Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекц. 9, Палим. на аснове ПВА, акрылаты, фторут....doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
138.24 Кб
Скачать

Супраціўленне расслойванню мадэльных узораў палатна, склееных дысперсійнымі кляямі.

Марка дысперсіі

Супраціўленне расслойванню, Н/см

Палатно апрэтаванае

Палатно без апрэта

Пасля старэння ў гідрастаце, W=100%, T=60ºС

АБВ-1б

АК-211

АК-243

5,3

5,4

5,3

4,5

10,3

5,9

+50%

-16%

+74%

Плёнкі, сфармірованыя з дысперсій пасля выпарэння вады, характарызуюцца высокімі значэннямі трываласці і адноснага падаўжэння. Гэта вызначае высокую кагезіўную трываласць клеевага шва і яго высокую эластычнасць. У табліцы 3 прыведзены фізіка-механічныя ўласцівасці плёнак дысперсій, рэкамендаваных у якасці рэстаўрацыйных матэрыялаў.

Вывучэнне глыбіні пранікнення дысперсій у мадэльныя ўзоры тынковак паказала, што пры апрацоўцы такіх узораў дысперсіямі ў зыходных канцэнтрацыях, на паверхні тынковак утвараецца плёнка, а пры разбаўленні дысперсій да 10% глыбіня пранікнення складае менш 0.5мм

Табліца 3

Фізіка-механічныя і дэфармацыйныя ўласцівасці плёнак. сфарміраваных з дысперсійных кляёў, да/ пасля старэння ў гідрастаце пры тэмпературы 60ºС і адноснай вільготнасці 100%

Марка дысперсіі

Модулі пругкасці пры расцяжэнні, МПа

М100

М200

М300

М400

М500

Напружанне пры разрыве, МПа

Адноснае падаўжэнне,

%

АК-251

АК-231

АК-211

АБВ-1б

0,48/0,22

1,48

0,85/0,77

0,26/0,24

0,95/0,42

2,7

1,3/1,35

0,27/0,28

1,4/0,67

4,5

2,4/1,94

0,3/0,34

-

2,6

3,8/3,1

0,33/0.4

-

-

-

0,38/0,66

4,6/4,9

8,5

5,6/5,6

2,4/2,7

650/500

400

420/400

1000/1400

Табліца 4

Маркі дысперсій замежных фірм

Марка дысперсіі

Фірма-вытворца

Хімічны склад

Вобласць выкарыстання

Lascaux Acrylic

Adyesive 360HV

Plextol D360

Rohamere D360

Lascaux Acrylic

Adhesive 498HV

RohamereD498

Plextol B500

Rohamere D500

Primal AC-643

Rhoplex AC-643

Lascaux Hydro-Primer 750

Lascaux Restauro

(Швейцарыя)

Rohm & Haas

(Германія)

(ЗША)

Lascaux Restauro

(Швейцарыя)

Rohm & Haas

(Германія)

Rohm & Haas

(Германія)

(ЗША)

(ЗША)

Rohm & Haas

(Германія)

Lascaux Restauro

(Швейцарыя)

Супалімер бутылакрыла-та з метылметакрылатам,

загушчаны поліметак-рылавай кіслатой (памер часціц 0,06-0,08мкм)

Тое ж

Тое ж

Супалімер бутылакрылата з метылметакрылатам, заушчаны поліметакрылавай к-той (памер частак 0,1-0,2мкм)

Супалімер бутылакрылата з метылакрылатам, незагушчаны

Супалімер бутылакрылата з метакрылавай к-той (памер часціц 0,1 мкм)

Тое ж

Супалімер этылакрылата з метылакрылатам

Тое ж

30%-ная дысперсія з памерам частачак 0,06 мкм, без растваральнікаў і пластыфікатараў рН8-9

Дубліраванне палоцен, склейка паперы, картону, тэкстыля

Тое ж

Тое ж

Склейка палатна з кардонам, дрэвам, тынкоўкай, цэментам

Укладка жорсткага кракелюра фарбавага слоя і ўздуццяў

Тое ж

Тое ж

Умацаванне фарбавага слоя насценнага жывапісу і жывапісу на палатне, умацаванне разбураных грунтоў

Тое ж

Тое ж

Пры працы з акрылавымі дысперсіямі патрэбна кіравацца наступнымі правіламі:

  • клей наносіцца на абедзве склейваемыя паверхні з пэндзля ці з дапамогай шпрыца;

  • рабочыя канцэнтрацыі менш 10% не забяспечваюць надзейнай трываласці сувязі на любых падложках. Выбар канцэнтрацыі дыктуецца характарам разбурэння: для падклейкі жорсткага лушчэння да грунта, адставанняў ад грунта фарбавага слоя з грунтам, для дубліравання грубых буйназарністых палотнаў ці кромак такіх палоцен канцэнтрацыя можа дасягаць зыходнай (40-50%). Гэтымі ж меркаваннямі дыктуецца выбар ліку прапітак;

  • калі склейваемыя паверхні маюць порыстую структуру, то іх патрэбна злучаць адразу ж пасля нанясення клея, у супрацьлеглым выпадку вада ўпітваецца ў падложку і высахшыя пілімерныя плёнкі склеіць не атрымліваецца; у выпадку, калі склейваемыя паверхні не ўпітваюць ваду, іх патрэбна прыводзіць у сутыкненне толькі пасля з’яўлення адліпу;

  • месца склейкі прагладжваюць цёплым прасам (t=55-60ºC), да поўнага выпарэння вады, ахалоджванне праводзіцца пад ціскам;

  • зацёкі патрэбна адразу ж выдаляць тампонам, змочаным вадой.

У тых выпадках, калі пранікненне вады ўглыб склейваемых падложак недапушчальна, напрыклад, углыбіню палатна, падложку перад нанясеннем дысперсіі неабходна пакрыць растворам якога-небудзь палімера ( В-72) у неводным растваральніку (ксілоле ці спірце).

Пры вытрымліванні гэтых правілаў у максімальнай ступені рэалізуюцца магчымасці матэрыяла.

Вобласці выкарыстання адгезіваў класа акрылавых дысперсій

Станкавы алейны жывапіс – дубліраванне карцін на новую аснову (Plextol P500, Plextol D360, Lascaux Acrylic Adhesive 498-20x); умацаванне фарбавага слоя і яго падклейка да грунтоў, мяккае і жорсткае лушчэнне, уздуцці, расслаенне і іншыя віды разбурэнняў (AK-211, AБВ-1б, Prymal AC-643, Hydro-Prymer 750, Plextol D498 i D360); кантактнае выдаленне паверхневых забруджанняў з адварота палатна з дапамогай плёнкі, сфарміраванай з дысперсіі з пастаяннай ліпкасцю маркі АК-215.

Прадметы прыкладнога мастацтва – склейка фрагментаў музейных прадметаў з фарфора і керамікі (АК-231), археалагічнай керамікі (АК-256, АК-259, загушчаныя аміякам), у якасці вяжучага кампазіцый для ўспаўнення страчаных фрагментаў, заробкі трэшчын і сколаў, для кантактнага выдалення забруджанняў з паверхні керамікі, мрамара, вапняка, гіпсу.

Рaзьбярны залочаны дэкор і паліхромная скульптура – падклейка ляўкаса да драўлянай асновы, пазалоты да ляўкасу, фарбавага слою і пазалоты да грунту (АК-211, АБВ-1б, Lascaux Acrylic Adhesive 498, Plextol 550).

Насценны алейны жывапіс – падклейка фарбавага слою да грунту і штукатурнай асновы (АБВ-1б, АК-211, AK-251).