Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекц. 9, Палим. на аснове ПВА, акрылаты, фторут....doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
138.24 Кб
Скачать
  1. Палімеры класа акрылатаў

    1. Полібутылметакрылат (ПБМА). ТУ 6-01-1227-80

Полібутылметакрылат – гэта бутылавы эфір метакрылавай кіслаты агульнай формулы [-СН2-С(СН3)(СООС4Н9)-]n ; уяўляе сабой цвёрды крышталічны палімер, м.м. 100 тыс., шчыльнасць 1,05 г/см3, тэмпература размякчэння 20ºС, паказчык праламлення 1,483, растваральны ў складаных эфірах, араматычных вуглевадародах, уайт-спірыце, пінене.

У хімічнай прамысловасці на аснове гэтага палімера выпускаецца шырокі асартымент кляёў і лакаў для тэхнічных мэт, некаторыя з іх выкарыстоўваюцца і ў рэстаўрацыі, напрыклад, клей цыакрын (цыанакрылат). У рэстаўрацыі найбольш часта выкарыстоўваюцца маркі ПБМА-НВ і АСТ-ТТ.

Матэрыял характарызуецца добрай адгезіяй да розных падложак; павышанай бія-, светла-, надвор’еўстойлівасцю; захоўвае поўную растваральнасць пасля старэння, т. Задавальняе патрабаванню абарачальнасці. У арсенале рэстаўратараў ужо больш 40 год.

Як адзначалася раней, першы вопыт выкарыстання гэтага матэрыялу для ўмацавання фарбавага слою насценнага тэмпернага жывапісу нельга лічыць станоўчым. Вопыт паказаў, што ПБМА утварае бліскучую плёнку на паверхні жывапісу, якая характарызуецца нізкай цепластойкасцю, ліпкасцю і высокім брудаўтрыманнем. Пры выкарыстанні гэтага матэрыялу для ўмацавання фарбавага слою насценнага жывапісу патрэбна мець на ўвазе яго нізкую парапраніцальнасць і здольнасць “падцягвацца” да паверхні, у выніку чаго ён не забяспечвае ўмацавання аўтарскага матэрыялу ў аб’ёме.

Праблема падцяжкі была вырашана шляхам адначасовага выкарыстання сумесі растваральнікаў і асаджальнікаў, напрыклад, ізапрапілавага спірта, метылкетона і уайт-спірыта, апошні асаджвае ПБМА ў аб’ёме ўмацоўваемага матэрыялу.

Для павышэння эластычнасці В.П.Буры прапанаваў для ўмацавання насценнага алейнага жывапісу выкарыстанне камбінацыі ПБМА і СВЭД-33.

Выкарыстанне:

  • для склейкі фрагментаў насценнага жывапісу;

  • для манціравання знятых са сцен фрагментаў роспісаў на новую аснову;

  • для ўмацавання жывапісу на лёссе;

  • для падклейкі фарбавага слоя насценнага алейнага жывапісу да грунта і штукатурнай асновы;

  • для палявой кансервацыі археалагічных аб’ектаў;

  • для рэстаўрацыі прадметаў мастацтва з дрэва, керамікі, фарфора і інш.

Фірма Lascaux Restauro выпускае матэрыял Acrylic resin P550 TB , які ўяўляе сабой раствор полібутылметакрылата ў растваральніку.

    1. Супалімер бутылметакрылата з метакрылавай кіслатой (БМК-5) ОСТ 12-60-259 і ОСТ 6-01-26-75, ТУ 6-02-115-91.

Некаторых недахопаў ПБМА атрымалася пазбегнуць шляхам яго замены супалімерам з метакрылавай кіслатой ў суадносіне 93:7 маркі БМК-5, які характарызуецца больш высокай паверхневай цвёрдасцю і больш высокай цепластойкасцю, акрамя таго ён мае больш нізкую тэмпературу ашклення, таму яго плёнкі маюць меншую ліпкасць і меншае брудаўтрыманне.

Рэкамендаваны:

  • для ўмацавання роспісаў на лёссавай аснове (5%-ны р-р БМК-5 ў сумесі ксілола, ацэтона і этылацэтата ў суадносіне 1:1:1 забяспечвае глыбіню прапіткі да 10мм.);

  • для ўмацавання разбуранай драўніны;

  • для ўмацавання фарбавага слоя паліхромнай скульптуры (3%-ны р-р у сумесі растваральнікаў спірт-ацэтон у суадносіне 1:1);

  • для рэстаўрацыі пазалочанай разьбы.

    1. Paraloid B-72

У замежнай рэстаўрацыйнай практыцы найбольш вядомым і шырока выкарыстоўваемым матэрыялам на аснове акрылатаў з’яўляецца Paraloid B-72, які ўяўляе сабой супалімер метылакрылата з этылакрылатам з суадносінай манамераў 30:70, у ЗША гэты матэрыял выпускаецца пад назвай Асrуloid B-72.

Paraloid B-72 выпускаецца ў выглядзе празрыстых гранул, растваральных у ксілоле і ІПС, выкарыстоўваецца для ўмацавання фарбавых слаёў усіх відаў жывапісу, для прапіткі драўніны, у якасці вяжучага ў саставах для ўспаўнення страт, для праклейкі дубліровачнага палатна, у якасці адгезіва пры рэстаўрацыі тэкстылю і ў якасці ахоўных пакрыццяў на металічных вырабах.