Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекц. 9, Палим. на аснове ПВА, акрылаты, фторут....doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.12.2018
Размер:
138.24 Кб
Скачать
    1. Акрылавыя дысперсіі

Акрылавыя дысперсіі, якія разам з ПВА дысперсіямі складаюць аснову замежнага ассартымента рэстаўрацыйных адгезіваў, ўяўляюць сабой палімерныя сінтэтычныя кляі, у якіх дысперсійным асяроддзем з’яўляецца вада з утрыманнем рознага рода эмульгатараў, а ў якасці дысперснай фазы – супалімеры на аснове эфіраў акрылавай і метакрылавай кіслот. У айчыннай практыцы (былога СССР) кляі гэтага класа злучэнняў яшчэ не распаўсюджаны.

Гістарычна першыя вопыты выкарыстання акрылавых дысперсій датуюцца 60-мі гг, калі ва УНДІР была распрацавана методыка дубліравання кромак карцін на новае палатно з дапамогай дысперсійнага клея ВА-2ЭГА ( супалімер вінілацэтата з 2-этылгексілакрылатам), хоць з пункту гледжанні хімічнай будовы гэтая дысперсія хутчэй належыць да вінілацэтатных, а не акрылавых. Утрыманне акрылавых груп не перавышала 15%, гэты клей утвараў эластычны клеячы шоў, забяспечваў высокую адгезію аўтарскага і дубліровачнага палатна і характарызаваўся, як акрылавыя палімеры, высокай вільгаце-, светла і біястойкасцю.

Вытворчасць ВА-2ЭГА спынена.

Прамысловасць выпускае шырокі асартымент акрылавых дысперсійных кляёў для патрэб скураной, абутковай, папяровай і мэблявай прамысловасці; акрылавыя дысперсіі выкарыстоўваюцца ў якасці кляёў-герметыкаў, для апрацоўкі тэкстылю, пры вытворчасці самклеячайся плёнкі, ламініраванай паперы, мыючыхся шпалераў. Ніжэй пералічаны маркі і вобласці выкарыстання некаторых расейскіх кляёў, якія былі абраны і рэкамендаваны для рэстаўрацыйных мэтаў:

  • АК-202 – кляі-герметыкі, водаэмульсійныя фарбы, вільгацестойкія шпалеры;

  • АК-211 – кляі-герматыкі, вытворчасць мэблі, антыкаразійныя грунты, вода-эмульсійныя фарбы;

  • АК-224 - клей для скарняжна-абутковай прамысловасці;

  • АК-231 - для вытворчасці штучнай скуры;

  • АК-243 – матэрыял для апрацоўкі тэкстылю;

  • АБВ-16 – матэрыял для вытворчасці мелованай паперы і кардону.

У пачатку 80-х гг у ДзяржНДІРы была праведзена работа па выбару дысперсій для рэстаўрацыйных мэтаў. Выбар ішоў шляхам адбору матэрыялаў, аналагічных тым, што выкарыстоўваліся за мяжой па хімічнай будове і калоідна-фізічных уласцівасцях. У замежнай рэстаўрацыйнай практыцы выкарыстоўваецца шырокі асартымент акрылавых дысперсійных адгезіваў розных фірм і для выканання розных аперацый – дубліравання карцін на новае палатно, умацавання фарбавага слою насценнага і станкавага жывапісу, рэстаўрацыі прадметаў ДПМ з арганічных матэрыялаў. Маркі дысперсій заходняй вытворчасці і вобласці іх выкарыстання прыведзены ў табл.4.

Табліца 1

Калоідна-фізічныя ўласцівасці дысперсійных кляёў расейскай вытворчасці

Марка дысперсіі

Памер часцінак, мм

Канцэнтрацыя дысперсіі, %

АБВ-1б

АК-251

АК-231

СВЭД-50

ПВА-м

0,15

0,09

0,3

0,5

0,05-1

48

49,5

40

53

50

За мяжой выпускаюць ў асноўным дзве групы акрылавых дысперсій – супалімеры бутылакрылата з метылметакрылатам (маркі Plextol, Rohamere і інш.) і супалімеры этылметакрылата з метакрылатам (Primal, Rhoplex). Расейскія дысперсіі АК-211 і АК-202 па хімічнай будове і каллоідна-фізічных уласцівасцях з’яўляюцца аналагамі замежных кляёў Plextol D498 i D360, Lascaux 360 HV i 498HV. Замежныя дысперсіі выпускаюцца ў простым і загушчаным варыянце (індэкс HV ), загушчэнне праводзіцца ці талуолам (Lacaux Acrylic Adhesive 498-20X), ці метакрылавай кіслатой.

У адрозненне ад вінілацэтатных дысперсій, акрылавыя характарызуюцца больш высокай светла-, атмасфера- і вільгацестойкасцю, пры гэтым яны значна пераўзыходзяць іх па біястойкасці, плёнкі акрылавых дысперсій характарызуюцца высокай эластычнасцю, велічыня адноснага падаўжэння для розных марак вагаецца ад 500 да 1000%.

Усе дысперсіі маюць зыходную канцэнтрацыю каля 50%. Рабочыя канцэнтрацыі вагаюцца ад 15 да 50% ў залежнасці ад рэстаўрацыйнай задачы. З павелічэннем канцэнтрацыі павялічваецца велічыня адгезіі і таўшчыня клеявога шва. Напрыклад, у выпадку ўмацавання жорсткага лушчэння алейнага фарбавага слоя насценнага жывапісу ці падклейкі ляўкаса залочанай разьбы іканастасаў да асновы рэкамендуецца карыстацца кляямі канцэнтрацыі не менш 25%, увыпадку ж тонкага лушчэння, напрыклад, фарбавых слаёў карцін, пісаных на алейных грунтах, задача можа быць вырашана з выкарыстаннем кляёў 12-15% канцэнтрацыі, разбаўленне дысперсій да патрэбнай канцэнтрацыі робіцца дыстыляванай ці кіпячонай вадой.

Як упаміналася вышэй, вязкасць клея можа быць павялічана без змянення канцэнтрацыі шляхам загушчэння. Гэта дасягаецца даданнем у водную дысперсію растваральніка ( напрыклад, талуола), ці воднага раствора поліметакрылавай кіслаты і некалькіх капель аміяку.

У рэстаўрацыі станкавага алейнага жывапісу акрылавыя дысперсійныя кляі выкарыстоўваюцца для выканання наступных аперацый:

* дубліраванне карцін на новую аснову;

* умацаванне фарбавага слоя, калі на ім назіраюцца адкрытыя ўздуцці і лушчэнні;

*дубліраванне кромак на новае палатно.

Спынімся падрабязней на склейцы палотнаў з дапамогай дысперсіі АК-243. Як відаць з табл. 2, усе тры дысперсіі забяспечваюць добрую адгезію, як у выпадку апрэтаванага палатна, так і ў выніку сціранага, пазбаўленага апрэта, аднак пасля старэння ў гідрастаце трываласць склейкі палотнаў дысперсіяй АК-211 змяншаецца на 16%. Акрамя таго, аказалася, што дысперсія АК-243 не выклікае ўсадкі палатна, таму яня была рэкамендавана для дубліроўкі кромак карцін на новае палатно.

Табліца 2