыяд Пытанне 39. Новая эканамічная палітыка ў бсср
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 40. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 41. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 42. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі
- •Пытанні для самаправеркі:
- •Пытанне 43. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 44. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 45. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
- •Пытанне 46. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 3. Беларусь у гады другой сусветнай вайны Пытанне 47. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 48. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 49. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 50. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
- •Асноўныя тэрміны і паняцці
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 51. Удзел беларускага народа ў разгроме нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны
- •Спіс літаратуры
- •Асноўная
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 53. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
- •Пытанні для самаправеркі
- •Тэма 2. Да новай мадэлі грамадскага ладу Пытанне 54. Бсср у другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным развіцці
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 55. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
- •Храналогія падзей
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 56. Культурнае і духоўнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.
- •Спіс літаратуры Крыніцы
- •Асноўная
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 58. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 59. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
- •Пытанні для самаправеркі
- •Пытанне 60. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь
- •Пытанні для самаправеркі
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Планы семінарскіх заняткаў
- •Пытанні па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
- •Прыкладная тэматыка курсавых работ па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) для спецыяльнасці “Міжнародныя адносіны”
Пытанні для самаправеркі
1. Якія мэты ставілі Польшча і Расія ў час савецка-польскай вайны адносна беларускіх зямель?
2. Які акупацыйны рэжым быў усталяваны на беларускіх землях і адносінах да яго насельніцтва?
-
Якімі былі вынікі Рыжскага міру для беларускага народа?
Тэма 2. Беларусь у міжваенны перыяд Пытанне 39. Новая эканамічная палітыка ў бсср
Спроба бальшавіцкай партыі перайсці да сацыялістычных мета-даў гаспадарання пры дапамозе ўсеагульнага адзяржаўлення сродкаў вытворчасці і адыходу ад таварна-грашовых адносін прывяла да глыбокіх крызісных з’яў. Эканамічны крызіс дапоўніўся палітычным. “Ваенны камунізм”, заснаваны на прымусе і насіллі, выклікаў шыро-кую незадаволенасць народа, асабліва сялянства. Пракацілася хваля забастовак рабочых, незадаволеных цяжкім эканамічным становішчам. Гвалтоўная канфіскацыя хлеба ў сялян па харчразвёрстцы выклікала шматлікія ўзброеныя выступленні. Кульмінацыяй незадаволенасці стала кранштацкае паўстанне (люты – сакавік 1921 г.).
Цяжкім было сацыяльна-эканамічнае становішча на Беларусі. Вясковае насельніцтва імкнуліся абіраць усе – вайсковыя часці, хар-човыя атрады і бандыты. Незадаволеныя харчразвёрсткай беларускія сяляне таксама браліся за зброю. Бальшавіцкія органы ўлады вымуша-ны былі да 1922 г. уключна захоўваць у БССР надзвычайнае становішча.
Такім чынам, выступленні рабочых і сялян вымусілі бальша-віцкіх кіраўнікоў адмовіцца ад палітыкі “ваеннага камунізму” і выпра-цаваць новую тактыку кіравання гаспадарчым комплексам, якая ў сакавіку 1921 г. на Х з’ездзе РКП(б) была прынята ў якасці новай эканамічнай палітыкі (НЭП). Трэба адзначыць, што пераход да нэпа быў спробай сумясціць сацыялістычныя прынцыпы кіравання адзяр-жаўленай эканомікі, у першую чаргу прамысловасцю і транспартам, з эканамічнымі законамі, выкарыстаць прыватны капітал у інтарэсах сацыялістычнага будаўніцтва. Сутнасць нэпа зводзілася да максімаль-нага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.
Галоўнай мерай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам, які ўстанаўліваўся да пачатку палявых работ. Спачатку падатак складаў прыкладна 20% ад атрыманага селянінам чыстага прадукту, амаль у два разы менш, чым па харчразвёрстцы. Затым быў зніжаны да 10%, а з 1 студзеня 1924 г. браўся толькі чырвонцамі ў памеры каля 5% прыбытку з гаспадаркі. Падатак дыферынцыраваўся з улікам наяўнасці жывёлы, урадлівасці зямлі. Ільготы мелі таксама сем’і чырвонаармейцаў, інвалідаў вайны і інш.
Селянін атрымаў свабоду выбару і формы арганізацыі апрацоўкі зямлі і гарантыю землеўладання. Аднолькава законнымі прызнаваліся сялянская арцель, абшчына, аднаасобныя ўладанні ў выглядзе адрубаў, або хутароў.
Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу, пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць. Тэрмін арэнды абмяжоўваўся, заахвочвалася развіццё кааперацыі. Усё гэта стварала матэрыяльную зацікаўленасць у развіцці дробнатаварнай сялянскай гаспадаркі, расшырэнні і пад’ёме вытворчасці. Усе лішкі, якія заставаліся ў селяніна пасля выплаты падаткаў, ён мог свабодна абменьваць і прадаваць на рынку. Гэтым самым вяртаўся прыватны гандаль.
