Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекц. 9, Палим. на аснове ПВА, акрылаты, фторут....doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
138.24 Кб
Скачать
  1. Фторутрымліваючыя палімеры

У рэстаўрацыйнай практыцы выкарыстоўваюцца супалімеры на аснове тэтрафторэтылену (тэфлону), вядомыя пад назвай фтарлоны.

Матэрыялы гэтага класа выкарыстоўваюцца для атрымання тэрмастойкіх лакавых пакрыццяў; яны характарызуюцца высокай тэрма- і хімічнай стойкасцю, атмасферастойкасцю, гідрафобнасцю, не змяняюць танальнасці і фактуры жывапісу. У рэстаўрацыйнай практыцы выкарыстоўваюцца дзве маркі фтарлонаў Ф-26 і Ф-42.

Ф-26 – супалімер тэтрафторэтылену з гексафторпрапіленам, Тпл.=270-290ºС, шчыльнасць 2,14-2,15 г/см3. трываласць плёнкі пры расцяжэнні 34-39 Мпа, адноснае падаўжэнне 280-400%.

Ф-42 – супалімер тэтрафторэтылену з вінілідэнфтарыдам, Тпл.= 150-160 ºС, шчыльнасць 1,9-1,93 г/см3. трываласць плёнкі пры расцяжэнні 34-49Мпа, адноснае падаўжэнне 400-500%.

Гэтыя матэрыялы выкарыстоўваюцца ў выглядзе раствораў 1-2%-й канцэнтрацыі ў сумесі растваральнікаў амілацэтат, ацэтон, этылацэтат (1:2:2).

Вобласці выкарыстання:

  • умацаванне слабых распыленых пігментаў твораў жывапісу, выкананых у тэхніцы пастэлі, вугалем ці малюнкаў алоўкам;

  • рэстаўрацыя слабых тканін і паперы (3%-я растворы ў ацэтоне ці сумесі растваральнікаў); пасля апрацоўкі фтарлонамі магчыма правядзенне любых аперацый, у прыватнасці ачыстка ад забруджанняў вадой ці воднымі растворамі дэтэргентаў;

  • умацаванне каляровых ініцыялаў і жалеза-галавых чарнілаў рукапісаў перад выдаленнем забруджанняў.