Спроба абмежаваць прыватны абмен мясцовымі рынкамі, натуральным абменам не дала патрэбных вынікаў, а таму з мая 1921 г. грамадзяне і кааператывы атрымалі права абменьваць, купляць і пра-даваць прадукты.
У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, ка-аператыўны і дзяржаўны. Паміж імі існавала адкрытая канкурэнцыя. У рознічным гандлі найбольш актыўным быў прыватны прадавец, дзяр-жаўны гандаль панаваў у аптовай сферы, кааператывы ж займаліся і аптовым, і рознічным гандлем.
Вялікае значэнне для налажвання нармальнага эканамічнага жыцця мела грашовая рэформа 1922–1924 гг., па якой уводзіліся чырвонцы і праведзены дзве дэнамінацыі. Цяжка пераацаніць вынікі яе для Беларусі, дзе ў абароце хадзілі грошы самых розных краін.
У прамысловасці таксама адбыліся карэнныя змены. Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія кааператыўныя прадпрыем-ствы, адмяніла дэкрэты, што абмяжоўвалі іх свабоду дзеянняў і паў-намоцтвы. Прамысловыя кааператывы атрымалі правы юрыдычных асоб, маглі выкарыстоўваць наёмную працу, атрымліваць крэдыты. Здаваліся ў арэнду нацыяналізаваныя прамысловыя прадпрыемствы, якія ў дзяржаўным сектары аказаліся нерэнтабельнымі. Тэрмін арэнды звычайна складаў ад 2 да 5 гадоў, арэндная плата спачатку бралася натурай, пазней чырвонцамі. Дазвалялася арэнда прамысловых прад-прыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.
Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысло-васцю. Глаўкі былі ліквідаваны, замест іх створаны трэсты – аб’яднан-ні аднародных або узаемазвязаных паміж сабою прадпрыемстваў. Яны атрымлівалі поўны гаспадарчы разлік і фінансавую незалежнасць. Ні Усесаюзны савет народнай гаспадаркі (УСНГ), ні Савет народнай гаспадаркі Беларусі (СНГ), не мелі права ўмешвацца ў бягучую дзей-насць трэстаў. Гаспадарчы разлік азначаў, што прадпрыемства пасля абавязковых фінансавых узносаў у дзяржбюджэт самастойна адказвала за вынікі сваёй гаспадарчай дзейнасці, выкарыстоўвала прыбытак і ліквідавала страты. Сталі стварацца сіндыкаты – аб’яднанні трэстаў на пачатках кааперацыі. Сіндыкаты займаліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, знешнегандлёвымі аперацыямі.
Матэрыяльнае стымуляванне рабочых і служачых гаспадарча-разліковых прадпрыемстваў ставілася ў поўную залежнасць ад пры-быткавасці. Узнаўлялася грашовая аплата працы. У той жа час ажыц-цяўляўся пераход да новай тарыфнай палітыкі, якая грунтавалася на прынцыпе здзельнай аплаты працы, здымаліся абмежаванні на павы-шэнне заробкаў пры росце выпрацоўкі. Былі ліквідаваны абавязковая працоўная павіннасць і некаторыя абмежаванні на перамену месца работы. Такім чынам, арганізацыя працы будавалася на прынцыпах матэрыяльнага стымулявання.
Гэтыя меры стварылі неабходныя ўмовы для ўздыму прамыс-ловасці і развіцця гандлю. У 1921–1922 гг. пачалі працаваць мінскі чы-гуна-ліцейны і машынабудаўнічы завод “Энергія”, Талачынскі крух-мальны завод, крыштальны завод “Барысаў”, шэраг лесапільных і гар-барных заводаў. Наладжваўся гандаль паміж горадам і вёскай, а таксама БССР з Савецкай Расіяй, Украінай і іншымі савецкімі рэспуб-лікамі. Да 1925 г. валавая прадукцыя цэнзавай (буйной) прамысловасці перавысіла ўзровень 1913 г. на 28,5%. У 1925 г. электрастанцыі дзей-нічалі ва ўсіх акруговых цэнтрах Беларусі. Усяго ў гэты час у рэспуб-ліцы працавала 40 электрастанцый.
Нягледзячы на першыя поспехі, становішча прамысловасці зас-тавалася цяжкім: крызісы збыту 1923–1924, 1924–1925 гг., востры дэфіцыт тавараў, сведчылі аб гэтым. Крызіс на рубяжы 1927–1928 гг. быў ужо сацыяльна-палітычным. Ён быў таксама звязаны з невыка-наннем плана хлебанарыхтовак і недахопам сродкаў для індустры-ялізацыі, якая пачалася. Аднак, калі ў першых двух выпадках дзяржава шукала выйсце на шляху развіцця нэпа з дапамогай рыначных меха-нізмаў, хаця не выключаўся дзяржаўны націск, дык цяпер звярнулася да надзвычайных мер.
Бясспрэчна, што асноўнай супярэчнасцю дадзенага перыяду была неадпаведнасць паміж аўтарытарнай палітычнай сістэмай і рыначнымі метадамі эканомікі. Працягвалася абдзяржаўленне простай кааперацыі як альтэрнатыва прыватнакапіталістычным элементам. Дзяржпрамысловасць, хаця і набыла элементы рыначнай канкурэнцыі, але ў асноўным працягвала кіравацца агульным дзяржаўным планам эканамічнага рэгулявання.
Рыначны механізм адсутнічаў у адносінах паміж лёгкай і цяжкай прамысловасцю. Аплата працы работнікаў дзяржсектара па-ранейшаму фарміравалася расцэнкамі, нормамі, тарыфамі. Адсутніча-ла рэальная канкурэнцыя паміж дзяржаўнымі і кааператыўнымі прад-прыемствамі. Нэп ажыццяўляўся пры адсутнасці нармальных сувязяў з сусветнай эканомікай. Захоўвалася манаполія знешняга гандлю.
Нельга не сказаць і аб некаторых палітычных фактарах, якія са-дзейнічалі згортванню нэпа: 1) уся гаспадарчая тактыка 20-х гг. падпа-радкоўвалася інтарэсам унутрыпартыйнай барацьбы; адсутнічаў дэма-кратычны кантроль за дзейнасцю партыі і ўрада; 2) нэп атрымаў у спад-чыну ад “ваеннага камунізму” некампетэнтнасць апарату кіравання. Так, на 1 студзеня 1928 г. у праўленнях трэстаў і сіндыкатаў асоб з ніжэйшай адукацыяй налічвалася 45,6% і 50% адпаведна; 3) безу-пынна разрастаўся адміністрацыйна-бюракратычны аппарат, які ва ўмовах нэпа пазбаўляўся надзвычайных паўнамоцтваў, размяркоў-ваючых і кіруючых функцый, бачыў у адраджэнні вольнага рынку смяротную небяспеку сваім прывілеям; 4) нэп своеасабліва пралам-ляўся ў масавай самасвядомасці. Рэзкі кантраст паміж сучаснасцю і ча-каемым “зямным раем” адштурхоўваў ад гэтай палітыкі насельніцтва.
Такім чынам, дзякуючы нэпу, які дазволіў спалучыць дзяржаў-ныя і асабістыя інтарэсы, была паспяхова адноўлена сельская гаспа-дарка рэспублікі, атрымала стымул для развіцця прамысловасць, узрас-ла колькасць прамысловых прадпрыемстваў і працуючых на іх. Спа-жывецкі рынак быў напоўнены, павялічваў абароты гандаль. Аднак Бе-ларусь усё яшчэ заставалася слабаразвітай у індустрыяльным плане. Патрэбна была мадэрнізацыя эканамічнага комплексу як усяго СССР, так і нашай рэспублікі. У канцы 20-х гг. перад палітычным кіраўніц-твам краіны паўсталі нялёгкія пытанні выбару шляхоў такой мадэрнізацыі.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Нэп – новая эканамічная палітыка савецкай дзяржавы (1921–1928 гг.). Сутнасць – выкарыстанне таварна-грашовых адносін у гаспадарчым механізме. Як сістэма склалася ў 1925 г.
На вёсцы выяўлялася ў:
1. замене харчовай развёрсткі харчовым падаткам;
2. свабодзе выбару форм землекарыстання;
3. замене натуральнага падатка грашовым;
4. дазволе арэнды зямлі і найме рабочай сілы;
У горадзе:
1. у дазволе прыватнай вытворчасці, арэнды;
2. дэцэнтралізацыі кіравання вытворчасцю;
3. матэрыяльным зацікаўленні ў выніках працы.
Сістэма нэпа прадугледжвала развіццё кааперацыі і фінансавую стабілізацыю.
Дэнамінацыя – змяненне намінальнай вартасці грашовых зна-каў з абменам у вызначаных суадносінах старых знакаў на новыя.
Чырвонец – грашовая адзінка, абяспечаная залатым эквівален-там (1 чырвонец = 7,74 г чыстага золата). Уведзены ў абарачэнне Дзярж-банкам у 1922 г.
Храналогія падзей
Сакавік 1921 г. – на Х з’ездзе РКП(б) была прынята новая эка-намічная палітыка (нэп).
1922 г. – праведзена першая дэнамінацыя, па якой адзін новы рубель раўняўся 10 тысячам старых.
1923 г. – праведзена другая дэнамінацыя, па якой адзін савецкі рубель раўняўся 100 рублям узору 1922 г. ці 1 млн. старых.